Студопедия — Нацыятворчыя працэсы ў Беларусі
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Нацыятворчыя працэсы ў Беларусі






У апошнія гады беларускія гуманітарыі, у тым ліку гісторыкі, даволі актыўна займаліся даследаваннямі, прысвечанымі праблемам нацыі i этнасу. Між тым да сённяшняга дня так i не выпрацавана паслядоўная канцэпцыя фарміравання беларускай нацыі. Не далі вучопыя i вычарпальнага азначэння тэрміна "нацыя". Ды i агульнапрызнаных "ісцін" у інтэрпрэтацыях нацыі і этнасу зусім няшмат.

Эвалюцыя поглядаў на праблему фарміравання нацыі. Падыходы да распрацоўкі гісторыі этнасу, як i нацыі, залежаць ад разумения гістарычнага працэсу, што, у сваю чаргу, грунтуецца на той ці іншай канцэптуальнай малэлі гісторыі. У савецкай гістарыяграфіі непадзельна панаваў фармацыйны падыход, тэарэтыка-ідэалагічную аснову якога складаў марксізм, камбінаваны з эвалюцыянісцкімі ідэямі Л. Моргана. Стадыяльныя тыпы "гістарычных супольнасцей" - плямёны, народнасці, нацыі - разглядаліся ў адпаведнасці з сацыяльна-эканамічнымі фармацыямі. Класічнае для савецкай гістарыяграфіі азначэнне нацыі было сфармулявана I. Сталіным у кнізе "Нацыяналізм i нацыянальнае пытанне". "Нацыя, - згодна яго сцвярджэнню, - гэта гістарычна складзеная ўстойлівая супольнасць людзей, якая ўзнікла на базе агульнасці мовы, тэрыторыі, эканамічнага жыцця i псіхічнага складу, што праяўляецца ў агульнасці культуры". Пры гэтым аб наяўнасці нацыі можна было сцвярджаць толькі ў тым выпадку, калі меліся ўсе вышэй азначаныя крытэрыі.

Выкарыстанне гэтай мадэлі стварала шмат невырашальных праблем для даследчыкаў гісторыі беларускай нацыі, бо зразумела, што наяўнасці ўсіх неабходных кампанентаў нацыі ў "чыстым выглядзе" ў XIX ст. у беларусаў не было. Выхад быў знойдзены ў 60-я гг. XX ст., калі ў навуковым дыскурсе пашырыліся паняцці "этнас" i "этнічная група". Пануючым у беларускай гістарыяграфіі становіцца ўяўленне аб тым, што нацыятворчыя працэсы ў Беларусі XIX ст. адбываліся на аснове этнакультурнага адраджэння i ў выніку "развіцця рыначных, капіталістычных адносін, якія ў сваю чаргу сталі эканамічнай асновай фарміравання беларускай нацыі"'. Найбольш істотнымі прыкметамі нацыі вызначаліся: агульнасць эканамічнага жыцця i мовы, a таксама нацыянальны рух як праяўленне нацыянальнай самасвядомасці2.

Такім чынам, абазначыўся адыход ад жорсткай фармацыйнай парадыгмы ў напрамку больш гнуткай тэорыі мадэрнізацыі, заснаванай на вэбераўскім разуменні традыцыйнага i індустрыяльнага грамадстваў. Нацыя стала разглядацца як інтэгрыраваны ўнутраным рынкам, сродкамі камунікацыі i культурным развіццём феномен новага часу. Найбольш адпаведнай такому падыходу азначэння нацыі падаецца дэфініцыя чэшскага даследчыка М. Гроха. Нацыя, на яго думку, гэта "вялікая сацыяльная група, аб'яднаная на аснове шэрагу аб'ектыўных узаемаадносін (эканамічных, палітычных, лінгвістычных, культурных, рэлігійных, геаграфічных, гіста-рычных) i ix суб'ектыўнага адлюстравання ў супольнай свядомасці. Большасць з ix можа быць узаемазамяняльнымі - некаторыя адыгрываюць асабліва важную ролю ў працэсе фарміраванпя адной нацыі, а для другой з'яўляюцца толькі аднымі з фактараў кансалідацыі. Але сярод ix тры з'яўляюцца незаменнымі: (1) "памяць" аб агульным мінулым...; (2) шчыльнасць лінгвістычных i культурных сувязяў, якія забяспечваюць больш высокую ступень сацыяльнай камунікацыі ў межах трупы, чым за яе рамкамі; (3) уяўленне аб роўнасці ўсіх прадстаўнікоў такой групы"3.

Абуджэнне гістарычнай памяці.У межах вызначанага падыходу пер­шую фазу працэсу фарміравання беларускай нацыі можна аднесці на пачатак XIX ст., калі абуджалася цікавасць да гістарычнай культуры мясцовых этналінгвістычных супольнасцей1. У той час, калі Варшава страчвала моц дзяржаўнага уплыву на Беларусь, а Пецярбург такую моц у адносінах да яе яшчэ толькі набіраў, у асяроддзі беларускай шляхты ўмацоўваліся настроі i пачуцці патрыятызму, які можна назваць "мясцовым".

Важнай праявай такога патрыятыз­му было захапленне фальклорам, мовай, звычаямі і традыцыямі простага народа. Імкненне да ix сур'ёзнага вывучэння ляжала ў аснове дзейнасці і творчасці пісьменнікаў, этнографаў, фалькларыстаў Я. Баршчэўскага, В. Рэута, В. Дуніна-Марцінкевіча, У. Сыракомлі, Я. Чачота, А. Кіркора, П. Шпілеўскага i інш. 3 часам многія прыхільнікі, шукальнікі народнай песні пераходзілі да самастойнай творчасці, выкарыстоўваючы народныя сюжэты, стыль i мову. Сучасная навука разглядае зварот да фальклорнай спадчыны як важны крок на шляху сцвярджэння нацыянальнай самасвядомасці, усведамлення свайго гістарычнага аблічча, месца ў свеце.

На гэтай фазе "культурнага накаплення", "залатога часу" лексікографаў, граматыкаў, філолагаў i літаратараў беларуская мова стала галоўным эле­ментам нацыянальнай ідэнтычнасці, а нацыянальная ідэя грунтавалася перш за ўсё на сцвярджэннях аб старажытнасці, спрадвечнасці этнічнай культуры, на імкненні спраецыраваць існуючыя этнакультурныя межы як мага глыбей у мінулае, ідэнтыфікаваць продкаў са славутымі народамі, до­бра вядомымі па старажытных пісьмовых i фальклорных крыніцах.

Моўны крытэрый быў пакладзены i ў аснову вызначэння этнічных межаў рассялення беларусаў. Першая спроба ў гэтым належыць вядомаму чэшскаму славісту П. Шафарыку. Выкарыстаўшы матэрыялы П. Кепена, А. Бадзянскага, 3. Даленгі-Хадакоўскага, а таксама свае асабістыя даныя, ён склаў карту рассялення славянскіх народаў. Тэрыторыю кампактнага пражывання беларусаў склалі: Мінская i Магілёўская губерні (цалкам), боль­шая частка Віцебскай i Гродзенскай i часткова Віленская губерня. Усяго на гэтых абшарах у той час пражывала 2726,0 тыс. беларусаў, з якіх 2376,0 (87,2 %) былі праваслаўнымі i каля 350 тыс. (12,8 %) католікамі2. На поўначы мяжа рассялення беларусаў даходзіла да Люцына, уключаючы Не-вельскі, Веліжскі, Себежскі паветы; на захадзе - за Беласток, да Вельска. Недахоп звестак не дазволіў Шафарыку вызначыць дакладную мяжу бела-рускага этнасу на ўсходзе, поўдні і паўночным захадзе, таму на гэтых напрамках яна была праведзена па былых рубяжах Вялікага княства Літоўскага.

У канцы XVIII - першай палове XIX ст. пачынаюць складвацца эканамічныя перадумовы фарміравання беларускай нацыі: працэсы урбанізацыі, фарміраванне рынку i сеткі дарог. У другой палове XIX ст. нацыя творчыя працэсы развіваліся ў яшчэ больш цеснай сувязі з сур'ёзнымі трансфармацыямі эканамічнага жыцця1. Стварэнне чыгуначнай сеткі, рост гандлю, пашырэнне рыначных адносін, узмацненне сацыяльнай мабільнасці, развіццё сродкаў камунікацыі актывізавалі працэсы этнакультурнай кансалідацыі. Калі канец XVIII - 50-я гг. XIX ст. толькі стваралі эканамічныя ўмовы фарміравання беларускай нацыі, другая палова XIX ст. забяспечыла эканамічную аснову для станаўлення, то ў пачатку XX ст. народная гаспадарка Беларусі была ў стане выканаць ролю эканамічнай складанай часткі нацыянальнай дзяржаўнасці2.

Рынак не толькі аб'ядноўваў эканамічныя намаганні асобных індывідаў, але i ставіў апошніх перад неабходнасцю засваення "высокай" (пісьмовай) культуры на агульнанацыянальнай мове. Аднак у часы, калі "высокая" беларускамоўная культура толькі нараджалася, ролю моўнага інтэгратара мясцовага соцыуму ў значнай ступені брала на сябе руская або польская мова. Гэта сур' ёзна дэфарміравала працэс кансалідацыі беларускага этнасу ў нацыю, спрыяла асіміляцыйным тэндэнцыям. Важныя сацыяльныя вынікі мела нараджэнне фабрычна-заводскай прамысловасці і чыгуначнай сістэмы. Адбывалася фарміраванне пралетарыяту i буржуазіі, у тым ліку i яго эліты прадпрымальнікаў. Пры гэтым у Беларусі дадзеныя сацыяльныя пласты рэкрутаваліся пераважна з небеларускага паводле этнічнай ідэнтыфікацыі ася-роддзя i з'яўляліся хутчэй апанентамі, чым удзельнікамі працэсу фарміравання беларускай нацыі. Адсутнасць дзяржаўных, мытных i нават адміністрацыйных межаў паміж беларускай этнічнай тэрыторыяй i суседнімі рэгіёнамі мела вынікам тое, што інтэграцыя соцыуму рынкам адбывалася ў больш шырокіх межах. Яна хутчэй размывала, чым выяўляла тэрытарыяльныя i сацыякультурныя характарыстыкі патэнцыяльнай беларускай нацыі. Усе гэтыя працэсы прывялі да актывізацыі нацыянальнага руху. Разам з тым ён набываў больш папулісцкі характар, што было выклікана рэакцыяй ніжэйшых пластоў насельніцтва на рэаліі мадэрнізацыі развіцця капіталістычных адносін. Як адзначаў Б. Андэрсан, прыход нацыяналізму ў сучасным сэнсе слова быў звязаны з палітычным хрышчэннем ніжэйшых класаў3. Беларускі нацыянальны рух набываў форму лідэрства інтэлектуалаў, якія імкнуліся ўзрушыць сілы народа i скіраваць ix на падтрымку нацыянальнай ідэі.

У другой палове 50-х гг. XIX ст. у час грамадскага абуджэння ў Расійскай імперыі назіралася далейшае развіццё беларускага нацыянальна-культурнага руху сярод інтэлігенцыі Вільні, Мінска, Віцебска (гурткі А. Кіркора, В. Дуніна-Марцінкевіча, А. Вярыгі-Дарэўскага). Беларускае нацыянальнае пытанне ў сувязі с польскім, літоўскім, украінскім ставілася на сходках зямляцтваў i гурткоў рэвалюцыйнай моладзі з ліку ўраджэнцаў заходніх губерняў, якія займаліся ў розных навучальных установах Пецярбурга. Падаўленне паўстання 1863-1864 гг. i масавыя рэпрэсіі ў адносінах да яго ўдзельнікаў, жорсткі рэжым выключных законаў надоўга затрымалі развіццё нацыянальнага руху. На мяжы 70-80-х гг. у вышэйшых установах Пецярбурга i іншых гарадоў утварыліся гурткі студэнтаў-беларусаў рэвалюцыйна-дэмакратычнага i ліберальнага кірункаў1. Падпольна, на гектогра­фе яны выдалі шэраг публіцыстычных твораў, дзе абвяшчалі існаванне беларусаў як "асобнай галіны славянскага племені"2.

У 1891 г. Ф. Багушэвіч у прадмове да зборніка "Дудка беларуская" сфармуляваў беларускую нацыянальную ідэю, якая грунтавалася на гістарычнай традыцыі ВКЛ i асэнсаванні беларускай мовы як вызначальнага індыкатара беларускай нацыі (Беларусь знаходзіцца там, "дзе наша мова жывець"; "не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі")3.

У канцы 90-х гг. сярод навучэнцаў Мінска па ініцыятыве гімназістаў A. i I. Луцкевічаў утварыўся гурток з мэтай вывучэння Беларусі i распрацоўкі беларускага нацыянальнага пытання. У 1902 г. В. Іваноўскі і браты Луцкевічы заснавалі "Круг беларускай народнай асветы i культуры" ў Пецярбургу, дзе яны вучыліся. Зімой 1902-1903 гг. на аснове нацыянальна-культурных гурткоў беларускай моладзі Мінска, Вільні, Пецярбурга была ўтво-рана Беларуская сацыялістычная грамада (I. i A. Луцкевічы, A. Пашкевіч, К. Кастравіцкі, A. Бурбіс, В. Іваноўскі, Ф. Умястоўскі). Легальным органам БСГ стала газета "Наша доля", якая пачала друкавацца ў Вільні з верасня 1906 г. кірыліцай і лацінкай (адно выданне прызначалася для беларусаў праваслаўных, другое - для католікаў), але была забаронена ўладамі ў студзені 1907 г. У лістападзе 1906 г. БСГ пачала выдаваць другую газету - "Наша ніва", якая амаль дзесяцігоддзе з'яўлялася палітычным і культурным цэнтрам нацыятворчага працэсу. Важную ролю ў развіцці беларускага нацыянальна-культурнага руху адыграла дзейнасць кнігавыдавецкай суполкі "Загляне сонца i ў наша аконца", заснаванай у маі 1906 г. у Пецярбургу па ініцыятыве Б. Эпімаха-Шыпілы.

Менавіта вакол БСГ, "Нашай нівы" і беларускіх выдавецтваў гуртаваліся нацыянальна свядомыя беларускія сілы. Ідэя дзяржаўнасці Беларусі як гарантыі вольнага развіцця народа, яго культуры стымулявала творчасць вядучых культурных дзеячаў, такіх, як Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, Я. Лёсік, А. Гарун, В. Ластоўскі. Важны уклад у вывучэнне народнай культуры i мовы зрабілі Е. Раманаў, Я. Карскі, М. Нікіфароўскі, М. Доўнар-Запольскі. Паступова і мэтанакіравана намаганнямі беларускай інтэлігенцыі, у першую чаргу пісьменнікаў і публіцыстаў, стваралася навуковае беларусазнаўства1.

Беларуская нацыянальная ідэя вызначала i культурна-асветніцкую дзейнасць інтэлігенцыі, якая актывізавалася пасля рэвалюцыі 1905-1907 гг. Дзякуючы яе намаганням з'явіліся беларускі тэатр i друк. У 1908-1914 гг. выйшлі ў свет 77 беларускіх кніг агульным тыражом 226 600. У гэты ж час дзейнічала шэсць беларускіх выдавецтваў2. У пачатку XX ст. з'явілася знач-ная колькасць тэкстаў, якія стварылі канон нацыянальнай культуры, i было сфарміравана ўласнае бачанне гісторыі народа3.

Такім чынам, на рубяжы ХІХ-пачатку XX ст. практычна склаўся ўвесь “будаўнічы набор” беларускай нацыі. Аднак некаторыя яго элементы пакуль толькі пазначылі сваю прысутнасць i існавалі хутчэй як патэнцыял, не выяўляючы ў поўнай меры ні свае магчымасці, ні рэальную сілу ў будучым. Сваю ролю тут адыгралі і палітызацыя канфесіянальных падзелаў (праваслаў'я i каталіцтва), i канфлікт буйных палітычных сіл - польскага i расійскага нацыяналізму. Прычым за апошнім стаяла моц Расійскай імперыі, для якой фарміраванне беларускай (як i ўкраінскай) нацыі ўяўлялася крайне непажаданым, бо ставіла пад пагрозу адзінства яе этнакультурнага ядра. Усё гэта ўскладняла працэс ідэнтыфікацыі лакальнай супольнасці. „Вобраз ідэальнай Айчыны ўяўляў сабой складаную ідэалагічную канструкцыю. Ён уключаў - у болын ці менш утапічным ключы - сацыяльныя i палітычныя адносіны, якія павінны былі зрабіць Радзіму шчаслівай, а таксама вызначылі „правільныя", „справядлівыя" параметры гэтай Айчыны, г. зн. якой павінна быць нацыя­нальная тэрыторыя i хто павінен на ёй жыць", - заўважае А.Мілер4. Да таго ж этнічныя i культурныя характарыстыкі беларусаў нярэдка станавіліся аб'ектам дыскусій нацыянальньгх актывістаў.

На рубяжы ХІХ-ХХ стст. беларуская нацыянальная ідэя канкурыравала з канцэпцыямі заходнерусізму i краёвасці, кожная з якіх стварыла сваю іерархію ідэнтычнасцей i каштоўнасцей.

Сутнасць заходнерусізму можна вызначыць наступнымі словамі М. Каяловіча: "Расійскі народ складаецца з трох пляменьняў: вялікарусаў, маларосаў i беларусаў. Гэта - факт расійскагажыцця; даўно ён існуе, і, безумоўна, будзе існаваць далей, пакуль у Расіі будзе просты народ... Усе мы, расійскія інтэлігенцкія людзі, навучаліся размаўляць i размаўляем адной i той самай літаратурнай расійскай мовай... Бязглузда было б нам дзяліцца на племянныя групы. A тым больш праводзіць гэты падзел у народ"3. Сутнасным эле­ментам гэтай канцэпцыі з'яўлялася таксама упэуненасць у тым, што палітычная незалежнасць Беларусі - гэта шкодная утопія6.

У канцы 1912 г. у вьтданнях "Kurier Krajowy"i "Вечерняя газета", якія знаходзіліся пад кантролем віленскага беларускага кола (браты A. i I. Луцкевічы, В. Ластоўскі i інш.), была сфармулявана ідэя палітычнай нацыі, з'яўленне якой звязана таксама з феноменам так званай краёвасці.

Асноўным пастулатам краёвай ідэалогіі было сцвярджэнне, што ўсе карэн-ныя народы Беларуска-літоўскага краю ўтвараюць адзіную нацыю, да якой належыць кожны, хто адчувае сябе грамадзянінам краю, незалежна ад сацыяльнага паходжання i культурнай арыентацыі. Першымі з прапагандай краевых поглядаў выступілі Р. Скірмунт, К. Скірмунт, М. Ромэр i інш. Як сцвярджае А. Смалянчук1, кіраўнікі беларускага руху (браты A. i I. Луцкевічы i В. Ластоўскі) не толькі прынялі гэту ідэю, але i актыўнаяе прапагандавалі. А. Луцкевіч спадзяваўся, што папулярызацыя ідэі палітычнай нацыі на польскай i рускай мовах паспрыяе далучэнню да беларускага руху як русіфікаваных, так i паланізаваных беларусаў.

Адным з актаў супрацоўніцтва краёўцаў было ўтварэнне ў канцы 1915 г. у акупіраванай немцамі Вільні Часовай Рады Канфедэрацыі Вялікага княства Літоўскага. Гэта арганізацыя аб'ядноўвала дзеячаў розных нацыянальна-культурных рухаў, a ініцыятыва яе стварэння належала беларусам. Аднак выпрабавання часам яна не вытрымала. Абвастрэнне міжэтнічных адносін (асабліва польска-літоўскіх) i радыкалізацыя беларускага руху, якая адбылася пасля Лютаўскай рэвалюцыі, знішчылі падмурак Канфедэрацыі. Адрадзіўшыся ў 1917 г., Беларуская сацыялістычная грамада ўспрымала беларускі этнас як сялянска-рабочы, прадстаўнікам іншых колаў амаль немаг-чыма было заваяваць давер сацыялістаў. Аднак ідэя дзяржаўнасці гістарычнай Літвы яшчэ ў 1917 г. дамінавала ў беларускім руху на захад ад лініі фрон­ту. Такім чынам, у пачатку XX ст. ідэя палітычнай нацыі не стала падмуркам беларускага руху, хаця вельмі актыўна выкарыстоўвалася беларусамі.

Суіснаванне канфліктуючых уяўленняў аб гістарычным лесе белару-скай нацыі вызначала ў гэты перыяд логіку i тэмпы фарміравання нацыя-нальнай свядомасці i шырэй - нацыянальнай кансалідацыі. Паміж моман-там, калі нацыя была "ўяўлена" прадстаўнікамі эліты, i момантам, калі адпаведная гэтаму нацыянальная ідэнтычнасць зацвердзілася сярод супольнасці i атрымала палітычнае афармленне, прайшоў пэўны час, што спарадзіла меркаванні асобных даследчыкаў аб "замаруджаным" развіцці бела-рускай нацыі. Трэба адзначыць, што ў другой палове XIX ст. беларускі нацыяналізм толькі ўсталёўваўся як мабілізацыйны рэсурс палітычнага дзеяння ў барацьбе з іншымі, як старымі (рэлігійны i дынастычны), так i новымі (класавая барацьба) формамі палітычнага дыскурса. Толькі з часу падзей 1917 г. праблемы Беларусі як асобнай этнатэрытарыяльнай адзінкі ("беларускае пытанне") выносяцца ў цэнтр грамадскай барацьбы. Менавіта гэты час стаў лёсавызначальным для нацыянальна-культурнай ідэнтыфікацыі беларускага этнасу i яго палітычна-дзяржаўнага самавызначэння2.

Рэвалюцыя стварыла шырокія магчымасці для разгортвання i арганізацыйна-палітычнага афармлення беларускага нацыянальнага руху. У канцы сакавіка 1917 г. у Мінску быў створаны Беларускі нацыянальны камітэт, за­менены ў ліпен'і Цэнтральнай радай беларускіх арганізацый, якая ў кастрычніку была пераўтворана ў Вялікую Беларускую раду. Пачалі ўзнікаць новыя нацыянальныя партыі i арганізацыі - Беларуская народная партыя сацыялістаў, Беларуская народная грамада, Хрысціянска-дэмакратычная злучнасць беларусау. Аднак у ходзе расійскіх рэвалюцый 1917 г. не ўдалося дасягнуць такога вырашэння беларускай праблемы, якое ў пайбольшай ступені адпавядала б інтарэсам насельніцтва краю3.


РАЗДЗЕЛ I

БЕЛАРУСЬ НА СХІЛЕ ФЕАДАЛЪНА-ПРЫГОННІЦКАЙ ЭПОХІ (канец ХVШ - 50-я гг. XIX ст.)







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 523. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Трамадол (Маброн, Плазадол, Трамал, Трамалин) Групповая принадлежность · Наркотический анальгетик со смешанным механизмом действия, агонист опиоидных рецепторов...

Мелоксикам (Мовалис) Групповая принадлежность · Нестероидное противовоспалительное средство, преимущественно селективный обратимый ингибитор циклооксигеназы (ЦОГ-2)...

Менадиона натрия бисульфит (Викасол) Групповая принадлежность •Синтетический аналог витамина K, жирорастворимый, коагулянт...

Индекс гингивита (PMA) (Schour, Massler, 1948) Для оценки тяжести гингивита (а в последующем и ре­гистрации динамики процесса) используют папиллярно-маргинально-альвеолярный индекс (РМА)...

Методика исследования периферических лимфатических узлов. Исследование периферических лимфатических узлов производится с помощью осмотра и пальпации...

Роль органов чувств в ориентировке слепых Процесс ориентации протекает на основе совместной, интегративной деятельности сохранных анализаторов, каждый из которых при определенных объективных условиях может выступать как ведущий...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.016 сек.) русская версия | украинская версия