Становішча ва Усходняй Беларусі
Гаспадарчая разруха. Жыццёвы ўзровень насельшцтва.Беларускія абшары на ўсход ад лініі германскіх і расійскіх акопаў (больш за 150'тыс. км2 сучаснай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, 75 % яе агульнай плошчы) працягвалі заставацца пад юрысдыкцыяй царскіх улад. Гэта прастора (Вщебская, Магілёўская і большая частка Мінскай губерні) служыла тылавой зонай расійскага Заходняга фронту. Вайна і сюды прынесла дэзарганізацыю народнай гаспадаркі, рэзка пагоршыла становішча насельніцтва. Так, павялічыліся дыспрапорцыі ў функцыяніраванні прамысловага У гады вайны хутка пачалі нарошчваць вытворчасць хлебапякарна-сушыльныя, тэкстыльныя, швейныя, абутковыя прадпрыемствы. Іх ўдзельная вага ў цэнзавай прамысловасці Беларусі вырасла з 1,6 % у 1913 г. да 13,2 % У 1917 г. на вытворчасць ваеннай прадукцыі пераключаліся металаапра-цоўчыя прадпрыемствы3. Аб велічыні ваенных прыбыткаў сведчаць наступныя факты: на Рэ-чыцкім дротава-цвіковым заводзе яны выраслі ў 16,2 раза, Скокальскім па-равым млыне (Слуцкі павет) — у 8,8 раза, Віцебскім аптычным заводзе - у 5 разоў1. На фоне імклівага росту ваенных паставак вытворчасць мірнай прадукцыіі рэзка знізілася. 3 прычыны ўвядзення "сухога закону" амаль перастала існаваць добра развітая ў папярэдні час вінакурна-гарэлачная прамысловасць. Заняпалі дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы, скарацілася вытворчасць цэглы і дахоўкі, сукна і г.д. У 1916 г. аб'ём вытворчасці прадпрыемстваў, не звязаных з выкананнем ваенных заказаў, складаў ва Усходняй Беларусі ўсяго 15-16% прадукцыі цэнзавай прамысловасці 1913г. інтарэсы народнага спажывання бьлі прынесены ў ахвяру вайне. У цэлым прамысловасць у Беларусі панесла падчас вайны большыя страты, чым у аддаленых ад фронту рэпёнах Расійскай імперыі. 3 1914 да канца 1917 г. ва Усходняй Беларусі (у межах БССР да 1939 г.) колькасць цэнзавых прадпрыемстваў (уключаючы чыгуначныя майстэрні) скарацілася з 829 да 297 (на 65 %), а колькасць занятых на іх рабочых - з 37,7 тыс. да 25,1 тыс. чалавек (на 34 %)2. На стан сельскай гаспадаркі Усходняй Беларусі згубна падзейнічала ска-рачэнне рабочай сілы ў выніку мабілізацый, прыцягнення сялян на абарон-ныя работы, ахову транспартных аб'ектаў і т.д. 3-за гэтага многія сялянскія гаспадаркі засталіся без работнікаў-мужчын. Да лета 1917 г. у Віцебскай гу-берні такіх гаспадарак было 32,5 % у сямі паветах Мінскай губерні -31,2 %\ У выніку рэквізіцый коней, адцягнення рабочай жывёлы для перавозкі ваенных грузаў і г.д. шмат гаспадарак засталося і без цяглавай сілы. Летам 1917 г. у Віцебскай губерні (без Дзвінскага, Люцынскага і Рэжыцкага паве-таў) не мелі рабочай жывёлы 14,9 % сельскіх гаспадарак, у Магтлёўскай губерні - 9,3, у сямі паветах Мінскай - 5,4 %. Значную шкоду вытворчасці наносілі будаўніцтва на сельгасугоддзях абарончых аб'ектаў, бесперапыннае перамяшчэнне па тэрыторыі Беларусі войскаў, бежанцаў і г.д. Усё гэта мела вынікам скарачэнне ў 1917 г. у параунанні з 1914 г. на неа-купаванай тэрыторыі Беларусі пасяўных плошчаў пад асноўнымі культурамі на 15,6 %5. Валавыя зборы пшаніцы ў 23 ўсходніх паветах Беларусі знізіліся ў 1917 г. у параўнанні з 1913 г. на 31 %, жыта - на 30, ячменю і аўса -на 19 (збожжавых у цэлым - на 25), бульбы - на 7 %6. 3-за рэквізіцый жывёлы і кармоў, перыядычных эпізаотый агульнае па-галоўе жывёлы ў Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях скарацілася з 1914 па 1916 г. на 11,4 %7. Вайна сур'ёзна дэзарганізавала ва Усходняй Беларусі работу транспарту, асабліва чыгуначнага. Рэзкае павелічэнне ў час вайны нагрузкі пры сла-бой тэхнічнай аснашчанасці, недахопе паравозаў і вагонаў, ва умовах паліўнага крызісу адмоўна адбілася на функцыяніраванні чыгунак. Нераз-бярыха панавала ў арганізацыі пасажырскага руху, рэзка скараціліся пера-возкі прыватных грузаў, затое ўдзельная вага ваенных перавозак ўзрасла з 1 % у1913г. да 50% у 1916г.1 Ваенныя абставіны дэфармавалі структуру знешняга і ўнутранага гандлю Беларусі. У выніку закрыцця заходніх рынкаў і зніжэння попыту на поўдні імперыі поўны крах наступіў для экспарту лесу, зменшыўся аб'ём гандлю льном - асноўных прадметаў вывазу з Беларусі У той жа час у сувязі з ростам спажывецкага попыту за кошт бежанцаў і вайскоўцаў, што нахлынулі ва ўсходнюю частку краю, вырасла ёмістасць унутранага рынку. Павялічыліся абароты па продажы адзення, тытуню, мяса, збожжа, жалеза. Спыненне казённага продажу гарэлкі спрыяла шыро-каму распаўсюджанню самагонаварэння і нелегальнага гандлю гарэлкай, на чым тайныя гандляры нажывалі велізарныя прыбыткі. Хутка абясцэньваўся царскі рубель: на момант падзення самадзяржаўя; яго афщыйны курс знізіўся да 56 кап., а пакупная здольнасць, паводле афщыйных даных, - да 27 кап. (паводле іншых звестак - нават да 14 кап.)2. Наступствы вайны і звязанай з ей гаспадарчай разрухі, падзенне пакупной здольнасці рубля значна пагоршылі становішча шырокіх мас народа. Ва Усходняй Беларусі ў сувязі з наплывам вайскоўцаў і бежайцаў харчовы крызіс, дэфіцыт прадметаў першай неабходнасці, жыллёвая праблема набылі асабліва вострыя формы. Да канца 1915 г. запасы харчавання ў гарадах Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў складалі 10-20 % ад неабходнай колькасці3. 1916 год прынёс далейшае пагаршэнне становішча. Над гарадамі навісла пагроза голаду, з-за недаядання папаўзла ўверх захворваемасць людзей. Дэфіцыт прадуктаў харчавання і іншых тавараў пацягнуў за сабой хуткі рост цэн. Да канца 1916 г. у Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губернях кошт прадуктаў і прамысловых вырабаў узрос у параўнаннні з даваен-ным часам у тры-пяць разоў. Намінальнае павышэнне заработнай платы на прадцрыемствах, якія працавалі на вайну, не кампенсавала яшчэ больш хуткага росту цэн. Народнагаспадарчы крызіс, знаходжанне ў прыфрантавой зоне адмоўна адбівалася і на жыццёвым узроўні беларускіх сялян. І без таго паменшаныя ў час вайны зборы збожжа адбіраліся бесперапыннымі рэквізіцыямі. Скарачэнне адыходніцтва і іншых сялянскіх промыслаў рэзка зменшыла грашо-выя даходы вяскоўцаў. Сяляне куплялі ўсё менш і менш, пераходзілі да натуральнай гаспадаркі. Ваенныя аперацыі расійскіх войскаў у Беларусі у 1916 г.Бядотнае са-цыяльна-эканамічнае становішча Беларусі яшчэ больш абцяжарвалася баявымі дзеяннямі на яе тэрыторыі. Каб дапамагчы войскам саюзнай Францыі, супраць якіх у раёне крэпасці Вердэн немцы перайшлі ў наступленне, Расійскае камандаванне ў сакавіку 1916 г. ажыццявіла наступальную аперацыю ў раёне Дзвінск- воз. Нарач-воз. Вішнеўскае. Агульнай мэтай аперацый вызначалася дасягненне лініі Мітава (цяпер г.Елгава, Латвія) – Баўска-Вількамір (цяпер г. Укмерге, Літва)-Вільня-Дзяляцічы (цяпер веска Навагрудскім раёне). Заходні фронт свой галоўны удар павінен быў наносіць войскамі 2-й арміі (выконваючы абавязкі камандуючага генерал А.Рагоза) у напрамку Свянцяны-Вількамір, дадатковы - войскамі 10-й арміі (генерал Я. Радкев1ч) на Вільню1. Месца і час аперацый былі выбраны няўдала: на ўчастку наступлення знаходзілася шмат азёр і балот, з-за вясно-вага бездарожжа і моцных дажджоў перамяшчацца войскам у гэтым раёне станавілася неверагодна цяжка. Расійская 2-я армія мела ў сваім складзе восем стралковых карпусоў і адну кавалерыйскую дывізію: 373 тыс. штыкоў і шабель, 605 лёгкіх і 285 цяжкіх гармат2. Наступленне 2-й арміі ажыццяўлялася трыма групамі правым флангам - на поўнач ад чыгункі Паставы-Свянцяны, цэнтральнай групоўкай - каля воз. Нарач, левым флангам - паміж азёрамі Нарач і Вішнеўскае. 2-й расійскай арміі супрацьстаяла 10-я германская (камандуючы генерал Г.Эйхгорн). Яе абарончая паласа дасягала 2 км у глыбіню, складалася з некалькіх ліній добра абсталяваных акопаў. Перад акопамі былі змайстра-ваны драцяныя загароды з каламі ў пяць-шэсць радоў, а паміж загародамі раскіданы рагаткі.. 10-я армія немцаў у складзе дзевяці пяхотных і дзвюх ка-валерыйскіх дывізій мела ў сваім распараджэнні 82 тыс. штыкоў і шабель, 29 лёгкіх і 138 цяжкіх гармат. Такім чынам, расіяне мелі вялікую колькас-ную перавагу як у жывой сіле, так і ў артылерыі. Тэта, аднак, не паўплывала на вынік аперацыі. Бітва пачалася атакай дзвюх фланговых груп 2-й арміі 5(18) сакавіка, хаця да гэтага дня канцэнтрацыя расійскіх войскаў не была закончана. Атака праводзілася неарганізавана, асобнымі карпусамі, кепска звязанымі адзін з адным. На шматлікх мясцовых рачулках пачаў трэскацца лёд, і пры іх пе-раадоленні людзі правальваліся ў ледзяную ваду. Вадой пачалі запаўняцца і акопы У такіх умовах расійскія салдаты дасягнулі на некаторых участках ума-цаванняў праціўка. У цясніне паміж азёрамі Вішнеўскае і Нарач для немцаў склалася крытычная сітуацыя, з цяжкасцю ўтрымалі яны фронт і каля Паставаў3. Але неўзабаве з-за моцнага агню немцаў і вялікіх страт на-ступальны парыў расійскіх войскаў згас. Спробы новых атак, якія працяг-валіся да 15(28) сакавіка, прыводзілі толькі да нязначных тактычных поспе-хаў. Абарона немцаў нідзе не была прарвана. У ходзе Нарачанскай аперацыі царскія войскі панеслі велізарныя страты. Толькі 2-я армія страціла 78,5 тыс. салдат і афіцэраў (звыш 30 % сіл сваіх ударных груповак), сярод іх 12 тыс. абмарожаных і замерзлых; 5 тыс. трупаў было знята з германскіх драцяных загародаў. Страты немцаў, паводле ацэначных даных, дасягалі 30-40 тыс. чалавек4. На лета 1916 г. Расійскім камандаваннем было запланавана буйное наступленне, у ходзе якога галоўны удар па праціўніку павінны былі нанесці арміі Заходняга фронту на тэрыторыі Беларусі Аднак наступленне мела по-спех толкі на Пауднёва-Заходнім фронце, дзе ўдалося ажыццявіць прарыў аўстра-венгерскіх пазіцый (Брусілаускі прарыу). У выніку праведзеная у чэрвені-ліпені1916 г. сіламі Заходняга фронту Баранавіцкая (Скробава-Гарадзішчанская) аперацыя мела толкі дапаможнае значэнне. Яе ажыццяўленне ўскладалася на 4-ю армію (камандуючы генерал А. Рагоза). У раёне аперацыі было сканцэнтравана 19,5 пяхотных ідзве казацкія дывізіі агульнай колькасцю 340 тыс. чалавек. ім супрацьстаяла 9-я армія праціуніка (камандуючы генерал Р. Войрш) у складзе чатырох карпусоў, якая валодала добра умацаванай лініяй абароны у дзве-тры паласы. Коль-касная перавага і ў гэтай аперацыі была на баку расійскіх войскаў. У ходзе пачатай 20 чэрвеня (3 ліпеня) атакі некаторыя расійскія дывізіі авалодалі першай лініяй нямецкіх акопаў. Армейская група Р.Войрша апынулася ў складаным становішчы, усе яе рэзервы былі пушчаны у ход1. Аднак у наступныя дні расійскія войскі не змаглі развіць першапачатковы поспех. Контрударам праціўніка яны былі адкінуты на зыходныя пазіцыі. 1(14) ліпеня немцы занялі пакінутыя раней акопы каля в.Скробава (цяпер у Баранавіцкім раёне). Спробы расіян аднавіць страчаныя пазіцыі ў ходзе атак 12-16 (25-29) Ліпеня на участку Скробава-Лабузы (цяпер у Ляхавіцкім раёне) скончыліся няўдачай. Падчас Баранавіцкай аперацы расійскія страты забітымі, параненымі і узятымі у палон склаліі каля 80 тыс. салдат і афіцэраў, страты праціуніка -каля 25 тыс. чалавек2. Няўдалыя атакі царсгкіх войскау пад Баранавічамі не аказалі прыкметнага уплыву на наступальныя дзеянні Пауднёва-Заходняга фронту3. Ваенныя дзеянні 1916 г. на тэрыторыі Беларусі паказалі няздольнасць царскай арміі справіцца з задачай прарыву умацаванага германскага пазіцыйнага фронту. Далейшая бесперспектыунасць удзелу Расійскай імперыі ў вайне станавілася усё больш відавочнай. Нарастанне рэвалюцыйнай Сітуацыі. Эканамічнае бязладдзе, пагаршэнне становішча шырокіх мас народа, аслабленне надзей на перамогу Расіі у вайне ўскладнялі сацыяльна-палітычную Сітуацыю, уводзші краіну у стан рэвалюцыйнага крызісу. У прыфрантавой Беларусі, якая знаходзілася на ваенным становішчы, прыкметы рэвалюцыйнай агітацыі былі менш выразнымі. Але і тут сярод розных пластоў грамадства нарасталі праявы незадаволенасці кнуючым становішчам. Найперш гэта выяўлялася ў ажыуленні рабочага руху. У 1916 г. выступленні рабочых зафіксаваны у 11 населеных пунктах Беларусі. У параўнанні з папярэднім годам колькасць стачачнікаў вырасла з 300 да 1000 чалавек больш чым у 6 разоу4. Наибольшую актыунасць пры гэтым праявілі рабочыя Віцебска, дзе адбылося 13 забастовак з удзелам 1,2 тыс. рабочых (60 % стачачнікаў Усходняй Беларусі у 1916 г.). Асаблівасцю Беларусі у параунанні з іншымі рэгіёнамі імперыі з'яўлялася тое, што у мясцовым рабочым руху практычна не выяуляліся палітычныя матывы. Але ва умовах ваеннага становішча нават эканамічныя выступленні былі звязаны з немалой рызыкай. Арганізатараў стачак арыштоувалі і адпраулялі на фронт. У некаторых выпадках выступленні рабочыіх падаўляліся войскамі з прымяненнем зброі Паглыбленне эканамічнага крызісу, імклівы рост цэн на прамысловыя тавары, бясконцыя рэквізіыі і іншыя павіннасці, што зваліліся на сялян, выклікалі незадаволенасць і у беларускай вёсцы. Уздым сялянскага руху у перадрэвалюцыйны перыяд назіраўся у Цэнтральнай і Усходняй Беларусі ў 1915 г. (86 выступленняў), калі ўсюды набліжаўся фронт, што суправаджалася павелічэннем рэквізіцый і мабілізацыяй на абаронныя работы. У 1916 г. улады узмацнілі рэпрэсіўныя меры супраць актыуных дзеянняу сялян "скопам", і колькасць такіх выступленняў зменшылася да 60. Гэтаму садзейнічаў таксама прыняты у лістападзе 1915 г. закон аб спыненні на час вайны землеупарадкавальных работ, звязаных з хутарызацыяй, якая напярэдадш выклікала зацятае супраціўленне з боку сялян-абшчыннікауў1. Сярод формау сялянскага руху у 1916-пачатку 1917 г. звыш паловы выступленняу (55 %) складалі патравы памешчыцкіх зямель і парубкі лясоў, каля 30 % - адмаўленні ад выканання ваенных работ і павіннасцей2. Па меры набліжэння рэвалюцыі явачнае карыстанне памешчыцкай уласнасці набы-вала ўсё больш шырокі размах. Пашырэнню сярод беларускіх сялян антыпамешчыцкіх і антываенных настрояў нярэдка спрыялі вайскоўцы Заходняга фронту і тылавых гарнізонаў, а таксама салдаты-адпускнікі дэмабілізаваныя. Усё больш адчувальным станавілася браджэнне і ў войсках. Незадаволенасць стымулявалася няудачамі на фронце, гібеллю соцень тысяч людзей, крайняй недастатковас-; цю узбраення і боепрыпасаў, разладжваннем харчовага забеспячэння. У выніку больш частым сталі выпадкі добраахвотнай здачы у палон, ся-род салдат пашыралася дэзерцірства. Паводле даных Стаукі Вярхоунага,'галоунакамандуючага (верагодна, няпоуных), з Заходняга фронту да і сакавіка 1917 г. дзерціравала 13,6 тыс. салдат3. Усё часцей назіраліся адмовы выходзіць на пазіцыі, пачало распаусюджвацца братанне з немцами 3-за не-дахопу прадуктау у войску салдаты учынялі пагромы крамаў, напады на па-мешчыцкія маёнткі, рабаванні. Яскравым сведчаннем пачатку разлажэння царскай армі з'явілася буйное выступленне ў кастрычніку 1916 г. на размеркавальным пункце каля Гомеля. Сюды адначасова былі прысланы данскія казкі, якія не вызначаліся дысцыплінаванасцю, і матросы Балтыйскага флоту, за рэвалюцыйныя вы-ступленні спісаныя у пяхоту. Такім чынам утварылася лёгкая на загаранне "грымучая сумесь". Паўстанне успыхнула 22 кастрычніка, калі каля 4 тыс. салдат і матросаў не дапусцілі арышту казака, які не ўстау у прысутнасці палкоуніка. Паустанцы абязброілі каравул гаўптвахты і вызвалілі з-пад арышту каля 800 чалавек. Выкліканыя камандаваннем іншыя войскі былі сустрэты аружэйным агнём, але, маючы перавагу ва узбраенні, рассеялі паўстанцаў. Праз некалькі дзён каля 200 вайскоўцау разагналі у Гомелі паліцэйскі атрад, абяззброілі на перасыльным пункце каравул ізноу вызвалілі арыштаваных. I гэта успышка была задушана узброенай сілай. За удзел у паустанні ў Гомельскай турме утрымлівалася 125 чалавек, з іх дзе-вЯЦь былі прысуджаны да пакарання смерцю (у канцы лістапада яны былі публічна расстраляны перад строем часцей Гомельскага гарнізона), астатніЯ адпраулены на катаргу і у арыштанцкія роты1. Аднак рэпрэсіямі ужо нельга было перапыніць працэс разлажэння арміі, якая з апоры царызму ператваралася ў крыніцу грознай небяспекай для існуючага рэжыму. Беларускі нацыянальны рух.Па меры паглыблення грамадскага крызісу ў шматнацыянальнай Расійскай імперыі абвастраліся не толькі сацыяльна-класавыя, але і нацыянальныя праблемы. Сярод інтэлектуальных і палітычных эліт нярускіх народау красны нарастала заклапочанасць буду-чым лесам сваіх суродзічаў, актывізаваліся пошукі магчымых варыянтау дзеянняу на выпадак змянення геапалітычнай сітуацыі у Расіі і у свеце. Беларусі нацыянальны рух на падкантрольнай царызму тэрыторыі пе-ражываў складаныя працэсы. Сыход з краю значнай часткі тытульнага этнасу (у асобе беларускіх бежанцаў і мабілізаваных у войска беларусаў) і наплыў сюды "прышлых элементау" павялічылі этнічную стракатасць насельніцтва. Тым самым сацыяльная глеба для беларускага руху стала больш хісткай. Мабілзацыя, эвакуацыя і бежанства параскідалі яго актывістаў Я. Купалу, В. Іваноўскага, Я. Коласа, I. Краскоўскага, М. Гарэцкага, Я. Станкевіча і многіх іншых па розных кутках імперыі. У той жа час падзел Бела-русі расійска-германскім фронтам, нягоды, якія прынесла краю вайна, уз-мацнялі трывогу за яго будучыню, паскаралі абуджэнне нацыянальнай са-масвядомасці. У першую чаргу такія настроі пашыраліся сярод бежанцаў, вайскоуцаў, работнікаў эвакуіраваных устаноу. Знаходзячыся удалечыні ад радзімы у інша этнічным асяроддзі, у цяжкіх і нязвыклых умовах, яны вы-разней усведамлялі сваю этнічную прыналежнасць, былі больш успрымальнымі да ідэй нацыянальнага вызвалення. У гады вайны царызм па-ранейшаму імкнуўся не дапусціць выкрышталізацыі беларускай нацыянальнай інтэнтычнасці, дзеля чаго максімальна стрымліваў разгортванне беларускага руху. У выніку з прычыны рэальных або штучна створаных цяжкасцей ваеннага часу прыходзлі ў заняпад бела-бускія нацыянальна-культурныя асяродкі. Выдавецкая суполка "Загляне сонца і у наша аконца", знаходзячыся у стане рэарганізацыі, з-за зніжэння попыту на кнігі і фінансавых праблем згарнула дзейнасць. Спыніліся бела-рускія перыядычныя выданні. Ужо восенню 1914 г. у Мінску перастаў вы-ходзіць часопіс" Лучынка", у студзені 1915г. перапынілася друкаванне сель-скагаспадарчага часопіса "Саха". Летам 1915 г. закрылася Віленская газета Беларус". Узмацніліся цэнзурныя ганенні на "Нашу ніву", 7(20) жіўня ў 15 г. яе выданне таксама перапынілася. Праекты стварэння новых беларускіх перыядычных выданняу ва умовах царскага рэжыму рэалізаваць, як правіла, не удавалася2. Як на акупаванай немцамі тэрыторыі, так і на усход ад лініі фронту де. гальнымі беларускімі арганізацыямі з'яўляліся дабрачынныя бежанскі камітэты. Заснаванае вясной 1915 г. у Вільні Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны (старшыня В. Іваноускі, намесны старшыня А. Луцкевіч і В. Ластоускі) паспела да акупацыі заходняй часткі краю адкрыць свае аддзелы у "Мінску, Вілейцы, Дзвіне, Друскеніках, Празароках в. Гожа Гродзенскай губерні, Полацку і іншых месцах. Пасля таго як Вільня апынулася за лініяй фронту, аддзелы таварыства ў Мінскай іВіцебскай гу-бернях, а таксама узніклыя пазней аналагічныя арганізацыі па-за межамі Беларусі (у Петраградзе, Казані, Тамбове і г.д.) стай дзейнічаць самастойна Акрамя дабрачыннай дзейнасці, гэтыя камітэты займаліся нацыяналь-на-культурнай працай: ладзі спектаклі, вечарыны. папулярызавалі родную мову і літаратуру. Кулуарна на беларускіх сходках абмяркоўваліся і палітычныя праблемы, але адкрытае іх дыскутаванне і вылучэнне паіптыч-ных патрабаванняў былі немагчымы у абмежаваных умовах самадзяр-жаунага рэжыму, яшчэ больш звужаных абставінамі ваеннага часу1. Тым не менш як месцы згуртавання беларускіх актывістаў камітэты дапамогі бежанцам уяулялі сабой гатовую арганізацыйную форму для магчымага пераходу у будучым да палітычнай дзейнасці. Асабліва важнай у гэтым сэнсе была наяўнасць беларускай арганізацы у Мінску - ваенна-палітычным цэнтры Усходняй Беларусі у працы Мінска-га аддзела Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны (утварыўся летам 1915 г.) удзельшчалі некалькі дзесяткау чалавек, сярод якіх А.Смоліч, М. Багдановіч, П.Аляксюк, АЛявтцкі (Ядвігін Ш.), Л.Дубей-каусм, ААстрамовіч (А.Зязюля), У.Фальскі, С. Плаунік (З.Бядуля) і інш. Старшынёй быу В.Чавусаў, са студзеня 1917 г. - Р.Сгармунт. Аддзел заснаваў прытулка для бежанцаў, кравецкія і ткацкія майстэрні, арганізаваў бела-рускі хор, драматычную трупу. Адна з яго сталовых пад назвай "Беларуская хатка" ператварылася у своеасаблівы клуб беларускай інтэлігенцыі Мінска2. У студзені 1916 г. аналагічнае беларускае таварыства утварылася у сталіцы Расійскай імперыі - Петраградзе. Яго кіраўнікамі былі Л. Сеўрук - (старшыня), А. Ярэміч і М. Мнай (намеснікі старшыні), Э. Будзька (сакратар), Ч. Родзевіч, Б. Энімах-Шышла, Б.Тарашкевіч і інш. Таварыства аказвала дапамогу грашыма і вопраткай, харчаваннем, адкрыла беларускія пачатковыя школы, інтэрнаты, майстэрні і г.д. Для суродзічаў у Петраградзе яно рэгулярна наладжвала беларускія вечарынкі з тэатральнымі пастаноўкамі3. 3 петраградскай суполкі беларусаў у канцы 1916 г. пачалі зыходзіць інцыятывы да арганізацыйнага згуртавання ўсяго беларускага руху у межах Расійскай дзяржавы, з'явіліся спробы напрацоукі пэунай праграмы дзе-янняў. Гэтай задачы павінны былі паслужыць газеты "Дзянніца" (пад рэдак-цыяй 3. Жылуновіча) і "Беларус" (пад рэдакцыяй Э. Будзькі), якія выйшлі ў свет і лістапада 1916 г. Першая, разлічаная больш на праваслаўных беларусау, друкавалася кірыліцай, другая, прызначаная католікам, - лацінкай. Газеты выказвалі надзею на дасягненне пасля вайны нацыянальнага раўнапраўя, імкнуліся падвесці чытача да думкі аб неабходнасці змагацца за інтарэсы роднага краю і народа. Аднак непераадольнай перашкодай для іх выдання паустала царская цэнзура, і 31 снежня 1916 г. на сёмых нумарах газеты спьнілі выхад1. Тады ж, у канцы 1916 г. на нарадзе беларускіх актывістаў у Петраградзе было вырашана склікаць праз некалькі месяцаў нелегальны з'езд дэлегатау ад беларускіх суполак, раскіданых па прасторах Расійскай імперыі2. Але у разгар падрыхтоукі з'езда выбухнула расійская рэвалюцыя, якая кардынальна змяніла ўсю Сітуацыю. Такім чынам, на тэрыторыі Беларусі, што заставалася пад юрысдыкцыяй Расіі, як і ў акупаванай немцамі заходняй частцы краю, насельніцтва знемагала ад гаспадарчай разрухі, недахопу харчавання і прадметау першай неабходнасці, недаядання і хвароб. Нягоды, прынесеныя імперыялістычнай вайной, выклікалі глухое незадавальненне, пашырэнне апазіцыйных настрояў, якія ўсё часцей выліваліся ў адкрытае супраціўленне ўладам. Поруч з класава-палітычнай абуджалася нацыянальная самасвядомасць беларусаў. Усё гэта у спалучэнні з аналагічнымі працэсамі у іншых рэгіёнах Расійскай дзяржавы паглыбляла крызіс арганізаванага па імперскаму тыпу расійскага грамадства, які ўрэшце рэшт выліуўя у грандыёзны рэвалюцыйны катаклізм 1917 года. 4. Перамога Лютаўскай рэвалюцыі. Грамадскі рух (люты - чэрвень 1917 г.) Фарміраванне новых органаў улады.23 лютага (8 сакавіка) 1917 г. - у Міжнародны жаночы дзень - у Петраградзе з-за перабояў у гандлі хлебам пачаліся стыхійныя хваляванні. 27 лютага (12 сакавіка) рух перарос ва узброенае паўстанне, якое закончылася перамогай ў сталіцы імперыі народ-най рэвалюцыі. Падчас паўстання з ліку Ліберальных дэпутатау Дзяржаунай думы утварыўся часовы думскі камітэт, які ў ноч на 28 лютага абвясціў аб узяцці улады у краіне. Адначасова прадстаунікі левай, сацыялістычнай часткі антыцарскай апазіцыі арганізавалі Петраградскі савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У выніку перагавораў паміж думскімі дзеячамі і лідэрамі савета 1 сакавіка быу сфарміраваны Часовы урад Расіі на чале з князем Г. Львовым. Дамінуючыя пазіцыі ва урадзе спачатку займалі канстытуцыйныя дэмакраты (кадэты). Часовы урад абавязваўся забяспечыць у краіне дэмакратычныя правы і свабоды, склікаць Устаноучы сход. Петраградскі савет, узначалены адным з лідэрау меншавіцкай часткі РСДРП М.Чхеідзе, карыстаўся падтрымкай ўзброенага народа, але не ўзяў у свае рукі распарадчую і выканаучую уладу, захаваушы за сабой толькі кантроль над урадам. Кіраунікі савета (памяркоўныя сацыял-дэмакраты і сацыялісты-рэвалюцыянеры) Лічылі, што на шляху да сацыялізму Расіі належыць прайсці працяглы этап эвалюцыйнага развіцця на аснове парламенцкай дэмакратыі і капіталістычнай эканоміюкі Цара Мікалая II рэвалюцыя заспела у Стаўцы Вярхоўнага галоўнакамандуючага у Магілёве. Не здолеўшы задушыць паўстанне ў сталіцы і не дачакаўшыся падтрымкі з боку вышэйшых военачальнікаў, ён 2 сакавіка 1917 г. адрокся ад трона. Вестка пра падзенне царызму у Лічаныя дні разнеслася па краіне. Насельніцтва гарадоў і мястэчак Беларусі салдаты Заходняга фронту у большасці станоўча сустракалі гэту навіну. Паусюдна наладжваліся сходы для выпрацоўкі захадаў па захаванні парадку, забеспячэння людзей харчаваннем і г.д. У некаторых населеных пунктах прайшлі Мітынгі і дэманстрацыі, удзельнікі якіх разбройвалі паліцыю, вызвалялі з турмаў палітычных зняволеных. Урачыстыя маніфестацыі былі арганізаваны у пачатку сакавіка ў Гомелі, Магілёве, Мінску, Віцебску. Дзейнасць старога дзяржаунага апарату была паралізавана. Па ініцыятыве гарадскіх дум, земствау, устаноў Усерасійскага земскага саюза (У ЗС) і Усерасійскага саюза гарадоў (УСГ), палітычна актыуных груп інтэлігенцыя на Месцах сталі узнікаць самадзейныя органы кіравання. Паводле узору часоў Вялікай Французскай рэвалюцыі іх часцей за усё называлі камітэтамі грамадскай бяспекі. У Мінску пачатак стварэнню новай сістэмы кіравання быу пакладзены увечары 3 сакавіка на нарадзе прадстаўнікоў ад розных арганізацый і груп насельніцтва горада. Нарада выбрала старшыню губернскай земскай управы Б.Самойленку цывільным камендантам горада і вызначыла схему стварэння гарадскога прадстаўнічага органа1. Для замены раззброенай паліцыі было вырашана сфарміраваць з супрацоўнікаў УЗС часовую міліщыю, начальнікам якой на наступны дзень быу прызначаны М.Міхайлаў (М.Фрунзе). На яе аснове пачала фарміравацца пастаянная гарадская міліцыя2.7 сакавіка 1917 г. сход грамадскасці пад старшынствам камандзіраванага ў Мінск дэпутата Дзяржаўнай думы М.Шчэпкіна ўтварыу ў якасці калегіяльнага органа кіравання горадам Камітэт грамадскай бяспекі. У яго увайшлі прадстаўнікі гарадской ўправы, фарміруемага савета рабочых дэпутатаў, нацыянальных груп (рускіх, беларусаў, палякаў, яўрэяў) і г.д.3 У Віцебску план арганізацыі новай улады быу выпрацаваны на нарадах мясцовых грамадскіх актывістаў 3-4 сакавіка. У ноч на 5 сакавіка ў кіраванне ўступіў Гарадскі грамадскі камітэт, у якім былі прадстаулены гарадская дума, земства, кааператывы, культурныя і дабрачынныя арганізацыі, асобныя групы насельіцтва - усяго 48 арганізацый і ўстаноў4. ініцыятыва рэарганізацыі мясцовага кіравання ў Магілёве зыходзіла ад гарадской думы, якая правяла выбары упаўнаважаных ад розных арганізацый горада - у" Выканаўчы камітэт па ахове грамадскай бяспекі. Яго першы сход адбыўся 8 сакавіка5. У тыя ж дні падобныя камітэты узніклі ў Гомелі, Оршы, Полацку, Горках, Быхаве, Рагачове, іншых гарадах імястэчках. іх галоўнай адметнасцю быу пазасаслоўны і пазакласавы характар, кааліцыйны склад. Поруч з маёмаснымі класамі ў камітэтах былі прадстаўлены інтэлігенцыя, гарадскія Н13Ы, вайскоўцы. У іх уваходзілі прьшпільнікі розных палітычных поглядаў, у тым ліку сацыялістычных. У большасці выпадкаў з камітэтамі грамадскай бяспекі супрацоўнічалі саветы рабочых і салдацкіх дэпутатау. Часовы урад разглядау камітэты як зародак дэмакратычнага самакіравання, фундамент мясцовай ўлады да правядзення новых выбараў гарадскіх дум і земстваў. Але, з'яўляючыся па спосабу утварэння грамадскімі ар-ганізацыямі, камітэты афіцыйна не атрымалі ўсёй паўнаты уладных паўнамоцтваў. Іх роля паступова звялася да грамадскай падтрымкі мясцовага урадавага апарату, галоўнымі фігурамі ў якім сталі губернскія і павятовыя камісары. Пастановай Часовага ўрада ад 4 сакавіка 1917 г. пасады губернатараў і павятовых спраунікаў былі скасаваны, а іх функцыі перадаваліся ура-давым камісарам, чые абавязкі часова ўскладаліся на старшынь земскіх упраў1. Камісарамі беларускіх губерняў сталі: Мінскай - Б.Самойленка, Віцебскай - М.Карташоў (неузабаве быу арыштаваны мясцовым саветам салдацкіх дэпутатаў і заменены А.Валковічам), Магілёўскай -князь М. Друцкі-Сакалінскі (які таксама з-заканфлікту з саветам рабочых і салдацкіх дэпутатау быу заменены у ліпеш 1917 г. эсэрам Г. Пеўзнерам)2. 19 сакавіка 1917 г. Часовы урад скасаваў пасаду земскіх начальнікаў; іх адміністрацыйныя функцыі перадаваліся павятовым камісарам, судовыя -часовым суддзям3. У той жа дзень была прынята пастанова урада аб арганізацыі замест валасных праўленняў часовых органаў кіравання ў валас-цях - валасных камітэтаў4. Узнікненне саветаў. На хвалі рэвалюцыйнага зздыму поруч з агульна-дэмакратычнымі органамі кіравання па прыкладу Петраграда сталі утва-рацца самадзейныя органы рабочых, салдат, а затым і сялян - саветы. Яны акумулявалі ў сабе мнагакратна узмоцненую вайной і рэвалюцыяй цягу працоунага люду да сацыяльнай справядлівасці, з'яўляліся формай яго далучэння да палітыкі. Ініцыятарамі і галоўнымі дзеючымі асобамі пры ства-рэнні саветаў сталі сацыялісты-рэвалюцыянеры і сацыял-дэмакраты розных адценняў. Адным з першых у Беларусі ўтварыуся савет у Мінску. Тут намаган-нямі арыентаваных на левыя партыі служачых мінскіх устаноў УЗС і УСГ Ужо ў першы тыдзень сакавіка адбыліся выбары дэпутатаў ад прадпрыемстваў горада ічасцей гарнізона. Выканаўчы камітэт Мінскага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў узначаліў сацыял-дэмакрат "міжраёнец" Б. По-зерн. Савет выступіў у падтрымку Часовага урада пры умове ажыццяўлення ім дэмакратычных пераўтварэнняў, накіраваў сваіх прадстаўнікоў у склад Мінскага камітэта грамадскай бяспекі1. На працягу першага тыдня сакавіка аформіўся савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў у Гомеле. У Віцебску, дзе таксама размяшчаўся шматлкі гарнізон, утварэнне ар-ганізацыі рабочых і салдат узяў пад сваю апеку Петраградскі савет накіраваўшы сюды спецыяльнага пасланца. 8 сакавіка адбыуся ўстаноўчы сход савета рабочых дэпутатаў, да сярэдзіны сакавіка закончыліся выбары у савет салдацкіх дэпутатаў. Меркавалася аб'яднанне абодвух саветаў, аднак агульны прэзідыум не быу створаны3. У Магілёве 6 сакавіка узнік часовы Камітэт салдацкіх дэпутатаў. Аб утварэнні аб'яднанага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў было абвешчана 22 сакавіка4. Саветы рабочых і салдацкіх дэлутатау узнік таксама ў Бабруйску, Ба-рысаве, Оршы, Полацку, Слуцку, Рагачове, Лепелі, Рэчыцы, іншых гарадах і мястэчках Беларусі У сяго на працягу сакавіка-чэрвеня 1917 г. саветы рабочых дэпутатаў або рабочыя секцыі пры саветах розных назваў арганіза-валіся ў 57 населеных пунктах, саветы салдацкіх дэпутатаў або салдакія секцыі - у 59 населеных пунктах Беларусі Неузабаве пазначылася тэндэнцыя да каардынацыі дзейнасці саветаў у маштабах Беларусі 22-25 мая 1917 г. дэлегаты ад 13 саветау Мінскай, Магілёўскай і неакупаванай часта Віленскай губерняў на нарадзе (з'ездзе) у Мінску выпрацавалі план арганізацыі саветау Заходняй вобласці. Функ-цыі абласнога выканаўчага камітэта былі ускладзены на выканком Мінскага савета5. Учэрвені 1917 г. у Петраградзе адбыўся I Усерасійскі з'езд саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 3 Беларускім у з'ездзе удзельнічалі дэлегаты ад Мінскага, Віцебскага, Бабруйскага, Гомельскага, Аршанскага саветаў, ад арміі Заходняга фронту6. Пераважная большасць дэлегатаў з'езда належала да эсэра-меншавіцкага блока, што прадвызначыла палітычную накіраванасць яго рэзалюцый. На з'ездзе быу выбраны Усерасійскі Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (У ЦБК) саветау рабочых і салдацкіх дэпутатаў на чале з М.Чхеідзе. Арганізацыя саветау сялянскіх дэпутатаў адбывалася ў ходзе падрых-тоукі і правядзення сялянскіх з'ездаў, якія ваусіх губернях і большасці паветау Беларуі прайшлі у красавіку-ліпені 1917 г. З'езды утваралі пастаянна дзеючыя органы - выканаўчыя камітэты сялянскіх дэпутатаў губерні або павета. За гэты перыяд у Беларусі ўзніклі чатыры губернскія, 26 павятовых і больш за 10 валасных саветаў сялянскіх дэпутатаў. Усяго з сакавіка да ліпеня 1917 г. у Беларусі узнікла каля 150 саветаў розных назваў. Абсалютную перавагу ў іх мелі меншавікі, бундауцы, эсэры. Пазіцыі бальшавікоў былі слабымі, адносна уплывовая бальшавіцкая трупа склалася толькі у Мінскім савеце. Як і Петраградскі савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, саветы Беларусі лаял ьна ставіліся да Часовага урада і яго органаў на месцах, звычайна прыз-навалі прыярытэт за камітэтамі грамадскай бяспекі, у склад якіх пасылалі сваіх пастаянных прадстаунікоу. Разам з тым саветы, маючы у асобе салдат узброеную падтрымку, сталі ўмешвацца у канфлікты паміж рабочымі і прадпрымальнікамі, дамагаліся увядзення 8-гадзіннага рабочага дня, зніжэння беспрацоўя, дыктавалі кадравыя прызначэнні. Гэтымі ж пытан-нямі займаліся і іншыя мясцовыя органы, з-за чаго пры неразмежаванасці кампетэнцыі на месцах фактычна узнікла Сітуацыя шматуладдзя пры двоеўладдзі у цэнтры1. Такое становішча параджала неразбярыху, перашкаджала станоўчаму вырашэнню жыццёвых праблем. У выніку толькі што здабытая свабода выклікала расчараванне, не паспеушы замацавацца ў ма-савай свядомасці як безумоўная каштоўнасць, якою трэба даражыць. Арганізацыя прафесійных саюзаў.Рост грамадскай актыунасці на-сельніцтва выявіўся іў ажыуленні прафсаюзнага руху. У Беларусі най-больш хутка аднаўляліся старыя і ўтвараліся новыя прафесійныя ар-ганізацыі ў Мінску, Віцебску і Гомелі. У Мінску к маю 1917 г. налічвалася 20 прафсаюзаў, якія аб'ядноўвалі каля 10 тыс. рабочых і служачых. У чэрвені прафсаюзныя аб'яднанні дзейнічалі ў горадзе ва усіх галінах вытворчасці. Найбуйнейшымі сярод іх былі прафсаюз служачых (1500 чалавек), саюз "іголка" (800), саюз рабочых тытунёвых фабрык (600), саюз гарбароў (400) і інш. Да кастрычтка 1917 г. у Мінску узнікла яшчэ каля 10 саюзаў2. К| сярэдзіне чэрвеня 20 прафсаюзаў налічвалася ў Віцебску. Сярод іх сваей колькасцю вылучаліся прафсаюз хатняй і рэстараннай прыслугі (1200 чалавек), саюз рабочых і служачых фабрыкі "Дзвіна" (800 чалавек)3. У Гомелі ў першыя месяцы рэвалюцыі дзейнічалі 30 прафсаюзаў. Паспяхова развіваўся прафсаюзны рух у Магілёве, Оршы, Полацку, Бабруйску, Барысаве, Мазыры, Рэчыцы. У чэрвені 1917 г. у 26 населеных пунктах Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў Дзейнічалі 126 прафесійных арганізацый, якія аб'ядноўвалі каля 35 тыс. чалавек4. Дамінуючую ролю ў прафсаюзах Беларусі адыгрывалі бундауцы, мен-шавікі, паалей-цыялісты, эсэры. Уплыу бальшавікоў у прафесійных саюзах быу нязначным. Больш моц-ныя пазцыій яны мелі ў фабрычна-заводскіх камітэтах, якія узніклі ў са-кавіку-красавіку 1917 г. на шэрагу прадпрыемстваў Мінска, Віцебска, Бабруйска, Гомеля, Магілёва, Оршы і г.д. Фабзаукомы аб'ядноўвалі рабочых і служачых прадпрыемства незалежна ад прафесіі, займалсія не толькі надзённымі пытаннямі (увядзенне 8-гадзіннага рабочага дня, павышэнне заработнай платы), але і спрабавалі ўстанауліваць кантроль над вытворчасцю і размеркаваннем. У Беларусі з-за перавагі дробнай прамысловай вы-творчасці гэтыя формы самаарганізацыі рабочых шырокага распаўсюджання не атрымалі. Пад уздзеяннем Саветаў, прафсаюзаў, фабрычна-заводскіх камітэтаў на прадпрыемствах Беларусі пашыраўся забастовачны рух. У сакавіку-чэрвені 1917 г., паводле няпоўных звестак, у неакупаванай частцы краю адбы-лося каля 60 забастовак, пераважна эканамічнага характару1. Аднаўленне дзейнасці палітычных партый і арганізацый.Наяўнасць сярод насельніцтва Беларусі разнародных класавых і нацыянальных інтарэ-саў пры поўнай свабодзе слова, сходаў, саюзаў стварала глебу для дзейнасці шматлікіх палітычных партый і арганізацый. Асноўнае месца у 1917 г. тут за
|