Важнейшыя падзеі. 1921 г., сакавік– дэкрэт УЦВК «Аб замене харчовай разверсткі натуральным падаткам»
1921 г., сакавік – дэкрэт УЦВК «Аб замене харчовай разверсткі натуральным падаткам». Пачатак нэпа. 1922 г., люты – адкрыцце Інстытута беларускай культуры (Інбел-культа). 1922 г., 30 снежня – І Усесаюзны з’езд Саветаў. Прыняцце Дэкла-рацыі і дагавору аб утварэнні СССР. 1924 г., сакавік – дэкрэт УЦВК аб перадачы БССР паветаў Віцеб-скай, Гомельскай і Смаленскай губерняў з пераважна беларускім на-сельніцтвам. 1924 г., ліпень – афіцыйны пачатак правядзення беларусізацыі ў БССР. 1925 г., жнівень – пастанова ЦВК і СНК БССР аб утварэнні Бела-рускай дзяржаўнай акадэміі сельскай гаспадаркі. 1926 г., снежань – пастанова Прэзідыума УЦВК аб перадачы Рэ-чыцкага і Гомельскага паветаў у склад БССР. 1927 г., красавік – VIII з’езд Саветаў БССР. Прыняцце другой Канстытуцыі БССР. У ёй былі замацаваны змены ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле рэспублікі ў выніку ўзбуйнення яе тэры-торыі, зацверджаны Дзяржаўны герб і сцяг Беларускай ССР. 1928–1932 гг. – першая пяцігодка ў СССР. 1929 г., люты – ХII з’езд КП(б)Б выказаўся за падрыхтоўку да новай масавай калектывізацыі вёскі. 1928–1932 гг. – гады першай пяцігодкі. 1929–1930 гг. – хваля рэпрэсій у БССР супраць прадстаўнікоў так званага «нацыянал-дэмакратызму». 1932 г., снежань – пастанова ЦВК і СНК БССР «Аб аб’яўленні БССР краінай суцэльнай калектывізацыі». 1933–1937 гг. – другая пяцігодка ў СССР. 1937 г., люты – ХII (надзвычайны) з’езд Саветаў БССР. Прыняцце 3-й Канстытуцыі БССР («перамогшага сацыялізму»). 1938 – чэрвень 1941 гг. – трэцяя пяцігодка ў СССР. 1939 г., 2 лістапада – прыняцце нечарговай V сесіяй Вярхоўнага Савета СССР закона аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і аб уз’яднанні яе з Беларускай ССР.
|