Сучасная беларуская паэзія. Агульная характарыстыка.
Адным з прадстаунiкоу пакалення творчай iнтэлiгенцыi, якая увайшла у мастацкае жыцце рэспублiкi у пасляваенны час, з'яуляецца Рыгор Барадулiн - аутар кнiг "Маладзiк над стэпам", "Нагбом", "Неруш". Яго паэзiя шматколерна, пластычна i эмацыянальна узнауляе навакольны свет, адлюстроувае прыгажосць роднай зямлi,гераiзм людзей у Айчыйнай вайне,пафас стваральнай працы. Нямала радкоу прысвяцiу паэт матчынай хаце, роднай весцы, таму кутку, дзе былi зроблены першыя крокi па зямлi, дзе застауся ляжаць у магiле бацька-партызан. У вершах Р.Барадулiна родная зямля паустае ва усей сваей непауторнай красе, i паэт адкрыта прызнаецца: Я шчасны, Што сынам быць. Гэтай зямлi, Мне лесам назначана. Паэт задумываецца над гiстарычным мiнулым Айчыны. З яго вершау можна уявiць старадаунi Мiнск, якi нiколi не мяняу свабоду на ярмо. Полаччыну, вядомую святлом "кiрылiцы Скарынавай", Белую Русь. У Р.Барадулiна нямала сатырычных вершау, пародый, эпiграм, у якiх ен востра высмейвае п'янства, марнатрауства, спажывецкiя адносiны да прыроды (зборнiкi "Журавiнка", "Прынамсi..."). Паэтам публiцыстычнага складу з'яуляецца Генадзь Бураукiн. Яго творы характарызуюцца шырыней погляду на свет з фiласоуска-аналiтычным асэнсаваннем рэчаiснасцi. Паэт пiша аб маральнай чысцiнi нашага сучаснiка абмiнулай вайне, аб каханнi, па-фiласоуску разважае над тэмамi агульначала-вечай значнасцi. Аб каханнi i яго загадкавых таямнiцах, горычы растанняу i радасцi сустрэч, аб беражлiвых адносiнах да спадарожнiц жыцця расказау Г.Бураукiн у вершах са зборнiка "Пяшчота". Паэт прыглядаецца да паусядзеннага жыцця з усiмi яго фарбамi i адценнямi. Яму не да спадобы двудушныя, беспрынцыповыя людзi, абывацелi. Змагаючыся с чалавечым раунадушшам, Г.Бураукiн просiць больш чуйна адносiцца да блiзкiх i знаемых, не забывацца, што "бягуць гады няумольна i паспешна, навек згараюць знiчкамi". Глыбокiм фiласофскiм роздумам аб сталасцi свайго пакалення, аб большай патрабавальнасцi да сябе напоунены многiя творы паэта: Як многа у нас звычайнасцi! Як мала у нас адчайнасцi! Як многа у нас прабачлiвасцi! Андрэй Хадановiч.
|