УРОК ЗНАНИЙ
Тэма: “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” Мэта: - паглыбіць веды аб Беларусі, яе гісторыі, прыродзе; - дапамагчы вучням зразумець сувязь мінулага з сучасным; - паказаць дзецям веліч подзвігу народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны; - развіваць пазнавальную актыўнасць дзяцей; - выхаванне патрыёта, грамадзяніна; - выхаванне гонару, любові, павагі да гістарычнай і культурнай спадчыны беларускага народа; - выхаванне любові да людзей, да сваёй сям’і, свайго народа. Абсталяванне: выявы бусла, кляновага ліста, васілька, кропелькі вады; герб, сцяг Рэспублікі Беларусь; партрэты Францыска Скарыны, Ефрасінні Полацкай, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Сімяона Полацкага, Сымона Буднага; фотаздымкі беларускіх спартсменаў, пераможцаў Еўрабачання; рэпрадукцыя карціны В.Волкава “ Мінск. 3 ліпеня 1944г"; карта РБ
|