Студопедия — Насельніцтва
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Насельніцтва






Пасля ўключэння беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі падворная (падымная) сістэма падаткаабкладання, што існавала ў Рэчы Паспалітай, была заменена на падушную. Яна дзейнічала ў імперыі з 1722 г. i ахоплівала асоб мужчынскага полу падатных саслоўяў. 3 мэтай уліку падатнага насельніцтва ў Беларусі былі распаўсюджаны перапісы (рэвізіі), якія фактычна насілі фіскальны характар. 3 1719 па 1858 г. у Расіі было праведзе-на 10 рэвізій. Беларусь ахапілі шэсць апошніх: 5-я (1796), 6-я (1811), 7-я (1815), 8-я (1833), 9-я (1851), 10-я (1858).

Рэвізіі ўлічвалі не ўсе катэгорыі жыхароў. У імянныя спісы (рэвізскія казкі) заносіліся толькі тыя саслоўі i групы насельніцтва, якія павінны былі плаціць падаткі, - сяляне, мяшчане, купцы i інш. Збор статыстычнай інфармацыі аб прывілеяваных саслоўях i трупах (дваранах, духавенству, дзяржаўных служачых) ажыццяўляўся нерэвізскім шляхам - праз губернскія канцылярыі, духоўныя ўстановы, ваеннае ведамства i звычайна прымяркоўваўся да тэрміну правядзення рэвізій.

Нягледзячы на шэраг недахопаў (утойванне памешчыкамі часткі рэвізскіх душ, ухіленні ад рэвізіі сярод мяшчан, пропускі ў імянных спісах з-за няўважлівасці перапісчыкаў i т.д.), рэвізіі канца XVIII - першай паловы XIX ст. з'яўляюцца адзінай найбольш поўнай дэмаграфічнай крыніцай. Да-датковымі крыніцамі служаць матэрыялы царкоўнага (метрычныя кнігі i спісы прыхаджан, або кліравыя ведамасці) i адміністрацыйна-паліцэйскага ўліку насельніцтва, (апошні, аднак, да канца 50-х гг. XIX ст. ахопліваў толькі гарадскіх жыхароў).

Дынаміка колькасці насельніцтва. На момант заканчэння 5-й рэвізіі на тэрыторыі Беларусі (прыкладна ў сучасных яе межах) пражывала 2636 тыс. чалавек. Дынаміка колькасці насельніцтва краю на працягу першай паловы XIX ст. паказана ў табл. 1.

Табліца 1. Дынамікаколькасці наеельміцтва Беларусі

Год Усе насельніцтва,тыс. Сельскае Гарадское
        колькасць % колькасць %
  2636,0 2543,5 96,5 9,5 3,5
  2981,0 2859,0 95,9 122,0 4,1
  2909,0 2814,0 96,7 95,0 3,3
  2826,0 2674,3 94,6 151,7 5,4
  3479,0 3235,4 93,0 243,6 7,0
  3398,0 3113,0 91,6 285,0 8,4

* Лютый А.М. Социально-экономическое развитие Белоруссии во второй половине

XVIII - первой половине XIX в. (К проблеме генезиса капитализма): Дис.... д-ра ист. наук. Мн., 1990. С. 272; Переписи населения России. Итоговые материалы подворных переписей и ревизий населения России (1648-1858). М., 1972. Вып. IV—XII.

 

Як вынікае з табл. 1, за 60 гадоў насельніцтва Беларусі павялічылася нязначна; з 2636 тыс. да 3398 тыс. чалавек, або на 28,9 %. Павелічэнне колькасці жыхароў краю адбывалася цалкам за кошт натуральнага прыросту. Міграцыі з.іншых рэгіёнаў імперыі перакрываліся большай колькасцю выбыўшых. Лік апошніх заўсёды пераважаў. Так з 1815 па 1842 г. з пяці заходніх губерняў выехала 7770, а прыехала 3470 рэвізскіх душ1.

Франка-расійская вайна 1812 г. вызвала ў Беларусі зацяжны дэмаграфічны крызіс У 1815 г. у параўнанні з перадваенным годам агульная коль­касць насельніцтва паменшылася на 72 тыс. чалавек, у тым ліку сельскага на 45 тыс., гарадскога - на 27 тыс. Стагнацыя народней гаспадаркі, якая доўга не магла аправіцца ад наступстваў вайны, працягвалася і ў 20-я гг. XIX ст., асабліва ва ўсходняй частцы краю. Усяго з 1815 па 1833 г. на-сельніцтваскарацілася на 83 тыс. чалавек (2,8 %), у тым ліку сельскае - на 5 %.

Пасля адноснай стабілізацыі эканомікі ў 30-40-я гг. XIX ст. адбываецца i рост насельніцтва. 3 1833 па 1851 г. яно вырасла на 23,1 %, у тым ліку сель­скае - на 21, гарадское - на 60,6 %. 50-я гг. характарызаваліся новай хваляй скарачэння як сельскага, так i ўсяго насельніцтва.

Даныя табл. 1 таксама сведчаць, што тэмпы росту гарадскога i сельскага насельніцтва кардынальна адрозніваліся. Калі з 1796 па 1858 г. сельскае на-сельніцтва павялічылася ўсяго на 22,4 %, то гарадское - у 3,1 раза (з 92,5 да 285 тыс.). Рост колькасці жыхароў вёскі забяспечваўся выключна ix нату­ральным прыростам. Унутраная міграцыя з гарадоў у сельскую мясцовасць фактычна адсутнічала.

У адрозненне ад сельскага колькасць гарадскога насельніцтва па-вялічвалася псраважна за кошт міграцый туды розных саслоўных катэго-рый мясцовага сельскага жыхарства: вольных людзей, панцырных баяр, ад-надворцаў, шляхты, дзяржаўных сялян. Усе яны ў адпаведнасці з шэрагам указаў урада маглі запісвацца ў купцы i мяшчане.

Важнай крыніцай папаўнення гарадскіх саслоўных груп было яўрэйскае насельніцтва. У канцы XVIII ст. яго ўдзельная вагаў гарадах не перавышала 30-35 %1. На падставе шэрагу ўказаў яўрэі высяляліся з сельскай мясцозасці. Так, указ Сената ад 19 кастрычніка 1807 г. устанавіў трохгадовы тэрмін высялення, але працэс зацягнуўся на гады. Сенацкі указ ад 11 кра­савіка 1822 г. забараняў яўрэям пражываць у вёсках з 1825 г. Толькі к пачатку 40-х гг. яўрэйскае насельніцтва Беларусі ў асноўным было гвалтоўна пе-раселена ў гарады i мястэчкі, чым тлумачыцца значны рост колькасці гараджан паміж 1833 i 1842 гг.

На рост ліку гараджан паўплывала таксама значнае павелічэнне адміністрацыйнага апарату. 3 канца XVIII ст. да пачатку 60-х гг. XIX ст. колькасць чыноўнікаў павялічылася ў 7 разоў (з 1,9 да 13,5 тыс.), а ix удзель­ная вага сярод гараджан - з 1,5 да 5,2 %. За адзначаны перыяд з 2,8 да 8,4 % павялічылася ў гарадах i ўдзельная вага вайскоўцаў, а ix колькасць вырасла у 7,8 раза (з 2,8 да 21,8 тыс.).

Сярод 42 беларускіх гарадоў у канцы XVIII ст. да буйных (звыш 10 тыс. жыхароў) адносіўся толькі Віцебск, асноўная ж маса гараджан пражывала ў дробных гарадах з насельніцтвам да 2 тыс. чалавек. У канцы 50-х гг. XIX ст. буйных гарадоў налічвалася ўжо 9, дзе пражывала 45,3 % гараджан. Вырасла колькасць сярэдніх гарадоў з насельніцтвам звыш 5 тыс. чалавек (19,5 % га­раджан).

У цэлым для дэмаграфічнай сітуацыі першай паловы XIX ст. характэр­ным было зніжэнне ўдзельнай вагі сельскіх жыхароў (з 96,5 да 91,6 %), павелічэнне долі гараджан (з 3,5 да 8,4 %) i апераджальныя тэмпы росту апошніх, што сведчыла аб хуткіх урбанізацыйных працэсах у Беларусі. У параўнанні з сярэднімі паказчыкамі па Еўрапейскай Расіі, дзе колькасць гарадскога насельніцтва з 1825 па 1858 г. вырасла на 62 %, беларускія гарады павялічылі колькасць свайго насельніцтва на 90 %2. У пэўнай ступені такі рост быў абумоўлены нізкімі зыходнымі данымі колькасці жыхароў бела-рускіх гарадоў у канцы XVIII ст.

Саслоўная структура. Расійскае феадальнае грамадства афіцыйна па-дзялалася на чатыры саслоўі: дваране, духавенства, гарадскія i сельскія абывацелі, аднак фактычна яно мела больш складаную структуру. Унутры кожнага саслоўя былі асобныя групы, якія адрозніваліся прававым становішчам і адносінамі да маёмасці. Акрамя таго, мелася мноства нешматлікіх асобных саслоўных груп i катэгорый насельніцтва.

