Студопедия — Грамадскі рух у 30-50-я гг.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Грамадскі рух у 30-50-я гг.






Кансерватыўная плынь.Пасля паўстання 1830-1831 гг. шырокае распаўсюджанне атрымалі кансерватыўныя погляды. Ідэалогія кансерватызму аформілася ў Еўропе ў канцы XVIII ст. як рэакцыя на рацыяналізм i падзеі Вялікай Французскай рэвалюцыі. Кансерватары атакавалі змест ліберальных канцэпцый, заснаваных на дактрыне натуральнага права, ставілі пад сумненне пытанне ідэі натуральнага стану, грамадскага дагавора, прынцыпы суверэннасці народа i правоў чалавека; асноўнымі для ix былі паняцці "гісторыя", "жыццё",'" нацыя"4. Гістарычнае развіццё, з ix пункту гледжання, кіравалася божай воляй, таму чалавек павінен падпарадкоўванца законам маралі, якія даў Бог; рэлігія для ix наогул была найважнейшай асновай гра-мадства5. Разам з рэлігіяй вялікую ролю ў падтрыманні балансу i парадку ў грамадстве кансерватызм адводзіў саслоўна-карпаратыўным формам гра­мадскага жыцця. Гарадская i сялянская абшчыны, цэх, саслоўная іерархія ў цэлым выконвалі, па ix меркаванні, сувязную ролю паміж індывідам i дзяржавай, прадухілялі ix узаемную адчужанасць; роўнасць жа, якая разбурае гэту іерархію, робіць індывіда бездапаможным перад тварам цэнтральнай улады i прыводзіць да дэзарганізацыі жыцця грамадства i дзяржавы, да хао­су. Наогул парадак i стабільнасць - асноўныя каштоўнасці для кансерватараў.

У грамадскім жыцці Беларусі ў першай палове XIX ст. кансерватызм праяўляўся перш за ўсё ў адносінах да рэлігіі, нацыянальных ідэй, а таксама ў крытыцы лібералізму. Так, у адным з артыкулаў часопіса "Dziennik Wileń­ski" адзначалася, што заклік да роўнасці i братэрства прывёў у Еўропе да спусташэнняў i кровапраліцця, а слова "ліберальнасць" пасыпана попелам пажарышчаў. Мясцовая арыстакратыя "ішла за духавенствам, не ўдавалася ў спрэчкі, брала прыклад з французскай раялісцкай эміграцыі..., чытала Р. Шатабрыяна..., выконвала каталіцкія абрады" i " практычна ніякімі іншымі спосаоамі не дэманстравала свае погляды"2. Надзвычай папуляр-нымі былі i ідэі французскага палітычнага дзеяча i філосафа, аднаго з заснавальнікаў кансерватыўнай дактрыны Ж. дэ Местра (1753-1821), які быў прыхільнікам аўтакратыі i рэлігійнага правідэнцыялізму, лічыў, што дзеянні людзей вызначаны " божай рукой"3. Тыя ж ідэі распаўсюджваліся прафесарамі Полацкай езуіцкай акадэміі i часопісам "Miesięcznik Polocki" (1818-1820). У ліпені 1812 г. граф дэ Местр прысутнічаў наўрачыстым акце Полацкай езуіцкай акадэміі4.

Шырокае распаўсюджанне сярод адукаваных пластоў Беларусі атрымала ў гэты час ідэя рамантычнага правідэнцыяльнага нацыяналізму (польскага месіянізму), якая, як правіла, спалучалася з ідэалізацыяй даўніны, традыцый i бытавых асаблівасцей народнасці.

У выніку дзейнасці А. Міцкевіча i яго сяброў - студэнтаў Віленскага універсітэта, асабліва гуртка "прамяністых", у Беларусі распаўсюджваліся ідэі польскай нацыянальнай выключнасці. Каля 1820 г. у Вільні пачаў сваю літаратурную дзейнасць відны ідэолаг польскага месіянізму А. Тавяньскі, з якім цесна зблізіўся А. Міцкевіч у 1840-х гг.5 Прасякнутая духам месіянізму "Кніга народа польскага i польскага пілігрымства" A. Міцкевіча была вельмі папулярнай сярод вучнёўскай моладзі. Пад яе ўплывам знаходзіліся нават такія радыкальна настроеныя дзеячы, як Ф. Савіч, A. Рэніер і інш. Знаходзячыся ў турме, Ф. Савіч напісаў "Споведзь каючагася грэшніка", якая вельмі нагадвала вышэйназваную працу А. Міцкевіча не толькі па форме, алел сваёй містычнай афарбоўкай: праніклівы апафеоз вольнасці спалучаўся ca зваротамі да ўсявышняга.

Феадальны рамантызм, пропаведзь каталіцкай рэлігійнасці i крытыка рацыяналізму XVIII ст. запоўнілі старонкі мастацка-публіцыстычных вы-данняў, якія выходзілі ў Вільні, Гродне i Віцебску ў 30-50-х гг. ("Niezabudka", " Znicz" "Atheneum", "Ondyna", "Rubon"). Гэтыя выданні знаходзіліся пад уплывам кансерватыўных літаратараў i грамадскіх дзеячаў Г. Ржавускага, М. Грабоўскага, I. Галавінскага, Л. Штырмера. Ідэолагам групы быў Г. Ржавускі(1791-1886), крайні кансерватар, раяліст i рэлігійны традыцыя-наліст. Філасофія Г. Ржавускага была заснавана на канцэпцыях Ж. дэ Местра i Л. дэ Бональда (1754-1845)1. Г. Ржавускі i яго прыхільнікі імкнуліся нейтралізаваць" прагрэсіўныя ідэі ў заходнім краі", адлюстроўваць "здаровыя ўяўленні аб свеце"2. У артыкуле "Аб законах цывілізацыі народаў", змешчаным у чацвёртым томе часопіса "Atheneum", Г. Ржавускі прапагандаваў ідэі дэ Местра аб ролі божага прадвызначэння ў развіцці цывілізацыі. У тым жадуху быў напісаны артыкул Т. Шчанеўскага" Аб філасофіі", прысвечаны "Філасофіі духа" Гегеля3. Выдаўцы часопіса "Atheneum" гаварылі аб неабходнасці распаўсюджвання каталіцкага пункту гледжання на розныя праблемы, адзінстве філасофіі i каталіцызму, што адлюстроўвала кансерватыўную платформу часопіса. Такі ж характар мелі гродзенскі часопіс "Оndyna" i віленскія "Pamiętniki Umysłowe"4. Кансерватыўная грамадскасць Віцебска гуртавалася вакол часопіса "Rubon", рэдактарам якога быў К. Буйніцкі. У канцы 40-х гг. ён абвясціў сябе прыхільнікам кансерватыўнай ідэалогіі. "Богабаязнасць, павага да закона i мясцовых улад, любоў да радзімы, патрыярхальная прастата" - вось асноўныя каштоўнасці, якія абараняў часопіс5. К. Буйніцкі імкнуўся абараняць законы езуітаў, якія стая;іі на варце старапольскіх звычаяў. Ідэі К. Буйніцкага, часткова запазычаныя з артыкула Г. Ржавускага "Цывілізацыя i рэлігія", у сваёй варожасці да прагрэсу, супрацьпастаўленні славянскага i заходнееўрапейскага свету збліжалі яго з рускімі славянафіламі.

Ліберальны рух. У 30-50-я гг. грамадскія дзеячы часцей, чым у першай трэці XIX ст., звярталіся да ліберальнай дактрыны, якая выяўлялася ў той час у імкненні да вызвалення асобы ад абмежаванняў, якія накладваюцца традыцыяй, грамадскай структурай ці законам, а таксама ў веры ў паступовасць прагрэсу i паслядоўнасць усіх яго стадый. Асноўнымі патрабаваннямі лібералізму ў вобласці дзяржаўнага ладу былі: канстытуцыйны прадстаўнічы парадак, пашырэнне мясцовага самакіравання, свабода асобы ад дзяржаўнай апекі, адмена саслоўных прывілегій, удзел народа ў правасуддзі, усталяванне прамога падаходнага падатку i палітычныя свабоды (свабода слова, сходаў i саюзаў). У эканамічнай вобласці прынцып свабоды лібералы разумелі як свабоду гандлю i працы, неўмяшанне дзяржавы ў эканамічную дзейнасць уласнікаў.

У 1838 г. у Вільні выйшла кніга юрыста Ф. Бохвіца (1799-1856) "Obraz myśli", у 1842 г. - "Obraz myśli mojej o celach istnenia człowieka", a ў 1847 г. -"Pomysły o wychowaniu człowieka". Вера ў прагрэс, звязаная з развіццём прыродазнаўчых навук i прамысловасці, надзея на тое, што пазбавіцца беднасці i голаду можна шляхам пашырэння кола ўласнікаў i надзялення ўсіх роўнымі правамі, патрабаванне вызвалення сялян ад прыгону, забеспячэнне недатыкальнасці асобы i права ўласнастді - вось асноўныя ідэі яго твораў1.

Менавіта гэтыя прынцыпы ляжалі ў аснове дзейнасці мясцовых памешчыкаў, якія імкнуліся перабудаваць сваю гаспадарку на капіталістычны лад. У 1837 г. Віленскі губернскі дваранскі сход выступіў з праектам адмены прыгоннага права. Памешчыкі прапанавалі выбраць камісію для вывучэння магчымасцей паляпшэння побыту сялян Віленскай губерні. Аднак ix ініцыятыва была катэгарычна адхілена віленскім генерал-губернатарам Ф. Мірковічам. Ён растлумачыў "дзёрзкай шляхце", што дваранскі сход не мае паўнамоцтваў "высоўваць пастулаты аб змене грамадскага парадку, у прыватнасці адмены прыгону сялян; вызваленне апошніх залежыць толькі ад жадання i волі" імператара2. Нягледзячы на гэта "тлумачэнне", праз некаторы час дваранскі сход Мінскай губерні абмеркаваў прапанову Э. Аскеркі, А. Яленскага i С. Бярновіча аб ліквідацыі асабістай залежнасці сялян ад па-мешчыкаў і накіраванні адпаведнай просьбы цару. Падобны гэтаму праект унесла ў пачатку 40-х гг. частка дваранства Гродзенскай губерні. Асобныя памешчыкі вызвалялі сваіх сялян ад прыгону (напрыклад, канонік A. Цывіньскі вызваліў ад прыгону 436 сялян свайго маёнтка ў Вілейскім павеце3).

Тымі, хто імкнуўся перабудаваць сваю дзейнасць, не парушаючы існуючых законаў, былі сфармуляваны асноўныя прынцыпы так званай праграмы "арганічнай працы". Апошняя разумелася як паступовая, легальная дзей­насць, а сама праграма супрацьпастаўлялася планам рэвалюцыйнай узброенай барацьбы i нелегальнай актыўнасці. Вельмі істотным элементам прагра­мы арганічнай працы была прапаганда прагрэсіўных метадаў апрацоўкі зямлі, развіцця прамысловасці i гандлю. Ліберальная частка дваран патрабавала часовага вызвалення ад падаткаў тых памешчыкаў, якія мелі ці будавалі фабрыкі, i заснавання ў Вільні агранамічнага інстытута, імкнулася арганізаваць таварыства, якое давала б памешчыкам субсідыі для будаўніцтва фабрык, выказвалася за стварэнне спрыяльных умоў, каб заахвоціць гарадскіх прадпрымальнікаў да стварэння фабрык. Гэту легальную апазіцыю так званых "арганічнікаў", якія імкнуліся выкарыстаць яшчэ існуючыя легальныя магчымасці для дасягнення сваіх мэт, узначальвалі віленскі гу-бернскі прадвадзіцель дваранства Э.Мастоўскі і віцебскі губернскі прадвадзіцель Л. Шадурскі. У пачатку 40-х гг. Э. Мастоўскі прапаноўваў даць дваранству права выбіраць начальнікаў паліцыі і членаў судоў, абмежаваць паўнамоцтвы паліцэйскай улады.

Ліберальныя ідэі абмяркоўваліся ў дваранскіх салонах i гуртках - у гра­фа Р. Тышкевіча, у Э. Мастоўскага. Салон Манюшкі ў Вільні наведваў вядо-мы публіцыст, пісьменнік, аўтар вельмі папулярнай сярод апазіцыйных колаў Беларусі драмы "Іардан" Э. Жэлігоўскі (1816-1864). Вакол віленскага дваранскага грамадства (канонік Л. Трынкоўскі, адвакат С. Казакевіч, дваранін Э. Ромер, публіцыст А. Балінскі), якое ў следчых дакументах па справе Ш. Канарскага атрымала назву "віленскага арыстакратычнага таварыства", групаваліся памяркоўна-ліберальныя колы тагачаснай Беларусі: гурткі Я. i Н. Еланскіх у Мазырскім, Л. Орды - у Кобрынскім, Ажэшкі - у Шнскім паветах. Ідэолагам гэтых колаў быў ксёндз Л. Трынкоўскі, які выступаў у абарону сялян, крытыкаваў саслоўны эгаізм шляхты i заклікаў кіравацца ў адносінах да сялян "законамі розуму", лічыць ix братамі, роўнымі сабе людзьмі. Яго праца "Geniusz wieków, czyli postęp oświaty - zwalczane i do zwalczenia przesady" друкавалася ў зборніках "Pisma rozmaite" (1838) i "Biruta"(1837)'.

У тайных студэнцкіх i вучнёўскіх арганізацыях вельмі моцнымі былі ва-енна-змоўніцкія традыцыі i нацыянальна-рамантычныя ідэі. Расійскую дзяржаву ўдзельнікі гэтых гурткоў разглядалі як дзяржаву захопніцкую, таму ніякіх сродкаў барацьбы акрамя змовы i ўзброенага паўстання яны не прызнавалі. Характерная для ix была ўвага да палітычных (перш за ўсе - дзяр-жаўны лад) i этычных (спачуванне прыгнечаным, нянавісць да самавольства i інш.) пытанняў. Аднак i сярод членаў гэтых арганізацый распаўсюджваліся ліберальныя каштоўнасці, перш за ўсё ідэя грамадзянскай роўнасці. Так, Ф. Савіч, арганізатар гуртка студэнтаў Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі (1836-1838), сцвярджаў, што "ўсе людзі маюць аднолькавыя правы ў дачыненні да свабоды i роўнасці. Паколькі зараз адны людзі прыгнятаюцца іншымі, то гэта супярэчыць прыродзе, i таму неабходна ўсяліць усім думку аб тым, што кожны чалавек мае права кіраваць i таму павінна быць рэспубліка", людзі "не павінны па законах справядлівасці займаць у грамадстве месца, якое не адпавядае ix здольнасцям, адукацыі i патрэбам чалавецтва"2.

Разам з тым у канцы 30-х гг. XIX ст. сярод студэнцкай моладзі пачалі вызначацца людзі з памяркоўнымі ліберальнымі поглядамі i так званыя радыкалы. Найбольш аўтарытэтным прадстаўніком першых быў М. Лавіцкі, які лічыў неабходным знішчэнне саслоўнай няроўнасці, распаўсюджанне асветы сярод шырокіх народных мае, усталяванне народнага кіравання i г.д. Радыкалы адрозніваліся ад ix не столькі ўяўленнямі аб прынцыпах пабудовы справядлівага грамадства, колькі антыпамешчыцкай накіраванасцю i спробамі знайсці падтрымку ў сялян i рамеснікаў. Так, Ф. Савіч лічыў, што ўсіх памешчыкаў "трэба павесіць, усіх выразаць"; члены гуртка Ф. Савіча імкнуліся пазнаёміцца з рамеснікамі i "заснаваць паміж імі ў дэмакратычным духу таварыства". Такіх жа поглядаў прытрымліваліся члены гуртка Р. Брынка i H. Навіцкага ў Слуцкім павеце3.

Н. Навіцкі (былы член таварыства філаматаў, удзельнік паўстання 1830-1831 гг.) стаў адным з найбліжэйшых памочнікаў Ш. Канарскага, калі апошні ў 1835-1838 гг. паспрабаваў аб'яднаць апазіцыйныя колы Беларусі, Літвы i Украіны ў адну арганізацыю "Садружнасць польскага народа", бо, паводле меркавання Ш.Канарскага, "нельга розніцца i парушаць еднасць... У Польшчы адзіны павінен быць дух i адзінае цела, каб увесь народ... злучыць адным таварыствам,... дабівацца ўсеагульнай свабоды"4. Такая агульная фармулёўка зрабіла магчымым далучэнне да "Садружнасці" як студэнтаў-радыкалаў, якія групаваліся вакол Ф. Савіча, так i памяркоўных лібералаў (Л. Iрынкоўскага, С Казакевіча i інш.), тым больш што асноўнай мэтай дзейнасці Ш. Канарскага была падрыхтоўка новага паўстання. Аднак хутка "карбанарскія1 i лялевелеўскія"2 выказванні Ш. Канарскага прывялі да разыходжання з памяркоўнай часткай членаў "Садружнасці", якія запатрабавалі ад'езду Ш. Канарскага за мяжу i перадачы ў ix рукі кіраўніцтва арганізацыяй.

Інакш ставілася да дзейнасці i поглядаў Ш. Канарскага радыкальна настроеная моладзь. Яго дасведчанасць у тэарэтычных спрэчках эмігранцкіх колаў была вельмі істотнай для ідэйных пошукаў студэнцкай моладзі ў сітуацыі, калі "яшчэ Чартарыйскі лічыўся за добрага... Міцкевіч страчваў паступова давер", a дыскусіі тэарэтыкаў замежных таварыстваў былі не зусім зразумелымі3." З'яднанне з Канарскім удзесяцярыла нашы сілы", - успамінаў пазней Ф. Савіч4. Пад уплывам дзейнасці III. Канарскага ўзнікалі новыя гурткі, аднак большасць з ix на самай справе былі, паводле слоў польскага даследчыка М. Вержгоўскага, "эфемерыдамі канспірацыі "5, бо існавалі яны нядоўга, ніякай выразнай праграмы не мелі, а члены ix былі вельмі нешматлікімі. Такімі былі, напрыклад, гурткі I. Багдановіча i I. Вазнякоўскага ў Вільні6, удзельнікі якіх (падлеткі i студэнты) чыталі А. Міцкевіча i Ш. Ка­нарскага, марылі аб незалежнасці Полыпчы i рыхтаваліся "выступіць, калі пачнецца агульнаеўрапейская рэвалюцыя"7. У 1838 г. быў арыштаваны Ш. Канарскі i выкрыты нелегальныя студэнцкія гурткі.

Страх перад рэвалюцыйным рухам прымушаў улады ўзмацніць нагляд за " напрамкам розумаў" жыхароў Беларусі. Пастаянна вяліся пошукі палітычных змоў i тайных таварыстваў, жандары не спыняліся нават перад фабрыкацыяй палітычных спраў8. Аднак спыніць развіццё апазіцыйнага грамадскага руху не ўдалося, што паказалі падзеі другой паловы 40-х гг. у Беларусі.

У 1845-1848 гг. рэвалюцыйным рухам была ахоплена амаль уся Еўропа. Акрамя рэвалюцый у Францыі, Італіі, Германіі, Аўстрыі, Венгрыі адбыліся народныя выступленні ў Познані, Сілезіі, Галіцыі, Букавіне, Малдавіі, Ва-лахіі, Ірландыі, Грэцыі, якія насілі нацыянальна-вызваленчы i дэмакратычны характар. Гэтыя падзеі, якія ўвайшлі ў гісторыю пад назвай "вясны народаў", аказалі значны ўплыў на грамадскі рух у Беларусі. Сацыяльны неспакой ахапіў усе слаі насельніцтва - "як адукаваны клас, так i народ"9. Пад уздзеяннем сялянскіх выступленняў у Галіцыі ў 1846 г. радыкалізаваліся погляды апазіцыйна настроеных прадстаўнікоў "адукаванага класа". "Бой­ня 1846 года аказала моцны ўплыў на наша ўсведамленне - настрой быў... дэмакратычны, калі не анархічны", пачаў распаўсюджвацца ўжо не канстытуцыяналізм, a рэспубліканізм, папулярнай стала ідэя народнага паўстання, ці, іншымі словамі, дэмакратычнай рэвалюцыі1. Так, у 1847 г. радыкал Ю. Бакшанскі (1824-1863) звярнуўся да смаргонскіх сялян з заклікам вы-ступіць разам з мяшчанамі i салдатамі супраць сваіх паноў2.

Сітуацыя сацыяльнага неспакою разам з актывізацыяй польскай эміграцыі прывялі да ажыўлення дзейнасці нелегальнай апазіцыі Беларусі. Асноўнай мэтай нелегальных гурткоў, дзейнасць якіх у Беларусі прыпала на час "вясны народаў", Брацкага саюза літоўскай моладзі (1846-1849) i Мінскай тайнай арганізацыі (1848-1849), было вызваленне народа з-пад прыгнёту царызму i аднаўленне Польшчы ў межах 1772 г. шляхам узброенага паўстання. Ix ідэалогія вызначалася спалучэннем нацыянальнага рамантызму i лібералізму, што было характэрна ў той час для еўрапейскіх ліберальных рухаў. Брацкі саюз літоўскай моладзі ставіў сабе за мэту не толькі адраджэнне Польшчы, але i абвяшчэнне рэспублікі, роўнасць усіх грамадзян перад законам незалежна ад поглядаў, веравызнання i нацыянальнасці. Ліберальныя ідэі - ад радыкальных да памяркоўных- разам з ідэяй незалежнасці Польшчы i захавання польскай культуры былі асновай светапогляду i членаў Мінскага тайнага гуртка (М. Бокіа, П. Вейштарт, Э. Даватц i інш.). Радыкальна настроеныя яго члены знаходзіліся пад уплывам ідэй 3. Серакоўскага, які ў той час быў "апосталам містычна-патрыятычнага руху"3. I. Агрызка, У. Спасовіч, Б. Дыбоўскі, Ф. Далеўскі ставілі за мэту "перарабіць існуючы нездавальняючы парадак на лепшы" (ix дэвізам былі "любоў у якасці прынцыпу, парадак у якасці асновы, прагрэс у якасці мэты"4). Яны з'яўляліся прыхільнікамі памяркоўнай плыні, блізкай да пазіцый "арганічнікаў". Погляды У. Спасовіча развіваліся ў напрамку класічнай ліберальнай дактрыны, аб чым сведчыць яго трактоўка праблем уласнасці. "Пераход ад калектыўнай формы ўласнасці да прыватнаи паклаў пачатак вызваленню чалавека, - пісаў ён. - Цяпер ужо не прыналежиасць да пэўнай супольнасці i прывязанасць да зямлі, a асабістая індывідуальнасць становіцца для чалавека вытокам яго правоў"5.

У час надзей i чаканняў, звязаных з "вясной народаў", назіралася развіццё публіцыстыкі; ствараліся грамадска-літаратурныя часопісы, вакол якіх групавалася прагрэсіўная інтэлігенцыя. Такімі выданнямі для грамадскасці Беларусі сталі часопісы "Gwiazda" (1846-1849, Кіеў) i "Pamiętnik Naukovo-Literacki" (1849-1851, Вільня). Заснавальнікамі часопіса "Gwiazda" былі выхадцы са збяднелай шляхты, былыя "палітычныя злачынцы", якія раней былі сасланы на Каўказ за сувязі з Саюзам польскага народа i Ш. Канарскім i прадстаўнікі "працоўнай інтэлігенцыі" - служачыя, урачы, настаўнікі. Відавочна, што гэта вызначыла радыкальна-ліберальны напрамак часопіса, які ў 1849 г. быў забаронены1. Праграма часопіса" Pamiętnik Naukova-Literacki" была сфармулявана ў лістах А. Савы (Э. Жалігоўскага) выдаўцу i рэдактару Р. Падбярэзскаму: часопіс павінен быў стаць жывым словам грамадскага жыцця, займацца справамі" сацыяльнымі з меркаваннем аб жыцці ўнутраным", паказваць адносіны розных пластоў грамадскасці паміж сабой i тое, як яны ставяцца да ідэі прагрэсу2. Пытанні аб сялянах, ix матэрыяльным i маральным стане, унутраным жыцці, звычаях і адносінах да вышэйшых класаў таксама павінны былі абмяркоўвацца на старонках часопіса. У 1851 г. часопіс быў забаронены, а Р. Падбярэзскі арыштаваны за сувязь з Польскім дэмакратычным таварыствам3.

3 вясны 1848 г. у сувязі з рэвалюцыйнымі падзеямі ў Еўропе на тэрыто-рыі заходніх губерняў пачалі сканцэнтроўвацца войскі, i за насельніцтвам быў уведзены строгі паліцэйска-адміністрацыйны нагляд. Надзвычайныя ўрадавыя меры па абароне парадку, масавыя перамяшчэнні войскаў, і прызывы ў армію, якія непасрэдна закранулі многія сем'і, звесткі аб падзеях у суседніх краінах i адмене там прыгону параджалі сярод сялян чуткі аб невядо-май вайне: хутка прыйдуць на Літву французскія войскі, "але не ваяваць, а вешаць памешчыкаў"; пяць дзяржаў ідуць на Расію, каб даць вольнасць ся-лянам4. Віленскі генерал-губернатар Ф. Мірковіч даносіў у сакавіку 1848 г. у 3-е аддзяленне: "Звесткі аб падзеях, якія адбываюццаў Еўропе, скажоныя... разносяцца з хуткасцю..., i зараз сяляне i памешчыкі толькі i заняты разва-жаннямі аб тым, што робіцца за мяжой. На жаль, ні ў адным класе жыхароў падзеі не зрабілі таго ўражання, якое б адпавядала пачуццю вернападданіцкай вернасці"5.

Усё гэта вымусіла царскую адміністрацыю прыняць меры для "навядзення парадку" ў рэгіёне. Выкрыццё тайных гурткоў, забарона часопісаў ліберальнага напрамку, жорсткія паліцэйскія рэпрэсіі новага віленскага генерал-губернатара А. Бібікава, які змяніў у 1850 г. Ф.Мірковіча, страта надзей на заваяванне незалежнасці на некалькі гадоў уцягнулі грамадства Беларусі ў стан апатыі i нават маральнага крызісу. 3. Вішнеўскі, адзін з агентаў 3-га аддзялення, даносіў у 1851 г., што ў Літве i Беларусі пануе "зняменне духу i трывога", грамадская думка "блукае, шукаючы ў аддаленай будучыні якіх-небудзь надзей, звязаных з падзеямі за мяжой - у Германіі ці Францыі i дзейнасцю Дэмакратычнага камітэта ў Лондане", аб "самастойнай, асобнай ад еўрапейскіх рухаў, дзейнасці" не думаюць6.

Аднак ідэйныя пошукі працягваліся: ішоў працэс крышталізацыі памяркоўнай i радыкальнай плыняў у ліберальным руху. Памяркоўныя лібералы не верылі, што масы здольныя на эфектыўныя грамадзянскія дзеянні, таму не народнае паўстанне, a "арганічная праца" i прапаганда ліберальных каштоўнасцей у легальным друку былі для ix сродкамі руху наперад па шляху прагрэсу. Менавіта погляды гэтых колаў прадстаўляла газета" Słowo", якая выдавалася I. Агрызка i Э. Жалігоўскім у 1858-1859 гг. у Пецярбургу пры садзейнічанні вядомага рускага ліберала М. Кавеліна1. Радыкалы, якія самавызначаліся ў гэты час як рэвалюцыйныя дэмакраты, лічылі, што рэспубліканскі лад можа ўсталявацца толькі шляхам рэвалюцыі "для народу i праз народ"2, а таму абмяркоўвалі ў эміграцыі планы падрыхтоўкі народнага ўзброенага паўстання.

Такім чынам, асноўнай тэндэнцыяй развіцця грамадскіх рухаў i грамадскай думкі Беларусі ў 30-50-х гг. XIX ст. быў пераход ад палітыкаманіі3 да "арганічнай працы" i спроб знайсці вырашэнне істотных сацыяльных супярэчнасцей у межах ліберальнай i кансерватыўнай дактрын, што склаліся к таму часу. Захаванне саслоўнай іерархіі, рэпрэсіі i жорсткі паліцэйскі рэжым стрымлівалі працэс фарміравання грамадскіх рухаў у Беларусь Разам з тым паражэнне паўстання 1830-1831 гг., рэвалюцыйныя падзеі 1846-1848 гг. у Еўропе паказалі неабходнасць грамадскіх пераўтварэнняў (да гэтага часу ўвага засяроджвалася ў асноўным на імкненні да змены дзяржаўнага ладу, на палітычным паўстанні) i стварылі новае поле для пошуку канкрэтных шляхоў барацьбы за ажыццяўленне сацыяльных i палітычных ідэалаў.

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 861. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Интуитивное мышление Мышление — это пси­хический процесс, обеспечивающий познание сущности предме­тов и явлений и самого субъекта...

Объект, субъект, предмет, цели и задачи управления персоналом Социальная система организации делится на две основные подсистемы: управляющую и управляемую...

Законы Генри, Дальтона, Сеченова. Применение этих законов при лечении кессонной болезни, лечении в барокамере и исследовании электролитного состава крови Закон Генри: Количество газа, растворенного при данной температуре в определенном объеме жидкости, при равновесии прямо пропорциональны давлению газа...

Опухоли яичников в детском и подростковом возрасте Опухоли яичников занимают первое место в структуре опухолей половой системы у девочек и встречаются в возрасте 10 – 16 лет и в период полового созревания...

Способы тактических действий при проведении специальных операций Специальные операции проводятся с применением следующих основных тактических способов действий: охрана...

Искусство подбора персонала. Как оценить человека за час Искусство подбора персонала. Как оценить человека за час...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия