Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Гласарый. Скланенне — гэта змяненне назоўнікаў па склонах у адзіночным і множным ліку.





Скланенне — гэта змяненне назоўнікаў па склонах у адзіночным і множным ліку.

Словаўтварэнне — гэта раздзел vовазнаўства, у якім вывучаецца будова вытворных слоў, спосабы і сродкі іх утварэння.

Назоўнікі ўтвараюцца ўсімі спосабамі словаўтварэння: суфіксальным, прыставачным, прыставачна-суфіксальным, нульсуфіксальным, асноваскладаннем.

 

Вучэбна-практычныя матэрыялы

Заданне 1. Вызначце склон назоўнікаў, што абазначаюць імёны і прозвішчы людзей, пры спісванні сказаў падкрэсліце канчаткі.

1. Вада ў Бесядзі здалася Зазыбу занадта халоднай. 2. Нядобрыя думкі варухнуліся ў маёй галаве, і я яшчэ пільней пачаў сачыць за Гуртавенкам. 3. «Пра сказанае тут — нікому ні слова! Нават свайму Валодзю». 4. Чапялушку пашанцавала больш, чым некаторым. Яго не забілі, не паранілі. 5. Вацуру паклікаў да сябе камісар брыгады. 6. Апейку было лёгка, радасна. 7. Пасля Айчыннай вайны я сустрэўся ў Мінску з даўнім таварышам Цімохам Крысько, які стаў вядомым паэтам Васілём Віткам. 8. Спачатку я глядзеў на Случанку збоку, але хутка сані параўняліся з ім, і тады я ўбачыў ягоны твар. 9.Хлопцы спакойна пайшлі за Кірылкам… 10. «Яны сапраўды паабедалі?» — спытаў гаспадар, маючы на ўвазе Шарэйку і сына.

 

Заданне 2. Запішыце ўласныя назоўнікі, што стаяць у дужках, у адпаведнай склонавай форме.

1. Цяпер у гэтай хаце жыве яго жонка Паўліна з дзецьмі (Мішка, Каця, Галя, Надзя), маленькім (Петрык). 2. Адразу ж успомнілася размова з вусатым паштавіокм (Дземідзенка). 3. Там, бліжэй да чыгункі, была хата старога (Дрозд), дзеда ці (дзядзька Базыль Маленда). 4. Успомнілася размова з (Аксіння Плакса), якая хоць і не хваліла (Дамір), але па-жаночаму спагадліва гаварыла аб яго сямейным горы. 5. Неўзабаве белыя мухі замітусяцца над зямлёй, над гэтым вось клёнам і над ім (Хвядос Чупрыла). 6. Мы з (Санька) вачэй не можам адарваць ад сяржанта. 7. Увішнасць (Марцін Жмура) здзіўляла і радавала (Надзейка). 8. Кожны добра думае пра (аграном Пахота) — гаспадар ён харошы і чалавек харошы. 9. Саша паправіла шалік і стала перад (Малашкін), гатовая ў дарогу.

 

Заданне 3. Выберыце правільную форму творнага склону адзіночнага ліку ўласных назоўнікаў.

I.

1. Горад Мсціслаў а) Мсціславам; б) Мсціславым
2. Князь Мсціслаў б) Мсціславам; б) Мсціславым
3. Васіль Быкаў а) Быкавам; б) Быкавым
4. Горад Магілёў а) Магілёвам; б) Магілёвым
5. Дзяржаўны дзеяч Калінін а) Калінінам; б) Калініным
6. Абласны цэнтр Калінін а) Калінінам; б) Калініным
7. Рыгор Барадулін а) Барадулінам; б) Барадуліным
8. Горад Жлобін а) Жлобінам; б) Жлобіным

 

II. Утварыце форму творнага склону.

Горад Барысаў Янка Сіпакоў Даль
Васіль Барысаў Прыгожы Кіеў Цень
Паўнаводная Об Неаглядная шыр Медзь
Першая радасць Сібір Бацька
  Крычаў  

 

III. Запішыце назвы ў адпаведных склонавых формах.

Аб (Васіль Ганчар)
Пры (Міхась Сарока)
З (Кузьма Пушча)
Аб (Алесь Бандарэнка)

 

Заданне 5. Тэставыя заданні.

1. Адзначце словы, утвораныя суфіксальным спосабам.

1) арганіст; 4) назіральнасць;
2) выява; 5) радца.
3) падрахунак;  

 

2. Адзначце правільнае.

Абрэвіятуры могуць утварацца:

1) з пачатковых літар слоў;

2) з пачатку першага слова і канца другога;

3) з поўных слоў;

4) з усечаных слоў;

5) з пачатковых гукаў слоў.

 

3. Адзначце словы, утвораныя прэфіксальным спосабам.

1) садаклад; 4) паўметра;
2) звышідэя; 5) выселкі.
3) прыхаджане;  

 

4. Адзначце правільнае.

Пры ў тварэнні назоўнікаў спосабам складання выдзяляюцца такія тыпы, як:

1) складанне слоў;

2) складанне асноў;

3) складана-суфіксальны;

4) бязафіксны;

5) складана-прыставачны.

 

5. Адзначце правільную дэфініцыю тэрміна субстантывацыя.

1) пераход іншых часцін мовы ў назоўнікі;

2) пераход іншых часцін мовы ў прыметнікі;

3) пераход іншых часцін мовы ў займеннікі;

4) разнавіднасць марфалагчінага спосабу словаўтварэння;

5) разнавіднасць лексіка-семантычнага спосабу словаўтварэння.


Тэма 10.3 Прыметнік

Пытанні:

1. Канчаткі прыметнікаў множнага ліку.

2. Асаблівасці скланення прыналежных прыметнікаў.

3. Утварэнне якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў.

4. Пераход дзеепрыметнікаў у прыметнікі.

 







Дата добавления: 2015-09-04; просмотров: 2706. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...


Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...


ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...


Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Оценка качества Анализ документации. Имеющийся рецепт, паспорт письменного контроля и номер лекарственной формы соответствуют друг другу. Ингредиенты совместимы, расчеты сделаны верно, паспорт письменного контроля выписан верно. Правильность упаковки и оформления....

БИОХИМИЯ ТКАНЕЙ ЗУБА В составе зуба выделяют минерализованные и неминерализованные ткани...

Типология суицида. Феномен суицида (самоубийство или попытка самоубийства) чаще всего связывается с представлением о психологическом кризисе личности...

МЕТОДИКА ИЗУЧЕНИЯ МОРФЕМНОГО СОСТАВА СЛОВА В НАЧАЛЬНЫХ КЛАССАХ В практике речевого общения широко известен следующий факт: как взрослые...

СИНТАКСИЧЕСКАЯ РАБОТА В СИСТЕМЕ РАЗВИТИЯ РЕЧИ УЧАЩИХСЯ В языке различаются уровни — уровень слова (лексический), уровень словосочетания и предложения (синтаксический) и уровень Словосочетание в этом смысле может рассматриваться как переходное звено от лексического уровня к синтаксическому...

Плейотропное действие генов. Примеры. Плейотропное действие генов - это зависимость нескольких признаков от одного гена, то есть множественное действие одного гена...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия