Студопедия — Аповесць К. Чорнага “Лявон Бушмар”: праблематыка, ідэйна-мастацкі змест.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Аповесць К. Чорнага “Лявон Бушмар”: праблематыка, ідэйна-мастацкі змест.






Аповесць «Лявон Бушмар» важная для нас сёння найперш глыбінёй распрацоўкі канцэпцыі героя. Значэнне набывае не столькі ахоп падзей, размеркаванне роляў, распрацоўка характараў, колькі сам матэрыял, які абірае пісьменнік у якасці прадмета асэнсавання: Кузьму Чорнага цікавіць не асобны выпадак з жыцця героя, які меў для яго пэўныя наступствы, а сацыяльны лад як такі. Пісьменнік нездарма малюе хутар Лявона Бушмара як «апошні астравок, які сімвалізуе такую нязрушнасць векавечнага побыту беларускага мужыка». Гэта давала яму магчымасць не толькі паказаць, што вёска не адразу пачала падпарадкоўвацца зменам, запланаваным уладай, таму што была цалкам жыццяздольная і без іх, але і стварыць своеасаблівы кантраст паміж жыццём селяніна і жыццём горада.

У пэўным сэнсе вобраз галоўнага героя Лявона Бушмара можа падацца крыху ненатуральным у сваёй катэгарычнасці, часам ствараецца ўражанне, што пісьменнік малюе гіпербалу, даводзячы кожную рысу характару (маўклівасць, індывідуалізм, карыслівасць, недавер да людзей, нязграбнасць, грубаватасць, помслівасць) да яе максімальнага выяўлення, у выніку чаго герой пераўтвараецца ў пародыю на сябе самога, з аднаго боку, гэта адпавядала тагачасным літаратурным устаноўкам: паколькі Лявон Бушмар - кулак, то ён мог быць толькі адмоўным героем з неабходным для гэтага «наборам» учынкаў: напад на раённага начальніка, замах на жыццё Вінцэнтага, жорсткасць у адносінах з жанчынамі, абыякавасць да сваіх сыноў, спроба падпалу саўгаснага гумна. Магчыма, гэтае меркаванне і можна было б палічыць слушным, але, калі пісьменнік імкнуўся да стварэння адмоўнага вобразу кулака, чаму тады Алесь Кучар назваў «Лявона Бушмара» «кулацкай аповесцю»? Больш за тое, ігнаруючы аўтарскія характарыстыкі галоўнага героя, Алесь Кучар сцвярджаў, што ў «Кузьмы Чорнага кулак Лявон Бушмар ня мае ні жаднай рыскі звычайнага штампаванага кулака. Бушмар чалавек «жывы». Ён ня толькі зьвер, ён зьвер надзвычайна чулы да прыроды, нават да людзей». Наданне крытыкам вобразу Лявона Бушмара гэтых характарыстык выглядае прынамсі дзіўным, паколькі аўтар цалкам пазбавіў свайго героя такіх якасцей, як чуласць і спагада, даводзячы да максімальнага выражэння адмоўныя рысы яго характару - бязлітаснасць і жорсткасць. У сувязі з гэтым варта прыгадаць, што сучасны даследчык В. Жураўлёў інтэрпрэтуе такую ненатуральную гратэскавасць наступным чынам: «На наш погляд, пісьменнік выразна бачыць ужо на гарызонце паяўленне іншай сілы, якая і сапраўды «ў імя сваіх адчуванняў» і дагматычна-спрошчаных уяўленняў здольна была пайсці на самае вялікае злачынства і растаптаць «насмерць» кожнага, хто трапіць ёй пад бот. Рэальнае дзеянне гэтай сілы вынесена ў чорнаўскай аповесці «Лявон Бушмар» (ды і ў аповесці Якуба Коласа «Адшчапенец») у глыбокі падтэкст. Але ўдумліваму і пранікліваму чытачу 30-х гадоў (абодва творы з’явіліся ў 1930 г.) дадатковыя тлумачэнні былі тут і непатрэбны. Цалкам магчыма, што аповесць менавіта таму і займела такую негатыўную ацэнку, што для чытача, а тым больш - крытыка 1930- х гг. гэты падтэкст быў відавочны.

Адасабленне ад людзей галоўнага героя, прынцыповае непаразуменне паміж імі і нават адсутнасць магчымасці хоць якога-небудзь кампрамісу мусяць сімвалізаваць разлад героя і рэчаіснасці. Як вядома, у такой пастаноўцы праблемы заўсёды прыхавана аўтарская ацэнка, якая павінна схіляць чытача да пэўнага выбару ці на карысць героя, ці на карысць асяроддзя, з якім герой знаходзіцца ў канфлікце.

Аўтар невыпадкова так падрабязна апісвае першую спробу (праўда, вымушаную, а не дабравольную) знаходжання Лявона Бушмара ў калектыве - службу ў войску. Супрацьпастаўляючы яго катэгарычны індывідуалізм псіхалогіі калектывізму, з якой Бушмару даводзіцца сутыкацца ў асобах «новых людзей», таварышаў па службе, якія характарызуюць яго наступнымі словамі: «Не калектыўны ты чалавек. Звераваты» [6, 9], пісьменнік як бы стварае пераход да наступнага разгортвання падзей, калі вакол Бушмара зноў з’явяцца «калектыўныя людзі» з патрабаваннямі гэткай жа «калектыўнасці» і ад яго. Атрымліваецца, што аўтарская выснова прадвызначыла развіццё падзей, загадзя даючы зразумець чытачу, што канфлікт з калектывам пераадолены не будзе, бо звераватасць Бушмара была звязана не столькі з адметнасцямі яго характару, колькі з жыццёвай праграмай таго сацыяльнага ладу, прадстаўніком якога ён з’яўляецца.

З другога боку, аўтар, ствараючы гэты мастацкі вобраз, імкнуўся высветліць прычыны, якія прывялі да фарміравання характару Лявона Бушмара - не як рэальнага чалавека, але як увасаблення таго, што сам Кузьма Чорны называў «бушмараўшчынай» - фанатычнай цягі да валодання зямлёй, надання гэтаму абсалютнага сэнсу, роўнага сэнсу жыцця. Гэта адзначае пісьменнік не толькі ў дачыненні да Бушмара: «Бушмаравы вясковыя суседзі спрадвеку мучыліся на сваёй зямлі, яна была цяжкаю, але яе было мала. Людзі думалі - каб яе было больш, яна была б лягчэйшай.

З вялікай радасцю людзі пачалі рэзаць яе, адрэзваць сабе, дзе толькі льга было. <...> Зямлі хапіла, яе стала даволі, але яна стала яшчэ цяжэйшаю. Таму яе яшчэ ўсё было мала».

Вобраз Лявона Бушмара ў нечым блізкі вобразу галоўнага героя аповесці Л. Лявонава «Барсукі» Сямёна Рахлеева. Барсукамі вяскоўцы назвалі партызанскі атрад, які складаўся з людзей, што Сямён падняў на паўстанне супраць калектывізацыі. Зразумела, прынцыповая розніца паміж Бушмаром і Рахлеевым заключаецца ў тым, што герой беларускага пісьменніка мог ажыццяўляць пратэст толькі зыходзячы са сваіх уласных інтарэсаў. Такі селянін, як Бушмар, мог апынуцца пад кіраўніцтвам Сямёна Рахлеева, але ні ў якім разе не на яго месцы. Невыпадкова ўзнікла і аналогія паміж барсукамі і тымі сялянамі, якія пагадзіліся пайсці на пратэст: «Барсукі, звяр’ё... розуму няма. Дрэва сякуць, а корань пакідаюць на аршын тырчаць. На корань волі не хапае». Аднак галоўнае ў абодвух выпадках заключаецца ў непрыязным стаўленні абодвух герояў да гарадскога ладу жыцця і, адпаведна, перамен як ініцыятывы і волі горада. «Горад, мужыкі. У сябе там карцінкі вешаюць, у тэатры ходзяць... а мужыку што? Школы патрэбны, кнігі патрэбны! А кнігі... з горада?» - так марна б’ецца ў ціне паўсонных думак Сямён. Усведамленне і рускім, і беларускім пісьменнікамі асуджанасці такіх тыпаў людзей у новай рэчаіснасці абумовіла і заканчэнне абедзвюх аповесцей: і Лявон Бушмар, і Сямён Рахлееў аказаліся пераможанымі і пакаранымі.

Разам з тым пры вызначэнні аўтарскай задумы неабходна памятаць пра тое, што час напісання аповесці Чорнага (1929 г.) і з’яўлення яе ў друку (1930 г.) быў вельмі неспрыяльным для беларускай творчай інтэлігенцыі, а таму пісьменнік мог скажаць і творчую задуму, і логіку развіцця характараў, і расстаноўку акцэнтаў. Яшчэ ў 1990 г. М. Мушынскі звяртаўся да гэтай праблемы: «... ацэньваючы многія творы 30-х гг. як недасканалыя, мы не надавалі асаблівага значэння тым канкрэтным грамадска-палітычным умовам, у якіх іх аўтарам даводзілася жыць і працаваць. Часта якраз неспрыяльныя ўмовы, а не адсутнасць таленту ці брак паэтычнага майстэрства прадвызначалі невысокі мастацкі ўзровень твора, які пісаўся ў атмасферы страху і разгубленасці, у чаканні рэпрэсій».

У «Лявону Бушмару» Кузьма Чорны сканцэнтраваў сваю ўвагу не столькі на адлюстраванні хутарскога побыту як умовах фарміравання нацыянальнага характару, колькі на ўвасабленні ў канкрэтным вобразе адвечнай мары беларускага селяніна. Па сутнасці, пісьменнік аналізуе сацыяльны вопыт нацыі, які быў вызначальным да пачатку ХХ стагоддзя. Кузьма Чорны паказвае, як жыццёвая пазіцыя героя, перададзеная яму ў спадчыну ад бацькі разам з зямлёй, ставіць яго ў апазіцыю да навакольнага асяроддзя, асуджаючы, у падтэксце, на знішчэнне. Ілюструючы няздольнасць Бушмара да супрацоўніцтва і - тым больш падпарадкавання ўмовам часу, Кузьма Чорны дэманструе не толькі перамяшчэнне героя з першых пазіцый у сацыяльнай іерархіі ўвогуле за яе межы, але і асуджанасць на такі шлях таго ладу жыцця і мыслення, якія ён увасабляе. Відавочна, што аўтар у шэрагу выпадкаў сімпатызуе галоўнаму герою, магчыма, у нечым нават салідарызуецца з ім, аднак пры гэтым аб’ектыўна канстатуе адсутнасць жыццёвай прасторы ў новым часе для такога тыпу.







Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 2525. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Виды сухожильных швов После выделения культи сухожилия и эвакуации гематомы приступают к восстановлению целостности сухожилия...

КОНСТРУКЦИЯ КОЛЕСНОЙ ПАРЫ ВАГОНА Тип колёсной пары определяется типом оси и диаметром колес. Согласно ГОСТ 4835-2006* устанавливаются типы колесных пар для грузовых вагонов с осями РУ1Ш и РВ2Ш и колесами диаметром по кругу катания 957 мм. Номинальный диаметр колеса – 950 мм...

Философские школы эпохи эллинизма (неоплатонизм, эпикуреизм, стоицизм, скептицизм). Эпоха эллинизма со времени походов Александра Македонского, в результате которых была образована гигантская империя от Индии на востоке до Греции и Македонии на западе...

Тема: Изучение приспособленности организмов к среде обитания Цель:выяснить механизм образования приспособлений к среде обитания и их относительный характер, сделать вывод о том, что приспособленность – результат действия естественного отбора...

Тема: Изучение фенотипов местных сортов растений Цель: расширить знания о задачах современной селекции. Оборудование:пакетики семян различных сортов томатов...

Тема: Составление цепи питания Цель: расширить знания о биотических факторах среды. Оборудование:гербарные растения...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.007 сек.) русская версия | украинская версия