Пытанні і заданні для самаправеркі
1. Назавіце дакументы, на падставе якіх праводзілася сялянская рэформа на тэрыторыі Беларусі. 2. Якія змены адбыліся ў прававым і маёмасным становішчы памешчыцкіх сялян пасля 19 лютага 1861 г.? 3. Раскрыйце сутнасць выкупной аперацыі. 4. Якія змены ў правядзенне рэформы на тэрыторыі Беларусі ўнесла паўстанне 1863–1864 гг.? 5. Назавіце асаблівасці ў правядзенні буржуазных рэформ 60–70-х гг. ХІХ ст. на тэрыторыі Беларусі? Чым яны былі выкліканы? 6. Якія змены адбыліся ў сельскай гаспадарцы Беларусі пасля адмены прыгоннага права? Якія перажыткі феадалізму захаваліся ў сельскай гаспадарцы Беларусі ў другой палове XIX ст.? Пытанні і заданні для абмеркавання на ўроку 1. Дайце азначэнне паняццяў: устаўныя граматы, выкупныя плацяжы, часоваабавязаныя сяляне. 2. Прааналізуйце сялянскую рэформу 1861 г. па плану: прычыны, умовы, вынікі. Аформіце вынікі рэформы ў выглядзе табліцы. Зрабіце вывад аб значэнні рэформы. Вынікі сялянскай рэформы 1861 года ў Беларусі
3. Падлічыце суму выкупу за сялянскі надзел, гадавы аброк з якога складаў 24 рублі. 4. Дакажыце, што рэформы 60–70-х гг. мелі буржуазны характар. Вызначце, якія буржуазныя прынцыпы былі рэалізаваны пры іх правядзенні. 5. Ці згодны вы з тэзісам: “Рэформы 60–70‑х гг. былі этапам на шляху да грамадзянскага грамадства ў Расіі”. Сваю думку абгрунтуйце.
|