Студопедия — Пытанні і заданні для абмеркавання на ўроку. 1. Ахарактарызуйце асаблівасці палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця ВКЛ.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Пытанні і заданні для абмеркавання на ўроку. 1. Ахарактарызуйце асаблівасці палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця ВКЛ.






1. Ахарактарызуйце асаблівасці палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця ВКЛ.

2. Вызначце фактары, якія ўплывалі на фарміраванне беларускай народнасці.

3. Ахарактарызуйце асаблівасці фарміравання прыкмет беларускай народнасці.

 

§ 4. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ

(другая палова ХVІ — ХVІІІ ст.)

Успомніце. 1. Якімі былі мэты Лівонскай вайны? 2. Назавіце ўдзельнікаў гэтай вайны і яе асноўныя падзеі. 3. Што такое “залатыя шляхецкія вольнасці”? 4. Калі хрысціянская царква раздзялілася на праваслаўную і каталіцкую?

Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Да другой паловы ХVІ ст. выспелі ўмовы для больш цеснага дзяржаўнага аб’яднання Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай. Першая група прычын гэтага аб’яднання звязана са знешнепалітычнымі абставінамі. Саперніцтва паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Вялікім Маскоўскім княствам за славянскія землі вылілася ў першай палове ХVІ ст. у цэлы шэраг руска-літоўскіх войнаў, у выніку якіх ВКЛ страціла чвэрць сваёй тэрыторыі. З 1500 па 1569 г. у межы Вялікага Княства Літоўскага 45 разоў урываліся полчышчы крымскага хана, у тым ліку 10 разоў спусташалі тэрыторыю Беларусі. Барацьба ВКЛ, Польшчы і Рускай дзяржавы за Лівонію прывяла да працяглай Лівонскай вайны (1558–1583). Каб больш паспяхова супрацьстаяць агрэсіі, польскія паны прапанавалі ВКЛ аб’яднацца ў адзіную дзяржаву пад эгідай Польшчы.

Другая група прычын звязана з унутрыпалітычным развіццём ВКЛ. Сярэдняя і дробная шляхта, незадаволеная ўладай вялікага князя літоўскага і магнатаў, лічыла прывілеі польскай шляхты большымі за свае, а таму актыўна выступала за аб’яднанне з Польшчай для таго, каб атрымаць у новай дзяржаве яшчэ больш прывілеяў.

Трэцяя група прычын носіць дынастычны характар. Пасля трох шлюбаў у польскага караля і вялікага князя літоўскага Жыгімонта ІІ Аўгуста не было нашчадкаў. Палякі баяліся, што са смерцю Жыгімонта ІІ Аўгуста асабістая унія, якая злучала дзве дзяржавы, канчаткова спыніцца. Яны былі зацікаўлены ў яго разводзе і новым шлюбе. Жыгімонт ІІ Аўгуст вырашыў развесціся з трэцяй жонкай і ажаніцца чацвёрты раз. Але па каталіцкам абраду можна жаніцца толькі тры разы. Трэці развод і дазвол на чацвёрты шлюб можна было атрымаць толькі ў папы Рымскага. У гэтай сітуацыі Жыгімонт ІІ Аўгуст пачаў выслужвацца перад Ватыканам, папай Рымскім і каталіцкім духавенствам, добрасумленна выконваць іх загады і прапановы па ўзмацненні каталіцызму на тэрыторыі ВКЛ і далучэнні апошняга да Польскай Кароны.

У такіх умовах 10 студзеня1569 г. у Любліне сабраўся агульны сейм ВКЛ і Польшчы з мэтай заключэння больш цеснай уніі паміж дзяржавамі. Палякамі выстаўляліся розныя ўмовы, аж да ліквідацыі беларуска-літоўскай дзяржаўнасці. Паслы ж ВКЛ жадалі захаваць саюз з Польшчай, але пры гэтым не страціць самастойнасць і незалежнасць свайго гаспадарства. Перамовы зацягваліся. Паслы ВКЛ 1 сакавіка 1569 г. пакінулі Люблін.

Такія паводзіны прадстаўнікоў ВКЛ выклікалі абурэнне з боку польскай магнатэрыі. Пад яе ціскам Жыгімонт ІІ Аўгуст пачаў ажыццяўляць план расчлянення і анексіі асобных частак ВКЛ. 5 сакавіка 1569 г. ён абвясціў аб далучэнні да Польшчы Падляшша і загадаў падляшскім паслам прысягнуць Польшчы пад пагрозай пазбаўлення пасад і прывілеяў. 15 мая 1569 г. была абвешчана анексія Валыні. Але валынскія паслы не ехалі ў Люблін. Тады кароль паабяцаў пазбавіць іх маёнткаў і пагражаў выгнаннем. Пад страхам расправы сенатары і паслы Валыні прысягнулі на вернасць Польшчы. Такім жа чынам да Польшчы былі далучаны Падолія і Кіеўшчына.

У складзе ВКЛ засталіся толькі Беларусь і Літва. Нягледзячы на ўсё іх супрацьстаянне, яны вымушаны былі таксама падпісаць унію. 1 ліпеня 1569 г. згодна Люблінскай уніі, ВКЛ і Польшча злучыліся ў адзіную дзяржаву – Рэч Паспалітую, феадальную рэспубліку. Быў абраны адзіны гаспадар – кароль польскі і вялікі князь літоўскі, рускі, прускі, мазавецкі, жамойцкі, кіеўскі, валынскі, падляшскі, ліфляндскі. Спыніліся абранне вялікага князя ВКЛ і яго пажыццёвае валоданне княствам. Выбіраўся адзіны сейм, які павінен быў склікацца ў Польшчы. Уводзіліся адзіная мытная прастора, грашовая адзінка, агульная знешняя палітыка. Усе жыхары Рэчы Паспалітай мелі права набываць маёнткі і зямлю ва ўласнасць у любой частцы краіны. Скасоўваліся ўсе пастановы, законы, якія супярэчылі уніі, а таксама асобны сейм ВКЛ. Прысягаць можна было аднаму Польскаму каралеўству.

Становішча Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай. У выніку жорсткай барацьбы на Люблінскім сейме і пасля Любліна за незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць кіруючым колам Вялікага княства Літоўскага ўдалося захаваць рэшткі тэрыторыі былой дзяржавы, а таксама рэшткі дзяржаўнасці і аўтаномію ў межах Рэчы Паспалітай. Абедзве былыя самастойныя дзяржавы захавалі свае ранейшыя назвы – Вялікае княства Літоўскае і Польская Карона, а таксама свае законы, улады і іншыя органы выканаўчай улады, судовыя сістэмы, мясцовае самакіраванне, фінансы, узброеныя сілы і да канца ХVІІ ст. свае дзяржаўныя мовы. Статутам Вялікага княства Літоўскага 1588 г. чужаземцам (у тым ліку этнічным палякам, польскім магнатам) забаранялася на тэрыторыі княства купляць зямлю і маёмасць, а таксама займаць дзяржаўныя пасады. Такім чынам, Рэч Паспалітая была федэратыўнай дзяржавай, у якой ВКЛ і Польшча мелі адносную самастойнасць, абмежаваную дзейнасцю адзінага польскага караля і адзінага органа заканадаўчай улады – сейма Рэчы Паспалітай. Разам з тым у канцы ХVІІ – ХVІІІ ст. узмацняецца тэндэнцыя да засілля польскіх паноў і пашырэння польскага ўплыву на беларускіх і літоўскіх землях.

У выніку Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 г. была створана уніяцкая царква. Яна падначальвалася папе Рымскаму, а абрады на першым этапе заставаліся праваслаўнымі, але пазней пачалі замяняцца каталіцкімі. Пры дапамозе уніяцкай царквы Ватыканам і польскім каталіцкім духавенствам рабілася спроба паступова, незаўважна, шляхам падману, праз выкарыстанне беларускай мовы ў пропаведзях акаталічыць праваслаўнае насельніцтва Беларусі.

Такім чынам, уніяцкая царква ўяўляла сабой сродак акаталічвання насельніцтва на нацыянальнай аснове, а не нацыянальную царкву як сімвал суверэнітэта дзяржавы. Беларуская шляхта перайшла ў каталіцтва, а веруючымі уніяцкай царквы сталі сяляне і гарадскія нізы, якіх нярэдка сілай і падманам далучалі да гэтай царквы.

Палітычныя крызісы ў Рэчы Паспалітай. Падзелы Рэчы Паспалітай. На працягу ўсяго перыяду існавання Рэчы Паспалітай у ёй паступова выспяваюць умовы палітычнага крызісу, які найбольш востра праявіўся ў другой палове ХVІІІ ст і прывёў да распаду гэтай дзяржавы. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай меў некалькі вытокаў. Першы быў закладзены ў момант падпісання Люблінскай уніі. З гэтага часу ўся гісторыя Рэчы Паспалітай – гэта барацьба ВКЛ за захаванне незалежнасці, якая аслабляла Карону і Княства ў эканамічных і ваенных адносінах, рабіла лёгкай здабычай суседніх дзяржаў. Другім вытокам, які заканамерна падрываў асновы дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай, былі шляхецкія вольнасці (ліберум вета, канфедэраціі, мясцовыя сеймікі і інш.). Яны вялі да ўзмацнення шляхты і ўпадку адміністрацыйнага кіравання. Трэцім вытокам палітычнага крызісу была рэлігійная і нацыянальная палітыка, імкненне апалячыць жыхароў ВКЛ, перавесці іх з праваслаўя ў каталіцкую веру. Чацвёрты выток – спалучэнне нацыянальнага і рэлігійнага гнёту з феадальным, што выклікала сялянскія выступленні і падрывала моц дзяржавы. Пяты выток – барацьба паміж магнатамі за ўладу ў краіне. Звяртанне розных груповак па дапамогу да суседніх дзяржаў, стварэнне канфедэрацый, падзенне нораваў шляхецкага саслоўя, няздольнасць кіраваць дзяржавай, а таксама пастаянныя войны, якія вяліся на тэрыторыі Рэчы Паспалітай – усё гэта разбурала яе.

У другой палове ХVІІІ ст. Рэч Паспалітая перажывала глыбокі ўнутрыпалітычны крызіс. У краіне панавала феадальная анархія. Усеўладдзе магнатаў прывяло да дэцэнтралізацыі ўлады. Становішча Рэчы Паспалітай ускладнялася існаваннем вакол яе моцных цэнтралізаваных дзяржаў – Аўстрыі, Прусіі і Расіі. Для іх Рэч Паспалітая мела важнае стратэгічнае значэнне ў барацьбе за ўплыў у еўрапейскай і міжнароднай палітыцы. Вялікая шматнацыянальная, але палітычна слабая дзяржава апынулася перад пагрозай страты сваёй самастойнасці.

У гэтых умовах галоўнай задачай было захаванне палітычнага адзінства Рэчы Паспалітай і яе дзяржаўнага суверэнітэту. Вырашыць яе спрабавалі прыхільнікі асветніцкіх ідэй у Рэчы Паспалітай. Яны выступалі супраць феадальна-арыстакратычнай і каталіцкай рэакцыі, адстойвалі прынцыпы роўнасці нацый, недатыкальнасці дзяржаўнага суверэнітэту.

Ідэалогія Асветніцтва адлюстравалася ў дзейнасці Адукацыйнай камісіі, якая зрабіла шэраг прагрэсіўных для свайго часу рэформ. Кульмінацыйным пунктам дзейнасці асветнікаў стаў чатырохгадовы сейм (1788–1792 гг.) і прынятая на ім Канстытуцыя 3 мая 1791 г. Аднак гэтая апошняя спроба вывесці Рэч Паспалітую з палітычнага крызісу і захаваць яе дзяржаўнасць не мела поспеху. Паўстанне Т.Касцюшкі ў абарону Канстытуцыі пад асветніцкімі лозунгамі вольнасці, цэласці і незалежнасці было асуджана на паражэнне. У 1772, 1793 і 1795 гг. адбыліся падзелы Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй. Рэч Паспалітая знікла з палітычнай карты Еўропы.

Больш за два стагоддзі гісторыя беларускага народа была звязана з Рэччу Паспалітай. Гэты перыяд меў выключнае значэнне, у першую чаргу, для нацыянальнай самаідэнтыфікацыі беларусаў і для іх палітычнага самавызначэння. Трэба ўлічваць такі бясспрэчны факт, што як дзяржава Рэч Паспалітая менш за ўсё была зацікаўлена ў развіцці беларусаў як самастойнага народа. Наадварот, яна рабіла ўсё, каб сцерці з памяці беларускага народа яго этнічную прыналежнасць. Ва ўмовах пастаянна нарастаючага польска-каталіцкага ўціску большасць беларусаў усведамляла, што для свайго самазахавання як этнасу, для свайго далейшага гістарычнага развіцця яны павінны вярнуцца да сваіх агульнарускіх каранёў, да вытокаў сваёй дзяржаўнасці. Яскравым сведчаннем гэтага з’яўляецца вострая рэлігійна-нацыянальная барацьба, якая разгарнулася на беларускіх і украінскіх землях, і якая не прыпынялася да самага ўз’яднання беларускіх і украінскіх зямель з Расійскай дзяржавай.

На працягу ўсяго перыяду існавання Рэчы Паспалітай у ёй паступова паглыбляўся падзел грамадства па нацыянальна-культурнай і сацыяльна-рэлігійнай прыналежнасці. На тэрыторыі Беларусі яго рысы мелі асабліва выразны характар. У канцы ХVІІІ ст. беларускія магнаты і шляхта ў большасці сваёй былі католікамі ці ўніятамі і арыентаваліся на польскія нацыянальна-культурныя традыцыі. У той жа час большасць беларускага сялянства прытрымлівалася праваслаўя і, нягледзячы на колькасную перавагу ўніяцкіх прыходаў над праваслаўнымі, працэс замены праваслаўнага веравызнання каталіцкім у асяроддзі беларускіх сялян-уніятаў быў яшчэ далёка незавершаны. Гэта паўплывала і на палітыка-ідэалагічнае размежаванне ў беларускім грамадстве.

Прыхільнікі каталіцкага касцёла і сацыяльныя вярхі ўніяцкай царквы імкнуліся да захавання самастойнай дзяржавы – Рэчы Паспалітай, а пасля яе падзелаў – да аднаўлення ў былых межах. У сваю чаргу праваслаўнае насельніцтва Беларусі, у тым ліку і большасць сялян-уніятаў, цягнулася да Расіі, якая не толькі традыцыйна лічылася галоўнай абаронцай праваслаўнай веры, але этнічна і гістарычна была беларусам бліжэй за Польшчу. Існаванне дзвюх гэтых тэндэнцый і барацьба паміж імі сталі галоўнай асаблівасцю гістарычнага развіцця Беларусі на доўгі час.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 1159. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Психолого-педагогическая характеристика студенческой группы   Характеристика группы составляется по 407 группе очного отделения зооинженерного факультета, бакалавриата по направлению «Биология» РГАУ-МСХА имени К...

Общая и профессиональная культура педагога: сущность, специфика, взаимосвязь Педагогическая культура- часть общечеловеческих культуры, в которой запечатлил духовные и материальные ценности образования и воспитания, осуществляя образовательно-воспитательный процесс...

Устройство рабочих органов мясорубки Независимо от марки мясорубки и её технических характеристик, все они имеют принципиально одинаковые устройства...

В теории государства и права выделяют два пути возникновения государства: восточный и западный Восточный путь возникновения государства представляет собой плавный переход, перерастание первобытного общества в государство...

Закон Гука при растяжении и сжатии   Напряжения и деформации при растяжении и сжатии связаны между собой зависимостью, которая называется законом Гука, по имени установившего этот закон английского физика Роберта Гука в 1678 году...

Характерные черты официально-делового стиля Наиболее характерными чертами официально-делового стиля являются: • лаконичность...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия