Студопедия — Праблема жыцця вескі ў камедыях А. Макаёнка
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Праблема жыцця вескі ў камедыях А. Макаёнка






З імем Андрэя Макаёнка звязваюць пачатак новага этапу ў развіцці беларускай сатырычнай камедыі. Першай такой камедыяй стала п'еса «Выбачайце, калі ласка!». У цэнтры яе — старшыня райвыканкома Калібераў, які з дапамогай падхалімаў Моцкіна і Печкурова спрабуе вывесці раён на першае месца па хлебанарыхтоўцы і тым самым вярнуць сабе страчаны аўтарытэт і цёплае месца ў Мінску. I толькі дзякуючы Ганне Чыхнюк, удаецца выкрыць махляроў і прыпісчыкаў і вывесці іх на чыстую ваду. Аўтар камедыі вядзе бескампрамісную барацьбу з рознымі махінатарамі, хапугамі, бюракратамі, з заганнымі метадамі кіраўніцтва народнай гаспадаркай, з паказухай і фармалізмам.

А. Макаёнак выступіў і ў новым для беларускай драматургіі жанры — жанры трагікамедыі. Адна з першыХ такіх п'ес — «Зацюканы апостал» — прысвечана замежнаму жыццю з яго надзённымі праблемамі. Дзеці, не маючы агульных поглядаў з бацькамі, пратэстуюць супраць буржуазна-мяшчанскіх ідэалаў і звычак, бяздушнасці і жорсткасці. Аднак пратэст дзяцей стыхійны, і ён заканчваецца паражэннем: сын, які хацеў перабудаваць грамадскія парадкі на аснове справядлівасці, выкідваецца праз акно з трэцяга паверха і становіцца ідыётам, «зацюканым апосталам», бяздумным выканаўцам загадаў старэйшых, простым вінцікам у складанай машыне жыцця. Напісаная на замежным матэрыяле, трагікамедыя паказвае калізіі і заганы чалавечага характару любой краіны, у тым ліку і нашай.

Падзеі ў трагікамедыі «Трыбунал» адбываюцца ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Былы калгасны пастух, бацька вялікай сям'і становіцца старастам, фашысцкім паслугачом. Сямейны савет, які ператвараецца ў трыбунал, вырашае ўтапіць яго, калі той не адмовіцца ад пасады старасты. У канцы п'есы сітуацыя праясняецца: Цярэшка ніякі не здраднік, а выканаўца загаду партызанскага камандавання. Яго сын Валодзя, не ведаючы гэтага, падрывае нямецкую камендатуру і гіне, рэабілітуючы сябе і сваю сям'ю за ўчынак бацькі.

У пошуках новых жанравых і кампазіцыйных форм А. Макаёнак прыходзіць да камедыі-рэпартажу «Таблетку пад язык» (тут уздымаюцца праблемы перабудовы жыцця вёскі) і складанай у жанравых адносінах камедыі «Святая прастата». Дзеянне ў апошняй развіваецца ў двух планах — рэальным і ўмоўным (фантастычным). Рэальным з'яўляецца вобраз сумленнага і даверлівага Старога, якога непакоіць не столькі растрата сына-прадаўца, колькі сам факт растраты. Умоўнымі з'яўляюцца падзеі ў сне, дзе Стары, на пасадзе прэзідэнта адной з капіталістычных дзяржаў, хоча пакончыць з вайной, устанавіць мір, дабро і справядлівасць, навесці парадкі ў адпаведнасці са сваёй жыццёвай мудрасцю і сваім разуменнем законаў свету.

31. Ранні перыяд твочасці І. Мележа. Дасягненні і страты.(?)

Іван Мележ прыйшоў у літаратуру ў канцы 30-х гг. з невялічкімі апавяданнямі, вершамі. Першы яго празаічны зборнік «У завіруху» (1946) прысвечаны падзеям ВялікаЙ Айчыннай вайны. Ў 1947 г. I. Мележ напісаў раман «Мінскі напрамак», асвоўнай тэмай якога з'яўляецца вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 3 асаблівай сілай талент пісьменніка раскрыўся ў «Палескай хроніцы» (раманы «Людзі на балоце», «Подых навальніцы», «Завеі, снежань»), над якой аўтар працаваў з 1966 г. да канца сваіх дзён. Яна прысвечана сялянскаму жыццю ў першыя паслярэвалюцыйныя гады, калектывізацыі.

Тэма калектывізацыі ў беларускай літаратуры не новая. Даваенная літаратура, як правіла, сцвярджала гістарычную неабходнасць калектывізацыі, пры гэтым хаваючы ці павярхоўна паказваючы сапраўдныя эканамічныя інтарэсы сялян. Гвалтаванне, прымусовасць, беззаконне ў правядзенні калектывізацыі і яе бесчалавечны характар тлумачыліся перагібамі і адступленнямі ад палітыкі Сталіна. Праўда, праз афіцыёзную і цэнзурна-лозунгавую літаратуру таго часу прабіваліся праўдзівыя творы, якія не толькі паказвалі трагічнасць сялянскай долі ў гады «вялікага» пералому, але і былі скіраваны супраць калектывізацыі і раскулачвання. Шмат горкай праўды аб тым часе можна знайсці ў аповесці П. Галавача «Спалох на загонах» і яго рамане «Праз гады», паэме У. Дубоўкі «ІІІтурмуйце будучыні аванпосты!», раманах М. Зарэцкага «Вязьмо» і Л. Калюгі «ПустадомкІ».

Раман М. Зарэцкага «Вязьмо» быў напісаны ў пачатку 30-х гг., калі вынікі калектывізацыі ўжо добра адчуваліся. Аўтар паказвае сапраўдную сутнасць тых падзей, узнаўляе грамадскую атмасферу 20-х гг. у вёсках Сівец і Сівалапы. Востра крытыкуючы суцэльную калектывізацыю, абараняючы інтарэсы працоўнай вёскі, М. Зарэцкі паказвае, як руйнаваліся чалавечыя лёсы, душэўна нявечыліся людзі, як стваралася атмасфера ўсеагульнага страху, падазронасці і варожасці. Тагачасныя ўлады не маглі дараваць гэтага пісьменніку. Яго «зрабілі» ворагам народа і ў 1937 г. расстралялі. Жыццём заплацілі за сваю мужнасць П. Галавач і Л. Калюга, якіх таксама расстралялі ў тым жа 1937 г. Да Дубоўкі лёс быў больш літасцівы: пасля 28-гадовай ссылкі вялікі пакутнік змог вярнуцца на Беларусь.

Новы падыход да паказу селяніна і адлюстравання калектывізацыі пачаўся ў літаратуры 60-х і наступных гадоў. 3 твораў на гэту тэму перш за ўсё неабходна назваць «Палескую хроніку» I. Мележа і аповесці В. Быкава «Знак бяды», «Аблава», «Сцюжа».

У цэнтры рамана «Людзі на балоце» — жыхары глухой вёскі Курані, адрэзанай ад знешняга свету непраходнымі палескімі балотамі. I. Мележ паказвае штодзённае жыццё куранёўцаў (Васіля Дзятла, Ганны Чарнушкі, Яўхіма Глушака, Міканора, Хадоські, Андрэя Рудога, Грыбка, Сарокі, Халімона Глушака), тое знешне няяркае, аднастайна-шэрае, з чаго і складаецца жыццё мільёнаў людзей, моцна прывязаных да зямлі. Ніякіх значных подзвігаў, нічога гераічнага куранёўцы не робяць. Кожны з іх заняты сваімі неадкладнымі справамі, клопатамі, якія паўтараюцца з году ў год. Яны жывуць паводле закону: летні дзень год корміць.

Але ціхае жыццё куранёўцаў было абуджана рэвалюцыяй. На вачах пачаў мяняцца быт. Па-рознаму аднесліся да гэтых грандыёзных перамен жыхары вёскі, і ў першую чаргу Васіль і Ганна (галоўныя героі твора).

 

32. Проза В. Быкава сярэдзіны 80-90 гадоў. (?)

«Знак бяды» (1982), «Кар'ер» (1986), «Сцюжа» (1991). Станоўчыя героі гэтых твораў у жорсткіх умовах вайны трапляюць у такія сітуацыі, калі неабходна праявіць мужнасць, непакорнасць. Для іх паняцці чалавечай сумленнасці, справядлівасці, адказнасці перад людзьмі вышэй за жыццё.

У рамане «Кар'ер» (1986) вайна паказваецца з пункту гледжання былога камандзіра Чырвонай Арміі Паўла Агеева. Герой рамана едзе ў тыя мясціны, дзе калісьці яго расстрэльвалі, а ён застаўся жывым у яме сярод мёртвых. Камандзір хоча знайсці адказ на пытанне: Марыя, яго каханая, была тады расстраляна разам з баявымі таварышамі ці смерць усё ж абмінула яе? Метр за метрам перакопваючы кар'ер смерці таварышаў па падполлі, Агееў вяртаецца ў маладосць, у жахлівы 1941 год, у кар'ер сваёй памяці.

Ён не можа пазбавіцца адчування віны, што з-за яго загінула Марыя (у час акупацыі ён адправіў яе з толам на станцыю). Сталы, узбагачаны жыццёвым вопытам Агееў судзіць Агеева маладога, не шукае апраўдання.

Дзеянне ў аповесці «Аблава» (1989) разгортваецца ў перадваенны час, што з'яўляецца новым для творчасці В. Быкава. Галоўны герой аповесці — Хведар Роўба. Пяць гадоў ён адбываў прымусовыя работы ў Котласе, дзе на балотных могілках пахаваў сваю жонку Ганулю і дачку. Уцёкшы з котласкага лагера, Хведар прабіраецца да роднай вёскі. Ён марыць дайсці да яе, дапаўэці, каб акінуць хоць адным толькі позіркам. Калісьці там ён быў шчаслівы. Яму, як былому батраку, тады выдзелілі добры кавалак панскага поля. Уласнымі рукамі, сваімі мазалямі нажываў ён дабро: пабудаваў хату, гумно, хлеў, купіў малацілку. Але мяняецца час. I ў адзін міг Хведар страціў усё, стаўшы «ворагам» народа, «прыгнятальнікам». Ідучы на катаргу, ён не разумее сваёй віны, пытае: «Завошта?» Але да канца жыцця не пачуе на гэта пытанне адказу.

Прайшоўшы за тры месяцы тысячы вёрст, Хведар так і не пабачыў роднай хаты. Толькі груда цэглы ад печы ды дзікі сад засталіся на месцы былой сядзібы. Апошняя надзея згінула. I Хведар блукае па могілках, ваколіцах вёскі, па лесе, баючыся спаткаць знаёмых. Але дарэмна: гэта сустрэча адбылася. Аднавяскоўцаў, раённы актыў, пагранічнікаў і сына Міколку, які ўжо даўно адрокся ад бацькі, убачыў ён у аблаве. Аблаве не на ваўкоў, а на яго, чалавека. Загнаны ў багну, Хведар гіне. Смерцю галоўнага героя В. Быкаў паказвае цяжкі трагічны лёс пакалення людзей, якім выпала нарадзіцца сялянамі ў той складаны час, узаемаадносіны іх з грамадствам.

Адна з апошніх аповесцей В. Быкава «Сцюжа» (1991) — пра калектывізацыю і пачатак вайны. Галоўны герой аповесці Ягор Азевіч спрабуе вырвацца з акупіраванай фашыстамі тэрыторыі да сваіх, каб «да скону біцца за савецкую ўладу». Блуканні па знаёмых мясцінах выклікалі ўспаміны: да вайны Ягор працаваў возчыкам у Зарубы, затым стаў інструктарам райкома камсамола, удзельнічаў у будаўніцтве «лепшага, заможнага калгаснага жыцця» (нават бацькавы жорны разбіў), быў сведкам масавых арыштаў... I крыўдна стала Азевічу за сябе, сваё бязрадаснае жыццё. Хаваючыся ад фашыстаў і сваіх землякоў у змрочнай пуні, ён захварэў і ў забыцці і непрытомнасці трызніў, гаварыў сам з сабою, апраўдваўся: «Чужая воля правіла свой д'ябальскі баль на людскіх касцях, і што на тым балі залежала асабіста ад Ягора Азевіча? Дужа мала, калі не сказаць нічога. Ён жыў па чужым сумленні, па чужых звычаях, чужых законах. Жыццё і людзі распараджаліся ім, як хацелі. I як было ў такіх умовах зрабіць што інакш? Або зусім не зрабіць нічога? Як бы яму тое ўдалося, ён не разумеў і цяпер. Яго б за некалькі дзён сцерлі на парахню. Таму круціўся як мог, пакутаваў і саромеўся. Толькі каму была справа да яго пачуццяў, калі ад яго патрабаваліся вынікі».

Перад намі зноў трагічны лёс, ахвяра таго складанага часу. I ў злую завею і сцюжу Азевіч пакінуў сваё апошняе прыстанішча, «3 наганам напагатове ён памалу патупаў да ўзлесся, штораз азіраючыся. Ззаду эа ім, не падбягаючы блізка, то бег, то прыпыняўся Ваўкалака. Чагосьці чакаў ад чалавека...» Магчыма, пярэварацень страшыў Азевіча за крыўду, якую прынёс ён іншым людзям, за жыццё не па чалавечых законах. А можа, Ваўкалака хацеў напіцца яго крыві, пазбавіцца закляцця і стаць урэшце чалавекам?

33. Гісторыка-дэтэктыўны раман У. Караткевіча “Чорны замак Альшанскі”. (?)

Чорны замак Альшанскі” адзін з апошніх раманаў беларускага клясыка гістарычнай літаратуры. Уладзімер Караткевіч у адметнай форме спрабуе прывабіць чытача таямніцамі і легендамі, якімі поўніцца беларуская зямля. У рамане чарговы раз спалучаецца мінуўшчына з сёньняшнім днём, дэтэктыў з гістарычнай асновай прадстаўляе нам захапляльную і цікавую гісторыю нашага народу.

Вобраз радзімы раскрываецца і ў рамане «Чорны замак Альшанскі» праз гістарычныя экскурсы аўтара і ў апісаннях пакручастых шляхоў-дарог герояў. Косміч, як патрыёт і грамадзянін Беларусі, аднойчы ў вагоне асадзіў рэзкім словам пасажыра, які, гледзячы з акна вагона на прыдарожны беларускі пейзаж, прамоўвіў, што немцы мелі рацыю, калі называлі гэты край «шэйзэланд».

Неабыякавасць да жыцця, увага да кожнага чалавека, шчырая і моцная любоў да радзімы, актыўная жыццё-вая пазіцыя садзейнічалі поспеху Косміча ў пошуках скарбу Альшнанскіх і ў высвятленні забойцаў яго сябра.







Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 2670. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

ПРОФЕССИОНАЛЬНОЕ САМОВОСПИТАНИЕ И САМООБРАЗОВАНИЕ ПЕДАГОГА Воспитывать сегодня подрастающее поколение на со­временном уровне требований общества нельзя без по­стоянного обновления и обогащения своего профессио­нального педагогического потенциала...

Эффективность управления. Общие понятия о сущности и критериях эффективности. Эффективность управления – это экономическая категория, отражающая вклад управленческой деятельности в конечный результат работы организации...

Мотивационная сфера личности, ее структура. Потребности и мотивы. Потребности и мотивы, их роль в организации деятельности...

Билиодигестивные анастомозы Показания для наложения билиодигестивных анастомозов: 1. нарушения проходимости терминального отдела холедоха при доброкачественной патологии (стенозы и стриктуры холедоха) 2. опухоли большого дуоденального сосочка...

Сосудистый шов (ручной Карреля, механический шов). Операции при ранениях крупных сосудов 1912 г., Каррель – впервые предложил методику сосудистого шва. Сосудистый шов применяется для восстановления магистрального кровотока при лечении...

Трамадол (Маброн, Плазадол, Трамал, Трамалин) Групповая принадлежность · Наркотический анальгетик со смешанным механизмом действия, агонист опиоидных рецепторов...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия