Студопедия — Камічнае і трагічнае ў трагікамедыі А. Макаёнка “Трыбунал”.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Камічнае і трагічнае ў трагікамедыі А. Макаёнка “Трыбунал”.






П'еса займае адметнае месца сярод твораў драматургіі аб гераізме савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Падзеі ў трагікамедыі «Трыбунал» адбываюцца ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Былы калгасны пастух, бацька вялікай сям'і становіцца старастам, фашысцкім паслугачом. Сямейны савет, які ператвараецца ў трыбунал, вырашае ўтапіць яго, калі той не адмовіцца ад пасады старасты. У канцы п'есы сітуацыя праясняецца: Цярэшка ніякі не здраднік, а выканаўца загаду партызанскага камандавання. Яго сын Валодзя, не ведаючы гэтага, падрывае нямецкую камендатуру і гіне, рэабілітуючы сябе і сваю сям'ю за ўчынак бацькі.

У аснову п'есы пакладзены важны грамадскі канфлікт сіл сацыялізму і фашызму, міру і вайны, гуманізму і чалавеканенавісніцтва. Акрамя гэтага, відавочная нязгода паміж Цярэшкам-«старастам» і яго сям'ёй, паміж Цярэшкам-патрыётам, сям'ёй і фашыстамі. Як бачым, у трагікамедыю ўводзіцца сямейна-бытавая інтрыга, што з'яўляецца традыцыйным для ўсёй сусветнай камедыяграфіі. У п'есе адчуваецца супярэчнасць паміж пачуццяміі абавязкам, якая характэрна для галоўнага героя камедыі — Цярэшкі Калабка. I ў гэтым унутраным канфлікце «таксама адкрываюцца шырокія сацыяльныя гарызонты, таму што фактарамі гэтай барацьбы служаць сфармуляваныя грамадскім, гістарычным быццём разуменні і ўяўленні, і нават сфера эмацыянальная — самая патаемная, «асабовая» — нясе на асобе адбітак часу і асяроддзя, іншымі словамі — рэальных жыццёвых абставін».

Цярэшка Калабок пастаўлены ў складанае становішча. 3 аднаго боку, неабходна выконваць даручэнні камандзіра партызанскага атрада, з другога — захоўваць канспірацыю і «верна» служыць ворагам, па-трэцяе, як даць зразумець жонцы і дзецям, што іх бацька на справе не здраднік, не фашысцкі прыслужнік. Як дзейнічаць у такіх умовах? Канфлікт абвастраецца яшчэ і таму, што Цярэшка даў клятву нічога нікому не гаварыць. Сказаць праўду сям'і?! Калабок не ўпэўнены, што хутка гэтая тайна не стане вядомай усёй вёсцы. I толькі ў самым канцы п'есы ён прыводзіць такі прыклад жонцы: «А то вунь у зарэчанскіж пасёлку Кырадоеў усю сям'ю спаліў. У іх хаваўся наш партызан, камандзір. I ніхто, апроч сваіх, не ведаў. Значыць, са сваіх і прагаварыўся, пахваліўся. І ўся сям'я загінула».

Але гэта ў фінале п'есы. А ў пачатку ён спрабуе якім-небудзь чынам падказаць жонцы праўду свайго становішча. Няўжо яна не здагадаецца: столькі ж гадоў разам пражылі. Цярэшка крычыць: “Паліна! Я не пакаўзнуўся! I ніхто мяне не стукнуў! Я табе рускім языком сказаўза мяне не турбуйцеся!»

Не вельмі лёгка зразумець сэнс гэтых слоў, тым больш, што камедыёграф свядома, думаецца, «зацягвае» іх расшыфроўку, зводзячы ўсё да камічнага дыялога. Чаму? Калі б родныя ведалі праўду, то ўжо адбылася б развязка дзеяння, г. зн. канфлікт, які не паспеў яшчэ аформіцца, вырашыўся б. Але аўтар яшчэ ў большай ступені ўскладняе сюжэт: Паліна і дзеці паверылі, што Калабок свядома стаў старастам. Канфлікт п'есы яшчэ больш напаляецца, дзеянне ў творы пашыраецца, становіцца вельмі «закручаным”.

Сказаць ці не сказаць праўду — вось што не дае спакою галоўнаму герою трагікамедыі. Складаная дылема. Сказаць праўду — няма ўпэўненасці, што яна застанецца тайнай, а барацьба ідзе смяротная, ды і вораг вельмі хітры і вераломны. Заставацца ж у вачах сям'і «нямецкім паслугачом» — значыць быць прыгавораным да смерці. Аб учынку Калабка, аб характары яго можна сказаць словамі А. Талстога: «Здаецца, просты чалавек, а прыйдзе суровая бяда, у вялікім ці малым, і падымецца ў ім вялікая сіла — чалавечая прыгажосць».

Яшчэ ў большай ступені абвастраецца канфлікт паміж Калабком і сям'ёй з прыходам у хату начальніка паліцыі Сырадоева і нямецкага каменданта. Для Паліны і дзяцей гэта стала неабвержным доказам, што іх бацька — здраднік. I, прынамсі, у гэтай сцэне ў поўную меру праявіўся характар «старасты» — партызанскага сувязнога, глыбока раскрыўся нацыянальны характар, паколькі «Цярэшка — косць ад косці свайго народа, ён беларускі ўсім: грамадзянскай прыстойнасцю, працавітасцю, хітрынкай, сарамлівасцю ў самавыяўленнях, адсутнасцю эгаістычных амбіцый...»

Які вялікі падтэкст схаваны ў «прамове» Цярэшкі Калабка: «Так... Хто такі ёсць я? Ну? Хто? Народ! Раз пайшла вайна народная,— значыць, народ і ёсць галоўны гвозд! Значыць, куды я хістануўся, там і поўная перамога. Таму, як я сваёй мазолістай рукой!!! Апора, падпорка, адным словам,— гвозд і ніякіх гваздоў. Калі я з начальствам заадно... калі я за свайго кіраўніка (савецкую ўладу.— П. М.) гатоў і галаву пакласці, то ўжо будзь здароў! I не чыхай! I калі я слова даў, тогроб-магіла! Ятакі! О-о, вы яшчэ мала ведаеце мяне...»

У гэтых словах вялікая вера ў сілы народа, у перамогу над ворагам. Па ходу дзеяння п'есы цяжка зразумець, дзе Цярэшка блазан з народнага балагана, а дзе разумны канспіратар і патрыёт. Калабок стукае сябе ў грудзі і цяпер ужо на ўвесь голас крычыць: «Так, і патамуупярод! За маю ўладу!!!»

Адбываецца незвычайнае. Герой раптам заспяваў: «Броня крепка и танки наши быстры, и наши люди мужества полны!..» I ў гэтым выпадку камедыёграф не ідзе на «аблягчэнне» канфлікту. Галоўнай мэты ў творы ён ужо дасягнуў: не толькі фашысты, але і сям'я паверыла, што Калабок сапраўдны стараста, асабліва пасля «прыёму» ворагаў у хаце. Памылковым з'яўляецца сцвярджэнне I. Вішнеўскай, што галоўны герой «ніякіх намёкаў не дае блізкім у сувязі з сапраўдным сваім партызанскім становішчам», што «ён не даў ім нават маленькай зачэпкі для хоць бы невыразных подступаў да ісціны». Так, прама галоўны герой трагікамедыі нідзе, амаль да самай кульмінацыі дзеяння, не адкрываецца, а вось што датычыць невыразных подступаў да ісціны, то яны былі. Не мог такі герой, як Цярэшка Калабок, не паспрабаваць якім-небудзь чынам намякнуць Паліне, з якой усё жыццё жыў сумленна і верна, аб праўдзе свайго становішча. Напрыклад, у другім акце п'есы Калабок, звяртаючыся да Паліны і дзяцей, гаворыць: «А я думаўвы разумныя. А вы... Нічагусенькі вы... А-яй-яй! А савецкая ўлада столькі на вас сродкаў патраціла, вучыла, настаўнікаў прысылала адусюль... Розныя замежныя мовы вам, фізіку вам, хімію вам... Гастраномію! А вы? Што ў вас у галаве? Пакулле ў вас у галаве». Аднак яго не зразумелі. Хутчэй за ўсё ў гэтым выявілася спецыфіка жанру п'есы, ды і воля аўтара, які не спяшаўся фарсіраваць падзеі. Ход дзеяння працякае па лініі ўзрастання. Глыбока раскрываюцца характары дзеючых асоб. Гэта агульная заканамернасць выяўляецца ў п'есах усіх жанраў.

«У развіцці дзеяння кожнай п'есы ёсць нейкі рубеж, знамянальны вырашальны паварот: мяняецца характар барацьбы, развязка наступае неадкладна. Гэты рубеж і з'яўляецца кульмінацыяй». У «Трыбунале» такім рубяжом стала сітуацыя, у якой герой аказваецца звязаным у мяшку і яго чакае сямейны суд. Аўтар прытрымліваецца вядомага факта, што ад камічнага да трагічнага — адзін крок і наадварот. Прыём сам па сабе не новы — дастаткова прыпомніць класічныя творы Шэкспіра. «У іх побач з высокімі духоўнымі імкненнямі герояў, іх узвышанымі пачуццямі суседнічае самае зямное, простае; востра трагедыйныя сцэны пераплятаюцца з жанравымі, камедыйнымі. Дзякуючы такому адзінству яшчэ выразней выяўляюцца характары герояў, іх пачуцці, яшчэ паўней праяўляецца іх духоўны свет, любоў да жыцця». Галоўны канфлікт «Трыбунала» вырашаецца ў самым канцы п'есы, заключны акорд гучыць трагічна: малодшы сын Цярэшкі, Валодзька, кідае гранату ў занятую немцамі школу і гіне сам.

Учынак Валодзькі не можа пакінуць вучняў абыякавымі, не ўзрушыць іх псіхалагічна. Тут варта не спяшацца, узважыць усе «за» і «супраць», каб апраўдаць або не апраўдаць учынак піянера. Напрыклад, па словах I. Вішнеўскай: «...аўтар (г. зн. А. Макаёнак) глядзіць на фінал шырэй. Сын Калабка выкупляе сваёй смерцю віну маці, віну сясцёр, маральную іх віну перад бацькам». Сказана вельмі катэгарычна, паколькі з-пад увагі даследчыцы як бы выпадаюць немалаважныя дэталькі-факты, якія тычацца ўзросту сына, яго псіхалагічнага стану, перажыванняў за смерць школьнага таварыша Волечкі. Душа Валодзькі моцна паранена нялюдскім цяжарам вайны, якая ўварвалася ў яго жыццё, жыццё падлетка, зрабіла яго не па гадах сталым, да апошняга абвастрыла думкі і пачуцці. Менавіта зыходзячы з гэтых разважанняў, хлопчык не так згладжвае віну маці і сясцёр, колькі помсціць усім ворагам (фашыстам і іх прыслужнікам) за слёзы, за мукі, за нявінныя ахвяры блізкіх яму людзей. Ен гаворыць бацьку: «Не! Я змыю гэту пляму з нашай сямі. Я піянерам быў, я клятву даваў! Піянер! Да барацьбы за дзела Леніна-Сталіна будзь гатоў! I я адказваў: «Заўсёды гатоў!» Ты зразумеў, бацька? Я заўсёды гатоў!» За гэтымі словамі бачыцца моцны характар юнага патрыёта. Яго ўчынак — гэта гераічны подзвіг.

Няпростая задача для вучняў — жанравае вызначэнне п'есы. Андрэй Макаёнак назваў яе трагікамедыяй, народным лубком. Якія для гэтага былі варункі? Камедыёграф задаўся мэтаю: раскрыць у форме трагікамедыі тэму гераізму савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта быў наватарскі і рызыкоўны пошук у галіне драматургіі, паколькі Макаёнак адным з першых у беларускай літаратуры звярнуўся да такой разнавіднасці камедыйнага жанру. Неяк аднойчы ён зазначыў, што, чым далей ад вайны, тым больш расказвалася смешнага, гумар дапамагаў усё перажыць. Гэты гумар з асадкам гаркаты збліжае трагікамедыю «Трыбунал» з паэмай «Ва-сіль Цёркін» А. Твардоўскага. Можна сцвярджаць, не перабольшваючы, што гэта — народная п'еса. Сёння яна заняла ганаровае месца ў рэпертуары амаль усіх тэатраў нашай краіны, не кажучы ўжо аб беларускіх нацыянальных, дзе яе чакаў самы вялікі поспех.

Многія літаратуразнаўцы па-рознаму імкнуцца вызначыць жанр п'есы «Трыбунал». Гэта — і народны лубок, і трагікамедыя, і фарс, і бурлеск, і п'еса-апафеоз, і п'еса-гімн чалавечай мужнасці.

У п'есе, несумненна, досыць прыкметныя трагічныя элементы. Есць падставы гаварыць, у прыватнасці, пра трагічнасць абставін, пра трагічную афарбоўку канфлікту, пра трагізм характараў, найперш Валодзькі, а затым і яго бацькі — Цярэшкі Калабка. I ўсё ж пры наяўнасці трагічных элементаў п'еса «Трыбунал» успрымаецца галоўным чынам як камедыйны твор. Пры ўважлівым яго прачытанні мы адшукаем элементы лірычнай камедыі, фарса, гераічнай драмы, сатырычнай (якая бязлітасна высмейвае ворагаў і здраднікаў), сямейна-бытавой камедыі, традыцыйнай у беларускай драматургіі, сцэны, вытрыманыя у духу народнага лубка. Усё ў творы сінтэзавана, пераплецена ў арганічным адзінстве — праз камічнае прасвечваецца гераічнае, трагічнае. Трагікамедыя як разнавіднасць камедыйнага жанру трывала замацавалася ў беларускай драматургіі. I ў першую чаргу яе дасягненні звязаны з імем Андрэя Макаёнка. Яго п'есы «Зацюканы апостал», «Трыбунал», «Пагарэльцы», напісаныя па законах трагікамедыі, сталі выдатнай з'явай не толькі нацыянальнай, а і ўсёй савецкай драматургіі.

 







Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 2976. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Задержки и неисправности пистолета Макарова 1.Что может произойти при стрельбе из пистолета, если загрязнятся пазы на рамке...

Вопрос. Отличие деятельности человека от поведения животных главные отличия деятельности человека от активности животных сводятся к следующему: 1...

Расчет концентрации титрованных растворов с помощью поправочного коэффициента При выполнении серийных анализов ГОСТ или ведомственная инструкция обычно предусматривают применение раствора заданной концентрации или заданного титра...

Оценка качества Анализ документации. Имеющийся рецепт, паспорт письменного контроля и номер лекарственной формы соответствуют друг другу. Ингредиенты совместимы, расчеты сделаны верно, паспорт письменного контроля выписан верно. Правильность упаковки и оформления....

БИОХИМИЯ ТКАНЕЙ ЗУБА В составе зуба выделяют минерализованные и неминерализованные ткани...

Типология суицида. Феномен суицида (самоубийство или попытка самоубийства) чаще всего связывается с представлением о психологическом кризисе личности...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия