Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Правілы пастаноўкі клічніка





 

1. Клічнік ставіцца ў канцы простага і складанага сказа, які вымаўляецца з клічнай інтанацыяй.

 

Напрыклад:

Эх, і прывабныя стаяць летнія дзянькі! (І. Навуменка).

Слаўся, наша сталіца Мінск!

Я хачу зберагчы цябе, матчына песня, каб запоўніць табою спусцелыя душы! (Н. Гілевіч).

Як усім было весела! (А. Васілевіч).

– Які дождж! – усклікнуў я (Г. Далідовіч).

Што за дзяўчына! Што за натура! (Я. Колас).

Як хацеў бы я па палях прайсці і ўпіцца іх пахам, росамі, паглядзець, зірнуць, як жыты растуць, як калосікі наліваюцца! (Я. Колас).

Цыц! Не смець казаць мянушку, а то зніму на вас папружку! (Я. Колас).

«Рукі ўгору!» – грымнуў тут дзядзька Мірон... (М. Лынькоў).

Ён не служка тут больш – квіта! (Я. Колас).

 

Калі часткі складанага сказа з'яўляюцца клічнымі, то яны раздзяляюцца коскай, а ў канцы сказа ставіцца клічнік.

 

Напрыклад:

Якія знаёмыя назвы і словы, якая цудоўная родная мова! (П. Панчанка).

Ты паслухай, Апанас, што за голас, што за бас! (Я. Колас).

Параўн.: Колькі хараства і чароўнага прывабу ў сініх далях! Колькі новых малюнкаў, свежых матываў і таемных здарэнняў абяцаюць яны вачам і сэрцу падарожнага! (Я. Колас).

Як хітра, мудра збудавана! Як чыста, хораша прыбрана! (Я. Колас).

 

2. Клічнік ставіцца пасля звароткаў, якія стаяць у пачатку або ў канцы сказа, пасля выклічнікаў і гукаперайманняў, што стаяць у пачатку, у сярэдзіне ці ў канцы сказа, калі гэтыя словы вымаўляюцца з клічнай інтанацыяй.

 

Напрыклад:

Піліпчык! Нясі з істопкі, што там ёсць у нас. Людзям час даўно снедаць. (М. Лынькоў).

Я помню летнія часіны і вас, грыбныя баравіны! (Я. Колас).

– Ого! – пачуў ён збоку ад сябе пявучы голас. – Малайчына, хлопчык! (М. Лупсякоў).

– Гу-гу! – штось гукне, садрыгнецца, бах-бах! – на гук той адзавецца і аж па лесе пойдзе рэхам... (Я. Колас).

Там рыба – ого-го! (Я. Маўр).

 

3. Клічнік ставіцца ў канцы слоў і сказаў, якімі эмацыянальна перадаюцца прывітанні, развітанні, віншаванні, пажаданні, заклікі і пад.

 

Напрыклад:

– Дзень добры!

– Дзень добры! Сядай, чалавеча! (А. Куляшоў).

– Добры дзень вам! – сказала, усміхаючыся ад нечаканасці і здзіўлення, Вера Сымонаўна. (Б. Сачанка).

– Да пабачэння! – Бывайце, – кінуў яму безуважна адно слова Карніцкі. (М. Паслядовіч).

Добрай ночы!

Слава працаўнікам-хлебаробам!

Усім народам – мір і шчасце! (А. Астрэйка).

З Новым годам! З новым шчасцем!

Здароўя вам і поспехаў!

 

4. Клічнік можа ставіцца пасля «назоўнага тэмы» («назоўнага ўяўлення»).

 

Напрыклад:

Мір! Што ёсць лепшае і прыгажэйшае на свеце? Мір – гэта і праца, і шчасце, і радасць. Усё найдаражэйшае, людское заключана ў гэтым на дзіва простым і на дзіва мілым слове (М. Гамолка).

Дарогі! Колькі іх, агульных для ўсіх людзей і асабістых у жыцці кожнага чалавека! І акружных, і простых (А. Пальчэўскі).

 

5. Клічнік можа ставіцца ў дужках для выражэння эмацыянальных адносін да зместу выказвання.

 

Напрыклад:

Прыйшоў адтуль [з рэдакцыі] ліст. А ў ім, як звычайна, пісалася: «...відаць, вы (!) упершыню ўзяліся за пяро...» (В. Зуёнак).

Сцэна (дадатковая), якая падвешана (!) над звычайнай сцэнай, важыць зноў жа ні многа ні мала – сорак пяць тон... (А. Васілевіч).

 







Дата добавления: 2015-07-04; просмотров: 984. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...


Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...


Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...


Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Упражнение Джеффа. Это список вопросов или утверждений, отвечая на которые участник может раскрыть свой внутренний мир перед другими участниками и узнать о других участниках больше...

Влияние первой русской революции 1905-1907 гг. на Казахстан. Революция в России (1905-1907 гг.), дала первый толчок политическому пробуждению трудящихся Казахстана, развитию национально-освободительного рабочего движения против гнета. В Казахстане, находившемся далеко от политических центров Российской империи...

Виды сухожильных швов После выделения культи сухожилия и эвакуации гематомы приступают к восстановлению целостности сухожилия...

БИОХИМИЯ ТКАНЕЙ ЗУБА В составе зуба выделяют минерализованные и неминерализованные ткани...

Типология суицида. Феномен суицида (самоубийство или попытка самоубийства) чаще всего связывается с представлением о психологическом кризисе личности...

ОСНОВНЫЕ ТИПЫ МОЗГА ПОЗВОНОЧНЫХ Ихтиопсидный тип мозга характерен для низших позвоночных - рыб и амфибий...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия