1. Патрабаванні да ажыццяўлення дыягностыкі.
Адукацыйным стандартам першай ступені вышэйшай адукацыі па цыклу сацыяльна-гуманітарных дысцыплін вызначаецца наступная працэдура дыягностыкі сфарміраванасці кампетэнцый студэнта:
• вызначэнне аб'екта дыягностыкі;
• выяўленне факта вучэбных дасягненняў студэнта з дапамогай крытэрыяльна-арыентаваных тэстаў і іншых сродкаў дыягностыкі;
• вымярэнне ступені адпаведнасці вучэбных дасягненняў студэнта патрабаванням адукацыйнага стандарту;
• ацэньванне вынікаў выяўлення і вымярэння адпаведнасці вучэбных дасягненняў студэнта патрабаванням адукацыйнага стандарту (з дапамогай шкалы ацэнак).
2. Шкалы ацэнак:
• ацэнка вучэбных дасягненняў студэнтаў на экзаменах па дысцыплінах сацыяльна-гуманітарнага цыкла праводзіцца па дзесяцібальнай шкале;
• ацэнка вучэбных дасягненняў студэнтаў ажыццяўляецца паэтапна па канкрэтных модулях (раздзелах) вучэбнай дысцыпліны, здзяйсняецца кафедрай у адпаведнасці з абранай установай вышэйшай адукацыі шкалой ацэнак.
3. Крытэрыі ацэнак. Ацэнка вучэбных дасягненняў студэнтаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з зацверджанымі крытэрыямі.
4. Дыягнастычны інструментарый. Для дыягностыкі сфарміраванасці кампетэнцый студэнтаў «на выхадзе» з модуля і пры выніковым ацэньванні рэкамендуецца выкарыстоўваць педагагічныя тэсты і тэставыя заданні; рознаўзроўневыя кантрольныя працы і заданні; залік (экзамен).
У рамках курса самастойную працу студэнтаў можна арганізоўваць у наступных формах:
- напісанне рэферата. Пад рэфератам разумеецца творчая праца з элементамі даследавання, заснаваная, першым чынам, на вывучэнні значнай колькасці навуковай літаратуры па абранай тэме. Аб'ем рэферата можа складаць прыкладна 10-15 старонак друкаванага тэксту (А4). Прачытаўшы вызначаную колькасць кніг, брашур і артыкулаў, зрабіўшы выпісы і канспекты, склаўшы план рэферата, студэнт піша поўны тэкст, які ўключае: тытульны ліст, змест, сам тэкст рэферата, спіс крыніц і літаратуры, калі ёсць, то і дадатак. Тытульны ліст утрымоўвае назву вучэбнай установы, факультэта, назву тэмы, прозвішча і імя аўтара, нумар яго курсу і групы, год напісання працы. У змесце пералічваюцца структурныя элементы рэферата: уводзіны, раздзелы, зааключэнне, спіс крыніц і літаратуры.
- Сачыненне, эсэ. Тэма сачынення-разважання вызначаецца навуковай праблематыкай прадмета навукі. Работа над эсэ дазваляе студэнту самастойна разважаць над пэўнай праблемай, абапіраючыся на свае веды, свой пункт гледжання, светапогляд, выказваць свае думкі і меркаванні па абранаму пытанню. Аб’ём эсэ – 3 старонкі (А4), напісаныя ад рукі.
- Канспект артыкула не павінны падмяняцца планамі прац або цалкам перапісаным тэкстам: студэнт павінен навучыцца адбіраць асноўнае. Канспект пішацца ў сшытку з указаннем прозвішча ўладальніка. Абавязкова указываюся выходныя дадзеныя артыкулы: аўтар, назва артыкула, назва часопіса, год, месяц выдання, старонкі. На палях канспекта змяшчаюцца старонкі, дзе размешчаны канспектуемы тэкст.
- Прагляд кінафільмаў па тэме і іх абмеркаванне (вуснае ці ў пісьмовым выглядзе).
- Тэставанне – працэдура выкарыстання тэстаў з мэтай кантролю засваення ведаў па пэўнаму раздзелу курса. Прадугледжваюцца пісьмовыя тэсты.
- Праца з першакрыніцамі. Па пэўных тэмах практычных заняткаў і тэмах, вызначаных на КСР, выкладчыкам прапануюцца вытрымкі з крыніц (дакументаў), якія датычацца дадзенай праблематыкі. Студэнты самастойна працуюць з дакументам і пісьмова (ў сшытку) адказваюць на пытанні, змешчаныя пасля тэкстаў. Адказы здаюцца на праверку выкладчыку.
- Складанне мультымедыйнай прэзентацыі з’яўляеца адной з новых формаў самастойнай работы студэнтаў. Гэты від працы прадугледжвае глыбокія веды і добрае валоданне студэнтам матэрыялам вызначанай тэмы. Прыкладны аб’ём прэзентацыі – тэма, пытанні, якія выносяцца на абмеркаванне, асноўныя паняцці, 15 слайдаў (тэкставых) па кожнаму пытанню тэмы, ілюстрацыі, карты і г.д.
1.4. Патрабаванні да кампетэнтнасці (згодна адукацыйнага стандарта спецыяльнасці)
Асноўнымі мэтамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі студэнтаў ва ўстановах вышэйшай адукацыі, як вызначана ў адукацыйным стандарце "Вышэйшая адукацыя. Першая ступень. Цыкл сацыяльна-гуманітарных дысцыплін» РД РБ 02100.5.227-2006, выступаюць фарміраванне і развіццё сацыяльна-асобасных кампетэнцый, заснаваных на гуманітарных ведах, эмацыянальна-каштоўнасным і сацыяльна-творчым вопыце, якія забяспечваюць рашэнне і выкананне грамадзянскіх, сацыяльна-прафесійных, асобасных задач і функцый.
Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка вызначаюцца наступнымі прынцыпамі:
• гуманізацыі як прыярытэтнага прынцыпа адукацыі, што забяспечвае асобасна-арыентаваны характар адукацыйнага працэсу і творчую самарэалізацыю выпускніка;
• фундаменталізацыі, што садзейнічае арыентацыі зместу дысцыплін сацыяльна-гуманітарнага цыкла на выяўленне сутнасных асноў і сувязей паміж разнастайнымі працэсамі навакольнага свету, прыродазнаўчымі і гуманітарнымі ведамі;
• кампетэнтнаснага падыходу, што вызначае сістэму патрабаванняў да арганізацыі адукацыйнага працэсу, накіраваных на павышэнне ролі самастойнай працы студэнтаў, мадэліруючага сацыяльна-прафесійныя праблемы і шляхі іх вырашэння, што забяспечвае фарміраванне ў выпускнікоў здольнасці дзейнічаць у зменлівых жыццёвых абставінах;
• сацыяльна-асобаснай падрыхтоўкі, што забяспечвае фарміраванне ў студэнтаў сацыяльна-асобаснай кампетэнтнасці, заснаванай на адзінстве набытых гуманітарных ведаў і ўменняў, эмацыянальна-каштоўнасных адносін і сацыяльна-творчага вопыту з улікам інтарэсаў, патрэбаў і магчымасцей навучэнцаў;
• міждысцыплінарнасці і інтэгратыўнасці сацыяльна-гуманітарнай адукацыі, рэалізацыя якога забяспечвае цэласнасць вывучэння гуманітарных ведаў і яго ўзаемасувязь з сацыяльным кантэкстам будучай прафесійнай дзейнасці выпускніка.
У адпаведнасці з вышэйазначанымі мэтамі і прынцыпамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі выпускнік установы вышэйшай адукацыі пры падрыхтоўцы па адукацыйнай праграме першай ступені павінен набыць наступныя сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі:
САК-1. Валодаць якасцямі грамадзянскасці.
САК-2. Быць здольным да сацыяльнага ўзаемадзеяння.
САК-3. Валодаць здольнасцю да міжасобасных камунікацый.
САК-4. Быць здольным да крытыкі і самакрытыкі (крытычнае мысленне).
САК-5. Умець працаваць у камандзе.
У працэсе сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі выпускнік установы вышэйшай адукацыі павінен развіць наступныя акадэмічныя кампетэнцыі:
АК-1. Валодаць і ўжываць базавыя навукова-тэарэтычныя веды для вырашэння тэарэтычных і практычных задач.
АК-2. Валодаць сістэмным і параўнальным аналізам.
АК-3. Валодаць даследчымі навыкамі.
АК-4. Умець працаваць самастойна.
АК-5. Быць здольным інтэграваць новыя ідэі (крэатыўнасць).
АК-6. Валодаць міждысцыплінарным падыходам пры вырашэнні праблем.
АК-7. Умець вучыцца, павышаць сваю кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця.
У адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарту выпускнік павінен ведаць:
· асноўныя тэорыі грамадскага развіцця, асаблівасці фармацыйнага і цывілізацыйнага падыходаў да вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый;
· асноўныя этапы складвання беларускага этнасу ў асобныя гістарычныя перыяды;
· гістарычныя мадэлі мадэрнізацыі грамадства і дзяржавы, савецкі варыянт мадэрнізацыі і цывілізацыйнага развіцця беларускага грамадства;
· асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа;
· асноўныя этапы развіцця дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, станаўлення дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;
· месца і ролю беларускіх земляў у геапалітычных працэсах ў асобныя гістарычныя перыяды, уклад беларускага народа ў перамогу над фашызмам, значэнне і месца суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучасным свеце;
умець:
· выкарыстоўваць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі для характарыстыкі асаблівасцяў гістарычнага развіцця беларускага народа;
· характарызаваць умовы і вынікі складвання беларускага этнасу ў асобныя гістарычныя перыяды;
· ажыццяўляць параўнальны аналіз рэформ і рэвалюцый у працэсе мадэрнізацыі беларускага грамадства, ацэньваць вынікі функцыянавання савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР, вызначаць сутнасныя характарыстыкі беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця;
· тлумачыць уплыў асобных культурна-цывілізацыйных фактараў на развіццё Беларусі і ацэньваць асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі; выкарыстоўваць культурна-гістарычную спадчыну Беларусі ў сваёй прафесійнай дзейнасці і памнажаць яе;
· аналізаваць працэс складвання беларускай дзяржаўнасці, афармлення і замацоўвання суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;
· характарызаваць геапалітычнае становішча беларускіх зямель у асобныя гістарычныя перыяды, ацэньваць значэнне Перамогі савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне, аналізаваць месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь ва ўмовах сусветнай глабалізацыі.
- ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ
№
п/п
| Назва раздзелаў
(модуляў) і тэм
| Колькасць гадзін
|
Усяго аўдыторных
| З іх
|
Лекцыі
| Семінары
|
1.
| Уводзіны ў вучэбную дысцыпліну “Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі”
|
|
|
|
2.
| Фарміраванне беларускага этнасу ў VIII – першая палова ХVI ст.
|
|
|
|
3.
| Дзяржаўныя ўтварэнні і фарміраванні беларускага этнасу на беларускіх землях ў ХVI – XVIII ст.
|
|
|
|
4.
| Становішча беларускіх зямель у складзе Расійскай Дзяржавы (канец XVIII ст. – кастрычнік 1917г.)
|
|
|
|
5.
| Савецкая грамадска-палітычная сістэма ў Беларусі (кастрычнік 1917г. – чэрвень 1941 г.)
|
|
|
|
6.
| Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны
|
|
|
|
7.
| БССР: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа ў пасляваенны перыяд (1945-1991гг.)
|
|
|
|
8.
| Рэспубліка Беларусь у канцы ХХ- пачатку ХХІ ст.
|
|
|
|
| Усяго
|
|
|
|
4. ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ
Нумар раздзела, тэмы,
занятка
| Назва раздзелаў (модуляў) і тэм
| Колькасць аўдыторных гадзін
| Матэрыяльнае забеспячэнне заняткаў (наглядныя, метадычныя дапаможнікі і інш.)
| Літаратура
| Формы кантролю ведаў
|
лекцыі
| практычныя (семінарскія) заняткі
| лабараторныя заняткі
| кіруемая самастойная работа студэнтаўстудента
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
| Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”
1. Метадалагічныя асновы і прынцыпы вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі.
2. Цывілізацыя як стадыя развіцця грамадства. Тыпы цывілізацый: традыцыйная (аграрна-рамесная), індустрыяльная, постіндустрыяльная (інфармацыйная).
3. Прадмет вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце цывілізацыйнага рэгіянальнага развіцця як складовай часткі ўсходнеславянскай і агульнаеўрапейскай гісторыі. Айчынныя гістарыяграфічныя школы.
4. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі.
|
|
|
|
| Мультымедыйная прэзентацыя
| | Кантрольная работа
|
| ЦЫВІЛІЗАЦЫЙНАЯ СПАДЧЫНА СТАРАЖЫТНАГА СВЕТУ, СЯРЭДНІХ ВЯКОЎ І БЕЛАРУСЬ
1. Насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў эпоху каменнага, бронзавага і ранняга жалезнага веку. Матэрыяльная і духоўная культура першабытнага грамадства. Прысвойваючая і вытворчая гаспадаркі. Пачатак рассялення славян па тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянская супольнасць.
2. Сярэднявечча як асобны перыяд сусветнай гісторыі. Фарміраванне раннекласавага грамадства на тэрыторыі Беларусі. Грамадскі лад усходніх славян у VІІІ-ІХ стст. Развіццё адносін традыцыйнага аграрна-рамеснага грамадства ў Заходняй Еўропе і ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у перыяд ранняга сярэднявечча. Гаспадарка, княжацкае і абшчыннае землеўладанне. Формы залежнасці сялянства.
3. Станаўленне ранніх дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь. Полацкае і Тураўскае княствы, іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам. Феадальная раздробленасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і мангола-татарскай пагрозай.
4. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання ВКЛ. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ў ВКЛ. Фарміраванне дзяржаўнай тэрыторыі. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князёў. Крэўская унія. Эвалюцыя ВКЛ ад адзінаўладдзя да саслоўна-прадстаўнічай манархіі.
5. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у складзе ВКЛ. Сацыяльна-эканамічнае жыццё. Аграрная рэформа 1557 г. і яе асноўныя вынікі. Сацыяльна-палітычнае развіццё гарадоў. Магдэбургскае права. Рамяство і гандлёвыя сувязі. Мануфактурная вытворчасць. Фарміраванне саслоўяў. Юрыдычнае і эканамічнае становішча сялян.
6. Знешняя палітыка ВКЛ. Барацьба з Тэўтонскім ордэнам, татарамі і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.
7. Духоўнае жыццё ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці. Асаблівасці развіцця духоўнай культуры беларускіх зямель у ВКЛ. Месца і роля беларускай культуры ў духоўным жыцці ўсходніх славян і ў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе.
8. Этнічная сітуацыя на беларускіх землях у перыяд утварэння ВКЛ. Усходнеславянскі этнічны падмурак ВКЛ. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа, яго саманазвы. Фарміраванне беларускага этнасу і яго тэрыторыя ў ХІV – ХV стст. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу (народнасці).
|
|
|
|
| Мультымедыйная прэзентацыя
| | тэст
|
3.
| ЦЫВІЛІЗАЦЫЙНЫЯ ПРАЦЭСЫ НОВАГА ЧАСУ І БЕЛАРУСЬ
3.1. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
1. Асноўныя тэндэнцыі развіцця сусветнай гісторыі ў Новы час. Люблінская унія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Эвалюцыя форм дзяржаўнага і сацыяльна-палітычнага ладу на беларускіх землях пасля Люблінскай уніі. Змены ва ўнутранай палітыцы вярхоўнай улады. Працэс сацыяльнай і палітычнай кансалідацыі прывілеяваных саслоўяў. Асаблівасці фарміравання канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI – ХVII стст. Рэфармацыя і Контррэфармацыя. Брэсцкая царкоўная унія. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны XVII ст. і іх наступствы для Беларусі. Саперніцтва дзяржаў у Паўночнай вайне і Беларусь.
2. Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у XVII – XVIII ст. Узмацненне феадальнай анархii. Барацьба магнацкіх груповак. Замацаванне верхавенства каталiцкага касцёла. Паглыбленне крызісу і тры падзелы Рэчы Паспалітай. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.
3. Этнічная структура насельніцтва Беларусі ў ХVІ – ХVІІІ стст. Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культуры Беларусі ў эпохі Адраджэння і Асветніцтва. Гiстарычныя ўмовы развiцця культуры беларускага народа ў XVII – XVIII стст. Стан школьнай асветы i выхавання. Свецкая i духоўная лiтаратура. Кнiгадрукаванне. Грамадска-палiтычная думка. Тэатр. Барока. Мастацтва. Роля і месца беларускай культуры ў еўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе.
3.2. Беларусь у складзе Расійскай дзяржавы
1. Асаблівасці палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі пасля ўключэння ў склад імперыі. Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Беларусь у вайне 1812 г. Паўстанне 1830–1831 гг. і ўзмацненне вялікадзяржаўнага накірунку палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі.
2. Расійскі шлях палітычнай і эканамічнай мадэрнізацыі. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 60 – 70-х гг. XIX ст.: асаблівасці іх правядзення ў Беларусі. Паўстанне 1863 – 1864 гг. і яго ўплыў на палітыку ўладаў Расійскай імперыі ў беларускіх губернях.
3. Шляхі развіцця капіталістычных адносін. Спецыфіка прамысловага перавароту ў Беларусі. Месца эканомікі Беларусі ва ўсерасійскім рынку. Сацыяльная палітыка расійскага самадзяржаўя. Фарміраванне пралетарыяту і буржуазіі. Узнікненне індустрыяльнага грамадства.
4. Ідэалогія лібералізму, народніцкі і сацыял-дэмакратьгчны рухі ў Беларусі. Афармленне агульнарасійскіх палітычных партый. Беларускі нацыянальны рух і яго роля ў рэвалюцыйным працэсе ў пачатку XX ст. Рэвалюцыя 1905 – 1907 гг. Пачатак парламентарызму. Сталыпінская аграрная рэформа і асаблівасці яе здзяйснення ў Беларусі. Першая сусветная вайна і Беларусь.
5. Барацьба палітычных партый за выбар шляхоў да грамадскага прагрэсу. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі. Праекты рашэння нацыянальнага пытання. Стратэгія і тактыка палітычных партый у адносінах да ўлады і выбары шляхоў грамадскага развіцця. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце і ў Беларусі восенню 1917 г. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе і ў Беларусі.
6. Этнічная эмансіпацыя еўрапейскіх народаў у ХІХ ст. Фарміраванне самасвядомасці беларускага народа. Эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускай нацыі ў XIX – пачатку XX ст. Афармленне беларускай нацыянальнай ідэі і яе адлюстраванне ў ідэалогіі народнікаў. Беларускі нацыянальна-культурны рух.
7. Зараджэнне і развіццё беларусазнаўства. Навука. Станаўленне новай беларускай мовы і літаратуры. Рамантызм. Пераход да рэалізму. Архітэктура і горадабудаўніцтва. Мастацтва. Уклад выхадцаў з Беларусі ў развіццё навукі і культуры іншых народаў. Першыя праявы беларускай нацыянальнай ідэі ў мастацкай літаратуры і гісторыка-этнаграфічных даследаваннях. Газета “Наша Ніва” і беларускае нацыянальна-культурнае адраджэнне ў пачатку XX ст.
|
|
|
|
| Мультымедыйная прэзентацыя
| | тэст
|
4.
| СТАНАЎЛЕННЕ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ. УСТАЛЯВАННЕ САВЕЦКАЙ ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЙ СІСТЭМЫ Ў БЕЛАРУСІ
1. Роля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў гістарычным лёсе беларускага народа. Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд. Барацьба з германскімі інтэрвентамі.
2. Шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці на нацыянальна-дэма-кратычнай і рэвалюцыйна-класавай асновах. Пазіцыя бальшавікоў у нацыянальным пытанні. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. Стварэнне беларускай савецкай дзяржаўнасці. Барацьба беларускага народа з польскімі інтэрвентамі. Роля і месца БССР у складзе СССР.
3. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР і яе асноўныя характарыстыкі. Устанаўленне аднапартыйнасці. Канстытуцыйнае афармленне савецкай палітычнай сістэмы і кіруючай ролі камуністычнай партыі. Сканцэнтраванне функцый заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады ў руках дзяржаўна-партыйнага апарата. Дэфармацыі ў грамадска-палітычным жыцці БССР. Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг. XX ст. Вызначэнне грамадска-палітычнага ладу ў СССР як «дзяржаўнага сацыялізму».
4. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў савецкай Беларусі. Асаблівасці ажыццяўлення нэпа ў БССР. Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы індустрыяльна-аграрнага грамадства. Індустрыялізацыя. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі.
5. Станаўленне і развіццё савецкай беларускай культуры. Палітыка беларусізацыі. Узмацненне адміністрацыйна-партыйнага кантролю ў сферы культуры. Стаўленне савецкай улады да рэлігіі і царквы. Дасягненні і супярэчнасці развіцця культуры і навукі ў 30-я гг. XX ст.
|
|
|
|
| Мультымедыйная прэзентацыя
| | тэст
|
5.
| ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ ПОЛЬСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ. ГЕАПАЛІТЫЧНАЕ СТАНОВІШЧА БЕЛАРУСІ Ў 20 – 30-я гг. ХХ ст.
Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы. Рыжская мірная дамова ў гістарычным лёсе беларускага народа. Беларуская эміграцыя.
Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы. Рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух ў Заходняй Беларусі.
|
|
|
|
| Мультымедыйная прэзентацыя
| | тэст
|
| БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ І ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ
1. Прыход фашыстаў да ўлады ў Італіі і Германіі. Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг. XX ст. Мюнхенская змова. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі. Савецка-германская дамова аб ненападзе 1939 г. Пачатак Другой сусветнай вайны. Вызваленне Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе БССР.
2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. Устанаўленне акупацыйнага рэжыму, яго мэты. Рабаванне гiтлераўцамi гаспадарчых i культурных каштоўнасцяў Беларусі. Масавае знiшчэнне ваеннапалонных i насельнiцтва, угон яго на прымусовыя работы ў Германiю. Карныя экспедыцыi. Калабаранцкiя арганiзацыi i iх дзейнасць.
3. Вызначальныя перамогі Чырвонай Арміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (бітва пад Масквой, Сталінградская і Курская бітвы), іх уплыў на ўздым партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў. Пачатак вызвалення Беларусi. Аперацыя «Баграціён».
4. Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад у Перамогу над фашызмам. Беларусы на франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў еўрапейскім руху Супраціўлення. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН. Статус БССР у садружнасці краін свету. Захаванне памяці аб вайне ў гарадах і вёсках Беларусі.
|
|
|
|
| Мультымедыйная прэзентацыя
| | тэст
|
| САВЕЦКАЯ БЕЛАРУСЬ: ДАСЯГНЕННІ І ПРАБЛЕМЫ СТВАРАЛЬНАЙ ПРАЦЫ НАРОДА (1945 – 1991 гг.)
1. Пачатак “халоднай вайны”. Стварэнне блока НАТА і яго планы. Супрацьборства дзвюх сацыяльна-палітычных сістэм. Гонка ўзбраенняў. Нарастанне пагрозы ядзернай вайны. Ваенна-палітычныя канфлікты 1950-1970 гг. Барацьба за мір і раззбраенне. Даговоры паміж ЗША і СССР у галіне бяспекі і раззбраення. Стварэнне АБСЕ. Крызіс сусветнай сацыялістычнай сістэмы. “Бархатныя” рэвалюцыі і ліквідацыя сацыялістычнай сістэмы. Заканчэнне “халоднай вайны”.
2. Аднаўленне прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў пасляваеннае пяцігоддзе. Калектывізацыя ў Заходняй Беларусі. Эканамічнае развіццё БССР ва ўмовах пачатку навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Курс на апераджальнае будаўніцтва цяжкай прамысловасці. Эканамічная рэформа 1965 г. і яе вынікі. Накірункі інтэнсіфікацыі эканомікі ў 1970-я – першай палове 1980-х гг., яе вынікі. Спецыялізацыя прамысловасці і сельскай гаспадаркі БССР ва ўмовах адзінага народнагаспадарчага комплекса СССР. Зніжэнне тэмпаў і нарастанне крызісных з’яў у эканоміцы. Харчавая праграма. Пачатак перабудовы. Курс на паскарэнне тэмпаў эканамічнага развіцця. Спробы рэфармавання эканомікі БССР на аснове гаспадарчага разліку. Чарнобыльская аварыя і яе наступствы. Эканамічны крызіс у СССР і БССР і яго праявы.
3.Грамадска-палітычнае жыццё ў СССР і БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. Барацьба з антысавецкімі ваенна-тэрарыстычнымі арганізацыямі і групамі. Ідэалагічныя кампаніі і неабгрунтаваныя рэпрэсіі па палітычных матывах другой паловы 1940-х – 1953 гг. Асуджэнне культа асобы І.В. Сталіна. Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў другой палове 1950-х – 1964 гг. Нарастанне кансерватызму ў грамадска-палітычным жыцці ў 1970-я – першай палове 1980-х гг. Бюракратызацыя партыйна-дзяржаўнага апарату. Узмацненне фармалізацыі ў жыцці і дзейнасці грамадскіх арганізацый. Спробы рэфармавання палітычнай сістэмы ў гады перабудовы. Нефармальныя грамадскія арганізацыі, пачатак пераходу да шматпартыйнасці. Змены выбарчай сістэмы. Выбары З’езда народных дэпутатаў СССР, выбары Вярхоўнага Савета БССР ХІІ склікання. Грамадска-палітычныя канфлікты ў саюзных рэспубліках, крызіс савецкага федэралізма, “парад суверэнітэтаў” і барацьба за суверэнітэт Беларусі.
4. Адукацыя, навука і культура ў БССР. Рэформы агульнаадукацыйнай і прафесійна-тэхнічнай школы. Змены ў сістэме вышэйшай адукацыі. Фундаментальныя і прыкладныя навуковыя даследавання ва ўмовах НТР. Асноўныя тэмы і жанры беларускай мастацкай літаратуры. Уздым у развіцці тэатральнага і выяўленчага мастацтва. Дзяржаўная рэлігійная палітыка і становішча канфесій.
|
|
|
|
| Мультымедыйная прэзентацыя
| | тэст
|
| СУВЕРЭННАЯ РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ ВА ЎМОВАХ ГЛАБАЛІЗАЦЫІ
Жнівеньскіе падзеі 1991 г. у СССР і БССР. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь. Пачатак фарміравання органаў улады і кіравання БССР на прынцыпах незалежнасці і суверэнітэту. Распад СССР і ўтварэнне СНД. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.
Беларускі парламентарызм ва ўмовах шматпартыйнасці. Савет Міністраў у сістэме дзяржаўнай улады. Фарміраванне незалежнай судовай улады. Канстытуцыйны працэс і прыняцце Канстытуцыі 1994 г. Выбары прэзідэнта і фарміраванне новай сістэмы ўлады. Палітычная барацьба і рэспубліканскі рэферэндум 1995 г. Канстытуцыйны крызіс і рэферэндум 1996 г., яго вынікі. Пераход да прэзідэнцкай рэспублікі. Эвалюцыя сістэмы дзяржаўнай улады і кіравання.
Крызіснае становішча ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Стварэнне перадумоў пераходу да рыначнай эканомікі, напрацоўка прававой базы, вызначэнне метадаў і накірункаў рэфармавання эканомікі. Праграма прыватызацыі і яе ажыццяўленне. Прыярытэты эканамічнага развіцця, вызначаныя першым Усебеларускім народным сходам. Пераход да праграмна-мэтавага рэгулявання эканомікі. Асаблівасці рэфармавання аграрнага сектара. Распрацоўка і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага інавацыйнага развіцця краіны.
Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Міжнароднае прызнанне і змены ў знешнепалітычным механізме краіны. Станаўленне нацыянальнай дыпламатыі. Выпрацоўка стратэгіі і прынцыпаў знешняй палітыкі. Эканамічны прагматызм як фактар знешняй палітыкі. Беларуска-расійскія адносіны, стварэнне Саюза Беларусі і Расіі. Беларусь у СНД, стварэнне мытнага саюза і адзінай эканамічнай прасторы. Беларусь у АБСЕ і еўрапейскіх рэгіянальных структурах. Шматвектарнасць знешняй палітыкі, адносіны з Кітаем, ЗША, Беларусь і ААН.
Адукацыя, навука і культура Рэспублікі Беларусь. Фарміраванне нацыянальнай сістэмы адукацыі, Балонскі працэс і спроба рэфармавання адукацыйнай сістэмы. Складанасці навуковага жыцця, страты і здабыткі беларускай навукі. Стан гісторыка-культурнай спадчыны. Асноўныя накірункі развіцця літаратуры і мастацтва. Узаемаадносіны дзяржавы і царквы, адраджэнне рэлігійна-канфесійнага жыцця.
|
|
|
|
|
| | |