Канцэпцыі беларускага этнагенезу.
1. Каковы были основные тенденции развития государств в начале хх в.? 2. С чем связано «пробуждение Азии»? Какие события свидетельствуют об этом? 3. Дайте характеристику уровня развития, внутренней и внешней политики России в начале ХХ в. 4. Каковы причины и ход революции 1905 - 1906 гг. в России? Какие она имела последствия? 5. В чем суть аграрной реформы п. А. Столыпина? Каковы ее ход и результаты? 6. Что такое «серебряный век» русской культуры? Перечислите его основные достижения. 7. Какие события стали предпосылками Первой мировой войны? Каков ее ход и результаты? Как война повлияла на внутреннее состояние воюющих стран, на развитие военной техники? 8. В чем причины падения самодержавия в России? Расскажите об основных событиях февраля - октября 1917 г. 9. Каковы причины Октябрьской революции 1917 г.? Какие первые мероприятия провели большевики? 10. Раскройте суть новых явлений в жизни стран Европы после Первой мировой войны. 11. Дайте характеристику развития передовых капиталистических стран между двумя мировыми войнами. 12. Что такое тоталитарные и авторитарные режимы? В чем причины прихода нацистов к власти в Германии? Каковы были главные направления их политики? 13. Расскажите о международных отношениях между двумя мировыми войнами. 14. В чем состояли особенности развития культуры в первой половине ХХ в.? 15. В чем причины Гражданской войны в России? Какие она имела последствия? Расскажите о политике, которую проводили в те годы большевики? 16. Что такое нэп, каковы его причины и результаты? Расскажите об образовании СССР. 17. С чем связан курс на ускоренную индустриализацию и коллективизацию в СССР? Какие социальные процессы происходил и в стране? Проанализируйте итоги развития СССР в 30-е гг. ХХ в. 18. Каковы достижения советской культуры 20 - 30-х гг. ХХ в.? 19.Как страны Азии боролись за независимость и свободу в 2030-е гг. ХХ в.? 20. В чем причины Второй мировой войны? 21. Опишите основные военные операции Второй мировой войны. Почему советский фронт был главным в войне? 22. Каковы итоги Второй мировой войны? Как изменилось положение ведущих держав после войны? 23. Назовите причины «холодной войны». В чем выражалось противостояние США и СССР в период «холодной войны»? 24. Охарактеризуйте развитие ведущих капиталистических стран во второй половине ХХ в. 25. Как происходило восстановление хозяйства в Советском Союзе в первые послевоенные годы? 26. Какие изменения в стране произошли после смерти и. В. Сталина? 27. Какие реформы проводились в СССР в 50-60-е гг. ХХ в.? 28. Каковы итоги развития СССР к началу 80-х п. ХХ в.? 29.Какие процессы в социальной жизни происходил и в СССР в 5070-е п. ХХ в.? 30. Перечислите достижения СССР в сфере культуры. 31. Что такое перестройка? Каковы ее направления? К чему она привела? 32. Дайте характеристику развития стран Восточной Европы во второй половине ХХ в. 33. Расскажите о крушении колониальной системы. Как развивались освободившиеся страны во второй половине ХХ в.? 34. Охарактеризуйте основные события истории Индии и Китая во второй половине ХХ в. 35. В чем особенности развития стран Латинской Америки? 36.Какую эволюцию претерпели международные отношения во второй половине ХХ в.? Перечислите главные события в этой сфере. 37. Какие реформы проводились в России после 1991 г.? Каковы их результаты? 38. Дайте характеристику современного этапа развития России. 39. Назовите главные явления культуры второй половины ХХ в. Канцэпцыі беларускага этнагенезу.
Паходжанне беларусаў – вельмі дыскусійная і занадта палітызаваная праблема айчыннай гісторыі. Каб гэта праілюстраваць – разгледзім канцэпцыібеларускага этнагенезу ў храналагічнай паслядоўнасці іх узнікнення
Вялікаруская і вялікапольская канцэпцыі. Гэтыя канцэпцыі ўстойліва панавалі ў гістарычнай літаратуры ХІХ ст. У 1795 г. у выніку апошняга падзелу Рэчы Паспалітай Беларусь была ўключана ў склад Расійскай імперыі. Па загаду Кацярыны ІІ у гонар гэтай падзеі быў выбіты медаль “Оторженыя возвратих». На Беларусь палітыкі і навукоўцы Расіі пачыналі глядзець як на “спрадвечна рускія землі”. Беларусы, паводле іх словаў, тыя ж самыя рускія, хіба што “сапсаваныя” польскім этнічным уплывам у часы Рэчы Паспалітай, а іх “гаворка” (як асобнаямова не прызнавалася) – тая ж расейская, толькі з шэрагам непатрэбных польскіх запазычанняў. Царскі ўрад лічыў, што ён мае гістарычную місію – вярнуць беларусаў да спрадвечных рускіх каранёў, пазбавіўшы іх мясцовых адметнасцей у моўным “дыялекце” і культуры. Гэтым мэтам служыла адмысловая палітыка русіфікацыі. Вялікаруская канцэпцыя служыла задачам палітыкі – з дапамогай навукі яна абгрунтоўвала заканамернасць існавання беларусаў пад расійскай уладай і тым самым, адмаўляла ім у праве на нацыянальнае і дзяржаўнае адраджэнне. У ХІХ ст. на акупіраваных царызмам землях праходзілі паўстанні за аддзяленне ад Расійскай імперыі. Паўстанні пачыналіся у Польшчы і затым распаўсюджаваліся на землі Літвы і Беларусі. Пад час паўстання 1863 г. група яго удзельнікаў на чале з Каліноўскім вылучыла ідэю асобнай дзяржаўнасці для Беларусі і Літвы. Насуперак ім польскія палітычныя колы бачылі беларускі край часткай этнічнай тэрыторыі палякаў і, як след, часткай будучай Польскай дзяржавы. Паводле польскіх навукоўцаў ХІХ ст., беларусы – тыя ж самыя палякі, хіба што пад моцным уплывам расійскай культуры, а іх гаворка – дыялект польскай мовы з шэрагам непатрэбных запазычанняў з расійскай мовы. Мы бачым, што ў ХІХ – пачатку ХХ ст. адбывалася змаганне Расіі і Польшчы за Беларусь, якое вялося не толькі палітычнымі, але і навуковымі сродкамі. У дачыненні да статуса беларусаў абодва варожыя бакі дэманстравалі відавочнае падабенства. Паводле тых і другіх: беларусаў не было, няма і быць не можа. А значыць, не можа быць і асобнага ад Польшчы ці Расіі дзяржаўнага існавання Беларусі. Сумеснае палітычнае вырашэнне гэтыя канцэпцыі знойдуць у 1921 г., калі палякі і рускія падзеляць Беларусь напапалам.
Крывіцкая і крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая канцэпцыі. У пачатку ХХ ст. Вацлаў Ластоўскі выступіў супраць вялікадзяржаўных паймкненняў навукоўцаў Расіі і Польшчы. Галоўнае, што сцвердзіў Ластоўскі ад імя беларусаў – гэта, што яны існуюць, і існуюць асобна ад палякаў і рускіх. Пытанне незалежнага паходжання беларусаў ён выклаў праз т.зв. крывіцкую канцэпцыю. Ластоўскі лічыў, што ў ІХ-ХІІІ ст.ст. крывічы валодалі незалежнай дзяржавай у выглядзе Полацкага княства. Паводле Ластоўскага, яны як раз і з’яўляюцца прамымі продкамі беларусаў. Атрымлівалася, што беларусы мелі тысячагадовыя традыцыі незалежнага дзяржаўнага кіравання. Адраджэнне гэтых традыцый Ластоўскі бачыў задачай сучаснага яму пакалення (гэтай ідэяй прасякнуты ягоны “Лабірынт” – першае фантастычнае апавяданне ў гісторыі беларускай літаратуры). Свае навуковыя погляды Ластоўскі прапагандаваў шляхам стварэння першага падручніка айчыннай гісторыі – “Кароткай гісторыі Беларусі.” Характэрна, што галоўнай сферай яго дзенасці была не навука, а палітыка. У пач. ХХст. В.Ластоўскі – адзін з стваральнікаў першай беларускай нацыянальнай партыі Беларуская Сацыялістычная Грамада, а у будучыні – старшыня ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі. Да поглядаў Ластоўскага блізкая крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая канцэпцыя, якая дадаткова пашырала тэрыторыю ўзнікнення беларусаў да арэялу рассялення радзімічаў і дрыгавічоў. Разам з В.Ластоўскім прыхільнікі крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкай канцэпцыі будуць рэпрэсіраваны Сталінам, а іх кнігі схаваюць
11:45:35
у спецсховішчах.
Канцэпцыя старажытнарускага адзінства. Створаная ў 50-я гг. ХХ ст., яна ўяўляла афіцыйны погляд савецкай навукі на паходжанне трох брацкіх усходнеславянскіх народаў. У УІ – Х ст.ст. землі Расіі, Украіны, Беларусі каланізуюць славянскія плямёны. На гэтых вялізных абшарах яны ствараюць моцную цэнтралізаваную дзяржаву – Кіеўскую Русь. У падпарадкаванні Кіеву знаходзяцца іншыя ўсходнеславянскія гарады. У межах Кіеўскай Русі існуе адзіная культура, і на яе аснове ўтварыўся адзіны этнас (народ) – названы “старажытнарускі народ” ці “старажытнаруская народнасць”. У будучым ён стаў агульнай “калыскай трох брацкіх славянскіх народаў”. У ХІІ ст. Кіеўская Русь распадаецца на мноства дробных княстваў. У выніку гэтага і адзіны старажытнарускі народ распадаецца на рускі, украінскі і беларускі этнасы, якія тым не менш, нават на генетычным узроўні праз усю сваю гісторыю захавалі імкненне да ўз’яднання ў новай супольнай дзяржаве, якой стаў, нарэшце, Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
Балцкая канцэпцыя. Паводле яе, продкамі беларусаў (у пераважнай ступені) з’яўляюцца славяне, а таксама (у меншай ступені) балты, якія жылі тут каля двух тысячагоддзяў перад славянскай каланізацыяй. Калі ў УІ-Х ст. н.э. славяне прыходзілі на тэрыторыі Усходняй Еўропы, яны змешваліся з колькасна дамініруючым мясцовым насельніцтвам: ў Беларусі з балтамі (так утварыліся беларусы), на Украіне – з сарматамі (утварыліся украінцы), а ў Заходняй Расіі – з фіна-уграмі (у выніку гэта з’явіліся рускія). Менавіта рознае даславянскае насельніцтва Беларусі, Украіны, Расіі і прадвызначыла рознасць трох усходнеславянскіх народаў. Ніякай “агульнай калыскі” пры гэтым у іх ніколі не існавала, як не існавала і агульнай дзяржавы Кіеўская Русь. (у гэтай сувязі прыхільнікі балцкай канцэпцыі нагадваюць, што большая частка Беларусі была ў складзе незалежнага Полацкага княства і Кіеву не падпарадкоўсвалася). Апалагеты балцкай канцэпцыі прызнаюць беларусаў пераважна славянскай культурай, але пры гэтым зазначаюць пранікненне ў яе безлічы балцкіх элементаў. Аўтарам гэтай канцэпцыі лічыцца маскоўскі даследчык В. Сядоў. У 1970 г. у Маскве ён публікуе кнігу, дзе ўпершыню абгрунтавана ідэя балцкай этнічнай падасновы ў паходжанні беларусаў. У сталіцы БССР узніклая канцэпцыя выклікала паніку і адным з аўтарытэтных мінскіх гісторыкаў упэўнена абвешчана справай рук “прыхільнікаў амерыканскага імперыялізму”. Планаваная канферэнцыя па праблемах беларускага этнагенэзу была забаронена па асабістаму загаду П.Машэрава (першы сакратар КПБ). З часоў перабудовы (1986-1991) балцкая канцэпцыя пачала актыўна папулярызавацца ў грамадстве праз навукоўцаў і журналістаў. Сёння дыскусія пра этнагенэз беларусаў з’яўляецца ў роўнай ступені прадметам як навукі, так і палітыкі. Калі вы бачыце, што навуковыя погляды гісторыка знаходзяцца ў рамках канцэпцыі старажытнарускага адзінства, у большасці выпадкаў гэта азначае, што ён схільны падтрымліваць палітыку сённяшняга кіраўніцтва Беларусі, накіраваную на дзяржаўнае збліжэнне з Расіяй.Адпаведна, навукоўцы, якія падтрымліваюць балцкую ці крывіцка-радзіміцка-дрыгавіцкую канцэпцыі, найчасцей па сваім палітычным поглядам з’яўляюцца прыхільнікамі празаходняга “еўрапейскага выбару” для сённяшняй Беларусі.
|