Студопедия — БЕЛАРУСЬ У ХІХ – ПАЧАТКУ ХХІ СТ.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

БЕЛАРУСЬ У ХІХ – ПАЧАТКУ ХХІ СТ.






1. Назавіце падзеі, якія былі вызначальнымі ў палітычнай, сацыяльна-эканамічнай гісторыі, гісторыі культуры Беларусі XIX- пачатку XXI ст. Сваю думку абгрунтуйце.

 

Палітычная гісторыя Сацыяльна-эканамічная гісторыя Гісторыя культуры
     

 

2. Назавіце гістарычных дзеячаў, якія адыгралі вызначальную ролю (станоўчую і адмоўную) у гісторыі Беларусі ХІХ – пачатку ХХІ ст. Сваю думку абгрунтуйце.

ХІХ ст. – 1917 г. 1917–1945 гг. 1945–2004 гг.
     

3. Сістэматызуйце паняцці, якія характарызуюць асноўныя тэндэнцыі развіцця Беларусі ў XIX – пачатку XXI ст. па самастойна выбраных крытэрыях. Дайце азначэнне паняццяў.

4. З дапамогай карты ахарактарызуйце:

а) працэс фарміравання тэрыторыі Беларусі ў XIX–XX стст.;

б) геапалітычнае становішча Беларусі на рубяжы ХХ – ХХІ стст.

5. Параўнайце асноўныя тэндэнцыі эканамічнага, сацыяльна-палітычнага, культурнага развіцця Беларусі і Заходняй Еўропы ў XIX – пачатку XXI ст. На падставе табліцы зрабіце вывады аб агульных тэндэнцыях і асаблівасцях развіцця Беларусі ў вызначаны перыяд.

Перыяды Заходняя Еўропа Беларусь
ХІХ ст. – 1918 г.    
1918-1945 гг.    
1945-2004 гг.    

* Вызначце прычыны, якія, на ваш погляд, абумовілі асаблівасці развіцця Беларусі ў XIX – пачатку XXI ст.

6. Назавіце факты (падзеі, з’явы, працэсы) з гісторыі Беларусі, якія атрымалі неадназначную ацэнку сучасных гісторыкаў. Чым, на ваш погляд, тлумачацца розныя пункты гледжання на адны і тыя ж гістарычныя факты?

7. Канкрэтызуйце з дапамогай фактаў вывады:

а) у гісторыі Беларусі ХІХ – пачатку ХХІ стст. спалучаюцца рэфармісцкі і рэвалюцыйны шляхі развіцця;

б) “Гісторыя Беларусі – неад’емная частка еўрапейскай гісторыі”.

8. Вызначце асноўныя тэндэнцыі развіцця Рэспублікі Беларусь у 1996–2004 гг.

Эканамічная сфера  
Палітычная сфера  
Сацыяльная сфера  
Духоўная сфера  

 


Як вывучаць гісторыю

Памяткі

Памятка 1. «Як рашаць гістарычную задачу»

1. Прааналізуйце пазнавальную задачу, сфармулюйце пытанні, на якія неабходна адказаць. Падзяліце вялікае пытанне на часткі.

2. Устанавіце, якія дзеянні неабходна выканаць для рашэння задачы; вызначце паслядоўнасць іх выканання.

3. Прадумайце, які прыём выкладання адказу адпавядае пастаўленай задачы.

4. Выканайце ўсе вызначаныя дзеянні.

5. Суаднясіце атрыманыя вынікі з умовай задачы: ці з’яўляецца атрыманы вынік адказам на пастаўленую задачу?

Памятка 2. «Як устанаўліваць прычынна-выніковыя сувязі»

1-ы спосаб. Устанавіце храналагічную паслядоўнасць развіцця гістарычных падзей у пэўнай сферы грамадскай дзейнасці людзей, пры якой адна падзея выклікае другую.

2-і спосаб. Устанавіце сувязь гістарычнай падзеі ці з’явы, што вывучаецца, з рознымі сферамі грамадскага жыцця (эканамічнай, палітычнай, сацыяльнай, культурнай). Укажыце, якія менавіта гістарычныя з’явы абумовілі вывучаемы факт.

3-і спосаб. Устанавіце супярэчнасці гістарычнага развіцця, што выклікалі падзею, якая вывучаецца.

Памятка 3. «Як вызначаць сутнасць гістарычных паняццяў»

1. Успомніце ўсе прыкметы (рысы), якія характарызуюць гістарычнае паняцце.

2. Вызначце самыя істотныя з іх, без якіх паняцце губляе сэнс.

3. Падбярыце больш шырокае (відавое) паняцце, да якога адносіцца вывучаемае, сфармулюйце азначэнне.

Памятка 4. «План аналізу гістарычнага дакумента»

1. Узгадайце гістарычныя ўмовы стварэння дакумента.

2. Прывядзіце звесткі аб аўтары дакумента.

3. Сфармулюйце асноўныя ідэі дакумента.

4. Ацаніце дакумент з пункту гледжання яго ўплыву на ход гістарычнага развіцця.

Памятка 5. «Як ацэньваць гістарычны факт»

1. Прааналізуйце ўплыў гістарычнага факта на эканамічнае, палітычнае, сацыяльнае, духоўнае развіццё грамадства ў вывучаемы перыяд.

2. Прасачыце маштаб уздзеяння факта ў прасторы: вызначце яго ўплыў на працэсы ў свеце, рэгіёне, асобных краінах.

3. Прасачыце маштаб уздзеяння факта ў часе: вызначце яго ўплыў на эпоху, гістарычны перыяд.

4. Дайце ацэнку гістарычнага факта з пазіцый маралі вывучаемага перыяду і з пазіцый сучасных уяўленняў аб маралі.

Памятка 6. «Як параўноўваць гістарычныя падзеі»

1. Вызначце план (лініі) параўнання, г. зн. пытанні, па якіх будуць параўноўвацца падзеі.

2. Падбярыце факты, якія характарызуюць кожную з параўноўваемых падзей па кожным пытанні.

3. Суаднясіце іх, выявіце агульныя рысы і адрозненні.

4. Сфармулюйце вывады, растлумачце прычыны агульнага і адметнага.

5. Параўнанне зручна выконваць у форме табліцы.

Памятка 7. «Як складаць разгорнуты план адказу на пытанне»

1. Дакладна сфармулюйце пытанне, на якое неабходна адказаць.

2. Вызначце галоўныя палажэнні, суаднясіце іх паміж сабой, запішыце ў выглядзе асноўных пунктаў плана.

3. Сфармулюйце палажэнні, якія канкрэтызуюць (удакладняюць) галоўныя думкі, запішыце іх у выглядзе падпунктаў.

4. Склаўшы план, праверце, ці раскрывае ён змест пастаўленага пытання.

Памятка 8. «Як складаць тэзісы»

Тэзісы — гэта выкладанне асноўных ідэй, палажэнняў без іх аргументацыі.

1. Уважліва прачытайце тэкст.

2. Выдзеліце ў ім галоўныя ідэі, палажэнні, вывады.

3. Коратка сфармулюйце гэтыя палажэнні і запішыце.

Памятка 9. «Як складаць план-канспект»

1. Уважліва прачытайце тэкст, падзяліце яго на лагічна завершаныя часткі.

2. Коратка сфармулюйце галоўную ідэю кожнай часткі, у выгля-дзе загалоўка запішыце яе ў левай частцы старонкі.

3. Выдзеліце ў кожнай частцы тэксту факты, лічбы, вывады, якія ўдакладняюць галоўную думку. Коратка перакажыце ці працытуйце іх у правай частцы старонкі насупраць загалоўка.

Памятка 10. «Як працаваць з навуковым тэкстам»

1. Уважліва прачытайце тэкст.

2. Абапіраючыся на назву (загаловак) тэксту, вызначце праблему ці ідэю, выкладзеную ў ім.

3. Падзяліце тэкст на лагічна завершаныя часткі, вызначце сэнсавы змест кожнай з іх.

4. Суаднясіце змест лагічна завершаных частак паміж сабой і з праблемай (асноўнай ідэяй) тэксту, устанавіце сувязі паміж імі.

5. Абагульніце атрыманую з тэксту інфармацыю, зрабіце вывад, абагульняючы змест лагічна завершаных частак тэксту.

Памятка 11. «Патрабаванні да вывадаў»

1. Вывад павінен адносіцца да сутнасці выкладзенага матэрыялу, выцякаць толькі з разгледжаных фактаў і сувязей, не перавышаць іх аб’ёму, не пакідаць частку фактаў без увагі.

2. Пры разглядзе вялікай колькасці фактаў і сувязей спачатку робяцца прыватныя вывады, а затым — агульныя.

Памятка 12. «Як даказваць сваё меркаванне»

Доказ — гэта паслядоўнае абгрунтаванне думак, ідэй.

1. Сфармулюйце тэзіс, які будзеце даказваць.

2. Прывядзіце факты на карысць тэзіса, які даказваеце.

3. Шляхам разважання пакажыце, што прыведзеныя факты па-цвярджаюць тэзіс.

4. Зрабіце вывад: у сілу якіх доказаў тэзіс з’яўляецца слушным.

 

ВАЖНЕЙШЫЯ ДАТЫ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ
(ХІХ— пачатак ХХІ ст.)

1802 г.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа ў Беларусі.

Г.

Адкрыццё Віленскага універсітэта і арганізацыя Віленскай навучальнай акругі.

Гг.

Адкрыццё і дзейнасць Полацкай езуіцкай акадэміі.

Гг.

Дзейнасць тайных студэнцкіх таварыстваў у Віленскім універсітэце.

1820 г.

Забарона дзейнасці ордэна езуітаў у Расійскай імперыі.

1821—1825 гг.

Дзейнасць дзекабрысцкіх арганізацый у Беларусі.

1829—1850 гг.

Утварэнне і дзейнасць Беларускай навучальнай акругі.

1830—1831 гг.

Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі.

1831 г.

Скасаванне дзеяння Статута ВКЛ у Віцебскай і Магілёўскай губернях.

1836 г.

Утварэнне Ф. Савічам нелегальнага студэнцкага «Дэмакратычнага таварыства».

1837—1841 гг.

Рэформа кіравання дзяржаўнымі сялянамі П. Дз. Кісялёва.

1839 г.

Полацкі царкоўны сабор і далучэнне уніяцкай царквы да Рускай праваслаўнай царквы.

1840 г.

Скасаванне дзеяння Статута ВКЛ у Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях.

1846—1849 гг.

Дзейнасць у Беларусі падпольнай арганізацыі «Саюз свабодных братоў».

1848 г.

Пераўтварэнне Горы-Горацкай земляробчай школы ў Горы-Горацкі земляробчы інстытут.

1861 г., 19 лютага

Аляксандр ІІ падпісаў Маніфест і зацвердзіў заканадаўчыя акты («Палажэнні») аб адмене прыгоннага права ў Расіі.

1862 г., чэрвень

Выданне К. Каліноўскім газеты «Мужыцкая праўда» — першай нелегальнай рэвалюцыйна-дэмакратычнай газеты на беларускай мове (друкавалася лацінкай).

Студзень 1863 г. — восень 1864 г.

Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі.

1863 г.

Унясенне змяненняў у правядзенне сялянскай рэформы ў Беларусі: увядзенне абавязковага выкупу сялянскіх надзелаў; спыненне часоваабавязанага становішча сялян; змяншэнне на 20 % памераў выкупных плацяжоў; надзяленне абеззямеленых сялян трохдзесяцінным сямейным надзелам.

1864 г.

Пачатак земскай рэформы ў Расіі (у беларускіх губернях яна не праводзілася ў сувязі з паўстаннем 1863—1864 гг.).

1864 г.

Пачатак школьнай рэформы ў Расіі.

1865 г.

Пачатак цэнзурнай рэформы ў Расіі.

1867 г.

Перавод дзяржаўных сялян у Беларусі на выкуп. Сяляне становяцца ўласнікамі сваіх надзелаў.

1872 г.

Увядзенне ў Беларусі міравых судоў (у Цэнтральнай Расіі судовая рэформа пачалася 20 лістапада 1864 г.).

1874 г.

Увядзенне ў Расіі ўсеагульнай воінскай павіннасці.

1875 г.

Гарадская рэформа ў Беларусі (у Цэнтральнай Расіі пачалася ў 1870 г.). Увядзенне органаў гарадскога самакіравання.

1881 г., 1 сакавіка

Забойства нарадавольцамі Аляксандра ІІ.

1884 г.

Выданне ў Пецярбургу нелегальнага часопіса «Гомон».

1892 г.

Увядзенне новага Гарадавога палажэння, якое рэзка павысіла маёмасны цэнз пры выбарах органаў гарадскога самакіравання.

1897 г., верасень

Утварэнне Усеагульнага яўрэйскага рабочага саюза ў Літве, Польшчы і Расіі (Бунд).

1898 г., 1—3 сакавіка

І з’езд Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП) у Мінску.

1902 г.

Стварэнне Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў).

1902 г., снежань

Стварэнне Беларускай рэвалюцыйнай грамады (БРГ), пазней перайменаванай у Беларускую сацыялістычную грамаду (БСГ).

1905 г., 9 студзеня

«Крывавая нядзеля» ў Пецярбургу — пачатак першай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў Расіі.

1905 г., 6 жніўня

Мікалай ІІ падпісаў Маніфест аб скліканні «законадарадчай» Дзяржаўнай думы (Булыгінскай думы).

1905 г., кастрычнік

Усерасійская палітычная стачка.

1905 г., 17 кастрычніка

Падпісанне Мікалаем ІІ Маніфеста аб «дараванні» палітычных свабод і надзяленні Дзяржаўнай думы заканадаўчымі паўнамоцтвамі.

1905 г., 18 кастрычніка

«Курлоўскі расстрэл» у Мінску.

1905 г., восень

Стварэнне Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі (кадэтаў) і партыі «Саюз 17 кастрычніка» (акцябрыстаў).

1906 г., лістапад

Указ аб выхадзе сялян з абшчыны — пачатак сталыпінскай аграрнай рэформы.

Лістапад 1906 г. — жнівень 1915 г.

Выданне газеты «Наша ніва».

1907 г., 3 чэрвеня

Роспуск ІІ Дзяржаўнай думы Мікалаем ІІ. Канец першай Ра-сійскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі.

1911 г., 14 сакавіка

Увядзенне земскіх устаноў у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях.

1914 г., 19 ліпеня (1 жніўня)

Пачатак Першай сусветнай вайны.

1915 г., жнівень — кастрычнік

Захоп войскамі Германіі тэрыторыі Заходняй Беларусі.

1917 г., 27 лютага (12 сакавіка)

Перамога Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў Расіі; звяржэнне самадзяржаўя.

1917 г., 4 (17) сакавіка

Утварэнне Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў; арганізацыя ў Мінску народнай міліцыі.

1917 г., сакавік

З’езд беларускіх нацыянальных арганізацый і партый. Стварэнне Беларускага нацыянальнага камітэта.

1917 г., 20—23 красавіка (3—6 мая)

І з’езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў у Мінску.

1917 г., ліпень

ІІ з’езд прадстаўнікоў беларускіх нацыянальных партый і арганізацый. Створана Цэнтральная Рада беларускіх арганізацый, з кастрычніка 1917 г. — Вялікая Беларуская Рада.

1917 г., 25 кастрычніка (7 лістапада)

Перамога ўзброенага паўстання ў Петраградзе; звяржэнне Часовага ўрада.

1917 г., 25—27 кастрычніка (7—9 лістапада)

ІІ Усерасійскі з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў у Петраградзе; утварэнне першага рабоча-сялянскага ўрада — Савета Народных Камісараў на чале з У. І. Леніным; прыняцце Дэкрэтаў аб міры і зямлі.

1917 г., кастрычнік — лістапад

Усталяванне ўлады Саветаў пад кіраўніцтвам бальшавікоў на неакупіраванай тэрыторыі Беларусі.

1917 г., 20 лістапада (3 снежня)

Ліквідацыя Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага ў Магілёве.

1917 г., лістапад

Утварэнне Абласнога выканаўчага камітэта Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзаха) і Савета Народных Камісараў (СНК) Заходняй вобласці і фронту.

1917 г., 15—18 (28—31) снежня

І Усебеларускі з’езд.

1918 г., 31 студзеня

Дэкрэт СНК аб стварэнні пры Народным камісарыяце па справах нацыянальнасцей РСФСР Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкома).

1918 г., 18 лютага

Пачатак наступлення і акупацыі войскамі Германіі тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Беларусі.

1918 г., 21 лютага

Акупацыя войскамі Германіі г. Мінска.

1918 г., 21 лютага

Зварот Выканкома Рады Усебеларускага з’езда да народа Беларусі з 1‑й Устаўной Граматай, у якой ён абвясціў сябе найвышэйшай часовай уладай Беларусі і ўтварыў свой урад — Народны сакратарыят.

1918 г., 3 сакавіка

У Брэст-Літоўску падпісаны мірны дагавор (Брэсцкі мір) паміж Савецкай Расіяй і дзяржавамі германскага блока.

1918 г., 9 сакавіка

Выканком Рады Усебеларускага з’езда прыняў 2‑ю Устаўную Грамату, у якой абвясціў стварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.

1918 г., 25 сакавіка

Рада БНР прыняла 3‑ю Устаўную Грамату, у якой БНР аб’яўлялася «незалежнай і вольнай дзяржавай».

1918 г., 11 лістапада

Капітуляцыя германскага камандавання перад краінамі Антанты. Заканчэнне Першай сусветнай вайны.

1918 г., 13 лістапада

Дэкрэт ЦВК РСФСР аб ануляванні Брэсцкага мірнага дагавора.

1918 г., 30—31 снежня

VІ Паўночна-Заходняя канферэнцыя РКП(б) у Смаленску; прыняцце пастановы аб утварэнні Беларускай ССР.

1919 г., 1 студзеня

Абвяшчэнне Беларускай ССР са сталіцай у Мінску. Утварэнне Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі на чале з З. Жылуновічам.

1919 г., 2—3 лютага

І Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў; прыняцце першай Канстытуцыі БССР.

1919 г., 8 жніўня

Захоп польскімі войскамі г. Мінска.

1920 г., 4 ліпеня — 1 жніўня

Ліпеньская аперацыя савецкіх войскаў Заходняга фронту; вызваленне амаль усёй тэрыторыі Беларусі ад войскаў Польшчы.

1920 г., 11 ліпеня

Вызваленне г. Мінска ад польскай акупацыі.

1920 г., 31 ліпеня

Прыняцце «Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь».

1920 г., 14 верасня

Адкрыццё ў г. Мінску Беларускага дзяржаўнага тэатра (з 1926 г. — БДТ‑1, з 1944 г. — імя Я. Купалы).

1921 г., 18 сакавіка

Падпісанне Рыжскага мірнага дагавора паміж Савецкай Расіяй, Украінай і Польшчай, паводле якога Заходняя Беларусь адышла да Польшчы.

1921 г., сакавік

Х з’езд РКП(б) і прыняцце ім новай эканамічнай палітыкі (нэпа).

1921 г.

Адкрыццё Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

1921—1925 гг.

Партызанскі рух у Заходняй Беларусі.

1921—1937 гг.

Дзейнасць Таварыства беларускай школы (ТБШ) у Заходняй Беларусі.

1922 г.

Стварэнне Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта).

1923—1938 гг.

Дзейнасць Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ).

1925 г., снежань

ХІV з’езд ВКП(б) і прыняцце ім курсу на сацыялістычную індустрыялізацыю.

1925—1927 гг.

Дзейнасць Беларускай сялянска-рабочай грамады (БСРГ) у Заходняй Беларусі.

1925 г.

Зліццё Горацкага сельскагаспадарчага інстытута і Мінскага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі і стварэнне ў Горках Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі.

1926 г.

Прыняцце пастановы ЦВК і СНК БССР «Аб увядзенні ўсеагульнага абавязковага навучання».

1926 г.

Адкрыццё ў Віцебску Другога Беларускага дзяржаўнага тэатра (БДТ-2, з 1944 г. — імя Я. Коласа).

1927 г., снежань

ХV з’езд ВКП(б) і прыняцце ім курсу на калектывізацыю сель-скай гаспадаркі.

1929 г.

Стварэнне Акадэміі навук БССР.

1932 г.

Адкрыццё ў Гомелі Трэцяга Беларускага дзяржаўнага тэатра (БДТ-3).

1932 г.

Адкрыццё ў Мінску Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі.

1933 г.

Стварэнне Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР.

1937 г.

Стварэнне Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

1939 г., 23 жніўня

Дагавор аб ненападзенні паміж СССР і Германіяй.

1939 г., 1 верасня

Напад фашысцкай Германіі на Польшчу. Пачатак Другой сусветнай вайны.

1939 г., 17 верасня

Пачатак паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь.

1939 г., 28—30 кастрычніка

Народны сход Заходняй Беларусі ў Беластоку.

1939 г., 12 лістапада

3-я (нечарговая) сесія Вярхоўнага Савета БССР пастанавіла прыняць Заходнюю Беларусь у склад БССР.

1941 г., 22 чэрвеня

Напад фашысцкай Германіі на СССР. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны.

1941 г., чэрвень — жнівень

Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.

Восень 1943 — зіма 1944 г.

Вызваленне (поўнае ці частковае) ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 36 раёнаў Беларусі і двух абласных цэнтраў — Гомеля і Мазыра.

1943 г., снежань

Стварэнне Беларускай цэнтральнай рады (БЦР) на чале з Р. Астроўскім.

1944 г., 23 чэрвеня

Пачатак савецкай наступальнай аперацыі «Баграціён».

1944 г., 3 ліпеня

Вызваленне Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

1945 г., 9 мая

Дзень Перамогі над фашысцкай Германіяй. Заканчэнне Вялікай Айчыннай вайны.

1945 г., 26 чэрвеня

БССР падпісала Статут ААН.

1945 г., 2 верасня

Японія падпісала акт аб капітуляцыі. Заканчэнне Другой сусветнай вайны.

1947 г.

На Мінскім аўтамабільным заводзе выпушчаны першыя сама-звалы МАЗ-205.

1950 г.

На Мінскім трактарным заводзе пачаты серыйны выпуск трактароў КД-35.

1958 г., 5 лістапада

Выпуск першых аўтамабіляў Беларускім аўтамабільным заводам у г. Жодзіне.

1960 г.

На Мінскім заводзе электронных вылічальных машын імя Г. К. Арджанікідзе выпушчана першая ЭВМ «Мінск-1».

1963 г.

Уступіла ў строй 1-я чарга Салігорскага калійнага камбіната.

1965 г., май

Атрымана першая прамысловая нафта на Рэчыцкім радовішчы нафты.

1965 г., верасень

Пачатак эканамічнай рэформы ў СССР і БССР.

1969 г.

Адкрыццё мемарыяльнага комплексу «Хатынь».

1971 г.

Адкрыццё мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой».

1974 г.

Мінску прысвоена ганаровае званне «Горад-герой».

1978 г.

Прыняцце Канстытуцыі БССР.

1984 г.

Уведзена ў эксплуатацыю 1-я лінія Мінскага метрапалітэна.

1985—1991 гг.

Правядзенне ў СССР палітыкі перабудовы.

1990 г., 27 ліпеня

Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР.

1991 г., 19—20 жніўня

Дзяржаўны пераварот у СССР.

1991 г., 25 жніўня

Вярхоўны Савет БССР прыняў рашэнне аб часовым прыпыненні дзейнасці КПСС — КПБ на тэрыторыі Беларусі (адменена ў 1993 г.).

1991 г., 19 верасня

Замена назвы «БССР» на назву «Рэспубліка Беларусь», зацвяр-джэнне дзяржаўнай сімволікі (бела-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня»).

1991 г., 8 снежня

Дэнансацыя ў Віскулях (Белавежская пушча) дагавора 1922 г. аб утварэнні СССР і спыненне яго існавання. Стварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).

1994 г., 15 сакавіка

Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абвяшчэнне дзяржавы прэзідэнцкай рэспублікай.

1994 г., 10 ліпеня

Першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь выбраны А. Р. Лукашэнка.

1995 г., 14 мая

Правядзенне Рэспубліканскага рэферэндуму. Замена дзяржаўнай сімволікі. Наданне рускай мове статусу дзяржаўнай побач з беларускай мовай.

1996 г., 2 красавіка

Падпісанне Дагавора аб Садружнасці Рэспублікі Беларусь і Ра-сійскай Федэрацыі.

1996 г., кастрычнік

Першы Усебеларускі народны сход у Мінску.

1996 г., 24 лістапада

Правядзенне Рэспубліканскага рэферэндуму. Унясенне дапаўненняў і змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Перанясенне Дня незалежнасці (Дня Рэспублікі) з 27 ліпеня на 3 ліпеня.

1997 г., 2 красавіка

Падпісанне Дагавора аб Саюзе Беларусі і Расіі.

1999 г., 8 снежня

Падпісанне Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

2001 г., май

Другі Усебеларускі народны сход у Мінску.

2001 г., 9 верасня

Выбранне Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь на новы 5-гадовы тэрмін А. Р. Лукашэнкі.

2004 г., 17 кастрычніка

Рэспубліканскі рэферэндум і выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

2006 г., сакавік

Трэці Усебеларускі народны сход у Мінску.

2006 г., 19 сакавіка

Выбранне Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь на новы 5-гадовы тэрмін А.Р. Лукашэнкі

 








Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 2143. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Объект, субъект, предмет, цели и задачи управления персоналом Социальная система организации делится на две основные подсистемы: управляющую и управляемую...

Законы Генри, Дальтона, Сеченова. Применение этих законов при лечении кессонной болезни, лечении в барокамере и исследовании электролитного состава крови Закон Генри: Количество газа, растворенного при данной температуре в определенном объеме жидкости, при равновесии прямо пропорциональны давлению газа...

Ганглиоблокаторы. Классификация. Механизм действия. Фармакодинамика. Применение.Побочные эфффекты Никотинчувствительные холинорецепторы (н-холинорецепторы) в основном локализованы на постсинаптических мембранах в синапсах скелетной мускулатуры...

Седалищно-прямокишечная ямка Седалищно-прямокишечная (анальная) ямка, fossa ischiorectalis (ischioanalis) – это парное углубление в области промежности, находящееся по бокам от конечного отдела прямой кишки и седалищных бугров, заполненное жировой клетчаткой, сосудами, нервами и...

Основные структурные физиотерапевтические подразделения Физиотерапевтическое подразделение является одним из структурных подразделений лечебно-профилактического учреждения, которое предназначено для оказания физиотерапевтической помощи...

Почему важны муниципальные выборы? Туристическая фирма оставляет за собой право, в случае причин непреодолимого характера, вносить некоторые изменения в программу тура без уменьшения общего объема и качества услуг, в том числе предоставлять замену отеля на равнозначный...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия