Студопедия — Роль і месца гісторыі Беларусі ў працэсах грамадска-гістарычнага развіцця.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Роль і месца гісторыі Беларусі ў працэсах грамадска-гістарычнага развіцця.






Успомніце. 1. Калі тэрыторыя Беларусі была заселена людзьмі? 2. Калі адбываўся працэс славянскай каланізацыі беларускіх зямель? 3. Якія ўсходнеславянскія супольнасці склаліся на тэрыторыі Беларусі? 4. Што такое этнічная супольнасць (этнас)?

Адзінства гістарычнага працэсу ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне. Беларускі народ мае змястоўную шматвекавую гісторыю. Яна ўтворана велізарнай працай народных мас па стварэнні матэрыяльных каштоўнасцяў, развіццю гаспадаркі, уключае гераічныя старонкі барацьбы беларускага народа супраць розных іншаземных захопнікаў, выдатныя дасягненні культуры. Каштоўнасці, накопленыя беларускім народам, асэнсаванне таго узрастаючага багацця, якое перадаецца ад пакалення ў пакаленне, з'яўляецца неабходнай умовай прагрэсіўнага развіцця нашага грамадства. Нельга крочыць наперад, не улічваючы і не выкарыстоўваючы папярэдняга вопыту.

Беларусь з'яўляецца часткай Еўропы, і беларускі народ рухаўся па сваім гістарычным шляху адначасова з еўрапейцамі. Буйнейшыя народы Еўропы – рускі, беларускі, украінскі, польскі, чэшскі, балгарскі, сербскі і інш. – належаць славянскай моўнай групе, якая, у сваю чаргу, уваходзіць у індаеўрапейскую сям'ю моў. Крамя славянскіх моў да індаеўрапейскай сям'і належаць германская (немцы, галандцы, скандынавы, англічане і інш.), раманская (італьянцы, французы, іспанцы і інш.), іранская (іранцы, таджыкі, асеціны, афганцы), індыйская (народы Індыі і Пакістана) моўныя групы, а таксама мовы армян, грэкаў і некаторых іншых народаў свету.

Шмат тысячагоддзяў таму продкі ўсіх гэтых сучасных народаў складалі адзіную супольнасць, размаўлялі на адной мове, мелі падобныя побыт, арганізацыю ўлады, рэлігійныя ўяўленні і г.д. Гэта старажытная супольнасць называецца індаеўрапейцамі. З цягам часу індаеўрапейцы рассяліліся па агромністай тэрыторыі ад Заходняй Еўропы да Індыі (адкуль і назва). На новых месцах жыхарства яны прыстасоўваліся да мясцовых умоў, змешваліся з тутэйшым насельніцтвам.

Прыблізна 4 тысячагоддзі таму ад агульнай індаеўрапейскай супольнасці адасобіліся продкі славян, якіх умоўна называюць праславянамі. Месцам іх жыхарства ў тую пару лічацца вярхоўі Одэра, Віслы, Днястра, Прыпяці і далей на ўсход ад Дняпра. Па меры павелічэння насельніцтва праславяне рассяліліся на новыя тэрыторыі, аб'ядноўваліся ў саюзы плямён. Канчатковае фарміраванне славянскіх плямён адносіцца да V–VI стст. н.э. Хутка славяне засялілі амаль усю Цантральную і Усходнюю Еўропу. На поўначы яны дайшлі да Балтыйскага мора; на захадзе – да ракі Эльбы і сярэдняга цячэння Дуная; на поўдні – да Грэцыі; на ўсходзе – да вярхоўеў рэк Волгі, Акі, Дона. Падчас гэтага рассялення славяне падзяліліся на тры галіны – заходніх, паўднёвых і ўсходніх.

У VIII – IX стст. склалася каля 15 саюзаў плямён усходніх славян, якія займалі абшырную тэрыторыю Усходняй Еўропы. Уздоўж сярэдняга цячэння Дняпра жылі паляне, на ўсход ад іх – севяране, на захад – валыняне і бужане, на паўночны захад – драўляне, а на самым поўдні, ля Чорнага мора і Дуная, знаходзіліся улічы і ціверцы. У лясной зоне рассяліліся дрыгавічы (Палессе), радзімічы (па рэках Дзясна і Сож), вяцічы (па рацэ Аке). Уздоўж Заходняй Дзвіны, ля вытокаў Волгі і Дняпра, жылі крывічы, якія прасунуліся таксама на поўнач і ўсход. Самым паўночным саюзам славянскіх плямён былі ільменскія славене, што пасяліліся ля возера Ільмень і ракі Волхаў.

Суседзямі ўсходніх славян сталі заходнія славяне (палякі, славакі, чэхі і інш.) і частка паўднёвых (болгары). У Прыбалтыцы жылі продкі літоўцаў і латышоў – старажытныя балты, а таксама – сучасных эстонцаў.

У працэсе змяшэння розных славянскіх груп з мясцовым балцкім насельніцтвам у крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў узніклі і замацаваліся новыя, уласцівыя толькі ім прыкметы: усходнеславянскі тып гаворкі, адзіная культура, агульная этнічная самасвядомасць.

Ужо да пачатку рассялення славяне знаходзіліся на апошняй ступені першабытнасці – на тым этапе развіцця, які называецца ладам ваеннай дэмакратыі. Засваенне новай тэрыторыі паскорыла працэс канчатковага разбурэння першабытна-абшчыннага ладу. Ёсць падставы сцвярджаць, што менавіта ў гэты перыяд ва ўсходніх, як і ў заходніх і паўднёвых славян, упершыню фарміруецца дзяржаўнасць. У заходніх славян гэта была дзяржава Сама. Палітычным цэнтрам першага дзяржаўнага ўтварэння ўсходніх славян наканавана было стаць Кіеву. Можна меркаваць, што менавіта ў гэты перыяд ва ўсходніх славян з'яўляецца і агульная саманазва (эндаэтнонім) Русь, рускія.

Такім чынам, на тэрыторыі сёняшніх паўднёвай Беларусі і паўночнай Украіны ў славян фарміруюцца ўсе тыя прыкметы, якія дазваляюць канстатаваць з'яўленне новага тыпу ўсходнеславянскай этнічнай супольнасці – народнасці, якую прынята называць старажытнарускай. Галоўныя з гэтых прыкмет: агульная ўсходнеславянская (старажытнаруская) мова, агульная культура, агульная для ўсіх самасвядомасць, адзіная саманазва "русь".

Гісторыя Беларусі ў кантэксце рэгіянальнага развіцця. Беларускі народ як частка ўсяго ўсходняга славянства звязаны з рускім і ўкраінскім народамі агульным паходжаннем, блізкасцю гістарычнага і культурнага развіцця. Разам з тым кожны народ прадстае непаўторнай з'явай у гэтай славянскай супольнасці і ўзаемадзеянне розных народаў узаемаўзбагачае іх. Вывучаючы гістарычны шлях Беларусі, сваёй краіны, мы можам супаставіць яе гісторыю з гісторыяй іншых народаў, знайсці агульныя і адметныя рысы.

У багатай гісторыі старажытнай Русі беларускія землі вылучаюцца сваёй яркай самабытнасцю. Геніяльны аўтар "Слова пра паход Ігара", гарачы прыхільнік Усяслава Полацкага, шмат апавядае пра Полацкую зямлю і яе уладароў, ідэялізуючы іх учынкі. Усіх сучасных яму рускіх князёў ён падзяляе на “Ярославлих внуков” (нашчадкаў Яраслава Мудрага) і “Всеславлих внуков” (нашчадкаў Усяслава Полацкага). Дынастычна полацкія князі складалі асобную галіну Руракавічаў. У Полацкай зямлі былі ўсе ўмовы для набыцця незалежнасці ад Кіева. У гэтым яна прыпадабнялася Вялікаму Ноўгараду. У Полацку, таксама моцным гандлёвым цэнтры, было, як і ў Ноўгарадзе, вельмі ўплывовым мясцовае баярства, існавала гарадское веча, збіраліся “братчины”, што супрацьстаялі князям. У 1132 г. Полацк самостойна выбраў сабе князя і раней за іншыя землі Русі канчаткова адасобіўся ад улады Кіева. Праўда, у адрозненне ад суседніх княстваў, Полацкая зямля, набыўшы самастойнасць, адразу распалася на асобныя ўдзелы. Своеасаблівая магутная культура гэтых земляў у XIV ст. стала асновай фармавання беларускай народнасці.

Працяглым і самабытным перыядам у гісторыі Беларусі з'яўляецца час уваходжання беларускіх зямель у склад Вялікага княства Літоўскага (сярэдзіна XIII – канец XVIII стст.) – адной з найбольш значных дзяржаў на еўрапейскім кантыненце як па плошчы, так і па магутнасці. Землі Беларусі і Літвы сталі асноўным ядром гэтай велізарнай магутнай дзяржавы. Менавіта ў гэты час продкі беларусаў пачалі ўсведамляць сябе як адметны народ са сваім гістарычным мінулым, звычаямі, гаспадарчым і жыццёвым ладам. У адрозненне ад самадзяржаўнай Маскоўскай Русі ў Вялікім княстве Літоўскім фарміравалася саслоўна-прадстаўнічая форма дзяржаўнага ўладкавання. Гэта вельмі прываблівала насельніцтва старажытнай Русі, якая страціла свае дзяржаўна-палітычнае адзінства. Таму менавіта ВКЛ адыграла ролю збіральніка зямель Заходняй і Паўднёвай Русі.

Унікальнасць ВКЛ вызначаецца тым, што ў сусветным цывілізацыйным працэсе яно займае асобнае месца. З прычыны свайго геапалітычнага становішча ВКЛ з'явілася месцам сустрэчы і актыўнага вымушанага ўзаемадзеяння двух несумяшчальных хрысціянскіх цывілізацый: праваслаўна-рускай (ўсходняй) і рымска-каталіцкай (заходняй). Гэтая акалічнасць вызначальна паўплывала на ўвесь ход гістарычнага развіцця беларускіх зямель, атрымаўшы сваё адлюстраванне ў шматлікіх палітычных і царкоўнай (1596) уніях, прадвызначыўшы асаблівасці сацыяльна-палітычнага і культурнага быцця беларускага народа аж да нашага часу.

У цэлым, шлях беларускага народу праз стадыі старажытнай і сярэдневяковай гісторыі, новага і навейшага часу адлюстроўвае ўсеагульныя гістарычныя заканамернасці. У 1991 годдзе на беларускай зямлі пачала стварацца нацыянальная дзяржаўнасць і ў яе ўмовах – грамадства сацыяльнай справядлівасці. Асэнсаванне ж гістарычнага мінулага, дапамагае пазбягаць памылак у цяперашнім і будучым

Асаблівасці фарміравання і развіцця беларускага народа. Уваход заходніх зямель Русі ў склад Вялікага княства Літоўскага супадае з пачаткам працэса фарміравання беларускай этнічнай супольнасці. Але ёсць падставы меркаваць, што некаторыя ўласцівыя беларускаму этнасу прыкметы пачалі выспяваць яшчэ ў нетрах старажытнарускай дзяржавы. Асновай этнагенезу ўсходніх славян было ўсходнехрысціянскае выспавяданне, з прыняццем якога пачалі распаўсюджвацца пісьменства, храмавае дойлідства, іканапіс і г.д. Этнічная тэрыторыя беларусаў знаходзілася ў той частцы Русі, дзе да рассялення славян пражывалі балцкія плямёны. Пэўны ўплыў язычаскай балцкай культуры мог садзейнічаць з'яўленню і замацаванню ў гэтай частцы славян некаторых рыс, якія сталі ўласцівымі толькі беларусам.

Пасля Крэўскай уніі (1385 г.) у фарміраванне беларускай этнічнай супольнасці актыўна ўключаецца таксама і каталіцкі польскі фактар – ва ўсходнеславянскім рэгіёне пачала ўкараняцца культурная традыцыя, якая ўспрымалася мясцовым насельніцтвам як чужая.

На працягу XIV–XVI стст. ва ўмовах моцнай вярхоўнай улады, якая ўсталявалася ў ВКЛ, і адзінага заканадаўства складваліся і замацоўваліся адметныя рысы гаспадарчай дзейнасці мясцовага ўсходнеславянскага насельніцтва; набывала аднастайнасць бытавая культура; агульныя рысы назіраюцца ў абрадах, звычаях, народнай мастацкай творчасці. Ажыўленне эканамічнай дзейнасці спрыяла з'яўленню моцнага гарадскога саслоўя з яго характэрным бытам. Істотныя змены адбываліся ў мове мясцовых жыхароў – яна набывала рысы, уласцівыя новаму этнасу, а замацаванне яе ў якасці мовы дзяржаўнай дакументацыі, заканадаўства і судаводства спрыяла яе лексічнаму ўзбагачэнню. Пад уздзеяннем польскага культурнага фактару ў лексіку літаратурна-пісьменнай мовы пранікала шмат слоў з польскай мовы і сярэдневяковай латыні. Але мясцовыя народныя гаворкі захавалі шмат старажытнарускіх рысаў.

На сутыку трох згаданых этнакультурных традыцый – усходнеславянскай, балцкай, польскай – фарміравалася і этнічная самасвядомасць будучых беларусаў. Большасць беларускіх магнатаў у XV–XVII стст. адмовіліся ад роднай мовы і культуры і перайшлі ў склад польскага этнасу. Большасць жа насельніцтва былых заходнерускіх зямель не вылучала сябе па этнічных прыкметах з жыхароў іншых рэгіёнаў былой Русі і да канца XVIII ст. пераважна саманазывалася рускімі ці "русінамі", адчуваючы сябе спадчыннікамі агульнай усходнеславянскай культуры. Доўгі час этнічная прыналежнасць атаясамлівался з релігійнай: "рускі" азначала праваслаўны ў адрозненне ад "польскі" – каталік. Але, прыязджаючы ў Маскоўскую дзяржаву, мясцовыя жыхары называлі сябе "ліцвінамі" ці "беларусцамі". На пачатку XIX ст. тэрмін "беларус" набыў устойлівае значэнне эндаэтноніма, што сведчыць пра канчатковае складванне новай этнакультурнай супольнасці – беларускага народу.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 546. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Виды и жанры театрализованных представлений   Проживание бронируется и оплачивается слушателями самостоятельно...

Что происходит при встрече с близнецовым пламенем   Если встреча с родственной душой может произойти достаточно спокойно – то встреча с близнецовым пламенем всегда подобна вспышке...

Реостаты и резисторы силовой цепи. Реостаты и резисторы силовой цепи. Резисторы и реостаты предназначены для ограничения тока в электрических цепях. В зависимости от назначения различают пусковые...

Кишечный шов (Ламбера, Альберта, Шмидена, Матешука) Кишечный шов– это способ соединения кишечной стенки. В основе кишечного шва лежит принцип футлярного строения кишечной стенки...

Принципы резекции желудка по типу Бильрот 1, Бильрот 2; операция Гофмейстера-Финстерера. Гастрэктомия Резекция желудка – удаление части желудка: а) дистальная – удаляют 2/3 желудка б) проксимальная – удаляют 95% желудка. Показания...

Ваготомия. Дренирующие операции Ваготомия – денервация зон желудка, секретирующих соляную кислоту, путем пересечения блуждающих нервов или их ветвей...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия