Студопедия — Крыніцы. Гісторыя Беларусі канца XVIII - пачатку XX ст., як i іншых перыядаў, зывучаецца на падставе шматлікіх разнастайных гістарычных крыніц
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Крыніцы. Гісторыя Беларусі канца XVIII - пачатку XX ст., як i іншых перыядаў, зывучаецца на падставе шматлікіх разнастайных гістарычных крыніц






Гісторыя Беларусі канца XVIII - пачатку XX ст., як i іншых перыядаў, зывучаецца на падставе шматлікіх разнастайных гістарычных крыніц. Аднак незалежна ад тыпу класіфікацыі дадзеных крыніц найбольшае значэнне сярод ix, безумоўна, маюць пісьмовыя. Менавіта яны складаюць падмурак гістарычных даследаванняў і з'яўляюцца асновай гістарычнай навукі.

Важную групу гістарычных крыніц складаюць помнікі заканадаўства канца XVIII - пачатку XX ст. Гэта законы, маніфесты, палажэнні, указы, рэскрыпты ўрада Расійскай імперыі, якія дазваляюць прасачыць яго палітыку на тэрыторыі Беларусі. Асноўнай публікацыяй дадзеных крыніц, безумоўна, з'яўляецца "Полное собрание законов Российской империи"1.

Разам з агульнаімперскімі зводамі законаў на тэрыторыі Беларусі да 1840 г. дзейнічаў i "Статут Великого Княжества Литовского" 1588 г.

Зводы законаў дапаўняюцца тэматычнымі зборамі заканадаўчых актаў. Сярод ix - зборнікі, для якіх спецыяльна падоіраліся дакументы, што маюпь дачыненне да розных галін жыцця заходніх губерняў. Шэраг дакументальных зборнікаў прысвечаны прававому статусу яўрэйскага насельніцтва3. Іншыя даюць магчымасць прааналізаваць заканадаўчую палітыку ўрада адносна розных канфесій4. Цікавасць выклікаюць зборнікі матэрыялаў, што ўтрымліваюць юрыдычныя акты, якія нарматыўна замацоўвалі саслоўны падзел расійскага грамадства, вызначалі прававы статус дваранства5.

Вялікую групу дакументаў, без якіх немагчыма вывучэнне ніводнай праблемы па гісторыі Беларусі канца XVIII - пачатку XX ст., складаюць матэрыялы справаводства цэнтральных i мясцовых органаў дзяржаўнай улады. Дадзеныя дакументы (і апублікаваныя, і неапублікаваныя) розняцца як па форме, так i па зместу. Апрацоўка гэтага велізарнага дакументальнага пласта, які з'яўляецца крыніцазнаўчым фундаментам для кожнага гістарычнага даследавання, пачалася яшчэ ў XIX - пачатку XX ст. У выніку з'явіліся зборнікі дакументаў, якія не страцілі навуковай каштоўнасці да нашых дзён1.

Для гісторыкаў, якія цікавяцца асобнымі праблемамі гісторыі Беларусі XIX - пачатку XX ст., вялікую каштоўнасць уяўляюць тэматычныя зборнікі матэрыялаў афіцыйнага справаводства, падборкі дакументальных дадаткаў, што суправаджалі тыя ці іншыя манаграфічныя выданні.

Важную ролю для вывучэння ўплыву напалеонаўскіх войнаў 1805 -1815 гг. на развіццё гістарычных падзей у Беларусі i Літве маюць тэрытарыяльна-тэматычныя падборкі дакументаў i матэрыялаў, падрыхтаваныя вядомым расійскім гісторыкам К. Ваенскім2. Да 100-гадовага юбілею вайны 1812 г. Віленскай археаграфічнай камісіяй быў выдадзены зборнік дакументаў, асноўнае месца ў якім займаюць дакументальныя матэрыялы аб дзейнасці Барысаўскай падпрэфектуры за ліпень-лістапад 1812 г.3 Другія выданні змясцілі дакументы аб дзейнасці Віленскага генерал-губернатарства за 1812-1813 гг.4 Значную цікавасць уяўляюць матэрыялы ВВА, змешчаныя ў шматтомным серыйным выданні, якія дазваляюць прасачыць падрыхтоўку расійскага ўрада да вайны 1812 г., у тым ліку i ў Беларусі, а таксама ход ваенных дзеянняў.

Значны уклад у вывучэнне падзей вайны 1812 г. на Віцебшчыне ўнеслі дакументальныя публікацыі членаў Віцебскай вучонай архіўнай камісіі, створанай у 1909 г. па ініцыятыве Е. Раманава, А. Сапунова, В. Арсеньева6. Дакументы Віцебскага губернскага архіва аб падзеях напярэдадні i ў час вайны 1812 г. у Віцебскай гуоерні выдала выкладчыца Віцебскага жаночага духоўнага вучылішча М. Мельнікава7.

Некаторыя звесткі пра царкоўна-рэлігійныя падзеі ў Беларусі, узаемаад-носіны i змену статусу канфесій пасля далучэння да Расійскай імперыі ўтрымліваюць два тамы апісання дакументаў канцылярыі мітрапалітаў грэка-уніяцкіх цэркваў1. Акрамя гісторыі уніяцкай царквы ў Беларусі, Літве i Украіне яны закранаюць узаемаадносіны паміж уніяцкай i каталіцкай кан-фесіямі, асабліва ў канцы XVIII - першай чвэрці XIX ст. Разам з анатацыямі даюцца ўрыўкі, а часам i поўныя тэксты асобных дакументаў.

Цікавыя дакументальныя матэрыялы, прысвечаныя падзеям 1830-1831 гг. у Беларусі, змешчаны ў дадатках да кнігі Д. Кропатава, які да вышэй азначаных падзей звяртаецца ў сувязі з напісаннем жыццянарыса М. Мураўёва. Дакументы расказваюць аб ходзе паўстання ў Дзісенскім павеце, дзеяннях А. Гелгуда, Д. Хлапоўскага, Ф. Роланда. Прыводзяцца прадпісанні М. Мураўёва па аднаўленню дзейнасці афіцыйнай улады пасля задушэння паўстання, меркаванні магілёўскага губернатара аб ходзе i прычынах паўстання2.

Выданне дакументальных зборнікаў працягвалася і ў паслякастрычніцкі перыяд. Шэраг тэматычных і зборнікаў дакументаў агульнага характару, прысвечаных сацыяльна-палітычнай, эканамічнай гісторыі і куль­туры Беларусі, быў надрукаваны ў 30-я гг. i ў другой палове XX ст.3

Да 100-годдзя паўстання 1863-1864 гг. калектывам расійскіх, польскіх, літоўскіх i беларускіх даследчыкаў быў падрыхтаваны i выдадзены шмат-томны збор дакументаў i матэрыялаў. Дзве кнігі з гэтай серыі прысвечаны падзеям у Літве i Беларусі4.

Важнай крыніцай па гісторыі рэвалюцыйных падзей 1905-1907 гг. з'яўляюцца хронікі рабочага руху. Першымі, часта певядомымі аўтарамі гэтых хронік былі ўдзельнікі i сведкі надзеіі5. У 1955 г. архіўнае кіраўніцтва БССР i Інстытут гісторыі АН БССР выдалі зборнііс дакументаў i матэрыялаў па гісторыі рэвалюцыйнага руху ў Беларусі ў 1905-1907гг. 6

Цікавыя матэрыялы можна знайсці ў зборніках дакументаў па праб-леме развіцця грамадскіх рухаў у Беларусі, выдадзеных у розныя часы ў Беларусі, Расіі i Польшчы. Шэраг зборнікаў утрымлівае дакументальныя сведчанні аб дзейнасці нелегальных палітычных партый у Бела­русі1.

Дакументальныя публікацыі па праблеме Першай сусветнай вайны пачалі з'яўляцца ўжо ў ходзе вайны2. У міжваенныя дзесяцігоддзі XX ст. па-за межамі Беларусі былі апублікаваны дакументальныя зборнікі аб ваенным за-канадаўстве немцаў на акупіраванай тэрыторыі3, ix палітыцы ў школьнай справе.

Увядзенне ў навуковы ўжытак вялікай колькасці дакументаў i матэрыялаў суправаджалася больш актыўнай публікацыяй шэрагу даследаванняў, садзейнічала пераасэнсаванню i істотнаму ўдакладненню некаторых раней зробленых высноў.

Выключна важнай, a ў шэрагу выпадкаў i адзінай крыніцай для вывучэн-ня гістарычных працэсаў, што адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў азначаны перыяд, з'яўляюцца статыстычныя матэрыялы (архіўныя i друкаваныя). Ix накапленню i захаванню паспрыяла ўтварэнне дзяржаўных статыстычных устаноў - з 1834 г. Статыстычнага аддзялення Міністэрства ўнутраных спраў, аз 22 снежня 1852 г. - Статыстычнага камітэта МУС, які ў 1857 г. быў перайменаваны ў Цэнтральны статыстычны камітэт (ЦСК) i дзейнічаў да 1917 г. За гэты час ён выдаў шмат матэрыялаў сацыяльна-эканамічнага, дэмаграфічнага i іншага характару. Апрача публікацый МУС статыстычныя матэрыялы друкаваліся таксама ў выданнях дзяржаўных устаноў, якія ве­дал! фінансамі, шляхамі зносін, вайсковымі справамі i інш. Пры гэтым варта адзначыць, што ёсць асобныя праблемы, якія цалкам грунтуюцца на аналізе матэрыялаў статыстыкі, перш за ўсё гісторыка-дэмаграфічныя.

Асноўнай дэмаграфічнай крыніцай першай паловы XIX ст. з'яўляюцца матэрыялы рэвізій, як апублікаваныя3, так i архіўныя, змешчаныя ў фондзе Дэпартамента розных падаткаў i збораў (ф.571) Расійскага дзяржаўнага гістарычнага архіва ў Санкт-Пецярбургу (РДГА). Рэвізіі не былі ўсеагульнымі аднадзённымі перапісамі, a працягваліся па некалькі гадоў. Яны праводзіліся ў сувязі з увядзеннем у Расіі падушнага падатку, таму рас-паўсюджваліся толькі на падатныя саслоўі, прычым большасць з ix не ўлічвала жаночы пол. У зводных рэвізскіх матэрыялах (акладных кнігах i пераліковых ведамасцях) звесткі аб непадатных саслоўях (дваранах, духавенстве i інш.), сабраныя нерэвізскім шляхам, заносіліся "для аднаго толькі ліку". Пры гэтым статыстычныя даныя адносна дваран можна лічыць больш-менш дакладнымі толькі з 30-х гг. XIX ст.

У парэформенны час назмену рэвізіям прыйшоў бягучы адміністрацыйна-паліцэйскі падлік насельніцтва. Ён праводзіўся чынамі паліцыі, якія "па гарадскіх кварталах i сельскіх станах" збіралі звесткі на падставе спісаў жы-хароў населеных месцаў. Гэтыя матэрыялы раскіданы па розных крыніцах.

Значная ix колькасць змешчана ў штогадовых справаздачах губернатараў, якія знаходяцца ў фондах Камітэта міністраў (ф.1263), Савета міністраў (ф.1281) i Департамента агульных спраў МУС (ф.1284) РДГА. Разнастайная дэмаграфічная статыстыка знаходзіцца ў фондах губернскіх статкамітэтаў мясцовых архіваў i Цэнтральнага статыстычнага камітэта. (ф. 1290) РДГА. Акрамя таго, звесткі аб колькасці i складзе насельніцтва ca справаздач начальнікаў губерняў у выглядзе табліц публікаваліся ў "Памят­ных книжках" i "Обзорах губерний" за адпаведныя гады. "Памятные книж­ки" Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай i Сувалкскай губерняў змяшчалі і статыстычныя звесткі аб развіцці прамыс-ловасці, гандлю, вучэбных устаноў, даведкі аб пасадах мясцовых чыноўнікаў, духавенства, ix адукацыі. Свае памятныя кніжкі таксама штогод друкавала Віленская вучэбная акруга i пагубернскія дырэкцыі народных вучылішч.

Каштоўнай i адзінай крыніцай для даследавання натуральнага руху насельніцтва з'яўляюцца матэрыялы царкоўнага ўліку (метрычныя кнігі i кліравыя ведамасці). Выпіскі з метрычных кніг царкоўных прыходаў i кансісторый паступалі ў цэнтральныя духоўныя ведамствы - Свяцейшы Сінодi Дэпартамент духоўных спраў іншаземных веравызнанняў. 3 1867 па 1910 г. зводныя даныя аб колькасці шлюбаў, нованароджаных i памерлых па губернях i паветах публікаваліся ў перыядычных выданнях1. Яны ж змешчаны ў архіўных i апублікаваных матэрыялах губернатарскіх справаздач.

Найбольш поўныя дэмаграфічныя звесткі, як вядома, даюць навукова арганізаваныя перапісы, якія ў шэрагу краін Еўропы сталі праводзіцца з пачатку XIX ст. У Расіі, з яе бюракратычнымі перашкодамі, такі перапіс удалося здзейсніць толькі ў 1897 г. У яго аснове ляжаў праект П. Сямёнава Цян-Шанскага. Улічвалася пастаяннае, наяўнае i прыпісное насельніцтва, распрацоўка ж вялася пераважна па наяўным насельліцтве. З-за нізкай адукацыі жыхароў асноўную працу выконвалі перапісчыкі. Перапісныя лісты запаўняліся за 10-30 дзён да дня перапісу. Затым накрытычную дату - 9 лютага (28 студзеня) - перапісчыкі ўносілі неабходныя папраўкі i дапаўненні.

У перапісныя лісты было унесена 14 пытанняў, шэраг з якіх аб'яднаны або сфармуляваны неадназначна: узрост; пол; сямейнае становішча; саслоўе; веравызнанне; стан або званне; адносіны да галавы сям'і ці гаспадаркі; месца нараджэння; месца прыпіскі; месца пастаяннага пражывання; адзнака

аб часовым пражыванні ці адсутнасці; родная мова; пісьменнасць ці вучоба; заняткі, рамяство, промысел, пасада ці служба (з вылучэннем галоўнага i дадатковага занятку i адносін да воінскага абавязку). Аб'яднанне пытанняў пра ўменне чытаць i навучанне або заканчэнне курсу вучобы не дазволіла вызетліць узровень адукацыі. Заблытаным аказалася i пытанне аб занятках. Адсутнасць жа пытання пра нацыянальнасць i падмена яго звесткамі аб роднай мове i сёння прыводзіць да розных навуковых маніпуляцый аб этнічным складзе насельніцтва Беларусі таго часу. Але нягледзячы на гэтыя i іншыя недахопы, Першы ўсеагульны перапіс насельніцтва Расійскаіі імперыі 1897 г. - адзіная больш-менш дакладная крыніца, якая дае шырокі спектр дэмаграфічных характарыстык народанасельніцтва канца XIX ст. Параўнанне вынікаў перапісу з лічбамі бягучага адміністрацыйнага падліку па стану на 1 студзеня 1897 г. паказвае, што апошні некалькі завышаў агуль-ную колькасць насельніцтва.

Абсалютная большасць матэрыялаў перапісу 1897 г. была апрацавана i вы-дадзена асобнымі кнігамі па кожнай губерні, у тым ліку і пяці беларускіх1. Неапрацаванымі засталіся бланкі перапісу двух найменняў, што знаходзяцца ў фондзе статкамітэта РДГА:"Звесткі аб населеных пунктах", "Ведамасці падліку насельніцтва"2.

Асаблівую цікавасць уяўляюць спісы населеных месц, якія былі складзе-ны на ўсе без выключэння паселішчы, нават тыя, дзе пражываў адзін чалавек. Пры гэтым указваліся ix юрыдычная прыналежнасць, геаграфічнае становішча, колькасць жыхароў мужчынскага i жаночага полу, наяўнасць культавых збудаванняў, вучэбных i медыцынскіх устаноў, прамысловых прадпрыемстваў, прыдарожнай інфраструктуры (паштовых станцый, пастаялых двароў, шынкоў, піцейных кропак i інш.), гандлёвых лавак, перыядычных кірмашоў i г.д.

Для аналізу змяненняў колькасці i складу насельніцтва ў пачатку XX ст. асноўнай крыніцай, як i ў другой палове XIX ст., з'яўляюцца матэрыялы адміністрацыйна-паліцэйскага ўліку насельніцтва, вынікі якога за кожны год пачынаючы з 1904 г. публікаваліся ў перыядычных статыстычных даведніках3.

Не менш важную ролю адыгрываюць статыстычныя матэрыялы i для вывучэння сацыяльна-эканамічных праблем. 3 развіццём прамысловасці ў першай палове XIX ст. былі складзены некалькі спісаў мануфактур i пра­мысловых прадпрыемстваў Расійскай імперыі, куды папалі звесткі i пра Беларусь. У другой палове XIX ст. новай з'явай стала выданне даведнікаў аб фабрычных i заводскіх прадпрыемствах, а з пачатку XX ст. - даведнікаў акцыянерных кампаній і гандлёвых дамоў. З развіццём банкаўскай справы з'явіўся комплекс архіўных i друкаваных матэрыялаў па гэтым пытанні, які ахоплівае перыяд з 60-х гг. XIX ст. па 1917 г.

Дынаміка урбанізацыйных працэсаў у Беларусі знайшла сваё адлюстра-ванне ў даведніках па стану гарадскога насельніцтва i гарадской гаспадаркі, сярод якіх паўнатой i дасканаласцю вылучаецца "Сборник сведений о на­стоящем состоянии городского хозяйства в главнейших городах России"* i даведнікі "Города России" за 1904 i 1910 гг.5

Сярод статыстычных матэрыялаў варта назваць публікацыі вынікаў усерасійскіх сельскагаспадарчых перапісаў 1916 i 1917 гг.6, а таксама статы-стычны зборнік "Россия в мировой войне 1914-1918 гг. (в цифрах)"7.

Нельга абысціся без статыстычных даных i пры вывучэнні канфесіянальнай сітуацыі ў краі. Аднак апрацаваных матэрыялаў па тэматыцы існуе няшмат. У 1897 г. магістрам багаслоўя I. Праабражэнскім на падставе штогодных справаздач обер-пракурораў Свяцейшага Сінода быў складзены зборнік "Отечественная церковь по статистическим данным с 1840-41 по 1890-91 гг." У ім змешчаны статыстычныя звесткі адносна колькасці празаслаўных цэркваў (як прыходскіх, так i прыпісных) па ўсіх праваслаўных лрыходах Расійскай імперыі, колькасць прыхаджан у ix, а таксама даныя пра тых, хто перайшоў у праваслаўе з іншых канфесій1.

У XIX ст. адбылося станаўленне статыстыкі як навуковай дысцыпліны i менавіта ў працах статыстыкаў, а не гісторыкаў дадзена першая спроба навуковага асэнсавання эканамічнай гісторыі Беларусі XIX - пачатку XX ст. Беларускія матэрыялы сустракаюцца ў публікацыях эканамістаў i статыстыкаў, прысвечаных агульнарасійскім пытанням i значна радзей праблемам рэгіянальнага характару - эканоміцы так званага Паўночна-Заходняга краю, або эканамічных аглядаў стану эканомікі басейнаў Заходняй Дзвіны, Дняпра i Немана.

Сістэматычныя пагубернскія апісанкі эканомікі выкладзены ў ваенна-тапаграфічных даведніках. Сярод ix найбольшую каштоўнасць уяўляюць "Военно-статистическое обозрение Российской Империи" (СПб., 1848-1852) i "Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба" (СПб., 1861-1864), якія складаліся асобна для кожнай губерні.

Своеасаблівымі крыніцамі з'яўляюцца працы з храналагічным пералікам баявых дзеянняў у часы паўстанняў 1830-1831 i 1863-1864 гг.2, а таксама выступленні на пасяджэннях дзяржаўных дум3.

Нягледзячы на наяўнасць дастаткова вялікай колькасці друкаваных матэрыялаў, шмат матэрыялаў справаводства цэнтральных i мясцовых органаў дзяржаўнай улады яшчэ засгаюцца неапрацаванымі. Знаходзяцца яны пераважна ў архівасховішчах Мінска, Гродна, Вільні, Санкт-Пецярбурга, Масквы, часткова Украіны. Іх асноўная маса ўзнікла ў выніку дзейнасці бюракратычнага апарата Расійскай імперыі на беларускіх землях, а таксама ў ходзе адміністрацыйнага кіравання імі з Пецярбурга i Вільні. У матэрыялах мясцовай адміністрацыі асаблівае значэнне маюць штогадовыя справаздачы губернатараў. Яны ўтрымліваюць разнастайныя матэрыялы, якія характарызуюць жыццё беларускіх губерняў з усіх бакоў. 3 1870 г. да гэтых спра­ваздач пачалі рабіць падрабязныя статыстычныя дадаткі, якія атрымалі паз-Обзоров губерний". З канца 1870-х гг. губернскія справаздачы i агляды пачалі друкавацца.

Шмат карысных звестак па гісторыі грамадскага руху ў Беларусі можна шайсці ў фондах РДГА. Так, у фондах канцылярыі міністра ўнутраных спраў захоўваюцца штодзёпныя данясенні губернатараў аб здарэннях у B ліенскай, Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай i Гродзенскай губернях. У справаздачах губернатараў і генерал-губернатараў пра стан Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай губерняў даецца разгорнутае апісанне грамадскіх настрояў у беларускіх губернях.

Разнастайныя аспекты грамадскага жыцця (выбары ў дваранскія сходы, арганізацыя "сямейных вечароў", стварэнне "грамадскіх сходаў", даныя аб выдавецкай дзейнасці) знайшлі адлюстраванне ў справах, якія знаходзяцца ў фондах Мінскага, Віцебскага i Магілёўскага i Гродзенскага губернскіх гра-мадзянскіх губернатараў (НГАБ). У гэтым жа архіве можна знайсці каштоўныя звесткі аб дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў у фондах губернскіх прысутніцтваў па справах аб таварыствах i саюзах. У НГАБ захощваюцца таксама фонды асобных грамадскіх арганізацый: Таварыства мінскіх урачоў, Віцебскага мясцовага кіраўніцтва Чырвонага Крыжа, камітэтаў папячыцельства аб народнай цвярозасці, кіраўніцтва віцебскага губернскага та­варыства, Беларускага вольнага эканамічнага таварыства, Таварыства паляпшэння народнай працы i інш.

У гістарычных архівах Вільнюса, Санкт-Пецярбурга i Масквы знаходзяц­ца справы аб дзейнасці нелегальных канспіратыўных гурткоў. Шмат карыснай інфармацыі аб дзейнасці рэвалюцыйных арганізацый i рабочых гурткоў другой паловы XIX ст. у Беларусі можна знайсці ў "Обзорах важнейших до­знаний, производившихся в жандармских управлениях империи по государственным преступлениям" i іншых справаздачах "для службовага карыстання"1.

Цікавыя i разнастайныя матэрыялы па саслоўнай і нацыянальнай палітыцы царскага ўрада знаходзяцца ў шэрагу архіваў. Найбольш каштоўныя дакументы захоуваюцца ў РДГА - фондах дэпартамента агульных спраў МУС, канцылярыі міністра ўнутраных спраў, яўрэйскага камітэта, дэ­партамента Герольдыі. Даследаваць гэту праблему дапамагаюць таксама ма­тэрыялы Нацыянальнага гістарычнага архіва Літвы (НГА Літвы); i НГАБ у Мінску (фонды Магілёўскага дваранскага дэпутацкага схода, канцылярый Мінскага, Віцебскага губернскіх прадвадзіцеляў дваранства, канцылярыя Віцебскага губернскага дваранскага дэпутатскага сходу, Рэчыцкага i Слуцкага гарадавых магістратаў, Гарадоцкай i Лепельскай гарадскіх дум, Віцеб-скай рамеснай управы, Аршанскай гарадской управы i інш.).

Шмат разнастайных i цікавых дакументаў, якія даюць магчымасць праа-налізаваць канфесіянальную палітыку на тэрыторыі Беларусі, утрымліваецца ў РДГА. Найбольш аб'ёмнымі i навукова значнымі з'яўляюцца фонды канцылярый Свяцейшага Сінода i обер-пракурора Свяцейшага Сінода, Дэ­партамента духоўных спраў іншаземных веравызнанняў, Рымскака-таліцкай духоўнай калегіі Міністэрства ўнутраных спраў, Генеральнай евангеліцка-лютэранскай канцылярыі. Каштоўныя матэрыялы, што дазва-ляюць стварыць аб'ектыўную карціну канфесіянальнай сітуацыі ў заходняй частцы Беларусі, знаходзяцца ў НГА Літвы (фонды Віленскай праваслаўнай духоўнай кансісторыі, Літоўскага епархіяльнага вучылішчнага савета, Літоўскай праваслаўнай духоўпай семінарыі, Літоўскай праваслаўнай архіепіскапскай канцылярыі, Віленскай рымска-каталіцкай духоўнай кансісторыі, Евангеліцка-лютэранскай царквы, стараверскай абшчыны Віленскай губерні). Разрозненыя, але не менш цікавыя i інфармацыйна насычаныя дакументальныя матэрыялы захоўваюцца ў аддзелах рукапісаў Расійскай нацыянальнай бібліятэкі ў Санкт-Пецярбургу (фонды 629 -Ратч В. Ф.; 52 - Бацюшкавы П. М. i С. М.; 1000 - Збор асобных паступленняў) i бібліятэкі Акадэміі навук Літвы - фонды Літоўскай праваслаўнай кансісторыі, Курыі Віленскай мітраполіі, Віленскага капітула, Сінода евангелікаў-рэфарматараў Літвы. Значная колькасць матэрыялаў па дадзенай праблеме ўтрымліваецца ў архівах Мінска i Гродна.

Велізарная па аб'ёму i дастаткова інфарматыўная таксама наяўная база архіўных крыніц па гісторыі Беларусі перыяду Першай сусветнай вайны. Дакументы расійскага i германскага галоўнакамандаванняў, штабоў, злучэнняў i часцей, спецыяльных служб утрымліваюць шматлікія звесткі аб стратэгічным, тактычным планаванні ваенных аперацый, ходзе баявых дзеянняў на тэрыторыі Беларусі, маральна-баявым стане войскаў, удзеле вайскоўцаў у пал ітычных рухах i партыях, адносінах да рэвалюцыиных падзей i інш. Аднак абсалютная большасць гэтых дакументаў знаходзіцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь i практычна недаступная для беларускіх даследкаў.

Сярод айчынных архівасховішчаў значную колькасць крыніц па перыяду Першай сусветнай вайны ўтрымлівае НГАБ у Мінску. У фондах мясцовых органаў царскай адміністрацыі (губернскіх праўленняў, канцылярый губернатараў, судовых, паліцэйскіх, ваенных устаноў), органаў гарадскога, земскага i саслоўнага самакіравання, гаспадарча-эканамічных, культурна-асветных, дабрачынных арганізацый утрымліваюць дакументы аб ходзе мабілізацыі ў беларускіх губернях, мерах царызму па ўстанаўленню i падтрыманню тут рэжыму ваеннага становішча, адносінах розных сацыяльных пластоў да вайны, правядзенні рэквізіцый, стане гаспадаркі, вымушаных міграцыях насельніцтва i інш. У гэтых дакументах утрымліваецца таксама інфармацыя аб грамадска-палітычных, нацыянальных арганізацыях,

нарастанні ў гады вайны апазіцыйных i рэвалюцыиных настрояў. Становішча ў заходняй частцы Беларусі пад нямецкай акупацыяй у пэўнай ступені адлюстроўваюць дакументы віленскіх беларускіх арганізацый у фондзе Беларускага музея імя I. Луцкевіча. Частка гэтага фонду зберагаецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры i мастацтва БДАМЛіМ).

Нягледзячы на шматлікія страты архіўных спраў у ходзе падзей XIX i XX стст., тыя матэрыялы, якія захаваліся дагэтуль, у цэлым дазваляюць даволі падрабязна адлюстраваць сацыяльна-эканамічныя, палітычныя, культурныя працэсы, што адбываліся ў Беларусі ў канцы XVIII - пачатку ХХст. Каштоўнай крыніцай па гісторыі Беларусі з'яўляецца мемуарная літаратура. У ёй адлюстроўваецца шырокі спектр сацыяльна-эканамічных, палітычных, культурных, этнаканфесіянальных працэсаў. Цікавасць да мемуараў удзельнікаў розных палітычных i ваенных падзей, прадстаўнікоў вядомых магнацкіх родаў, духавенства, расійскіх чыноўнікаў i ваенных, якія жылі ў Беларусі i Літве ў канцы XVIII-XIX ст. або знаходзіліся некаторы час на яе тэрыторыі, узнікла яшчэ ў другой палове XIX ст.

Успаміны, дзённікі, лісты, напісаныя прадстаўнікамі дваранскага саслоўя, закранаюць не толькі прыватнае жыццё дзеючых асоб, але i палітычныя падзеі краю: удзел аўтараў у тайных таварыствах, вайне 1812 г., паўстаннях 1794,1830 - 1831 гг. (або ў падаўленні гэтых паўстанняў), працы ў мясцовай адміністрацыі i інш. Гэта літаратура выдадзена ў розныя часы ў выдавецтвах Санкт-Пецярбурга, Вільні, Львова, Варшавы, Кракава (пераважна на польскай мове).

Успаміны аднаго з удзельнікаў тайнай арганізацыі "Віленская асацыя-цыя" (1796-1797) прыора віленскіх дамініканцаў Ф. Цяцерскага распавяда-юць пра допыты членаў групы, якія вёў віленскі губернатар Фрызель, высылцы i ix жыцці ў Сібіры1. У зборнік мемуараў іншых тайных арганізацый - філаматаў i філарэтаў - увайшлі ўспаміны i дзённікі I. Дамейкі, Т. Красінскага, О. Слізня, М. Чарноцкага, Т. Зана, Э. Масальскага, Ф. Малеўскага2.

С. Мараўскі ўспамінаў, як былі арыштаваны члены тайнага таварыства "Национальное масонство" М. Ромер, маршалак I. Завіша, С. Вагнер, Чаркоўскі, К. Празор i адпраўлены ў Петрапаўлаўскую крэпасць, але пазней ix адпусцілі3.

Асобны зборнік успамінаў прысвечаны падзеям 1830-1831 гг.4 У ім распавядаецца пра ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі i Літвы, стварэнне паўстанцкіх камітэтаў, удзел у паўстанні каталіцкага духавенства i іншых слаёў насельніцтва.

Шэраг мемуараў сведчыць пра змены, што адбываліся ў палітыцы цар-скага ўрада на тэрыторыі Беларусі пасля лістападаўскага паўстання. Так, Г. Стэцкі адзначаў, што калі раней губернскі маршалак практычна быў незалежны ад губернатара i мог непасрэдна звяртацца да імператара з просьбай аб аўдыенцыі, то пасля паўстання ён пераўтвараецца ў сляпога выканаўцу яго ўказаў5. Другі аўтар мемуараў - Г. Пузыніна - адзначала, што пасля падаўлення паўстання быццам страшэнны ураган пранёсся па краі, вырываючы з дамоў цэлыя сем'і. Грамадства страціла ўшіывовыя імёны: Е. Сапегу, двух Плятэраў, Т. Пуслоўскага, А. Гарэцкага, А. Валовіча i інш.6

Дастаткова рэдкімі, a таму вельмі каштоўнымі i цікавымі з'яўляюцца ўспаміны простых сялян-беларусаў7. Пра жыццё жанчын-шляхцянак расказваюць успаміны Е. Фелінскай8. Спецыфікай гэтых успамінаў з'яўляецца прэзентацыя беларускага шляхецкага грамадства пачатку XIX ст. праз жаночыя вобразы. Паслядоўнае апісанне этапаў жыцця, перамяшчэння па сацыяльнай лесвіцы дазваляе скласці ўяўленне не толькі пра штодзённае жыццё шляхцянак таго часу, але i прасачыць, як змяняліся функцыі, правы i адносіны да ix з боку тагачаснага грамадства.

Мемуарная спадчына з'яўляецца вельмі важнай крыніцай даследавання гісторыі Беларусі напярэдадні і падчас вайны 1812 г. Аднак большасць звестак, прысвечаных адлюстраванню баявых дзеянняў ці ваенна-паходнаму быту войскаў, характарызуецца пэўнай супярэчлівасцю i фрагментарнасцю. Што тычыцца дзейнасці акупацыйных органаў улады, створаных Напалеонам на тэрыторыі Беларусі, успаміны ўраджэнцаў Беларусі, якія складалі аснову марыянетачнага апарату кіравання, тых, хто знаходзіўся на акупіраванай тэрыторыі1, а таксама французскіх чыноўнікаў2 з'яўляюцца унікальнай крыніцай для вывучэння сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў краі.

Пра паводзіны, настроі i адносіны розных слаёў насельніцтва да войскаў "Вялікай арміі" можна даведацца з мемуарнай спадчыны тых, хто зна-ходзіўся ў напалеонаўскай3 або ў расійскай4 арміі.

У пачатку XX ст. выйшлі з друку тэматычныя мемуарныя анталогіі, прысвечаныя падзеям 1812 г. У. Харкевіч апублікаваў рукапісныя дзённікі, запіскі i ўспаміны 29 удзельнікаў вайны 1812 г.5 Матэрыялы з урыўкаў больпі як 84 мемуараў i дзённікаў удзельнікаў вайны 1812 г. i cyчаснікаў-іншаземцаў (у перакладзе на рускую мову) увайшлі ў юбілейны зборнік успамінаў прадстаўнікоў "Вялікай арміі"6.

У 90-я гг. XX ст. у тэматычных зборніках былі апублікаваны дзённікі i ўспаміны расійскіх генералаў i афіцэраў з грунтоўным навукова-даведачным апаратам7. У 1995 г. A. Грыцкевіч падрыхтаваў i выдаў у перакладзе на беларускую мову тэксты памятных запісак М. Агінскага, надрукаваныя ў яго ўспамінах i пададзеныя Аляксандру I у 1811 г.1

У 2003 г. у выніку творчага супрацоўніцтва французскага гісторыка Ф. Бакура i беларускага вучонага А. Яноўскага ўбачыў свет рукапіс польскага генерала М. Сакальніцкага2, у якім даецца шырокая панарама ваенна-палітычнай сітуацыі напярэдадні вайны 1812 г.

Для гісторыкаў, якія займаюцца канфесіянальнымі пытаннямі, каштоўнай крыніцай з'яўляюцца мемуары, перапіска вядомых праваслауных іерархаў падчас далучэння уніяцкай царквы да праваслаўнай. Некаторыя з ix маюць цікавыя дакументальныя дадаткі. Сярод ix - прамовы магілёўскага праваслаўнага архіепіскапа Георгія (Каніскага), успаміны літоўскага мітрапаліта I. Сямашкі, полацкага архіепіскапа В. Лужынскага, мінскага архіепіскапа А. Зубко, перапіска полацкага епіскапа Смарагда, дзённік першага мітрапаліта ўсіх рымакаталіцкіх цэркваў у Расійскай імперыі С. Богуша-Сестранцэвіча3. Выклікае цікавасць i такое каштоўнае выданне, як дзённік мінскага праваслаўнага архіепіскапа М. Галубовіча. Кніга падрыхтавана i выдадзена на польскай (мова арыгіналу) i беларускай мовах з каментарыямі літаратуразнаўцам Я. Янушкевічам4.

Багатая звесткамі мемуарная літаратура3 i публіцыстычныя творы дзеячаў грамадскіх рухаў6. Актыўнае вывучэнне i збор крыніц па гісторыі рэвалюцыйнага руху пачалося пасля Лютаўскай i Кастрычніцкай рэвалюцый 1917 г. Мемуары ўдзельнікаў апазіцыйнага i рэвалюцыйнага руху ў Беларусі друкаваліся на старонках такіх часопісаў, як "Былое" (1917-1926), "Пролетарская революция" (1921-1941), "Каторга и ссылка" (1921-1935), Красная летопись" (1922-1934, 1936-1937), "Красный архив" (1922-1941).

Шматлікія публікацыі мемуарнага характару ўключаюць шэраг крыніц па гісторыі Першай сусветнай вайны. Яны належаць пяру военачальнікаў1, дыпламатаў2, грамадскіх і палітычных дзеячаў3.

Вялікі інфармацыйны матэрыял утрымліваюць разнастайныя органы перыядычнага друку. Аналіз перыядычных вьщанняу адыгрывае важную ролю ў разуменні працэсу развіцця грамадскіх рухаў. Перш за ўсё гэта часопіс "Вестник Западной России", газеты "Минский листок", "Наша ніва" і іншыя, а таксама нелегальныя выданні палітычных партый і груповак ("Накануне. Социаль­но-революционный обзор", "Община", "Русский рабочий", "Самоуправле-Орган соц-рев.", "Искра" i інш).

Увагі заслугоўвае перыёдыка, што выходзіла надчас вайны 1812 г. у Вар­шаве, Вільні, Мінску4. У "Мінскай часовай газеце", якая выдавалася на польскай мове, публікаваліся пастановы Камісіі Часовага ўрада ВКЛ, часовых уладных структур Мінска, распараджэнні кіраўніцтва Мінскага дэпартамента; перадрукоўваліся матэрыялы з газеты "Kuryer Litewski" i паведам-ленні з замежнай прэсы. Шмат матэрыялаў было прысвечана асвятленню падзей з тэатра ваенных дзеянняў i хронікі мясцовага жыцця: апісанню свят-каванняў i ўрачыстасцей з нагоды дня нараджэння французскага імператара, інфармаванні аб перамогах напалеонаўскай арміі i г.д. Аднак трэба мець на ўвазе, што ў артыкулах гэтых афіцыйных перыядычных выданняў, якія адлюстроўвалі грамадскія настроі, часам перабольшваліся прыклады патрыятычнага запалу мясцовых жыхароў, фальсіфікаваліся баявыя поспехі напалеонаўскіх войскаў.

Шмат каштоўных звестак па гісторыі канфесій у Беларусі, ix узаемаадносінах утрымліваецца ў духоўным перыядычным друку, перш за ўсё пра-васлаўнага кірунку, які падтрымліваўся дзяржавай асабліва пачынаючы з 60-х гг. XIX ст. Калі ў пачатку тых гадоў, згодна звесткам обер-пракурора Свяцейшага Сінода, ва ўсёй Расійскай імперыі выдаваліся толькі чатыры часопісы (пры духоўных акадэміях), то ўжо ў 1866 г. спіс праваслаўных духоўных перыядычных вьщанняу вырас да 37. У пачатку XX ст. у Расіі вы-давалася больш за 500 выданняў духоўнага зместу.

Перыядычныя выданні праваслаўнай царквы ў беларуска-літоўскіх епархіях былі прадстаўлены "Епархиальными ведомостями": Літоўскімі (1863-1917); Мінскімі (1869-1917); Полацкімі (1874-1916); Магілёўскімі (1883-1916); Гродзенскімі (1901-1915). Нярэдкай з'явай была публікацыя на старонках Епархиальных ведомостей" рэцэнзій на навуковыя працы, што тычыліся канфесіянальнай гісторыі краю. 3 задавальненнем змяшчалі яны на сваіх старонках працы, прысвечаныя гісторыі Беларусі, калі тыя ўпісваліся ў рамкі афіцыйнай канцэпцыі. Друкаваліся матэрыялы краязнаўчага характару: па гісторыі канкрэтнага населенага пункта, царквы ці манастыра, пра асобныя гістарычныя падзеі i т.д.1

Для вывучэння гістарычных падзей падчас Першай сусветнай вайны важную ролю адыгрываюць расійскія перыядычныя выданні ("Новый эко-номист", "Национальные проблемы", "Дело народа", "Новое время", "День"), германскія ("Zeitung der 10. Armee", "Grodner Zeitung", "Die Watcht im Osten"), польскія ("Dziennik Wileński", "Dziennik Miński"), беларускія ("Наша ніва", "Гоман", "Беларускі шлях") i інш. Ix колькасць асабліва ўзрас-ла на неакупіраванай тэрыторыі Беларусі пасля падзення царызму, дасягнуўшы некалькіх дзесяткаў назваў.

Асабліва каштоўнай крыніцай для вывучэння розных аспектаў гісторыі Беларусі пачатку XX ст. з'яўляецца газета "Наша ніва". Сацыяльнай базай выдання i аб'ектам яе ўвагі з'яўляўся працоўны народ, перш за ўсё сялянства. Пры аналізе i ацэнцы большасці публікацый звяртаюць на сябе ўвагу ix форма i стыль, якія вынікалі з арыентацыі на сялян i абумоўліваліся наяўнасцю цэнзуры. Некаторая зададзеная спрошчанасць i народная вобразнасць пісьма, своеасаблівая інфармацыйнасць многіх артыкулаў сведчылі аб разуменні супрацоўнікамі рэдакцыі асветніцкіх задач, гаварылі аб ix высокім журналісцкім майстэрстве, здольнасці наладзіць шчыры дыялог з чытачамі.

Апублікаваныя ў "Нашай ніве" матэрыялы - аўтарытэтныя крыніцы па гісторыі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, гісторыі літаратуры i мастацтва, этнаграфіі, рэлігіязнаўству. Важнай крыніцай па гісторыі нацыя-нальнай культуры з'яўляецца i архіў газеты, рукапісная спадчына Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча i інш., у тым ліку сёнпя невядомых аўтараў i дзеячаў нацыянальнага руху, перапіска рэдакцыі са сваімі аўтарамі. Важна падкрэсліць, што лісты чытачоў, а таксама шматлікія артыкулы з'яўляюцца каштоўнай крыніцай i для вывучэння працэсу этнічнага самаўсведамлення беларусаў, асаблівасцей ix нацыянальнага характару.

У цэлым наяўная база гістарычных крыніц (друкаваных i рукапісных) з улікам ix перакрыжаванай верыфікацыі дае магчымасць дасканала даследаваць гістарычныя працэсы, што адбываліся ў Беларусі ў канцы XVIII - па­чатку XX ст.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 732. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Образование соседних чисел Фрагмент: Программная задача: показать образование числа 4 и числа 3 друг из друга...

Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Краткая психологическая характеристика возрастных периодов.Первый критический период развития ребенка — период новорожденности Психоаналитики говорят, что это первая травма, которую переживает ребенок, и она настолько сильна, что вся последую­щая жизнь проходит под знаком этой травмы...

Что такое пропорции? Это соотношение частей целого между собой. Что может являться частями в образе или в луке...

Растягивание костей и хрящей. Данные способы применимы в случае закрытых зон роста. Врачи-хирурги выяснили...

ФАКТОРЫ, ВЛИЯЮЩИЕ НА ИЗНОС ДЕТАЛЕЙ, И МЕТОДЫ СНИЖЕНИИ СКОРОСТИ ИЗНАШИВАНИЯ Кроме названных причин разрушений и износов, знание которых можно использовать в системе технического обслуживания и ремонта машин для повышения их долговечности, немаловажное значение имеют знания о причинах разрушения деталей в результате старения...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия