Кандрат Крапіва закончыў п'есу «Брама неўміручасці» ў 1972 годзе. Аўтарскае вызначэнне жанру — «фантастычная камедыя». Мы называць твор фантастычным не сталі б, бо праблемы тут пастаўлены самыя рэальныя. Ды і ўсе людзі, што насяляюць «Браму неўміручасці», таксама рэальныя, што ні на ёсць зямныя.
У п'есе ўзнята шмат праблем.
Першая — сама праблема жыцця на зямлі. Прафесар Дабрыян, гаворачы пра тое, што ўсё ў прыродзе смяротнае — «ад хларэлы да секвоі, ад чарвяка да акадэміка», шукае адказу на пытанні: «А ці ж сапраўды смерць з'яўляецца непазбежным канцом нашага існавання? Ад чаго паміраюць людзі? Ад халеры, ад сухот, ад воспы, ад тыфусу. З гэтымі хваробамі медыцына справілася, і яны не перашкода для неўміручасці. Яшчэ — ад інфаркту, ад інсульту, ад раку. А хто памірае ад гэтых хвароб? Як правіла, гэтыя хваробы апаноўваюць арганізм падношаны, аслаблены, як апенькі — трухлявы пень. Глебу ім падрыхтоўвае старэнне арганізма». I таму Дабрыян ставіць задачу «разгадаць механізм старэння і авалодаць ім».
Другая праблема, якая ўзнімаецца ў камедыі, — што здарылася б, калі б сапраўды быў адкрыты сакрэт неўміручасці? Каб абмеркаваць гэта ўсебакова, драматург выводзіць на падмосткі прадстаўнікоў розных навук: генетыка Абадоўскага, эканаміста Бабровіча, медыка Кудрыцкую, фізіка Змітрука, гуманітарніка Вараксу.
Вось аргументы некаторых персанажаў.
Пункт гледжання генетыка Абадоўскага: «Калі індывідуум будзе жыць вечна, то як будзе абстаяць справа з эвалюцыяи віду? Як будзе абнаўляцца род чалавечы?.. З аднаго боку, будуць нараджацца новыя пакаленні, а з другога — не будуць паміраць старыя.
У адным грамадстве побач з людзьмі новай генерацыі будуць жыць старыя малпы... са сваімі старымі поглядамі, звычкамі, забабонамі, ды яшчэ будуць пладзіць падобных да сябе».
Развагі фізіка: «Дараваць неўміручасць бюракрату, дармаеду, злодзею, бандыту — хіба вы дзеля іх здзяйснялі свой подзвіг?»
А гуманітарнік Варакса сказаў: «Мы хочам жыць вечна і таму адмаўляемся даваць жыццё падобным да сябе. А можа, тыя, што не народзяцца па нашай віне, былі б у шмат разоў больш таленавітыя за нас». - Удзельнікі дыскусіі ўрэпіце пагадзіліся, што не ўсе маюць права на неўміручасць і што давядзецца ўводзіць на яе цвёрдыя ліміты.
Вось тут вылучаецца трэцяя праблема — маральнага плана, і асабліва востра паўстала яна пасля таго, як пра адкрыццё Дабрыяна даведалася шырокае кола людзей. Падзеі пераносяцца на кватэру галоўнага героя. Дабрыян не спаў амаль усю ноч — ледзь не разрываўся ад званкоў тэлефон. Усе дамагаюцца, патрабуюць неўміручасці.
Дабрыян сустракаецца з самымі рознымі людзьмі. I ён у сваю чаргу да кожнага ставіцца таксама неаднолькава: з разумением і нават са спачуваннем да прадстаўнікоў прафсаюзнай арганізацыі; са знешняй сумленнасцю і непрыязнасцю ў душы да Скараспея; з высокай годнасцю чалавека, непадкупнасцю — да амерыканскага карэспандэнта Болдвіна; з вялікай увагай і лёгкім гумарам — да калгасніцы Алены Максімаўны. Час прыёму, аднак, скончыўся. Зноў сабраліся навукоўцы, каб прадоўжыць нараду і падвесці вынікі абмеркавання пытанняў, звязаных з чалавечай неўміручасцю. Праблем выявілася яшчэ больш, чым раней. Бар'ер брамы падзяліў людзей на лепшых і горшых, прытым без перспектыў на змену становішча. Гэты бар'ер прайшоў па гарадах, вёсках, па калектывах, сям'ях, лёг непераадольным каменем паміж бацькамі і дзецьмі, сябрамі і каханымі. Урэшце, дыспутанты прыходзяць да высновы: «Смерць — гэта неабходная ўмова вечнага абнаўлення. Не забівайце смерць. Няхай яна жыве».
Дыскусія яўна зайшла ў тупік, але тут здарылася непрадбачанае. Навуковы супрацоўнік Наташа прыносіць здохлага пацука. Маўляў, і іншы раз здыхалі, але яна падмяняла іх новымі. Хтосьці ў недаўменні ці разгубленасці, у паніцы ці роспачы. А хтосьці і рад такому павароту падзей: «Фу! Гара з плеч. А я ўсе вылічальныя машыны ў пот увагнаў, падлічваючы».
Калі ж засталіся Дабрыян і Наташа, яна паведаміла: неўміруючы пацук жыве, а здох другі. Наташа падстроіла сітуацыю спецыяльна, каб выратаваць вучонага ад нечуванага націску людзей і даць яму магчымасць працягваць дослед. А на запытанне, што цяпер усе будуць гаварыць, адказала: «Людзі няхай тым часам падумаюць, што рабіць з неўміручасцю».
Усе папярэднія творы Кандрата Крапівы тычыліся канкрэтнага часу, а іх персанажы прыпісваліся да пэўнага гістарычнага перыяду. У п'есе «Брама неўміручасці» такога няма. Праблемы ў ей узняты агульначалавечыя, глабальныя. I не для аднаго перыяду жыцця.
У творы асабліва моцна праявілася сацыяльная праніклівасць К. Крапівы, яго ўменне арыентавацца ў складаных праблемах еучаснасці. Сатыра ў камедыі скіравана супраць адмоўных з'яў у грамадскім жыцці — абывацельшчыны і кар'ерызму. У ёй востра ставяцца пытанні жыцця ісмерці, сэнсу чалавечага жыцця, месца чалавека на зямлі.
Галоўным героем камедыі з'яўляецца прафесар Дабрыян. У лабараторыі, дае ён працуе, быў адкрыты сакрэт неўміручасці. Хутка пра адкрыццё веку даведаліся амаль усе. Дабрыян стаў наваяўленай зоркай, і ў яго з'явілася столькі сяброў, аб якіх ён раней не здагадваўся. Цэлую ноч у кватэры прафесара не змаўкаў тэлефон. Прагнучых суетрэцца з ім не было магчымасці падлічыць.
. Раніцай у кватэру з'яўляецца супрацоўніца Наташа і прапануе сябе ў вечныя спадарожнікі жьіцця. Загадчык базы Караўкін гарантуе прафесару поўнае матэрыяльнае забеспячэнне за мандат на неўміручасць для сябе і ўсёй радні — ад дзевяностагадоваЙ бабкі да шасцігадовага ўнука. Неўміручымі хочуць быць штатныя супрацоўнікі Мякішава і актывіст Сідаровіч, былы аднакурснік Дабрыяна Скараспей. Амерыканскі карэспандэнт Болдвін прапануе прафесару заняцца бізнесам і прадаваць за мільёны долараў ліцэнзіі на неўміручасць за мяжу. Жыхарка з падшэфнага калгаса Алена Максімаўна хадатайнічае аб неўміручасці не за сябе, а за сваю старую кароўку. Але ўсе неўміручымі быць не могуць. I таму на яе набыццё ўводзяцца цвёрдыя ліміты. Кандыдаты павінны мець не толькі добрае здароўе, але і чыстае сумлеяне. Жадаючыя неўміручасці абавязаны прадставіць чыстыя аналізы крыві, мачы, страўнікавага соку, даведку аб стане эндакрынных залоз, а таксама характарыстыку з места працы. У чарзе на плошчы ідзе гандаль мачою (як пазней высветлілася, конскай). Каля прыёмнай Дабрыяна бурліць натоўп. Неўміручасць раздзяліла бацькоў і дзяцей, мужоў і жонак, сяброў, каханых. Найвялікшае адкрыццё прынесла многім крыўду і абразу.
На навуковым паседжанні наконт неўміручасці разгараюцца спрэчкі. Аказваецца, не ўсякі навуковы прагрэс нясе карысць чалавеку. Якія практычныя вынікі атрымаюцца з адкрыцця Дабрыяна? Навошта рабіць неўміручым зло, якога і так нямала на зямлі. А можа, лепш апраўдаць смерць як неабходную ўмову вечнага абнаўлення? I калі дыскусія зайшла ў тупік, навуковы супрацоўнік Наташа прынесла здохлага пацука, паведаміўшы, што паддоследныя здыхалі і раней, але яна іх падменьвала жывымі. Ад такога паведамлення многія прыйшлі ў разгубленасць, роспач, многія ж радаваліся такому.зыходу справы, як бы гара ў іх з плеч звалілася. Калі ж спала напружанасць, Наташа расказала Дабрыяну, што пацук жыве, а такі падман яе абумоўлены жаданнем выратаваць вучонага ад націску людзей і даць яму магчымасць прадоўжыць доследы. «Людзі няхай тым часам падумаюць, што рабіць з неўміручасцю». Як пражыць жыццё, каб пакінуць добрую памяць аб сабе і тым самым застацца неўміручым? Гэта пытанне ставіць перад чытачамі аўтар з надзеяй, што людзі здолеюць правільна адказаць на яго.