Студопедия — Тэма вайны ў творчасці І. Шамякіна
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Тэма вайны ў творчасці І. Шамякіна






Народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін належыць да пакалення пісьменнікаў, маладосць якіх была апалена і загартавана вайной. Магчыма, па гэтай прычыне большасць яго твораў так ці інакш звязана з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Тэме вайны прысвечаны аповесці "Помста", "Гандлярка і паэт", "Ахвяры", раманы "Глыбокая плынь", "Снежныя зімы", "Сэрца на далоні", пенталогія "Трывожнае шчаеце". У цэнтры аповесці "Помста" — лёс маёра Раманенкі, у якога ў вайну загінулі маці, жонкі і дачка. Герой твора, палаючы помстай, адшуквае сям'ю ката. Аднак адплаціць той жа манетай жонцы і дзецям Візэнера салдат-пераможца не змог: перамагла высокая чалавечнасць, духоўная моц. Раман "Глыбокая плынь" прысвечаны партызанскай барацьбе супраць фашысцкіх захопнікаў. Цэнтральным героем у ім з'яўляецца настаўніца і партызанская сувязная Таццяна Маеўская, якая выратавала яўрэйскага хлопчыка, выдаўшы яго за сваё дзіця. Асноўная ўвага ў рамане акцэнтуецца на гераізме і бясстрашнасці партызан, іх патрыятызме, адданасці Радзіме (вобразы камісара брыгады Лясніцкага, камандзіра брыгады Прыборнага, калгаснага пчаляра Карпа Маеўскага, разведчыка Буйскага, шафёра Майбарады). Ваенныя падзеі ў рамане "Сэрца на далоні" паказваюцца ў рэтраспектыўным плане. Героі яго — доктар Яраш, пісьменнік і журналіст Шыковіч, дачка падпольшчыка Савіча Зося — змагаюцца супраць дэмагога і кар'ерыста Гукана за аднаўленне праўды і справядлівасці ў дачыненні да дзейнасці падполля і яго ўдзельнікаў, за рэабілітацыю імён адважных патрыётаў, выкрыццё сапраўдных здраднікаў. У цэнтры ўвагі пенталогіі "Трывожнае шчасце" — лёс пакалення, што прайшло праз цяжкія ваенныя выпрабаванні і засталося верным сабе і суровай жыццёвай праўдзе. Пра цяжкія ўмовы партызанскай і падпольнай барацьбы, няўмелае ўмешванне ў дзейнасць партызанскіх атрадаў прадстаўнікоў НКУС, пра лёс абаронцаў радзімы, якія і на вайне адчулі жудаснае ўздзеянне таталітарнай палітыкі страху і здзекаў, расказваецца ў аповесці "Ахвяры". У аповесці "Гандлярка і паэт" пісьменнік паказвае, як у гады ваеннага ліхалецця нават прадстаўнікі сацыяльных нізоў духоўна сталеюць, становяцца свядомымі змагарамі з ворагам. Камароўская гандлярка Вольга Ляновіч пад уплывам Алеся Шпака маральна перавыхоўваецца, пачынае адчуваць адказнасць не толькі за сябе і свае ўчынкі, але і за іншых. У канцы твора яна (замест Алеся) выконвае рызыкоўнае заданне партызанскага камандавання і гіне як адданы патрыёт, дзейсны змагар за вызваленне радзімы. Творы і. Шамякіна прасякнуты публіцыстычнай накіраванасцю думкі, высокім грамадзянскім пафасам, страснасцю, вызначаюцца займальнасцю сюжэта, кампазіцыйнай стройнасцю, актуальнасцю тэматыкі. Пісьменнік часта звяртаецца да надзённых праблем сучаснасці. У рамане "Атланты і карыятыды" аўтар даследуе праблемы жыцця сучаснага горада. Галоўны архітэктар горада Максім Карнач — мастак, эстэт, неардынарны, мэтанакіраваны, адказны і сумленны чалавек — выступае супраць будаўніцтва на тэрыторыі горада хімічнага камбіната. У вобразах Карнача і яго ярых апанентаў Макаеда і Ігнатовіча паказваецца барацьба, супрацьстаянне архітэктурна-гарманічнага (комплекснага) і кансерватыўна-практычнага (абыякавага) поглядаў на забудову сучаснага горада. Раман "Злая зорка" — першы празаічны твор пра чарнобыльскую бяду ў беларускай літаратуры. Напісаны з сацыяльна-публіцыстычным і гуманістычным пафасам, ён раскрывае адну з драматычных старонак у жыцці нашага народа. Дзеянне ў рамане адбываецца ў адным з раёнаў Гомельскай вобласці. Пачынаецца твор са сцэны вяселля Глеба Пустахода і Ірыны Пыльчанка, якое, на жаль, прынесла не радасць, а бяду. Аўтар паказвае трагічны лёс людзей, якія, пражыўшы ўсё жыццё на гэтай зямлі, вымушаны ехаць на чужыну. Ахвярамі Чарнобыля становяцца Ліза Пустаход і Глеб Пыльчанка.Трагічнае гучанне ў рамане набываюць прыродаапісанні і пейзажныя вобразы. Туман, напрыклад, становіцца ўвасабленнем сілы зла. Сонца перастала несці людзям святло і жыццё, яно нібы адарвалася ад неба, спыніла свой ход і павісла: "і гэтак будзе вісець, І не здолее ўзысці, страціўшы сілу". Прырода як бы спыніла сваё развіццё, пратэстуючы супраць безгаспадарлівых адносін да ўсяго навакольнага, надбайнасці і бяздушнасці. Аўтар крытычна паказвае кіруючую, камандна-бюракратычную сістэму рэспублікі, на сумленні работнікаў якой перакрэсленыя чалавечыя жыцці, пакалечаныя лёсы, страчаныя надзеі (вобразы першага сакратара раённага камітэта партыі Сінякова і яго стрыечнага брата Лявонція Мікалаевіча). Увесь жа цяжар чарнобыльскай аварыі абрушваецца на плечы старшыні райвыканкама ўладзіміра Паўлавіча Пыльчанкі, які ў крытычных абставінах адчувае адказнасць за людзей, востра перажывае бяду роднай зямлі, кіруе высяленнем з атручанай зоны. Складаныя і супярэчлівыя змены ў грамадскім жыцці 80—90-х гг. аказалі значны ўплыў на творчасць многіх пісьменнікаў, у тым ліку і І. Шамякіна. Маэстра слова, застаючыся прыхільнікам "сацыяльна-справядлівага" сацыялізму, не ўсё прымае ў сённяшняй рэчаіснасці. У аповесцях "Сатанінскі тур", "Падзенне", "Без пакаяння", "Выкармак" ён выступае супраць усталявання ўлады долара і воўчых адносін паміж людзьмі, выкрывае новаспечаных "прадпрымальнікаў" і "дзелавых" людзей, якія спрабуюць стаць гаспадарамі жыцця, змагаецца з жорсткасцю, насіллем, бязладдзем, якія запанавалі ў грамадстве, нясе чытачам праўду пра трагізм сённяшняга жыцця, дзе на вачах пачынаюць абясцэньвацца самыя высокія маральныя і агульначалавечыя каштоўнасці.

 

28. Спецыфіка стварэння мастацкіх вобразаў у п’есах А. Дударава (“Парог”, “Вечар”, “Злом”). (?)

Сучасную драматургію нельга ўявіць без творчасці Аляксея Дударава, аўтара вядомых п'ес «Выбар», «Вечар», «Пар'ог», «Радавыя», «Адцуранне». Пачынаў свой творчы шлях А. Дудараў як празаік. У першай кнізе прозы «Святая птушка» аўтар уздымае маральна-этычныя і духоўныя праблемы жыцця свайго сучасніка. П'еса «Парог» лічыцца пачаткам драматургічнага жыцця А. Дударава. У ёй драматург на прыкладзе жыцця Андрэя Буслая праводзіць маральнае і сацыяльнае даследаванне алкагалізму, яго прычын і вынікаў.

У п'есе «Вечар» адчуваецца боль і трывога аа лёс неперспектыўных вёсак. Героі яе — Ганна, Васіль-Мульцік, Мікіта-Гастрыт — пражылі аднолькавыя па працягласці, але розныя па сэнсе жыцці. Добрая і спагадлівая, Ганна не можа жыць без працы: корпаецца ў градах, ганяе на пашу казу. Дажывае яна свой век адна: не ўтрымаўся на бацькоўскай зямлі яе няўдзячны сын. Васіль-Мульцік — чалавек пгчыры, даверлівы, улюбёны ў жыццё. Ён здаецца дзіваком, бо размаўляе з сонцам і тэлевізарам, хоча, каб старшыня калгаса выкарыстаў яго паслугі ў якасці жывога барометра. Дзівацтва яго абумоўлена адкрытасцю характару, імкненнем жыць у згодзе і зладжанасці з прыродай і навакольным светам. Зусім іншы вобраз Мікіты-Гастрыта. Гэта складаны і супярэчлівы чалавек, які жыве не па ўласным сумленні, а па застарэлых, фальшыва-казённых прынцыпах. У гады калектывізацыі ён «выкарчоўваў» кулакоў, змагаўся з аднаасобнікамі. Мікіта толькі выконваў загады, і тут няма яго вялікай віны. Але Мікіта напісаў данос на Васілёвага брата Андрэя ўжо не па загадзе, а па ўласнай ініцыятыве. I не таму, што бачыў у ім ворага, а таму, што Андрэй збіраўся засылаць сватоў да яго будучай жонкі. Пакаянне Мікіты запозненае, непаслядоўнае. Застарэлыя звычкі мацнейшыя за сумленне.

Для герояў п'есы «Вечар» надышоў вечар жыцця, калі можна раздумваць аб пражытым, аб сэнсе чалавечага жыцця ўвогуле. У гэтых роздумах і боль за скалечаны лёс, за стан сучаснай вёскі, і пакаянне. Пытанне ж пакарання за канкрэтную віну Мікіты здымаецца ў сувязі са смерцю персанажа.

Маральна-этычныя праблемы сённяшняга дня асэнсоўваюцца А. Дударавым у п'есах «Злом», «Выбар», «Адцуранне».

 

 

29. Адлюстраванне рэчаіснасці 30-х г. у творчасці В. Быкава.(?)

Тэме палітычных рэпрэсій 20—30-х гадоў прысвечана апавяданне "Жоўты пясочак". У ім В. Быкаў па-мастацку дакладна і псіхалагічна выверана перадае атмасферу тых жахлівых часоў. Ён паказвае, як машына рэпрэсій раскручвае свае шалёныя абароты, патрабуючы ўсё новых і новых ахвяр. Адзін з цэнтральных эпізодаў твора звязаны з лёсам былога супрацоўніка НКУС. На яго сумленні не адно загубленае жыццё — ён верна служыў сістэме. Але надышоў час, калі сістэма адвергла яго і ператварыла ў такую ж ахвяру, як і тыя, каго ён з асалодай забіваў з пісталета ў патыліцу. Былы кат да самага канца не верыць у блізкасць сваёй смерці, а зразумеўшы яе непазбежнасць, патрабуе для сябе асобнай магілы, каб не ляжаць у зямлі побач з розным "быдлам". Такім чынам, персанаж паўстае перад намі не столькі ахвярай рэжыму, колькі ахвярай уласнай абмежаванасці і непрадбачлівасці. Аб глыбіні маральнага падзення чалавека ва ўмовах рэжыму татальнага кантролю ўсіх сфер жыцця гаворыць В. Быкаў у апавяданні "Бедныя людзі". Два героі твора — прафесар і аспірант— пасля доўгіх сумненняў у шчырасці сваіх дзелавых адносін (кожны паасобку) пішуць даносы адзін на аднаго ў "органы". Аўтар паказвае, на якой псіхалагічнай аснове будуе сваю дзейнасць таталітарная ўлада: на страху, недаверы і псіхалагічным ціску на кожнага нязгоднага члена грамадства. З гэтым апавяданнем тэматычна звязана і наступнае — "Сцяна". Зрэшты, яно па сіле свайго абагульнення нагадвае хутчэй прытчу. Безыменны герой твора жыве ў безыменнай краіне, у якой правіць баль жорсткая дыктатура. Знаходзячыся ў турме, ён спрабуе знайсці слабое месца ў каменным муры сваёй цямніцы. Калі ж ён зрабіў ў сцяне адтуліну і змог вылезці на вуліцу, яго чакала горкае расчараванне: з адной камеры ён трапляе ў другую — з шыбеніцай. Нягледзячы на песімістычны фінал, прытчавы характар твора дацускае шматзначнасць яго тлумачэння. Такім чынам, В. Быкаў у апошнія гады пашырае тэматыку сваёй творчасці, звяртаецца да новых, забароненых раней тэматычных пластоў. Але не пакідае пісьменнік і сваёй любімай тэмы — вайны і лёсу чалавека на вайне. Аб гэтым сведчаць яго новыя творы дадзенай тэматыкі ("Зенітчыца", "Палкаводзец", "Пагорак", "Палітрук Каламіец", "Падоранае жыццё" і "Кацюша").







Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 3098. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Ведение учета результатов боевой подготовки в роте и во взводе Содержание журнала учета боевой подготовки во взводе. Учет результатов боевой подготовки - есть отражение количественных и качественных показателей выполнения планов подготовки соединений...

Сравнительно-исторический метод в языкознании сравнительно-исторический метод в языкознании является одним из основных и представляет собой совокупность приёмов...

Концептуальные модели труда учителя В отечественной литературе существует несколько подходов к пониманию профессиональной деятельности учителя, которые, дополняя друг друга, расширяют психологическое представление об эффективности профессионального труда учителя...

Примеры задач для самостоятельного решения. 1.Спрос и предложение на обеды в студенческой столовой описываются уравнениями: QD = 2400 – 100P; QS = 1000 + 250P   1.Спрос и предложение на обеды в студенческой столовой описываются уравнениями: QD = 2400 – 100P; QS = 1000 + 250P...

Дизартрии у детей Выделение клинических форм дизартрии у детей является в большой степени условным, так как у них крайне редко бывают локальные поражения мозга, с которыми связаны четко определенные синдромы двигательных нарушений...

Педагогическая структура процесса социализации Характеризуя социализацию как педагогический процессе, следует рассмотреть ее основные компоненты: цель, содержание, средства, функции субъекта и объекта...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия