Студопедия — РАЗДЗЕЛ III.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

РАЗДЗЕЛ III.






Беларусь У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XX – ПАЧАТКУ XXI ст.

САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 1940-х – першай палове 1980-х гг.

Успомніце. 1. Якой была галіновая структура прамысловасці Беларусі ў даваенны перыяд? 2. Якія пераўтварэнні былі праведзены ў сельскай гаспадарцы, культурнай сферы БССР у 1930‑я гг.? 3. Якімі былі асноўныя тэндэнцыі эканамічнага развіцця краін Захаду пасля Другой сусветнай вайны?

Шляхі і метады аднаўлення эканомікі ў пасляваенныя гады.Аднаўленчыя работы пачаліся яшчэ з восені 1943 г., калі былі вызвалены ўсходнія раёны Беларусі, і працягваліся да пачатку 1950-х гг.

У 1946 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў «Закон аб пяцігадовым плане аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі рэспублікі на 1946—1950 гг.». Асаблівасцю чацвёртага пяцігадовага плана было не толькі аднаўленне разбуранай вайной гаспадаркі, але і стварэнне новых галін вытворчасці. Аб’ём капіталаўкладанняў на пяцігодку перавышаў іх памер за тры даваенныя пяцігодкі разам узятыя.

Галоўным накірункам развіцця пасляваеннай Беларусі з’яўлялася стварэнне новых і паскораны рост раней існаваўшых галін прамысловасці – машынабудавання, металаапрацоўкі, электраэнергетыкі, паліўнай прамысловасці, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў.

Аўтамабільны і трактарны заводы, а таксама мотавелазавод у Мінску сталі буйнейшымі новабудоўлямі рэспублікі. У іх будаўніцтве прымала ўдзел уся краіна. У 1950 г. прадпрыемствы ўступілі ў дзеянне і далі першую прадукцыю. Упершыню ў рэспубліцы быў асвоены выпуск аўтамабіляў, аўтапрычэпаў, трактароў, лакамабіляў, веласіпедаў.

Паступова падала ўдзельная вага тых галін прамысловасці, якія дамінавалі да вайны (лёгкая, харчовая, дрэваапрацоўчая). У вядучыя галіны эканомікі пераўтвараліся машынабудаванне і металаапрацоўка. Ва ўсіх галінах праводзілася тэхнічная рэканструкцыя, электрыфікацыя і аўтаматызацыя вытворчых працэсаў. На прадпрыемствах Беларусі не засталося маральна састарэлага абсталявання яшчэ і таму, што ў гады вайны былі знішчаны асноўныя прамыслова-вытворчыя фонды.

Характэрнай асаблівасцю чацвёртай пяцігодкі ў БССР з’яўляліся апераджальныя ў параўнанні з адпаведнымі паказчыкамі па СССР тэмпы індустрыяльнага развіцця. І хаця асобныя паказчыкі пяцігадовага плана не былі выкананы, у 1950 г. прамысловасць Беларусі перавысіла даваенны ўзровень на 15 %.

Пасля вызвалення тэрыторыі Беларускай ССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў была адноўлена калгасна-саўгасная сістэма. У сувязі з катастрафічным становішчам сельскай гаспадаркі Беларусі Савет Міністраў СССР прыняў пастанову аб аказанні дапамогі БССР, згодна з якой рэспубліка атрымала збожжа, жывёлу, сельскагаспадарчую тэхніку.

Большасць калгасаў і саўгасаў былі нерэнтабельнымі і стратнымі, мелі вялікія выдаткі на вытворчыя патрэбы. Планавыя дзяржпастаўкі сельскагаспадарчай прадукцыі ажыццяўляліся па фіксаваных цэнах, таму калгасы былі вымушаны прадаваць прадукцыю ніжэй за сабекошт. Нізкая заработная плата калгаснікаў абумоўлівала слабую матэрыяльную зацікаўленасць сялян у выніках сваёй працы.

Асноўнай крыніцай існавання сялян заставалася асабістая гаспадарка, якая знаходзілася пад прэсам жорсткай падатковай сістэмы. Прадукцыя асабістых гаспадарак абкладалася падаткам у форме абавязковых паставак дзяржаве ці ў грашовай форме. Падаткам абкладаліся кожны кусцік, дрэўца ці галава жывёлы. Уціскаліся сацыяльныя правы сялян, якія не мелі пашпартоў і фактычна не маглі пакінуць сваёй вёскі.

Складанай была сітуацыя ў заходніх абласцях Беларусі, дзе пасля заканчэння вайны пачалася калектывізацыя. Да 1949 г. яна ішла маруднымі тэмпамі, аднак у пачатку 1950-х гг. набыла масавы характар. Гэта прывяло да змены ранейшых формаў гаспадарання і ўзнікнення незадаволенасці сялян. Пры правядзенні калектывізацыі ігнараваўся прынцып добраахвотнасці, прымяняліся рэпрэсіўныя меры супраць так званых кулакоў, у якія былі залічаны некаторыя серадняцкія гаспадаркі. Разам з тым створаным калгасам прадастаўлялася сельскагаспадарчая тэхніка, мінеральныя ўгнаенні, будаўнічыя матэрыялы, выдаткоўваліся крэдыты.

У першыя пасляваенныя гады ў сельскай гаспадарцы Беларусі ўсё ж адбыліся некаторыя станоўчыя змены. Павялічыліся пасяўныя плошчы, узрасло пагалоўе жывёлы, умацавалася матэрыяльна-тэхнічная база. Між тым сітуацыя на вёсцы заставалася вельмі складанай. Такое становішча выклікалі не толькі вынікі вайны, але і метады гаспадарання. Паскораная індустрыялізацыя пасляваеннай Беларусі вялася ў значнай ступені за кошт сельскай гаспадаркі.

Асаблівасці навукова-тэхнічнай рэвалюцыі (НТР) у БССР. Поспехі першага пасляваеннага дзесяцігоддзя забяспечылі разгортванне з другой паловы 1950-х гг. навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Яе сутнасць заключаецца ў якасным змяненні вытворчых сіл на аснове ператварэння навукі ў вядучы фактар вытворчасці, непасрэдную вытворчую сілу, паступовым пераходзе ад машыннай да аўтаматызаванай вытворчасці. У рамках НТР умоўна вылучаюць некалькі кірункаў: аўтаматызацыя і камп’ютэрызацыя вытворчасці і кіравання, асваенне новых крыніц энергіі і космасу, стварэнне новых сродкаў сувязі, стварэнне штучных матэрыялаў, развіццё біятэхналогій.

З сярэдзіны 1970-х гг. пачаўся новы этап НТР — так званая інфармацыйна-тэхналагічная рэвалюцыя. Вядучыя краіны свету ўступілі ў постіндустрыяльную стадыю, на якой галоўным фактарам іх эканамічнага развіцця сталі інфармацыйныя тэхналогіі. Яны дазволілі павысіць эфектыўнасць вытворчасці, знізіць яе працаёмкасць і матэрыялаёмістасць. Яшчэ больш узрасла ўдзельная вага сферы паслуг, навукі і адукацыі.

Базай навукова-тэхнічнага прагрэсу ў СССР стаў высокі ўзровень навукі. У канцы 1950-х гг. савецкая навука атрымала важныя вынікі ў шэрагу фундаментальных і прыкладных даследаванняў, у тым ліку ў галіне паўправаднікоў, электронна-вылічальных машын. Гэта дазволіла ажыццявіць запуск першых штучных спадарожнікаў Зямлі, будаўніцтва першых у свеце атамнай электрастанцыі і атамнага ледакола, запуск касмічнага карабля з чалавекам на борце, што стала прадметам гонару савецкіх людзей.

Асаблівасцю навукова-тэхнічнай рэвалюцыі ў БССР з’яўляўся хуткі рост колькасці навукова-даследчых устаноў і агульнай колькасці занятых у сферы навукі. Высокія тэмпы развіцця машынабудаўнічай, металаапрацоўчай і радыётэхнічнай галін прамысловасці Беларусі выклікала актывізацыю даследаванняў па фізіка-матэматычных і тэхнічных навуках. Пускам у 1962 г. атамнага рэактара ў Інстытуце цепла‑ і масаабмену АН БССР быў пакладзены пачатак ядзерным даследаванням у рэспубліцы. Па шэрагу навуковых кірункаў узніклі навуковыя школы ў галіне мовазнаўства, тэарэтычнай фізікі, матэматыкі, хіміі, геалогіі, фізіялогіі, генетыкі і інш., якія атрымалі прызнанне не толькі ў СССР, але і за мяжой. Вынікі некаторых даследаванняў былі прызнаны навуковымі адкрыццямі.

Яшчэ адной асаблівасцю навукова-тэхнічнай рэвалюцыі ў БССР з’яўлялася аб’яднанне навукі з вытворчасцю. На прадпрыемствах рэспублікі выраблялася прадукцыя для касмічнай і іншых навукаёмкіх галін прамысловасці СССР.

Структура прамысловасці БССР, напрамкі і дынаміка яе развіцця ў 1950 – 1980-я гг. На працягу 1950-х — першай паловы 1980-х гг. адбывалася фарміраванне сучаснай галіновай структуры беларускай прамысловасці. Пераважнае значэнне ў рэспубліцы набылі галіны прамысловасці, якія вызначалі тэхнічны прагрэс: прыборабудаванне, радыётэхнічная, хімічная, нафтахімічная, паліўна-энергетычная.

У 1950-я гг. паскорылася развіццё ў Беларусі радыётэхнічнай і электроннай прамысловасці. У 1950 г. у Мінску пачалося будаўніцтва радыёзавода, які асвоіў вытворчасць чорна-белых і каляровых тэлевізараў (цяпер вытворчае аб’яднанне «Гарызонт»). У 1959 г. у Мінску быў здадзены ў эксплуатацыю вытворчы корпус завода электронна-вылічальных машын. Найбуйнейшым прадпрыемствам па вытворчасці інтэгральных схем, паўправадніковых прыбораў і іншага электроннага абсталявання з’явілася навукова-вытворчае аб’яднанне «Інтэграл».

Характэрнай рысай эканомікі Беларусі ў першай палове 1960-х гг. было хуткае развіццё хімічнай прамысловасці, асабліва вытворчасці мінеральных угнаенняў. Так, у Салігорску былі пабудаваны некалькі калійных камбінатаў, пазней злучаных у вытворчае аб’яднанне «Беларускалій». Мінеральныя ўгнаенні выраблялі на Гродзенскім азотнатукавым і Гомельскім суперфасфатным заводах. Штучныя валокны выпускалі на Светлагорскім заводзе, а таксама на буйнейшым у Еўропе Магілёўскім камбінаце па вытворчасці лаўсану.

У гэты ж час зарадзілася і нафтаперапрацоўчая прамысловасць Беларусі. Полацкі і Мазырскі нафтаперапрацоўчыя заводы выпускалі больш за 50 відаў нафтапрадуктаў. Каля паловы гэтай прадукцыі вывозілася ў іншыя рэспублікі і за мяжу.

Высокімі тэмпамі развіваліся машынабудаванне і металаапрацоўка. Узрастаў выпуск грузавых аўтамабіляў і трактароў, сельскагаспадарчых машын. Вытворчасць аўтамабіляў з грузападымальнасцю больш за 25 тон была сканцэнтравана на Беларускім аўтамабільным заводзе ў Жодзіне.

У народнай гаспадарцы Беларусі сталі выкарыстоўвацца больш эканомныя віды паліва — нафта і прыродны газ. Праз тэрыторыю рэспублікі прайшлі газа- і нафтаправоды. Адкрыццё Рэчыцкага радовішча нафты аказала станоўчы ўплыў на паліўна-энергетычную прамысловасць.

Укараненне дасягненняў НТР прывяло да таго, што Беларуская ССР ператварылася ў індустрыяльную рэспубліку з магутным вытворча-эканамічным і навукова-тэхнічным патэнцыялам. У 1985 г. агульны аб’ём прамысловай прадукцыі перавысіў даваенны ўзровень у 38 разоў. У рэспубліцы ў 1986 г. налічвалася 1490 прамысловых прадпрыемстваў.

Эканоміка Беларусі развівалася як складовая частка адзінага народнагаспадарчага комплексу СССР. Беларусь атрымлівала з іншых раёнаў СССР сыравіну (сталь, чыгун, каляровыя металы, нафту, газ, вугаль), а таксама розныя віды машын, дэталей і вузлоў.

Прамысловасць Беларусі мела выразную спецыялізацыю ў агульнасаюзным маштабе. БССРназывалі зборачным цэхам Савецкага Саюза, і яе спецыялізацыя заключалася ў зборцы вырабаў сіламі высокакваліфікаванага персаналу прадпрыемстваў.

Асаблівасцю беларускай прамысловасці з’яўлялася высокая доля арыентаваных на экспарт прадпрыемстваў. Якасць прадукцыі беларускіх вытворцаў была адной з самых высокіх у Савецкім Саюзе. Далёка за межамі рэспублікі была вядома прадукцыя вытворчага аб’яднання «Гарызонт», Віцебскага тэлевізійнага завода, Мінскага завода халадзільнікаў і іншых прадпрыемстваў.

Развіццё сельскай гаспадаркі ў БССР. Экалагічныя праблемы. Дасягненні навукова-тэхнічнага прагрэсу закранулі ў пэўнай ступені і сельскую гаспадарку. Павялічвалася матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне аграрнага сектара, энергаўзброенасць сельскай гаспадаркі.

З 60-х гг. у рэспубліцы праводзіліся шырокія меліярацыйныя работы. Землі, якія падвергліся меліярацыі, давалі амаль 1/3 усёй прадукцыі раслінаводства і 40% кармоў. Меліярацыя спрыяла нарошчванню валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі. Між тым яна праводзілася без дастатковай навуковай распрацоўкі і нарадзіла эканамічныя і экалагічныя праблемы. У выніку на Палессі не засталося рэк і вадаёмаў у натуральным стане.

Інтэнсіфікацыі сельскай гаспадаркі павінна была садзейнічаць і хімізацыя – больш шырокае выкарыстанне мінеральных угнаенняў, вапнаванне кіслых глебаў. Гэта садзейнічала павышэнню ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур, хаця ў пэўнай ступені выклікала і новыя экалагічныя праблемы, звязаныя з забруджваннем глебаў, рэк і вадаёмаў.

Для сельскай гаспадаркі Беларусі была характэрна выразная спецыялізацыя, якая выражалася ў пераважным развіцці мясной і малочнай жывёлагадоўлі, вытворчасці бульбы, ільну, цукровых буракоў.

Напружанай працай і геніем беларускага народа ў рэспубліцы быў створаны магутны вытворча-эканамічны, навукова-тэхнічны і інтэлектуальны патэнцыял, што сведчыла аб тым, што ў пасляваенныя гады Беларуская ССР пераўтварылася ў індустрыяльную краіну еўрапейскага ўзроўню. Такой яна з’яўляецца і сёння.

Пытанні і заданні для самаправеркі

1. Вылучыце два этапы пасляваеннага аднаўлення эканомікі Беларусі. Назавіце характэрныя рысы кожнага з іх.

2. Як змянілася галіновая структура прамысловасці Беларусі ў першыя пасляваенныя гады?

3. Калі быў адноўлены даваенны ўзровень прамысловасці БССР? Якія фактары спрыялі гэтаму?

4. Што такое навукова-тэхнічная рэвалюцыя? Назавіце яе этапы і іх характэрныя рысы.

5. Ахарактарызуйце асноўныя кірункі развіцця беларускай навукі ў пасляваенны перыяд. Чым, на ваш погляд, тлумачыцца пераважнае развіццё ў гэты перыяд фізіка-матэматычных і тэхнічных навук?

6. Назавіце прамысловыя прадпрыемствы Беларусі, пабудаваныя ў 1950-х — сярэдзіне 1980‑х гг.

7. Якімі былі вынікі НТР у прамысловасці БССР?

Пытанні і заданні для абмеркавання на ўроку

1. Замежныя эканамісты прагназавалі 25-гадовы тэрмін аднаўлення савецкай гаспадаркі пасля Вялікай Айчыннай вайны. У БССР даваенны ўзровень прамысловасці быў адноўлены да 1950 г. У чым вы бачыце прычыны гэтага? Ці можна гаварыць пра гераічны подзвіг савецкага, у тым ліку беларускага, народа ў гады пасляваеннага адраджэння? Сваю думку абгрунтуйце.

2. Ахарактарызуйце НТР у прамысловасці БССР паводле плана: прычыны і перадумовы, сутнасць, вынікі.

3. Вызначце фактары, якія, на ваш погляд, перашкаджалі выкарыстанню дасягненняў НТР у прамысловасці Савецкага Саюза і Беларускай ССР у поўнай меры.

4. Ахарактарызуйце асноўныя кірункі інтэнсіфікацыі сельскай гаспадаркі БССР у 1960—1980-я гг.

5. Якой была спецыялізацыя сельскай гаспадаркі Беларусі ў агульнасаюзным маштабе?

6. Падрыхтуйце паведамленне «Эканамічнае развіццё нашага раёна ў 1950-х — сярэдзіне 1980-х гг.».

Ілюстрацыі.

1. Гамяльчане на аднаўленні горада. С. 250

2. Жыхары Магілёўшчыны вяртацца ў родныя мясціны, с. 251

3. У.В. Кавалёнак, с. 260

4. П.І. Клімук, с. 261

5. Пачатак будаўнічтва Мінскага метрапалітэна, с. 262

6. Мінскі аўтамабільны завод. Галоўны канвеер, с. 263

7. Будаўніцтва дамбы на р. Прыпяць, с. 268

8. Механізатары на асваенні асушаных палескіх балот, с. 269







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 1655. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Уравнение волны. Уравнение плоской гармонической волны. Волновое уравнение. Уравнение сферической волны Уравнением упругой волны называют функцию , которая определяет смещение любой частицы среды с координатами относительно своего положения равновесия в произвольный момент времени t...

Медицинская документация родильного дома Учетные формы родильного дома № 111/у Индивидуальная карта беременной и родильницы № 113/у Обменная карта родильного дома...

Основные разделы работы участкового врача-педиатра Ведущей фигурой в организации внебольничной помощи детям является участковый врач-педиатр детской городской поликлиники...

Броматометрия и бромометрия Броматометрический метод основан на окислении вос­становителей броматом калия в кислой среде...

Метод Фольгарда (роданометрия или тиоцианатометрия) Метод Фольгарда основан на применении в качестве осадителя титрованного раствора, содержащего роданид-ионы SCN...

Потенциометрия. Потенциометрическое определение рН растворов Потенциометрия - это электрохимический метод иссле­дования и анализа веществ, основанный на зависимости равновесного электродного потенциала Е от активности (концентрации) определяемого вещества в исследуемом рас­творе...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия