Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Сатырычна камедыя К. Крапівы: праблематыка, ідэйна-мастацкі змест.





У артыкуле «П'есы і вобразы» Кандрат Крапіва пісаў, «што рэзананс сатырычнага твора, пры ўсіх аднолькавых умовах, залежыць ад значнасці аб'екта, на які гэты твор накіраваны. Аб'ект сатыры падобны да звона: калі па вялікім звоне ўдарыць нават маленькім малаточкам, дык гук будзе вялікі, а па маленькім звоне хоць бі вялікім молатам, гуку вялікага не будзе».

Якім жа з'яўляецца аб'ект сатырычнага выкрыцця ў п'есе «Хто смяецца апошнім»? М. Лынькоў зазначаў: «Вастрыё сатыры аўтара накіравана супраць двурушнікаў, авантурыстаў, падхалімаў, плеткароў. Такія тыпы, як Гарлахвацкі, нядрэнна адчувалі сябе ў тыя часы, калі парушалася сацыялістычная законнасць, калі нездаровая атмасфера культу асобы спрыяла «дзейнасці» аферыстаў, палітычных прайдзісветаў». Прыгадаем, што твор быў напісаны ў 1939 г. і карыстаўся вялікім поспехам у час дэкады беларускай культуры ў Маскве. Сатырычная камедыя на той час была злабадзённай, вострай, адпавядала палітычнаму моманту.

Але, акрамя праблем канкрэтна-гістарычных, узнятыя ў п'есе «Хто смяецца апошнім» і праблемы агульначалавечыя, «вечныя». Чалавецтва пакуль не развіталася з такімі маральнымі хібамі, як падхалімства, хабарніцтва, здрада і інш. Усё гэта мы сустракаем у творы.

Асаблівай мастацкай знаходкай, безумоўна, з'яўляецца вобраз Гарлахвацкага. Аляксандр Пятровіч Гарлахвацкі — кар'ерыст, цынік, вораг новага жыцця, шкоднік, невук. Не маючы ніякіх адносінаў да навукі, ён тым не менш узначальвае інстытут геалогіі.

К. Крапіва ярка намаляваў у творы вобраз двурушніка, для якога няма нічога святога. У Гарлахвацкага ёсць мэта — зрабіць кар'еру, і для рэалізацыі гэтай мэты ён пойдзе на любое злачынства. Дэмагогія, паказная актыўнасць, падмацаваная траскучай фразеалогіяй, дапамагаюць герою адчуваць сябе вельмі прывольна. Без асаблівых праблем ён прымушае напалоханага Тулягу пісаць за яго навуковы даклад, а Чарнавуса, каб не перашкаджаў яго кар'еры, спрабуе ашальмаваць, зрабіць «ворагам народа».

Гарлахвацкі ўвесь час іграе, мяняючы маскі. Іграе даволі паспяхова і ад самаўпэўненасці пачынае траціць пачуццё меры. Усіх герой мерае па сабе, не разумеючы, што, напрыклад, для Тулягі прыніжэнне перад супрацоўнікамі інстытута — горш за смерць. Туляга церпіць здзекі ад дырэктара інстытута, але да пэўнай мяжы. Калі Гарлахвацкі гэтую мяжу пераходзіць, то фактычна падпісвае сабе прысуд. Менавіта Туляга першым называв Гарлахвацкага прайдзісветам («Свет прайдзіце, другога такога не знойдзеце»). I ў далейшым... выкрывае прайдзісвета. Выкрывав бліскуча, прымусіўшы Гарлахвацкага пацвердзіць здагадку, што «ён невук, у палеанталогіі нічога не разумев і не можа адрозніць косці маманта ад звьгчайнай кароўяй косткі».

Паказальны маналог Тулягі: «Цяпер жа я табе напішу навуковую працу! Насмяяўся ты з мяне, абняславіў перад людзьмі, пасмяюся ж і я з цябе. Якую ж яму выдумаць дапатопную жывёліну, каб падобная была на яго?..» Як бачым, герой асабліва падкрэслівае такую характерную для Гарлахвацкага рысу, як непавага да людзей, нахабства.

I сапраўды, смяецца той, хто смяецца апошнім. Алошнімі смяюцца супрацоўнікі інстытута геалогіі, і смяюцца яны з невука і прайдзісвета Гарлахвацкага.

Ідэйны змест сатырычнай камедыі «Хто смяецца апошнім» нельга зразумець, калі не ўлічваць рэалій часу. 30-я гады з характэрнай для іх атмасферай падазронасці, страху адчуваюцца ў кожным акце п'есы. Вось перад намі напалоханы навуковы супрацоўнік Туляга. Яго страх можа выклікаць у чытача смех, але вакол героя мы чуем не смех, а спачуванне. Ну што рабіць чалавеку, які як дзве кроплі вады падобны да дзянікінскага палкоўніка Падгаецкага? Туляга ў час грамадзянскай вайны знаходзіўся ў Варонежы, безумоўна, быў не белагвардзейскім афіцэрам, а настаўнікам гімназіі, але ж дакументаў у яго з таго часу няма. А гэта амаль смяротны прысуд. Таму і церпіць да часу здзекі сумленны працаўнік Туляга ад дырэктара інстытута, падпарадкоўваецца загаду напісаць для Гарлахвацкага навуковы даклад, але, зноў жа, да пэўнага моманту.

Гэты момант у творы настае, калі з'яўляецца пастанова ЦК ВКП(б) «Аб памылках партарганізацый пры выключэнні камуністаў з партыі...» Гэты дакумент — таксама адзнака часу. Безумоўна, сёння мы інакш успрымаем гэтыя факты, чым тыя, хто чытаў і глядзеў сатырычную камедыю 20 і болей гадоў назад. I таму не можам не захапляцца мужнасцю драматурга, які напісаў так востра і адкрыта пра прыніжэнне чалавека, яго правоў і годнасці ў драматычныя 30-я гг., раскрыў сутнасць двайной маралі, якая панавала ў грамадстве і не дазваляла сумленнаму чалавеку жыць і працаваць. Дастаткова прыгадаць, з якой лёгкасцю Гарлахвацкі зрабіў Чарнавуса *ворагам народа». Некаму патэлефанаваў, нібы па сакрэце сказаў... 3 вуснаў прафесара Чарнавуса чуем: «Я і сам не ведаю, як гэта сталася. Учора лёг, як чэсны савецкі грамадзянін, а сягоння ўстаў, бачу — нешта няладнае. Некаторыя знаёмыя не пазнаюць мяне, на друті бок вуліцы пераходзяць, калі сустрэнуцца».

Уся логіка развіцця падзей у п'есе вядзе Гарлахвацкага да выкрыцця. Ён настолькі глыбока паверыў у сваю выключнасць, што страціў сваю падазронасць і прадбачлівасць, усё часцей не носіць маску добразычлівага дырэктара інстытута.

Апошняя сцэна, дзе герой выкрывае сябе сам, — кульмінацыя твора. Нават падтрымка плеткара, даносчыка і падхаліма Зёлкіна не ў стане выратаваць Гарлахвацкага. Звернем тым не менш увагу на той факт, што двурушнік небяспечны нават у час, калі зразумеў, што прайграў. I толькі падтрымка сакратара парткома Левановіча выратоўвае Тулягу.

Вастрыня і злабадзённасць пастаўленых у творы праблем, рэальная аснова і псіхалагічна пераканальныя характеры прынеслі камедыі «Хто смяецца апошнім» заслужаны поспех у чытача і гледача. У 1941 г. твор быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР.

 







Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 2684. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...


Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...


Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...


Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Сравнительно-исторический метод в языкознании сравнительно-исторический метод в языкознании является одним из основных и представляет собой совокупность приёмов...

Концептуальные модели труда учителя В отечественной литературе существует несколько подходов к пониманию профессиональной деятельности учителя, которые, дополняя друг друга, расширяют психологическое представление об эффективности профессионального труда учителя...

Конституционно-правовые нормы, их особенности и виды Характеристика отрасли права немыслима без уяснения особенностей составляющих ее норм...

КОНСТРУКЦИЯ КОЛЕСНОЙ ПАРЫ ВАГОНА Тип колёсной пары определяется типом оси и диаметром колес. Согласно ГОСТ 4835-2006* устанавливаются типы колесных пар для грузовых вагонов с осями РУ1Ш и РВ2Ш и колесами диаметром по кругу катания 957 мм. Номинальный диаметр колеса – 950 мм...

Философские школы эпохи эллинизма (неоплатонизм, эпикуреизм, стоицизм, скептицизм). Эпоха эллинизма со времени походов Александра Македонского, в результате которых была образована гигантская империя от Индии на востоке до Греции и Македонии на западе...

Демографияда "Демографиялық жарылыс" дегеніміз не? Демография (грекше демос — халық) — халықтың құрылымын...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия