Студопедия — Тэма 16-18. Духоўнае і культурнае развіццё беларускага народа
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Тэма 16-18. Духоўнае і культурнае развіццё беларускага народа






1. Роля рэлігіі ў фарміраванні ўяўленняў чалавека аб навакольным свеце.

2. Канфесійная структура грамадства, асноўныя этапы распаўсюджвання праваслаўя, каталіцтва на тэрыторыі Беларусі.

3. Рэфармацыя, Контррэфармацыя, уніяцтва.

4. Дасягненні ў развіцці культуры Беларусі эпох Адраджэння і Асветніцтва і іх уплыў на развіццё культуры Беларусі.

5. Духоўнае і культурнае жыццё ў Беларусі ў ХІХ–пачатку ХХ ст.

6. Палітыка беларусізацыі Дасягненні і супярэчнасці ў развіцці культуры ў 30-я гг. ХХ ст.

7. Асноўныя дасягненні беларускай мастацкай культуры, адукацыі, навукі ў 40-80-я гады.

8. Змены ў духоўным жыцці беларускага народа ў канцы 80-х гадоў.Культурнае і духоўнае жыццё беларускага народа на мяжы ХХ–ХХІ стст.

 

1. Роля рэлігіі ў фарміраванні ўяўленняў чалавека аб навакольным свеце.

Рэлігійныя вераванні ўзніклі ў далёкай старажытнасці, яны ўяўлялі асаблівасці працэсу пазнання, думкі аб рэчаіснасці, ператварэнне абстрактных паняццяў ў самастойную сутнасць. У першабытным грамадстве рэлігійныя вераванні уяўляліся як татэмізм, анімізм, фетышызм, магія, у раннекласавым – політэізм (мнагабожжа), на далейшых стадыях развіцця грамадства – монатэізм (аднабожжа.).

Вельмі старажытнае паходжанне маюць дэманалагічныя ўяўленні пра фантастычных істот-духаў, якія нібыта садзейнічаюць або шкодзяць чалавеку ў яго справах(лясун, авдзянік, палявік, жыцень і інш.) Гэта было звязана з анімістычнымі поглядамі старажытных людзей. Анімізм – вера ў існаванне душ і духаў (культ продкаў, агню).

Фетышызм– вера ў звышнатуральныя ўласцівасці прыродных (камяні, дрэвы) або зробленных чалавекам неадушаўленых прадметаў. У даслоўным перакладзе – амулет. У некаторых мясцовасцях Беларусі доўга захоўваліся павер’і звязаныя з каменямі. Напрыклад, лічылі, што вялікія камяні каля в. Рудабелка на Бабруйшчыне вылечваюць вочы, а камяні каля в. Перэжыр на Міншчыне –глухату і параліч. Ім пакланяліся, ахвяроўвалі палатно, грошы і інш.

Татэмізм – (літаральна татэм - род) першабытнае рэлігійнае уяўленне аб звышнатуральнай роднаснай сувязі паміж групамі людзей і пэўным відам жывёл ці раслін. Кожны род называўся імем татэмнай жывёлы, рыбы ці расліны. З татэмізмам звязаны некаторыя міфы (пра ваўкалакаў-фантастычных істот, якія маюць рысы воўка і чалавека), казкі, абрады (напр.абрад пераапранання ў час калядавання), міфы-паданні пра фантастычных продкаў роду (паўлюдзей-паўжывёл), пра іх вандраванні, ператварэнні ў камяні, птушак і г.д., у якіх расказвалася пра ўзнікненнне роду ў беларусаў і інш.

На Беларусі былі пашыраны павер’і, што бусел, вуж, мядзведзь нібыта садзейнічаюць чалавеку ў яго справах. У старажытнасці ў гонар мядзведзя спраўлялі свята камаедзіцу –, калі заканчавалася спячка мядзведзя і ён вылазіў з бярлогі. Адбывалася яно ў сакавіку перад Благавяшчаннем. На камаедзіцу гатавалі і елі гарохавую кашу – т. зв. Камы (адсюль назва), аўсяны кісель. Пасля святочнага абеду сяляне клаліся на палаці і пераварочваліся з боку на бок, імітуючы звычкі мядзведзя.

Магія – вера ў звышнатуральнае ўдзеянне на прыродныя з’явы, жыццё чалавека шляхам вызначанай паслядоўнасці дзеянняў і абрадаў. У даслоўным перакладзе, тое, што адводзіць бяду. Прадмет, выява або дзеянне, якім прадпісвалі магічную здольнасць засцярагаць ад няшчасцяў і злых духаў. Магія падзеляецца на гаспадарчую, лячэбную і шкодную.

Язычніцтва (паганства) – прыняты ў багаслоўі і ўмоўна ў гістарычнай літаратуры тэрмін, які абазначае старадаўнія вераванні і культы, што існавалі да пашырэння т. зв. “сусветных” рэлігій (хрысціянства, ісламу, будызму). Яно пачынаецца ад культу продкаў і заканчываецца складаным і разгорнутым пантэонам багоў.

Замена язычніцтва хрысціянскай верай была абумоўлена сацыяльнымі, палітычнымі, культурнымі перадумовамі развіцця грамадства. Маладыя феадальныя дзяржавы Заходняй Еўропы прынялі хрысціянства па заходнерымскаму узору (пасля 1054 г. афицыйна атрымае назву каталіцызм). Візантыйская царква таксама спрабавала ўплываць на Еўропу. Візантыйскія манахі Кірыл і Мефодзій былі накіраваны ў IX ст. у Вялікамараўскую дзяржаву (Славакію), прапаведавалі там, стварылі славянскі алфавіт. На землях усходніх славян распаўсюдзілася хрысціянства ўсходнерымскага ўзору (пасля “вялікага расколу” ў 1054 г. – праваслаўе). На выбар новай рэлігіі аказалі трывалыя гістарычныя сувязі з Візантыяй: яна была лідэрам у Еўропе, традыцыйныя ваенна-палітычныя, эканамічныя і культурныя адносіны.

2. Канфесійная структура грамадства, асноўныя этапы распаўсюджвання праваслаўя, каталіцтва на тэрыторыі Беларусі.

Канфесія – прыналежнасць да якой-небудзь рэлігіі, царквы. Канфесійная прыналежнасць – гэта прыналежнасць да групы людзей, якія вызначаюць пэўную форму рэлігійнага культу, адносяцца да пэўнай рэлігійнай арганізацыі. Канфесіянальная прыналежнасць з'яўляецца адным з фактараў развіцця этнічных працэсаў.

У дакласавых і ранекласавых грамадствах этнічная і канфесійная прыналежнасць як правіла супадала, у больш позні час у сувязі узнікненнем буйных канфесіянальных супольнасцей –сусветных рэлігій –пэўная канфесія стала аб’ядновываць некалькі этнасаў, у той жа час адбывалася і поліканфесіянізацыя этнічных адзінак. У этнічнай гісторыі Беларусі канфесіянальная прыналежнасць стала прыкметнай у сувязі з прыняццем хрысціянства. Праваслаўная царква стала адным з галоўных фактараў кансалідацыі насельніцтва Кіеўскай Русі, механізмам пашырэння этноніма “рускія”, які з часам ператварыўся ў канфесіёнім. Канфесіёнімы – назвы груп насельніцтва па іх рэлігійнай прыналежнасці (іўдзеі, мусульмане, саманазвы –лютэране, кальвіністы і г.д.)

Пачатак масавага распаўсюджвання хрысціянства на беларускіх землях цесна звязана з палітыкай вялікага кіеўскага князя Уладзіміра, які імкнуўся зрабіць яго дзяржаўнай рэлігіяй на Русі. Ён ахрысціў у 988 г. кіяўлян па усходнерымскаму (візантыйскаму узору). Першым хрысціянскім полацкім князем быў Ізяслаў, сын Уладзіміра і Рагнеды. Высланая ў Ізяслаўль (сучасны г. Заслаўе) разам з сынам Рагнеда прыняла манаства пад імем Анастасіі і заснавала тут кляштар. Яна стала першай згаданай летапісамі манашкай ва ўсходнеславянскім свеце. У 992 г. была заснавана Полацкая епархія. Першым вядомым полацкім епіскапам быў кіева-пячорскі манах Міна, пасвечаны ў гэты сан у 1105 г. У 1005 г. утворана Тураўская епархія.Першым епіскапам быў пастаўлены Фама. Хрысціянізацыя Тураўскай зямлі пачынаецца пры Святаполку (988-1015 гг. - князь тураўскі, 1015-1019 гг. -вялікі кіеўскі князь), больш вядомым як "Святаполк Акаянны". Нязгодны з рэлігійнай палітыкай Уладзіміра, вымушаны лічыцца з настроямі сваей дружыны і тураўскай знаці, якія насцярожана ўспрымалі любыя пачынанні Кіева, ён ажаніўся польскай каралеўне, наблізіў да сябе епіскапа Рэйнберна і аддаў перавагу каталіцтву.

У Сярэдневеччы царква адыгрывала вядучую ролю ва ўсіх галінах грамадскага жыцця, панавала ў думках і паводзінах чалавека.

Хрысціянства прынесла на Беларусь зусім новы светапогляд, спрыяла развіццю феадальных адносін, узмацненню княжацкай улады. Прыняцце новай веры прывяло да ўстанаўлення больш цесных міжнародных сувязяў з хрысціянскімі дзяржавамі. Мясцовыя князі атрымалі магчымасць уступаць у дынастычныя шлюбы з дамоў Еўропы. Хрысціянства садзейнічала стварэнню выдатных помнікаў архітэктуры і жывапісу, распаўсюджванню пісьменства, развіццю летапісання, бібліятэк, з'яўленню школ.

Насельніцтва Беларусі заўседы было шматнацыянальным і поліканфесійным. Аднак пераважная большасць насельніцтва прытрымлівалася хрысціянства. Канчатковае замацаванне праваслаўя на беларускіх землях адбываецца ў ХІІІ ст. Гэта быў сваеасаблівы сінтэз – двухвер’е. Хрысціянскія святы былі прыстасаваны да народных звычаяў і абрадаў, народныя мастацкія традыцыі спалучаліся з візантыйскімі. У Х cт.–канцы XІV ст. вядучая роля ў палітычным і духоўным жыцці грамадства належала праваслаўнай царкве. Пасля Крэўскай уніі і прывілея Ягайлы 1387 г. пачынае распаўсюджвацца каталіцтва, дзякуючы пэўнай дзяржаўнай палітыкі. Да XVІ ст. каталіцтва і праваслаўе займалі прыблізна роўныя пазіцыі. Большасць сялянства, мяшчан, частка магнатаў і шляхты традыцыйна прытрымліваліся веры продкаў. Сярод іх Астрожскія, Хадкевічы. Пасля заключэння Люблінскай уніі і пашырэння Контррэфармацыіі магнацтва і значная частка шляхты перайшла ў каталіцтва. Гэта давала магчымасць удзельнічасць у палітычным жыцці краіны і пашыраць свой дабрабыт. У сярэдзіне XVІ ст. падчас Рэфармацыі з’яўляецца новая хрысціянская плынь – пратэстантызм, на Беларусі найбольш пашыранымі былі кальвінізм і лютэранства.

Ідэі пераадолення расколу хрысціянскай царквы ў 1054 г. і магчымасці заснавання самастойнай царквы. Незалежнай ад Польшчы і Масквы найшлі сваё ўвасабленне ў царкоўна-рэлігійнай уніі, што адбылася ў Бярэсці ў 1596 г.

Спачатку насаджэнне уніяцтва было гвалтоўным. Аднак. на мяжы ХУІІ-ХУІІІ стст. уніяцтва становіцца самай масавай канфесіяй, пашыраецца на 2\3 вясковага і гарадскога насельніцтва. у XVІІ ст. Буйнейшымі цэнтрамі уніяцтва на Беларусі былі Вільня, Брэст, Жыровіцкі манастыр, Полацкі Сафійскі сабор і інш. Пасля войнаў сярэдзіны ХУІІ ст. праваслаўю і рэфармацыйным цэрквам чыніліся царкоўна-рэлігійныя абмежаванні, таму к. ХУІІ- ХУІІІ стст. уніяцтва Уніяцкая царква ператварылася ў цэнтр захавання мовы і культуры беларусаў ва ўмовах паланізацыі. Не ўдалося набыць прывілеі каталіцкага духавенства, не было прадстаўлена ў Сенаце. У к. ХУІІІ ст. на Беларусі засталася толькі адна праваслаўная – Магілеўская епархія. Уніяцкая царква была скасавана ў 1839 г. пасля ўваходжання беларускіх зямель у склад Расіі і падаўлення шляхецкага паўстання 1830-1831 гг., а насельніцтва далучана да праваслаўнай. У гэты ж час у датыненні да каталіцкіх кляштароў і касцёлу праводзяцца значныя абмежаванні. Насельніцтва Беларусі дзялілі па канфесійнай прыкмеце – праваслаўны – рускі, католік – паляк.

У канцы XІV ст. на Беларусі з’явіліся татары. З таго часу налічваецца значная мусульманская абшчына ў краіне. Яшчэ ў Сярэдневеччы ў беларускіх гарадах пражывалі яўрэі, аднак пасля увядзення мяжы яўрэйскай аседласці ў 1794 г. іх стала пераважная большасць, таму і іудзества прысутнічала ў рэлігійным жыцці Беларусі.

3. Рэфармацыя, Контррэфармацыя, уніяцтва.

Рэфармацыя – шырокі сацыяльна-палтычны і ідэалагічны грамадскі рух у Еўропе, накіраваны супраць каталіцкай царквы, які меў антыфеадальны характар ( царква з’яўлялася буйнейшым феадалам, ёй у Заходняй Еўропе належала трэць усёй зямлі, на яе карысць насельніцтва плаціла так званую дзесяціну, уплывала на ўнутраную і знешнюю палітыку дзяржаў). Рэфармацыйны рух прывёў да ўзнікнення трэцяй плыні хрысціянства – пратэстанскай царквы (каталіцызм, праваслаўе). Рэфармацыя пачалася з выступлення супраць індульгенцый Марціна Лютэра (1517 г., Германія). Ідэйнымі крыніцамі Рэфармацыі былі гуманізм эпохі Адраджэння і серэдневяковыя ерасі. Галоўнае месца ў ідэалогіі Рэфармацыі займала вучэнне аб тым, што для выратавання душы верніка не патрабуецца пасрэдніцтва царквы. Царква павінна быць таннай і незаможнай. Адзінай крыніцай веры было абвешчана Свяшчэннае пісанне –Біблія.

У Беларусі Рэфармацыя была абумоўлена глыбокімі сацыяльна-гістарычнымі прычынамі і паўплавала на ўсе бакі народнага жыцця. Гараджане імкнуліся вызваліцца ад феадальнай залежнасці, магнаты і шляхта разлічвалі захапіць багацце і зямельныя ўладанні царквы, гарадскія нізы і сялянства змагаліся супраць уціску свецкіх і царкоўных феадалаў, хоць сялянскія масы не прынялі шырокага ўдзелу ў рэфармацыйным руху. На фарміраванне Рэфармацыі на Беларусі паўплывалі заходне еўрапейскі гуманізм, гусіцкая ідэалогія, вучэнні правадыроў еўрапейскай Рэфармацыі (асабліва кальвінізм), ідэі рускага вальнадумства (ересі Ф.Касога, Ігнація і інш.). Першыя пратэстанскія абшчыны ўзніклі ў першай палове ХУІ ст. У 1535 г. слуцкі князь Юрый Алелькавіч выдзяліў зямельны участак для лютэранскай царквы ў Слуцку. Найбольш пашырынай плынню Рэфарматарства на Беларусі стаў кальвінізм. У 1550-я гады ў духу кальвінізму былі рэфармаваны цэрквы ў Нясвіжы, Брэсце, Клецку, Ляхавічах, Койданаве, Навагрудку, пазней Віцебску, Мінску, Полацку і інш. У адрозненне ад Заходняй Еўропы, дзе галоўнай рухаючай сілай бюргерства і бедната, Рэфармацыю ў Беларусі падтрымлівалі буйныя феадалы, разлічваючы на адасабленне царквы ВКЛ ад Польшчы і Масквы. Гэта Радзівілы (галоўным пратэктарам кальвінізму ў ВКЛ быў М.Радзівіл Чорны), Кішкі, Сапегі, Хадкевічы, Тышкевічы і інш. Да 1560 г. рэфармацыйны рух на Беларусі набыў стройную кальвінісцкую арганізацыю, якая адрознівалася ад заходнееўрапейскага кальвінізму большай цярпімасцю. У 1563 г. пратэстанцкая шляхта была ўраўнавана ў правах з каталіцкай і праваслаўнай. Пры пратэстанскіх абшчынах адкрываліся школы, шпіталі, друкарні. Рэфармацыйныя друкарні дзейнічалі ў Брэсце, Любчы, Лоску, Нясвіжы. У ліку першых у 1553 г. была заснавана рэфармацыйная друкарня ў Брэсце (Мікалай Радзівіл Чорны), якая была першай друкарняй на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У другой палове ХУІ–першай палове ХУІІ ст. рэфармацыйныя выданні склалі каля 30% з 1,5 тыс. кніг, надрукаванных у ВКЛ. У 1560-я гг. вылучыўся радыкальна-рэфармацыйны кірунак антытрынітарыі (прыхільнікі арыянства - арыяне),якія крытыкавалі асновы феадалізму, выступалі за сацыяльную роўнасць.

Контррэфармацыя – ідэйна-палітычны рух, накіраваны супраць ідэй Рэфармацыі і замацаванне пазіцый каталіцтва.

Пасля заключэння Люблінскай уніі 1569 г. у Беларусі пачаўся наступ Контррэфармацыі. Большасць магнатаў перайшла ў каталіцтва. У 1658г. была прынята пастанова соймавага суда аб выгнанні антытрынітарыяў з тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Кальвінісцкія сборы засталіся только ў Бабруйску і Слуцку, лютэранскія – у Менску і Слоніме. Пры гэтым членамі пратэстанскіх абшчын былі амаль выключна іншаземцы (швейцарцы і немцы), якія жылі ў гэтых гарадах. У Рэчы Паспалітай Контррэфармацыя адрознівалася большай верацярпімасцю, тут не было значных праследаванняў інквізіцыяй іншаверцаў, як у Францыі гугенотаў ці ў Англіі – пурытан. Адным са сродкаў пашырэння каталіцкага ўплыву стала дзейнасць Ордэна езуітаў, іх навучальныя ўстановы былі лепшымі ў Еўропе. Яны заснавалі ў Вільні Акадэмію, якая пазней стала вядома як Віленскі ўніверсітэт, мелі добрую рэпутацыю сярод насельніцтва дабрачыннай дзейнасцю: аказаннем медыцынскай дапамогі, утрыманнем шпіталяў, аптэк, прытулкаў для беднякоў. Контррэфармацыя ў ВКЛ была накіравана і супраць праваслаўя. Шляхта і праваслаўная ў тым ліку, што прыхільна ставілася да пратэстантызму пераходзіла ў каталіцтва.

Утварэнне уніяцкай царквы (Берасцейская царкоўна-рэлігійная ўнія)

Кіраўнікі праваслаўнай і каталіцкай канфесій вякамі выношвалі ідэю скасаваць негатыўныя наступствы царкоўнага расколу 1054 г., пераадолець супярэчнасці паміж цэрквамі і ўзмацніць хрысціянства праз яднанне. Вялікія князі Ягайла і Вітаўт, Свідрыгайла, Аляксандр мелі на мэце стварэнне адзінай самастойнай царквы, без падзелу на каталіцкую і праваслаўную. Была спроба рэалізацыі уніі ў 1439 г. у Фларэнцыі. Фармальна яна пашыралася і на Вялікае княства Літоўскае, але фактычна не была тут ажыццёўлена.

Пэўным колам у ВКЛ здавалася, што шляхам рэгіянальнай уніі магчыма вырашыць праблему супрацьстаяння на нашых землях Захаду і Усходу і стварыць самастойную царкву. Для шэрагу грамадскіх і рэлігійных дзеячаў царкоўны кампраміс з'яўляўся таксама сродкам інтэграцыі ў Заходнюю Еўропу. Праваслаўная царква апынулася ў другой палове XVI ст. у крызісным стане, не магла задаволіць духоўныя патрэбы грамадства, адмаўляла поспехі еўрапейска культуры, не мела вышэйшых навучальных устаноў,губляла свой аўтарытэт у грамадстве, праваслаўнае святарства не заўседы было падрыхтавана. Таму праваслаўныя іерархі спрабавалі дабіцца ўзвышэння царквы і вярнуць ей былую моц.Найперш яе пакідала знаць - прадстаўнікі інтэлектуальнай і палітычнай эліты, якія не маглі задаволіць свае духоўныя патрэбы ў праваслаўнай царкве, падтрымалі спачатку Рэфармацыю, а потым перайшлі ў каталіцызм. Спробы мясцовай іерархіі рэфармаваць царкву поспеху не мелі. Пасля спусташальнай Лівонскай вайны распаўсюджвання уплыву Масквы ў ВКЛ баяліся.

У 1577г. езуіт Пятр Скарга выдаў “Аб адзінстве царквы Божай”, дзе выклаў план і ўмовы царкоўнай ўніі. Умовы: праваслаўныя прызнаюць вяршэнства рымскага папы, але захоўваюць ранейшыя царкоўныя абрады.

Ідэя стварэння уніяцкай царквы была падтрымана значнай часткай вышэйшых іерархаў праваслаўнай царквы Беларусі і Украіны, дзяржаўнымі дзеячамі ВКЛ. часткай феадалаў. Арганізатарамі уніі былі брэсцкі епіскап Іпацій Пацейі луцкі епіскап Кірыла Тарлецкі. Каталіцкая царква атрымала магчымасць распаўсюджвання каталіцызму.На працягу 1590-1595 гг. былі выпрацаваны Артыкулы-ўмовы, якія прадугледжвалі захаванне адміністрацыйнай самастойнасці і незалежнасці ад польскага касцёла, павышэнне сацыяльнага статусу епіскапата, захаванне ўсходняй (візантыйскай) традыцыі пры прызнанні улады рымскага папы.

Царкоўны сабор 6-9 кастрычніка 1596 г. у Берасці санкцыянаваў гэты акт.Каралеўскі універсал 15 кастрычніка 1596 г. зацвердзіў унію. Духавенства абіралася выключна з ураджэнцаў Беларусі і Украіны. Грэка-католікі захавалі праваслаўную абраднасць і юліянскі каляндар.

У станаўленні ўніяцтва вылучаюць перыяды:

к. ХУІ – 20-я гг. ХУІІ стст.– насільнае навязванне ўніі.

30-гг. ХУІІ – ХУІІІ стст.– распаўсюджанне ўніяцтва.

Спачатку ўніцтва пачало насаджацца прымусова, зачыняліся цэрквы і школы, забаранялася ўжыванне царкоўна-славянскай і беларускай мовы. Гэта выклікала незадавальненне праваслаўнага насельніцтва і хвалю антыўніяцкіх выступленняў (у Віцебску -1623г. – забіты Іясафат Кунцэвіч. У Полацку, магілеве, Менску, Воршы.)

У 30-40-я гг. XVII ст. адбываецца пашырэнне уніяцкай царквы сярод сялянства, гарадскіх нізоў, часткі сярэдняй і дробнай шляхты. Магнаты і большасць шляхты пасля падаўлення Рэфармацыі аддавалі перавагу каталіцтву. Поспехі новага веравызнання ў значнай меры былі забяспечаны мірнымі, негвалтоўнымі метадамі, спыненнем уціску, рэформамі: рэарганізацыяй Базыльянскага ордэна (ордэн св. Васіля вялікага), які займаўся кнігавыдавецтвам, падрыхтоўкай багаслоўскіх кадраў, меў уласную сістэму адукацыі.

Прычыны шырокага распаўсюджання ўніяцтва:

1. Па абраднасці не адрознівалася ад праваслаўнай (пасля 1720г. – Замойскага сабора, які крыху наблізіў да каталіцтва, не значна);

2. У царкоўнай службе выкарыстоўваліся польская, беларуская, царкоўнаславянская, лацінская.

4. Дасягненні ў развіцці культуры Беларусі эпох Адраджэння і Асветніцтва і іх уплыў на развіццё культуры Беларусі

Адраджэнне, Рэнесанс – эпоха станаўлення раннебуржуазнай культуры ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе ў Х1У – ХУ1 ст. Характэрнай асаблівасцю эпохі Адраджэння быў зварот да культуры Антычнасці. Аднак імкненне “адрадзіць” (адсюль і назва Адраджэння) антычнае мастацтва, філісофію было не простай рэстаўрацыяй, а зыходным пунктам для новай культуры, галоўным момантам якой выступал гуманізм, які лічыў чалавека свабоднай і моцнай істотай.

Архітэктура

Замкі – “кастэлі” –пабудаваныя для абароны ў спецыяльных штучных месцах, найбольш важных для ваенных патрэб (распаўсюджаных ў Заходняй Еўропе ў сярэдневеччы. Самы ранні такі замак – Лідскі (1320-я гг.), Крэўскі (1330-я гг.)

Будаўніцтва замкаў у зручных прыродных умовах – на ўзвышшах, берагах рэк. Самы старажытны такі замак – Навагрудскі, пазней Гродзенскі – у к. XVI ст. перабудаваны для Стэфана Баторыя і стаў каралеўскай рэзідэнцыяй. Замкі ператвараюцца ў палацы–рэзідэнцыі буйнай шляхты (Мірскі замак). У к. XVI ст. выкарыстоўваюцца бастыёны і курціны (валы). А сам замак ператвараецца ў палац (Нясвіжскі замак. 1583 г. арх. Бернардоні).

Культавае будаўніцтва

Абарончага тыпу– Троіцкі касцёл у в. Ішкальдзі Баранавіцкага р-на 1472г.,

З выкарыстаннем Перабудаваны Полацкі Сафійскі сабор, 1494-1505 гг.,

Элементаў готыкі і Рэнесансу Царква у в. Мураванка Шчучынскі р-н, Гродзенская вобл.; Царква Св. Міхаіла ў Сынкавічах Зэльвенскі р-н, Гродзенская вобл. к. XV– пач. XVI ст.

У сяр. XVI ст. з’яўляюцца рэфармацыйныя зборы– тып культавай пабудовы пратэстантаў. Праабражэнская царква ў Заслаўі Мінская вобл.(сяр. XVI ст.), кальвінісцкі збор у Смаргоні Гродзенская вобл. 2 пал. XVI ст. большая частка збораў была перабудавана ў XVII–XVIII стст.

З’яўленне стылю барока ў Беларусі адбываецца амаль адначасова з Еўропай к. XVI–XVII стст.

Архітэктура ў ВКЛ у XVII –XVIIIстст. развівалася ў стылі еўрапейскага барока.Першы касцел у стылі барока ў Цэнтральнай і Паўночнай Еўропе –у Нясвіжы, арх. Джавані Бернардоні ў канцы XVIст. У XVII –XVIIIстст. склаўся архітэктурны стыль Віленскае барока– перабудаваны Полацкі Сафійскі сабор.

У к. XVIIIст арх. Стыль барока змяніўся класіцызмам: палацава-паркавы ансамбль у Гомелі Румянцавых=Паскевічаў, Ружанах. Слоніме, Дзярэчыне, Валожыне.

Жывапіс

Манументальны (фрэскавы роспіс)

Станкавы (іконапіс) XIV– XVI ст. распаўсюджваюцца свецкія і рэнесансныя матывы.

Абраз “Маці Боская Адзігітрыя Іерусалімская” XV ст. Варварынская царква, Пінск; Абраз “Маці Боская Замілаванне” з в. Маларыта XIV– XVстст.

Уплыў заходнееўрапейскага мастацтва – “Пакланенне вешчуноў” – абраз з в. Дрысвяты Браслаўскі р-н 1514 г.

XIV– XV ст. – зараджэнне станковага партрэтнага жанра. Да сяр. XVI ст. Партрэты пісаліся пераважна па заказу польскага караля ці князя Літоўскага.

Від партрэта, пашыранага ў XVI – XVIII ст. на Беларусі – сармацкі,назва звязана з паданнем аб паходжанні шляхты ад ваяўнічых плямен – сарматаў, што насялялі Усходнюю Еўропу ў IV– VI ст.

Сармацкія партрэты мелі надпісы інфарацыйнага характару, выявы гербаў. Чалавек паказаны ў парадным адзенні у акружэнні розных прадметаў, што адлюстроўвала яго ўнутраны свет, характар, прынадлежнасць да сацыяльнай групы і палажэнне ў свеце. – партрэт Юрыя Радзівіла (2 палова XVI ст.)

Партрэт Ежы Радзівіла 1590г., Партрэт Кацярыны Слуцкай 1580г.

Цэнтры партрэтнага жывапісу – Вільня, Нясвіж, Супрасль, Слуцк.

Від мастацтва - Кніжная мініацюра XIV– XVI ст.

Буйныя цэнтры па выкананню кніг: Супрасльскі, Жыровіцкі, Віцебскі (Маркаў) манастыры, Наваградак, Слуцк, Вільня, Пінск, Полацк. У XIV– XVI ст. рукапісы ўпрыгожвалі выявамі людзей, жывел, фантастычных жывел – тэраталагічны стыль

Найбольш выдатныя ўзоры: “Мсціжскае евангелле” XIV ст.; “Полацкае нядзельнае евангелле” XIV ст.;“Лаўрышаўскае Евангелле” пач.XIV ст.; “Друцкае Евангелле” XIV ст.; “Смаленскі псалтыр” к. XIV ст.

У XV ст з’яўляецца балгарскі стыль – перапляценне геаметрычных фігур – квадратаў, ромбаў, кругоў. прамавугольнікаў. Тураўскае і Жыровіцкае евангеллі XV ст. Радзівілаўскі летапіс датуецца 1485 -1495гг. У ім змешчана 618 мініяцюр, якія будуюцца па заходнееўрапейсаму ўзору, энцыклапедыя жыцця старажытнабеларускіх княстваў, культуры і побыту.

Кнігадрукаванне

Заснаванне беларускага кнігадруку звязана з выдатнага дзеяча, мысліцеля гуманіста Францішка (Францыска) Скарыны (каля 1490–1551). У 1517–1519 г. ён выдаў у Старым Месце Прагі 23 (20, калі лічыць Кнігі царстваў за адзін звод) кнігі Старога Запавету.

 

У сваіх кнігах Ф. Скарына прапагандаваў неабходнасць духоўнага, маральнага і эстэтычнага ўдасканалення, актыўнай грамадскай дзейнасці “для поспалітого доброго і розмноженія мудрості, уменія, опатреності разуму і навукі”. Патрыятызм Скарыны арганічна спалучаецца з павагай да іншых народаў, іх грамадскіх звычаяў і традыцый. Дзейнасць і творчасць Скарыны паўплывала на развіццё кнігадрукаванне і духоўнага жыцця Усходняй Еўропы. У 1550-1570 гг. ўзніклі новыя друкарскія цэнтры ў Беларусі і Літве (Брэст, Нясвіж, Лоск, Заблудаў, Вільня), фарміраваліся розныя кірункі кнігавыдавецкай дзейнасці, пашыралася моўная разнастайнасць і афармленне кніжнай прадукцыі. Шэдэўрам рэнесансава-рэфармацыйнага кнігадрукавання з’яўляецца Брэсцкая Біблія 1563 г., якая была выдадзена на сродкі віленскага ваяводы Мікалая Радзівіла Чорнага.

Сымон Будны з паплечнікамі выдаў першыя кнігі на беларускай мове, у т.л. Катэхізіс “для дзетак языка рускага”, “Аб апраўданні грэшнага чалавека перад Богам” (Нясвіж, 1562)

Васіль Цяпінскі ўпершыню ў Еўропе ўзяўся за паралельнае выданне Евангелля на дзвюх мовах: царкоўнаславянскай і беларускай (1570-я гады). У канцы 1560-х гадоў у прыватным мястэчку Заблудава Іван Фёдараў (Масква, 1563 г.) і Пётр Мстіславец заснавалі новую кірылічную друкарню. З Фёдаравым і Мсціслаўцам непасрэдна сустракаўся С.Будны. У прадмове да Лоскага выдання Новага Запавету 1574 г. ён пазнаёміў чытачоў з гісторыяй заснавання першай друкарні ў Маскве, з рускімі першадрукамі. На маскоўскія “Евангеллі” і “Апосталы” спасылаўся ў сваіх творах і В.Цяпінскі.

Адначасова з узнікненнем беларускага кнігадрукавання ў першай палове ХУІ ст. зараджалася свецкая новалацінская рэнесансавая літаратура і пісьменства. Засанавальнікам рэнесансавай паэзіі быў Мікола Гусоўскі (1470-пасля 1533), аўтар знакамітай лірыка-эпічнай паэмы “Песня пра зубра” (1-е выд., Кракаў. 1523, друк. І.Віетара). Паэма была напісана ў Рыме на заказ вядомага польскага дыпламата Эразма Вітэліўса, былога сакратара вялікага князя літоўскага Аляксандра. М.Гусоўскі кажа аб перапляценні язычніцтва і хрысціянства ў светапоглядах людзей.

Лаўрэнцій і Стэфан Зізаніі – “Граматыка Словенская”, “Буквар”

1631г. выйшаў “Буквар ” Спірыдона Собаля ў Куцеінскай друкарні, у 1636г. –у Магілеўскай. 1619г. выдадзена “ Граматика словенския правилное синтагма” Мялеція Сматрыцкага

У ХУІ ст. значна пашыраецца жанравая разнастайнасць беларускай літаратуры. Побач з традыцыйнымі формамі беларуска-літоўскага летапісання ўзніклі новыя летапісы набліжаныя да гістарычнай літаратуры. Новай з’явай было ўзнікненне на землях ВКЛ хронік еўрапейскага кшталту, якія адрозніваліся сваім імкненнем да рэалістычнага выкладання гістарычных падзей. Найбольш значнай з’явай з іх была “Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і всея Русі” Мацея Стрыйкоўскага,апублікаваная ў Кёнігсбергу (Краляўцы). Мацей Стрыйкоўскі доўгі час служыў пры дварах вядомых беларускіх, літоўскіх магнатаў Хадкевічаў, Алелькавічаў, сабраў багатыя літаратурныя і дакументальныя матэрыялы. У фарміраванні палітычных дактрын, дзяржаўнага заканадаўства, нармалізацыі старабеларускай мовы вялікую ролю адыграла гаспадарская канцэлярыя ў Вільні, пры якой існаваў архіў копій, які пазней атрымаў назву “Метрыка Вялікага княства Літоўскага”– (захавалася больш за 600 кніг гэтых збораў).

Публіцыстыка: “Трэнас” (Фрынас)– “Плач” Мялеція Сматрыцкага (псеўданім – Тэафіл Арталог – Багалюб Златавуст), з’явіўся ў 1610г. у адказ на захоп у 1609 г. праваслаўных цэркваў уніятамі па загаду І. Пацея. Пасля 1628г. перайшоў у лагер уніятаў.

Афанасій Філіповіч (каля 1595\ 1600 –1648) выступаў супраць уніі ў творы “Дыярыуш” – гісторыя ўніі – гісторыя ганенняў на праваслаўную царкву. Быў абвінавачаны ў сувязях з казакамі і пасля катаванняў быў растраляны 5 верасня 1648г.

“Прамова Мялешкі” напісана паміж 1622г. і 1632г. – сатыра (пародыя) на парламенцкае выступленне і норавы шляхты. Смаленскі кашталян Іван Мялешка, дэпутат варшаўскага сойма 1589г. ад імя якога напісана “Прамова” – творчая выдумка невядомага пісьменніка

“Ліст да Абуховіча”– палітычная сатыра (памфлет) 1655г. высмейвае і крытыкуе паводзіны рэальнай гістарычнай асобы смаленскага ваяводы Піліпа Казіміра Абуховіча, які здаў Смаленск рускаму цару. Аўтар невядомы.

Сімяон Полацкі (Самуіл Емяльянавіч Пятроўскі-Сітніяновіч, 1629-1680гг.) –асветнік і паэт, пачатковую адукацыю атрымаў у брацкай школе Богаяўленскагаманастыра ў Полацку, пазней – Кіева-Магілянскай калегіі. У 1664г. пераехаў ў Маскву, быў настаўнікам Пятра І. складаў Статут Славяна-грэка-лацінскай акадэміі. 1679г. надрукаваў “Буквар языка славенска”. 1680г. – “Псалтыр рыфмаваная”

Казімір Лышчынскі (1634-1689г.) вучыўся ў берасцейскім езуіцкім калегіуме і Віленскай акадэміі. За атэістычны трактат “Аб неіснаванні Бога” па прыгавору Соймавага суда РП быў абезгалоўлены і спалены на кастры 30 сакавіка 1689г.

Ілля Капіевіч (1651-1714г.) атрымаў адукацыю ў кальвінскай школе ў Слуцку. Пераехаў у Амстэрдам па даучэнню Пятра І у 1699г. выдаў дамаможнік па матэматыцы на рускай мове “Краткое и полезное руковедение во арифметику”. Таксама па граматыцы і рыторыцы, усяго больш за 20.

Казімір Семяновіч (каля 1600-пасля 1651гг.)– вынайшаў спосаб стварэння шматступенчатых ракет, дадатковыя рухавікі, стабілізатары, папярэднік Цыялкоўскага і Каралева. 1650 г. – у Амстэрдаме выйшла “вялікае мастацтва артылерыі” – падручнік для гарматчыкаў.

Марцін Пачобут-Адляніцкі (1728г.- 1808гг). 1780г. – рэктар Галоўнай школы Літоўскай, вывучаў планету Меркурый, адкрыў невядомае сузор’е.

1776-1780гг. – першая на Бел. газета – “Газета Гродзенска” не польскай мове; “ Кур’ер Літоўскі ”(1796-1797гг.)

У XVI ст. былі распрацаваны і прыняты тры Статуты ВКЛ 1529, 1566 і 1588 гг.

Статут ВКЛ 1588 г. афіцыйна аформіў прававы суверэнітэт княства, фактычна існаванне дзяржаўнай самастойнасці і адасобленнасці. Ён абвяшчаў захаванне ўсіх асноўных правоў і прывілеяў шляхты, якія пазней былі названы кардынальнымі:

· Права сумесна адначасова выбіраць манарха,

· Удзельнічаць у вальных соймах і сойміках,

· Валодаць маёмасцю і перадаваць яе ў спадчыну,

· Вырашаць важнейшыя праблемы ўнутраннай і знейшняй палітыкі,

· Фінансавыя пытанні,

· Склікання паспалітага рушэння і г.д.

У прававых прынцыпах былі замацаваны прагрэсіўныя і новыя на той час нормы еўрапейскай і рэнесансавай культуры:

· Адзінства і вяршэнства права,

· Адказнасць усіх абывацеляў перад законам,

· Вызначалася пэўнае раздзяленне заканадаўчых і выканаўчых функцый паміж вярхоўнай і судовай уладай і саслоўна-прадстаўнічымі органамі.

У Статутах ВКЛ падкрэсліваўся абавязак вярхоўнай улады захоўваць тэрыторыю княства, рэгламентаваліся правы і абавязкі і іншых слаёў насельніцтва, у т.л. мяшчанства і сялянства.

Прыгонны тэатр М. К. Агінскага – у Слоніме (акцеры трапілі ў Каралеўскі Варшаўскі балет), заснаваны ў 1771г., закрыты пасля 1791г.; Сапегаў– у Ружанах; Тышкевічаў–у Свіслачы; Тызенгаўзаў – у Гародні (Каралеўскі Варшаўскі балет); Радзівілаў у Нясвіжы (1740-1791гг.)., заснавальніца княгіня Францішка Урсула Радзівіл з роду Вішнявецкіх. Ей належыць 16 драм і камедый. Прыгонныя акцеры – Я. Ценціловіч, А. Бжазінская, А. Дарэўская, М. Чаклінская, Мацей з Карэліч.

Батлейка – народны лялечны перанасны тэатр

Адукацыя і культура ў XVII –XVIIIстст.

Віленскі езуіцкі калегіум заснаваны ў 1570г., Полацкі – 1581г., Нясвіжскі – 1584г. У адукацыі паспяхова канкурыравалі з езуітамі піяры. Запрошаныя ў 1641 г. у Рэч Паспалітую з Іспаніі каралём Уладзіславам IV з мэтай пазбавіцца манаполіі езуітаў у галіне адукацыі, а ў 1722 г. - у ВКЛ, яны пакрылі дзяржаву шырокай сеткай сваіх калегіумаў (у Шчучыне, Воранаве, Геранёнах, Расонах, Віцебску, Драгічыне). Піярскі калегіум узначальвалі рэктар (займаўся адміністрацыйнымі справамі) і прэфект (загадваў вучэбнай часткай). Вучэбны курс быў разлічаны на 7 класаў. Выкладчыкі 1-5 класаў мелі званне магістраў, а 6-7 - прафесараў. Навучанне было бясплатнае, плата бралася толькі за інтэрнат. Вучні збяднелых сем'яў утрымліваліся за кошт ордэна, але павінны былі выконваць шэраг прац па школьнай гаспадарцы. Падабенства вучэбнай праграмы піяраў на езуіцкую і менш строгая дысцыпліна рабіла іх навучальныя ўстановы папулярнымі ў Рэчы Паспалітай.

Існавалі пратэстанцкія школы. Найбольш вядомая – арыянская школа ў Іўі. Рэктар Ян Ліцыній Намыслоўскі, надрукаваў некалькі падручнікаў і распрацаваў новую праграму для сваей школы.

У брацкіх праваслаўных школах асаблівая ўвага надавалася вывучэнню царкоўнаславянскай мове Пасля асваення пачатковай адукацыі вывучаліся скарочана “трывіум”– граматыка, рыторыка, дыялектыка і “квадрыум” – арыфметыка, геаметрыя, астраномія, музыка.

У 1617г. у Слуцку заснавана кальвініцкая гімназія. Праіснавала да 1918г.

Пасля заключэння ў 1596 г. Берасцейскай царкоўнай уніі пачалі адкрывацца уніяцкія школы, што ўтрымліваліся манаскім ордэнам базыльян, які ў 1613 г. атрымаў ад караля Жыгімонта III Вазы, а ў 1615 г. ад Папы Рымскага права на заснаванне школ. Шмат зрабілі для заснавання базыльянскіх школ і ўдасканалення ў іх вучэбнага працэсу уніяцкія мітрапаліты Іпацій Пацей і Іосіф Руцкі.

Эпоха Асветніцтва

40-50-я гг. XVIII ст. – пачатак эпохі Асветніцтва на Беларусі (РП)

Прыхільнікі Асветніцтва – Антоній Тызенгауз, Іаахім Храптовіч,, Ігнат Быкоўскі і Бенедзікт Дабшэвіч (1722-1773) – філосафы, Міхаіл Карповіч і Саламон Маймон– пісьменнікі, Адам Нарушэвіч. Тадэвуш Млоцкі, Т. Гусаржэўскі, Іаахім Лялевель.

Другая палова XVIII - пачатак XIX стст. вядомы на Беларусі, у ВКЛ і Рэчы Паспалітай у цэлым як эпоха Асветніцтва. Тэрмін уключае ў сябе некалькі значэнняў: 1) антыфеадальная, буржуазная паводле сацыяльна-палітычнай сутнасці ідэалогія перыяду станаўлення капіталізму, якая прапаведавала прыярытэт асветы, навукі і розуму ў жыцці асобы, грамадства і дзяржавы і была ідэйнай зброяй буржуазіі ў барацьбе супраць феадальна-царкоўнага светапогляду, схаластыкі, абсалютызму і феадальнага ладу; 2) плынь культуры, грамадскай думкі, якая адлюстроўвала супярэчнасці феадальнай сацыяльна-эканамічнай фармацыі ў эпоху буржуазных рэвалюцый. Час Асветніцтва змяніў грамадскія ідэалы: на змену чалавеку набожнаму, забабоннаму, суроваму, ненавісніку ўсяго чужога і хавальніку старашляхецкіх традыцый прыйшоў ідэал разумнага, адукаванага, рацыяналістычнага, але адначасова і касмапалітычнага чалавека. Зразумела, гэтыя рысы адносіліся найперш да сацыяльнага партрэта шляхты і магнатаў.

Найбольш радыкальным крокам у галіне асветы была школьная рэформа, ажыццёўленая Адукацыйнай камісіяй - установай па кіраўніцтву народнай асветай у Рэчы Паспалітай, заснаванай Соймам 1773-1775 гг. Гэта першая такая ўстанова ў Еўропе. Першым старшынёй быў I. Масальскі. Адукацыйная камісія ажыццявіла рэформу школ і універсітэтаў у духу ідэй Асветніцтва. Правядзенню рэформы спрыяў роспуск у 1773 г. Папам Рымскім ордэна езуітаў, у руках якога на працягу XVII-XVIII стст. фактычна знаходзілася манаполія на адукацыю ў Рэчы Паспалітай. Школы і маёмасць ордэна былі перададзены ў распараджэнне Адукацыйнай камісіі. У 1783 г. камісія зацвердзіла статут для акадэмій і школ Рэчы Паспалітай. Ей падпарадкоўвалася Галоўная школа Вялікага княстваЛітоўскага (так з 1781 г. называлася Віленская езуіцкая акадэмія), якая з'яўлялася вышэйшай ступенню і галоўным навучальным цэнтрам у Княстве. Яе рэктарам камісія прызначыла беларускага матэматыка і астранома Марціна Пачобута-Адляніцкага, які, займаючы гэту пасаду каля 20 гадоў, правёў у школе рэформу і надаў ей амаль свецкі характар. Сярэднюю ступень адукацыі складалі акруговыя і падакруговыя школы. На тэрыторыі цэнтральнай і заходняй (усходняя ўжо была ў складзе Расіі) Беларусі такія школы камісія адкрыла ў Брэсце, Гродне, Наваградку, Жыровіцах, Пінску, Барунах, Ваўкавыску, Паставах, Бабруйску, Мазыры, Мінску, Нясвіжы, Слуцку, Лідзе, Шчучыне. Ніжэйшай ступенню адукацыі павінны былі стаць парафіяльныя вучылішчы, адкрыццё якіх прадугледжвалася ў мястэчках і гарадах.

Вынікі рэформы адукацыі: даступнасць; свецкі характар (вывучэнне прыродазнаўчых і грамадскіх навук пераважала над рэлігійнымі); выкладанне на польскай мове замест латыні; увага на развіцце разумовых здольнасцей дзяцей – пераход ад сярэдневяковых метадаў навучання, заснаваных на завучванні матэрыялу, да развіваючага навучання, заснаванага на разважаннях. Упершыню з’яўляюцца праф







Дата добавления: 2015-09-18; просмотров: 1113. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Классификация ИС по признаку структурированности задач Так как основное назначение ИС – автоматизировать информационные процессы для решения определенных задач, то одна из основных классификаций – это классификация ИС по степени структурированности задач...

Внешняя политика России 1894- 1917 гг. Внешнюю политику Николая II и первый период его царствования определяли, по меньшей мере три важных фактора...

Оценка качества Анализ документации. Имеющийся рецепт, паспорт письменного контроля и номер лекарственной формы соответствуют друг другу. Ингредиенты совместимы, расчеты сделаны верно, паспорт письменного контроля выписан верно. Правильность упаковки и оформления....

Значення творчості Г.Сковороди для розвитку української культури Важливий внесок в історію всієї духовної культури українського народу та її барокової літературно-філософської традиції зробив, зокрема, Григорій Савич Сковорода (1722—1794 pp...

Постинъекционные осложнения, оказать необходимую помощь пациенту I.ОСЛОЖНЕНИЕ: Инфильтрат (уплотнение). II.ПРИЗНАКИ ОСЛОЖНЕНИЯ: Уплотнение...

Приготовление дезинфицирующего рабочего раствора хлорамина Задача: рассчитать необходимое количество порошка хлорамина для приготовления 5-ти литров 3% раствора...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия