Сучасная беларуская драматургія. Агульная характарыстыка.
З iмем Адрэя Макаенка (1920-1982) звязваюць пачатак новага этапу у развiццi беларускай сатырычнай камедыi. А.Макаенак выступiу i уц новым для беларускай драматургii жанры - жанры трагiкамедыi. Адна з першых такiх п'ес - "Зацюканы апостал" - прысвечана замежнаму жыццю з яго надзеннымi праблемамi. Дзецi, не маючы агульных поглядау з бацькамi, пратэстуюць супраць буржуазна-мяшчанскiх iдзелау i звычак, бяздушнасцi i жорсткасцi. Аднак пратэст дзяцей сцiхiйны, i ен заканчваецца паражэннем: сын, якi хацеу перабудаваць грамадскiя парадкi наоснове справядлiвасцi, становiцца iдыетам,"зацюканым апосталам", бяздумным выканауцам загадау старэйшых, простым вiнцiкам у складанай машыне жыцця. Напiсаная на замежным матэрыяле, трагiкамедыя паказвае калiзii i заганы чалавечага характару любой краiны, у тым лiку i нашай. Значную вядомасць у рэспублiцы i за яе межамi адтрымалi п'есы М.Матукоускага "Амнiстыя", "Наследны прынц", "Апошняя iнстанцыя", "Мудрамер". У iх узнiмаюцца праблемы жыцця сучаснай вескi, адказнасцi бацькоу перад дзяцьмi за iх выхаванне, маральнага удасканалення чалавека. У адным з апошнiх творау - камедыi "Мудрамер" (1987)- расказваецца пра вынаходнiка-энтузiяста Мiкалая Мурашку. Ен сканструявау прыбор, якi вымярае чалавечую дурноту. Калi у крэсла з рычагомпадгалоунiкам садзiцца таленавiты чалавек, то гучыць арыя князя Iгара, калi дурань-лбюцца турботныя гукi паланеза Агiнскага. П'еса выкрывае чыноунiкау i функцыянерау, якiя спрабуюць у сучасным жыццi iграць першыя ролi. Сучасная беларуская драматургiя вызначаецца багаццем i разнастайнасцю тэматыкi, актуальнасцю праблем. Час патрабуе ад драматургау адлюстравання суровай прауды жыцця, стварэння праудзiвых характарау нашых сучаснiкау. Таму лейтматывам многiх п'ес з'яуляецца думка аб складанасцi сучаснага жыцця, месцы i ролi у iм чалавека. Разам з традыцыйнымi тэмамi (подзвiг у Вялiкай Айчыйнай вайне, мiрная стваральная праца, жыцце калгаснай вескi, маральна-этычныя праблемы) у беларускай драматургii узнiкаюць новыя. I адна з iх - белыя плямы у гiстрыi бекларускага народа i час змрочных рэпрэсiй. На усю моц пачынаюць заяуляць пра сябе i творы аб экалагiчнай сiтуацыi на Беларусi. Сучасная драматургiя, пераасэнсоуваючы факты i з'явы мiнулых часоу, аналiзуе (паказвае) iх з пункту гледжання сенняшняга дня па-новаму яна выходзiць i да складаных. Значнае месца ў драматургіі сённяшняга дня займаюць маладыя аўтары. Вялікую папулярнасць і сцэнічнае жыццё атрымалі п'есы Уладзіміра Бутрамеева («Страсці па Аўдзею»), Галіны Каржанеўскай («Зуб мудрасці», «Мора, аддай пярсцёнак»), Уладзіміра Сауліча («Сабака з залатым зубам...»), Ігара Сідарука («Галава»), Сяргея Кавалёва («Звар'яцелы Альберт»), Уладзіміра Клімовіча («Беркуты»), Алеся Асташонка («Камедыянт») і інш. У творах маладых драматургаў намячаецца спроба развіцця жанру п'есы, што абумоўлена сённяшнімі патрабаваннямі да сцэнічнага твора. Так, фарс-абсурд I. Сідарука «Галава» створаны па прынцыпах тэатра абсурду, п'еса У. Сауліча «Сабака з залатым зубам...» лічыцца трагіфарсам, п'есаУ. Клімовіча «Беркуты» — трагедыяй-«прыпавес цю». Сучасная беларуская драматургія вызначаецца багаццем і разнастайнасцю тэматыкі, актуальнасцю праблем. Час патрабуе ад драматургаў адлюстравання суровай праўды жыцця, стварэння праўдзівых характараў нашых сучаснікаў. Таму лейтматывам многіх п'ес з'яўляецца думка аб складанасці сучаснага жыцця, месцы і ролі ў ім чалавека. Разам э традыцыйнымі тэмамі (подзвіг у Вялікай Айчыннай вайне, мірная стваральная праца, жыццё калгаснай вёскі, маральна-этычныя праблемы) у беларускай драматургіі ўзнікаюць новыя. I адна з іх — белыя • плямы ў гісторыі беларускага народа і час змрочных рэпрэсій. У драме I. Чыгрынава «Чалавек з мядзведжым тварам» узнімаецца праблема асабістай адказнасці за лёс людзей і краіны ў змрочныя часы сталіншчыны. Былы член НКУС, член сталінскіх «троек» каецца ў злачынствах, не адмаўляючы сваёй асабістай віны. Сучасным асэнсаваннем падзей далёкага мінулага характарызуюцца драматычныя творы У. Караткевіча («Званы Віцебска», «Маці ўрагану»), Э. Скобелева («Кастусь Каліноўскі»), А. Петрашкевіча («Напісанае застаецца», «Прарок для Айчыны»), I. Чыгрынава («Звон не малітва», «Следчая справа Вашчылы»), Р. Баравіковай («Барбара Радзівіл») і інш. У творах ажываюць у мастацкіх вобразах падзеі і героі беларускай гісторыі — Ізяслаў, Рагнеда, Васіль Вашчыла, Барбара Радзівіл, Кастусь Каліноўскі, старонкі Віцебскага паўстання 1623 г., Крычаўскага паўстання 1743—1744 гг. і інш. Экалагічная тэма прадстаўлена сёння драматычнымі творамі А. Петрашкевіча («Соль»), М. Матукоўскага («Бездань»), А. Дударава («Адцуранне»). У іх гучаць трывожныя і заклапочаныя словы аб тым, што паветра, вада і зямля — аснова ўсяго жывога на зямлі — забруджваюцца, што неабходна з выключнай адказнасцю ставіцца да ўсяго навакольнага і зрабіць кожны куточак зямлі лепшым, прыгажэйшым.
36. Васіль Дзяцел і Ганна Чарнушка. Перспектывы жыцця і крах надзей (Палеская хроніка” І. Мележ) У «Палескай хроніцы» мы пазнаёміліся з цэлым шэрагам герояў. Адны з іх адмоўныя, другія — станоўчыя. Але ўсе яны аб'яднаныя адным часам, аднымі праблемамі, дый жывуць усе ў адной мясцовасці — на Палессі, там, дзе нарадзіўся, дзе прайшло дзяцінства і самога Iвана Мележа. Нягледзячы на тое многае, што яднае герояў рамаца, аўтар кожнага з іх праводзіць па яго асабістай, наканаванай ці то лесам, ці збегам абставін, дарозе, назва якой «жыццё». Напэўна таму, усё ў творы здаецца натуральным і жыццёвым: адны героі разыходзяцца, другія сустракаюцца, адны знайшлі свае шчасце, другія — так і дажываюць свой век у бясконцых пошуках, не спазнаўшы яго, трэція дакрануліся да яго, болын таго — пазналі асалоду яго і ўсё астатняе жыццё вымушаны жыць толькі гэтымі незабыўнымі імгненнямі.
|