Важнейшыя падзеі. 1914 г., 28 ліпеня – 1918 г., 11 лістапада – Першая сусветная вай-на.
1914 г., 28 ліпеня – 1918 г., 11 лістапада – Першая сусветная вай-на. 1921 г., 18 сакавіка – падпісанне Рыжскага мірнага дагавора паміж РСФСР і Украінай з аданаго боку і Польшчай – з другога. Да Польшчы адышла значная частка тэрыторыі Беларусі. Граніца з Польшчай прайшла за 30 км на захад ад Мінска. За ССРБ захавалася толькі шэсць паветаў Мінскай губерні. 1927 г. – забарона Беларускай сялянска-рабочай грамады (БСРГ). 1935 г. – паўстанне нарачанскіх рыбакоў. 1936 г., 25 лістапада – заключэнне Антыкамінтэрнаўскага пакта паміж Германіяй і Японіяй. 1938 г. – КПЗБ распушчана па рашэнні Выканкама Камінтэрна. 1938 г., сакавік – аншлюс Аўстрыі. 1938 г., 29–30 верасня – Мюнхенскае пагадненне об раздзеле Чэхаславакіі. 1939 г., 23 жніўня – савецка-германскі дагавор аб ненападзе (Пакт Молатава – Рыбентропа). 1939 г., 1 верасня – пачатак Другой сусветнай вайны, нападзенне Германіі на Польшчу. 1939 г., 17 верасня – паход войскаў Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну. 1939 г., 28 верасня – заключэнне Дагавора аб дружбе і граніцы паміж СССР і Германіяй, паводле якога граніца была праведзена па так званай «лініі Керзана», вызначанай яшчэ ў 1919 г. Вярхоўным саветам Антанты як усходняя граніца Польшчы. Гэта была этнічная мяжа паміж беларусамі і палякамі. 1939 г., 28–30 кастрычніка – работа ў Беластоку Народнага сходу Заходняй Беларусі, які прыняў Дэкларацыі аб дзяржаўнай уладе і ўваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР. 1939 г., 2 лістапада – прыняцце Вярхоўным Саветам СССР Закона «Аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР з уз’яднаннем яе з БССР». 1939 г., 14 лістапада – прыняцце Вярхоўным Саветам БССР закона «Аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад БССР». На тэрыторыі Заход- няй Беларусі было ўтворана 5 абласцей – Баранавіцкая, Брэсцкая, Беластоцкая, Вілейская і Пінская.
|