Найбольш шматлікім саслоўем было сялянства. Па юрыдычнаму стану у Беларусі вылучаліся тры вялікія групы сялян - прыватнаўласніцкія, дзяр-каўныя (казённыя) i вольныя. Абсалютную большасць складалі прыватнаўласніцкія. Да ix адносіліся памешчыцкія (панскія), царкоўныя i тыя, што належалі асобным мяшчанам i розным ведамствам (гарадам, дабрачынным арганізацыям, Вольнаму эканамічнаму таварыству i т.д.). У канцы XVIII ст., паводле даных 5-й рэвізіі, прыватным уладальнікам належала 94,5 % усяго сялянства, з ix абсалютная большасць (87,0 %) знаходзілася пад уладай памешчыкаў (табл. 2).

Табліца 2. Колькасць i ўдзельная вага асноўных катэгорый сяляя Беларусі, тыс.*

Разрады сялян 5-я рэвізія (1796-1808) 7-я рэвізія (1815-1825) 8-я рэвізія (1833-1851)
    колькасць % колькасць % колькасць %
Памешчыцкія   87,0   80,9   75,7
Дзяржаўныя 167,0 7,5 244,8 11,8 542,0 20,6
Царкоўныя i манастырскія 77,3 3,5 112,6 5,4 10,2 0,4
Вольныя 45,9 2,0 18,3 0,9 64,2 2,5
Іншыя - - 20,4 1,0 21,7 0,8
Усяго 2240,2   2079,1   2627,1  

* Гісторыя сялянства Беларусі: У 3 т. Мн., 1997. Т. 1. С.276; Сосна У.А. Фарміраванне сас-лоўна-групавога складу сялянства Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст. Мн., 2000. С.31. Для атрымання агульнай колькасці кожнай катэгорыі сялян прыведзеныя А.Г. Ка-ралёвай i У. А. Сосна даныя па рэвізскіх (мужчынскіх) душах падвоены i акруглены да тысяч.

 

Гэта быў час масавай раздачы царызмам дзяржаўных зямель Беларусі расійскім вяльможам, чыноўнікам і ваеннымчынам. Палітыка Кацярыны II i Паўла I была накіравана на пашырэнне памешчыцкага землеўладання. Усяго з 1772 па 1801 г. у прыватнае ўладанне было падаравана 208 720 рэвізскіх душ, з ix 140 тыс. - ва Усходняй Беларусі1. Пры Аляксандры I палітыка масавых раздач казённых зямель, населеных сялянамі, у прыват­нае спадчыннае ўладанне была прыпынена, хаця асобныя факты мелі месца на працягу ўсяго дарэформеннага часу.

На працягу першай паловы XIX ст. удзельная вага панскіх сялян няўхільна зніжалася: з 87,0 % у 1796 г. да 75,7 % у 1851 г. (на 11,3 %). Дынаміка ix абсалютнай колькасці мела хвалепадобны характар. Два значныя спады адбыліся ў першай чвэрці і ў 50-я гг. XIX ст. За апошняе дзесяцігоддзе існавання прыгону колькасць памешчыцкіх сялян зменшылася на 6,0 % - з 1989,5 тыс. у 1851 г. да 1869,7 тыс. чалавек у 1858 г2. Зніжэнне абсалютнай колькасці і ўдзельнай вагі прыгоннай часткі насельніцтва было выклікана значнымі рэкруцкімі наборамі, міжсаслоўнымі пераходамі, канфіскацыямі памешчыцкіх маёнткаў, нізкім натуральным прыростам. Апошні фактар быў непасрэдна звязаны з панскім усеўладдзем у сваіх маёнтках якія, непамерна павышаючы колькасць павіннасцей, даводзілі сваіх сялян да галечы. У такіх неспрыяльных сацыяльна-эканамічных умовах, калі смяротнасць часта перавышала ўзровень нараджальнасці, узнаўленне насельніцтва пры­гоннай беларускай вёскі ішло вельмі марудна. Дэмаграфічныя працэсы ў асяроддзі гэтай самай шматлікай часткі грамадства вызначалі тэндэнцыі развіцця i ўсяго насельніцтва.

Значная частка зямель у Беларусі, населеных сялянамі, належала царк-ве, перш за ўсё каталіцкай. У пачатку 90-х гг. XVIII ст. у ВКЛ каталіцкаму i уніяцкаму духавенству належала каля 10 % сялян1. Паводле даных 7-й рэвізіі, колькасць царкоўных сялян склада 112,6 тыс. чалавек, або 5,4 % сялянскага саслоўя2. Пасля ліквідацыі ў 30-я гг. шэрагу каталіцкіх манастыроў і перадачы духоўных уладанняў у арэнду памешчыкам, а таксама секулярызацыі царкоўных уладанняў у 40-я гг. колькасць духоўных сялян рэзка скарацілася: у сярэдзіне XIX ст. - да 10,2 тыс. (0,4 %). Паводле даных 10-й рэвізіі, у 1858 г. налічвалася толькі 3987 рэвізскіх душ, падуладных цэрквам i манастырам.

Пасля памешчыцкіх другое па колькасці месца займалі дзяржаўныя сяляне. Яны належалі казне, плацілі аброк, былі асабіста вольнымі, мелі права мяняць сваю саслоўную прыналежнасць i месца жыхарства. Склад гэтай трупы сельскага насельніцтва быў вельмі стракатым i неаднародным. Усяго налічвалася болып за два дзесяткі найменняў сялян, падуладных казне. Найбольш шматлікімі былі старосцінскія, паезуіцкія, паманастырскія, вольныя хлебаробы, канфіскаваныя i інш. Указ Сената ад 15 мая 1840 г. ска-саваў разнародныя найменні сялян, якія належалі Міністэрству дзяржаўных маёмасцей, і надаў ім агульную назву - дзяржаўныя сяляне3.

У 1796 г. у Беларусі налічвалася прыкладна 167 тыс. дзяржаўных сялян, што складала 7,5 % ад усіх сялян (гл. табл.2). На працягу першай паловы XIX ст. ix колькасць i ўдзельная вага няўхільна павялічваліся, асабліва ў 30-40-я гг., калі адбылося падваенне абодвух паказчыкаў. Да пачатку 50-хгг. XIX ст. дзяржаўныя сяляне ўжо складалі 20,6 % сялянскага саслоўя, а ix коль­лькасць павялічылася ў 3,2 раза i склада 542 тыс. чалавек. Гэта стала вышкам урадавай палітыкі ў 40-50-я гг., накіраванай на папаўненне дзяржаўнай вёскі шляхам пераводаў у казну канфіскаваных па розных прычынах ці шляхам куплі панскіх маёнткаў і секулярызацыі царкоўных уладанняў, далучэння да дзяржаўных сялян аднадворцаў, якія жылі на казённых землях, а таксама вольных людзей.

Вольныя людзі засталіся з часоў Рэчы Паспалітай, дзе яны складалі 10 % насельніцтва. Гэта былі незапрыгоненыя сяляне, якія не належалі ні памеш­чыкам, ні царкве, ні дзяржаве, ні іншым уласнікам і мелі права свабоднага перамяшчэння. Па сацыяльнаму i нацыянальнаму саставу вольныя людзі складалі самую неаднародную катэгорыю сельскіх жыхароў. Да ix адносіліся зямяне, баяры, частка слуг панцырных, збеглыя з Раей стараабрадцы, ахрышчаныя яўрэі, іншаземцы, татары, шляхціцы, якія пражывалі на ўласніцкай зямлі, адпушчаныя на волю сяляне i інш.

Царскі ўрад спачатку вырашыў пакінуць за імі ўсе правы. Указам ад 13 кастрычніка 1783 г. вольным людзям дазвалялася па ix жаданні выбіраць месца жыхарства i род заняткаў, запісвацца ў купцы i мяшчане, паступаць на дзяржаўную службу. Згодна з новымі правіламі, устаноўленымі царскім урадам ад 14 жніўня 1840 г., вольныя людзі, якія пастаянна жылі ў гарадах, прыпісваліся да гарадской грамады, а паселеныя на казённых землях – да лзяржауных сялян з ураўнаваннем у правах i ўплатай тых жа падаткаў, што i

апошнія1. Да Міністэрства дзяржаўных маёмасцей, паводле закона ад 23 мая 1847 г., былі аднесены i вольныя, якія мелі ўласныя землі, а для паселеных на панскіх землях уводзіліся абавязковыя дагаворы з уладальнікамі, дзе агаворваўся тэрмін пражывання ў дадзеным маёнтку. Тым самым без дазволу памешчыка нельга было змяніць месца жыхарства.

Колькасць вольных людзей увесь час вагалася. 3 аднаго боку, яны былі вялікім рэзервам для папаўнення іншых саслоўяў i груп, перш за ўсё казённых сялян i мяшчан. 3 другога боку, паводле указа ад 1 жніўня 1857 г., вольныя людзі папаўнялі свае шэрагі за кошт аднадворцаў, што жылі на памешчыцкай зямлі, якіх, паводле перапісу 1842-1843 гг., у пяці заходніх губернях налічвалася 9321 душа мужчынскага полу, i гэта колькасць увесь час узрастала з-за пераводаў у аднадворцы беззямельнай шляхты.

Прывілеяваным саслоўем было дваранства. Яго ўнутраная структура вызначалася значнай дыферэнцыяцыяй. У апошнія гады існавання Рэчы Паспалітай доля шляхты складала каля 10-12% усяго насельніцтва3. У канцы XVIII - пачатку XIX ст. толькі 5-6 % буйных i сярэдніх дваран валодалі зямлёй i прыгоннымі, абсалютная ж большасць саслоўя (95 %)уяўляла са­бой дробную беззямельную шляхту4, якая арандавала зямлю ў буйных землеўладальнікаў і апрацоўвала яе сваімі рукамі. Пэўная частка беззямельнай шляхты наймалася на службу да магнатаў, перабіралася ў гарады.

Паводле няпоўных даных, у 1796 г. колькасць дваранства складала 137,5 тыс. чалавек, або 5,2 % ад усяго насельніцтва Беларусі (табл. 3). Да 1816 г., па меры ўдасканалення ўліку непадатных саслоўяў, колькасць зафіксаваных у гістарычных дакументах дваран дасягнула 196,7 тыс. чалавек пры ўдзельнай вазе 6,7 %.

Табліца 3. Дынаміка і ўдзельная вага дваранства Беларусі*

Год Колькасць, тыс. чалавек %
  137,5 5,2
  196,7 6,7
  173,8 6,2
  186,4 6,6
  196,7 5,8

* Туміловіч Г. Дваранства на Беларусі ў канцы XVI 11 - першай палове XIX ст. // Беларускі гістарычны часопіс. 1997. №4. С.55.

 

"Разбор шляхты" 30-40-х гг. XIX ст., які заключаўся ў пераводзе пэўнай яе часткі, што дакументальна не магла пацвердзіць свайго дваранскага па-ходжання, у дзве занава створаныя падатныя саслоўныя групы - аднадворцаў i грамадзян заходніх губерняў, быў прычынай скарачэння дваранства з -1816 па 1833 г. на 22,9 тыс. чалавек. Пераводы шляхты ў іншыя саслоўныя групы не былі беспаваротнымі. Урад пакінуў ёй магчымасць вярнуцца ў стан дваранства ў выпадку прадстаўлення адпаведных дакументаў i зацвярджэння Герольдыяй.

У сувязі з гэтым колькасць дваранства па гадах значна адрозніваецца, хаця тэндэнцыя да скарачэння яго ўдзельнай вагі i якаснага стану бясспрэчная. Да канца 50-х гг. XIX ст. удзельная вага дваран Беларусі знізілася з 10-12 % да 5-6 %, але пры гэтым павялічыўся працэнт (з 5-6 да 14) сярэдніх і буйных дваран - землеўладальнікаў1. У цэлым удзельная вага дваранства краю ў канцы 50-х гг. XIX ст. працягвала заставацца самай высокай у імперыі: у Віленскай губерні - 6,04 %, у Мінскай - 6,03, у Гродзенскай - 4,7, у Магілёўскай - 4,2, у Віцебскай - 3,8, у той жа час у сярэднім па Еўрапейскай Расіі-1,5%2.

Другім прывілеяваным саслоўем было духавенства. У апошнія гады існавання Рэчы Паспалітай яно складала прыкладна 1,0 % насельніцтва. Да скасавання уніі ў Беларусі самым шматлікім было уніяцкае духавенства, другое па колькасці месца займала каталіцкае. У канцы 50-х гг. абсалютную большасць ужо складала праваслаўнае духавенства. У 1858 г. у пяці заходніх губернях пражывала 27 717 духоўных асоб і членаў ix сем'яў, з ix 21 721 - у сельскай мясцовасці i 5996 - у гарадах. Па канфесіях духавенства размяркоўвалася наступным чынам: праваслаўнае - 83,3 %, каталіцкае - 11,0, іудзейскае - 5,0, мусульманскае - 0,4, пратэстанцкае - 0,3 %3 За паўстагоддзе ўдзельная вага духавенства ў складзе насельніцтва знізілася да 0,6 %.

Неаднародным па структуры было i саслоўе "гарадскіх абывацеляў". Колькасць мяшчан у канцы XVIII ст. складала 78,9 тыс. чалавек, ці 80 % усіх гараджан. Да 30-х гг. XIX ст. яна амаль падвоілася - 154,6 тыс., да 82,2 % уз-расла ix удзельная вага. У канцы 50-х гг. XIX ст. мяшчан у беларускіх гара­дах налічвалася 196,8 тыс., але ix доля знізілася да 75,2 %, што было выклікана павелічэннем удзельнай вагі іншых груп насельніцтва. У шэрагу гарадоў мяшчане перавышалі 90 %, a ў 13 гарадах (з 42) працэнт дадзенага саслоўя вагаўся ад 80 да 904.

У канцы XVIII ст. у беларускіх гарадах налічвалася да 5,2 тыс. чалавек, якія займаліся гандлем. У ix ліку - мяшчане, рамеснікі, сяляне. Гільдзейскае купецтва не перавышала 200 чалавек (0,2 %). Да 30-х гг. XIX ст. колькасць купцоў трох гільдый у гарадах вырасла да 3,5 тыс. чалавек (1,9 %), а да канца 50-х гг. - да 5,0 тыс. (2,0 %). Асноўную частку з ix складалі купцы трэцяй гільдыі, першай гільдыі набіралася крыху больш за 150 чалавек (2,4 % ад усіх купцоў). У сувязі з павышэннем у 50-я гг. падаткаў на купецкія працэнтныя зборы i выездам купцоў, якія мелі значны капітал, у буйныя гарады Цэнтральнай Раей, колькасць купцоў першай гільдыі ў гэты час некалькі паменшылася.

Паводле даных 9-й рэвізіі, у 1851 г. у пяці заходніх губернях налічвалася 6053 гільдзейскія купцы, з ix 209 - першай, 189 - другой i 5655 - трэцяй гільдыі. Большасць трымальнікаў купецкага капіталу (66,2 %) былі яўрэі, у тым ліку першай гільдыі - 87,6, другой - 75,7, трэцяй - 65,1 %5. У 1861 г. колькасць купцоў у краі, якія аб'явілі свой капітал, павысілася да 6 988 чалавек1.

Этнаканфесіянальны склад.У этнаканфесіянальных адносінах насельніцтва Беларусі было стракатым. На тэрыторыі ВКЛ у апошняй трэці XVIII ст. уніяты складалі прыблізна 39,0 % насельніцтва, католікі - 38,0, праваслаўныя - 6,5, стараверы - 4,0, пратэстанты - 1,6 % 2Амаль кожная з пералічаных канфесій уключала прадстаўнікоў розных этнічных груп: беларусаў, палякаў, украінцаў, немцаў, латышоў, рускіх. Што тычыцца іудзеяў i мусульман, то ix цалкам можна атаясамліваць адпаведна з яўрэямі i тата­рамі.

Пасля далучэння да Расійскай імперыі пануючай канфесіяй у краі стала праваслаўе. У 1858- 1859 гг. 58,1 % насельніцтва пяці заходніх губерняў вы­знавала праваслаўную веру, у тым ліку ў Магілёўскай - 71,9, Віцебскай -72,8, Мінскай - 71,9, Віленскай - 21,5 %. Католікі складалі 29,9 % i пражывалі пераважна ў Віленскай губерні, іудзеяў было 9,8, старавераў - 1,6, пратэстантаў - 0,4 i магаметан - 0,1 %3.

Большасць беларусаў у канцы XVIII ст. належала да уніяцкай канфесіі, доля якой сярод вясковага насельніцтва даходзіла да 80 %. Пасля скасавання уніі сітуацыя змянілася. Паводле даных П. Шафарыка, у 1840 г. на тэры-торыі пяці заходніх губерняў пражывала 2726,0 тыс. беларусаў, з ix 87,2 % былі праваслаўнымі i 12,8 % - католікамі4. У канцы 50-х гг. XIX ст., паводле няпоўных даных, у пяці заходніх губернях зафіксавана 2790,0 тыс. белару-саў, што складала 69,7 % усяго насельніцтва. 3 ix 2345,9 тыс. (84,1 %) спавядалі праваслаўную веру i 444,1 тыс. (15,9 %) каталіцкую. Па губернях удзельная вага беларусаў была наступнай: Віленская - 46,9 %, Віцебская -59,8, Гродзенская - 57,8, Мінская - 64,6, Магілёўская - 81,7 %5.

Другой па колькасці этнічнай супольнасцю ў Беларусі ў дадзены перыяд былі яўрэі. У пяці заходніх губернях у канцы 50-х гг. ix пражывала 463,2 тыс. чалавек. У гэты ж час палякаў налічвалася 442,3, рускіх - 141,6, татар -6,2 тыс. чалавек.

Дэмаграфічйы крызіс.Як вынікае з табл. 1 i 2, у канцы XVIII - першай палове XIX ст. у пэўныя перыяды адбывалася зніжэнне колькасці не толькі сялянскага, але i ўсяго насельніцтва Беларусь. Такая з'ява была характэрна для многіх рэгіёнаў Расійскай імперыі і Еўрапейскай Расіі ў цэлым, але най-больш праявілася ў заходніх губернях.

Большасць дарэвалюцыйных i савецкіх гісторыкаў бачыла прамую залежнасць паміж марудным прыростам, а то i дэпапуляцыяй насельніцтва, з яго нізкім натуральным прыростам у сувязі з высокай удзельнай вагой прыгонных сялян, эксплуатацыя якіх, па меры пераводу памешчыкамі сваіх гаспадарак на капіталістычны лад, ростам паншчыны i аброку, увесь час узмацнялася6.

Сапраўды з 1838 па 1850 г. у кожнай з чатырох заходніх губерняў нату:ральны прырост быў самым нізкім у Еўрапейскай Расіі - не перавысіў 1 %, а ў Магілёўскай губерні колькасць насельніцтва нават зменшылася на 1 %. У Беларускім рэгіёне быў і адзін з самых высокіх паказчыкаў памешчыцкіх сялян - 50-70 на 100 чалавек насельніцтва. Такое становішча захавалася і ў 50-я гг. Паводле даных 10-й рэвізіі, у заходніх губернях была наибольшая вага прыгоннага насельніцтва, асабліва ў Мінскай і Магілёўскай губернях, адпаведна 60,7 i 64,7 %1.

Дэмаграфічная сітуацыя значна пагаршалася ў гады неўраджаяў, голаду і эпідэмій. Таму галоўнай прычынай эацяжных дэмаграфічных спадаў у Беларусі як у пасляваенны час, так i ў мірны-я 40-50-я гг., трэба лічыць нізкі натуральны прырост прыгоннага насельніцтва, выкліканы наступствамі вайны 1812 г. i масавымі эпідэміямі 30-50-х гг. Так, з 1833 па 1847 г., паводле разлікаў A. Заблоцкага, на 100 памерлых у Беларусі i Літве прыпадала 124 нованароджаных, у той час як у Цэнтральным земляробчым раёне - 133, у Паўночным - 134, у Паўночна-Усходнім - 137, у ЛевабярэжнайУкраіне - 129, у Правабярэжнай Украіне - 136, у Новарасіі - 164, у Ніжнім Паволжы і Прыўраллі - 1492. Паводле даных праваслаўных прыходаў, за 1844-1860 гг. сярэднегадавы натуральны прырост склаў: у Беларусі - 0,7 %, у Сярэднім Паволжы - 1,2, у Прыўраллі - 1,5, у Цэнтральным прамысловым раёне - 0,8, у Левабярэжнай Украіне - 1,0, у Правабярэжнай Украіне - 1,0 %3.

Яшчэ больш яскравыя звесткі даюць царкоўныя матэрыялы па Магілёўскай епархіі з 1804 па 1849 г.: за 46 гадоў на 100 памерлых прыходзілася больш за 190 нованароджаных толькі ў трох выпадках (у 1816, 1824 i 1837 гг.). Сярэдні прырост - ад 150 да 190 – нованароджаных назіраўся за 13 гадоў. Невысокі прырост - да 156 нованароджаных - за 19 гадоў. Акрамя таго, адзначаны 11 гадоў, калі смяротнасць перавышала нараджальнасць: 1807, 1808, 1812, 1813, 1822, 1823, 1831, 1835, 1845, 1846,

18484. Як правіла, усе гэтыя гады адзначаліся як неўраджайныя і галодныя5.

На прырост насельніцтва адмоўна ўплывалі эпідэмічныя хваробы. Ад адной толькі халеры ў 1831 г. у пяці заходніх губернях памер 39 551 чалавек, а з 1847 па 1859 г. - 76 864 чалавекі6. Высокая эпідэмічная смяротнасць у спалучэнні з узрастаючай эксплуатацыяй сялянства, ростам паншчыны i аброку надавалі ирыгоннаму сялянству характар застойнай дэмаграфічнай групы, якая вымірала, калі не ў папуляцыйным, то ва ўсякім разе ў сацыяльна-дэмаграфічным сэнсе1. Знаходжанне асноўнай масы насельніцтва на мяжы дэпапуляцыі сведчыла аб існаванні татальнага крызісу прыгоннай сістэмы. Адным з вызначальных быў дэмаграфічны крызіс.

Ахова здароўя.На далучаных да Расіі беларускіх землях медыцынская справа стала перабудоўвацца на расійскі лад. У губернях былі арганізаваны прыказы грамадзянскай апекі, якія адкрывалі бальніцы, сіроцкія дамы, шпіталі, лазарэты. У Магілёве i Полацку прыказы з'явіліся ў 1781 г., у Віцебску i Мінску - у 1796 г., у Гродне - у 1805 г., у Вільні - у 1808 г. Згодна указу ад 19 студзеня 1797 г. ствараліся губернскія ўрачэбныя ўправы, на якіх ускладаліся абавязкі прымаць меры супраць эпідэмічных хвароб, сачыць за якасцю прадуктаў харчавання, праводзіць судова-медыцынскую экспертызу, кантраляваць дзейнасць аптэк i асоб малодшага медперсаналу. Указам ад 30 студзеня 1797 г. у губернскіх гарадах уводзіліся пасады старэйшых i малодшых акушэрак, a ў павятовых гарадах - павятовых акушэрак2.

Бальніцы адкрываліся спачатку толькі ў губернскіх гарадах. У1799 г. пачала працаваць мінская бальніца на 25 ложкаў. 3 1802 г. у Магілёве дзейнічалі выхаваўчы і спавівальны дамы, з 1804 г. - бальніца ў Віцебску на 12 ложкаў. У 20-х гг. XIX ст. па хадайніцтву ваеннага камандавання для лячэння ваенных чыноў адкрыліся бальніцы ў павятовых гарадах Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў, а пазней - Віленскай i Гродзенскай3. Цывільным асобам месца ў ix не знаходзілася: яны пастаянна былі перапоўнены вайскоўцамі. Таму для лячэння цывільнага насельніцтва гу-бернскія праўленні адкрывалі лячэбніцы, аднак з-за недахопу сродкаў былі адкрыты толькі дзве - у Гродне i Оршы4.

Ca стварэннем у 1837 г. Міністэрства дзяржаўных маёмасцей медыцынскія ўстановы сталі з'яўляцца у дзяржаўных маёнтках. Былі сфарміраваны акругі, па дзве-тры на губерню, куды прызначаліся ўрачы i фельчары, будаваліся бальніцы па адной-дзве на губерню. У казённых вёсках уводзіліся пасады валасных фельчараў, пазней яны сталі з'яўляцца і ў панскіх. Указ Сената ад 19 студзеня 1835 г. дазваляў памешчыкам звыш штата за свой кошт трымаць дадатковых лекараў з правам казённай службы. У 30-40-я гг. XIX ст. узнік шэраг бальніц для лячэння сялян: у Слуцкім павеце - у маёнтках Радзівіла і Вітгенштэйна, у Барысаўскім - у маёнтку Храптовіча і інш. У Магілёўскай губерні ў 1844 г. дзейнічалі шэсць бальніц у панскіх i адна ў казённым маёнтку5.

Разам з бальніцамі ў гарадах адкрываліся аптэкі. Большасць з ix былі прыватнымі, або так званымі вольнымі, i толькі ў губернскіх гарадах функцыяніравалі аптэкі прыказа грамадзянскай апекі. Усяго да 1861 г. у Беларусі працавала 15 казённых i 70 вольных аптэк. Яны меліся ў кожным горадзе i некаторых буйных мястэчках6.

У цэлым за перадрэформенны час у Беларусі былі зроблены толькі першыя крокі на шляху арганізацыі медыцынскай дапамогі насельніцтву. Не хапала ні лячэбных устаноў, ні медперсаналу. Тыя лекары, якія меліся, былі. бездапаможнымі перад масавымі эпідэмічнымі хваробамі (халера, тыф, скарлатына, воспа i інш.), смяротнасць ад якіх даходзіла да 50 %. Плата за лякарствы i знаходжанне ў бальніцах далека не ўсім жадаючым дазваляла карыстацца медыцынскай дапамогай. Насельніцтва працягвала лячыцца традыцыйнымі народнымі сродкамі. Некаторыя станоўчыя зрухі ў ахове здароўя народных мае адбыліся ў другой палове XIX ст.

Такім чынам, дэмаграфічнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст. адбывалася ў складаных сацыяльна-эканамічных i палітычных умовах. За-няпад эканомікі, выкліканы франка-расійскай вайной 1812 г., неўраджаі, голад, эпідэміі, высокая смяротнасць, адсутнасць належнай медыцынскай дапамогі, рост феадальных павіннасцей - прычыны, якія абумовілі вельмі марудныя тэмпы росту насельніцтва, a ў асобныя перыяды i яго скарачэнне. Разам з тым адбываўся працэс нівеліроўкі шматлікіх дробных феадальных груп насельніцтва, зліцця ix з асноўнымі саслоўямі (хаця гэты працэс яшчэ не быў канчаткова завершаны). Вектар унутранай міграцыі цалкам быў накіраваны з вёскі ў горад. Эміграцыя фактычна адсутнічала. Крызіс у дэмаграфічнай сферы сведчыў аб татальным крызісе прыгоннай сістэмы.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 660. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Этические проблемы проведения экспериментов на человеке и животных В настоящее время четко определены новые подходы и требования к биомедицинским исследованиям...

Классификация потерь населения в очагах поражения в военное время Ядерное, химическое и бактериологическое (биологическое) оружие является оружием массового поражения...

Факторы, влияющие на степень электролитической диссоциации Степень диссоциации зависит от природы электролита и растворителя, концентрации раствора, температуры, присутствия одноименного иона и других факторов...

Классификация и основные элементы конструкций теплового оборудования Многообразие способов тепловой обработки продуктов предопределяет широкую номенклатуру тепловых аппаратов...

Именные части речи, их общие и отличительные признаки Именные части речи в русском языке — это имя существительное, имя прилагательное, имя числительное, местоимение...

Интуитивное мышление Мышление — это пси­хический процесс, обеспечивающий познание сущности предме­тов и явлений и самого субъекта...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия