Вучэбна-практычныя матэрыялы. Заданне 1. Спішыце сказы, раскрываючы дужкі і ўжываючы патрэбную форму лічэбнікаў
Заданне 1. Спішыце сказы, раскрываючы дужкі і ўжываючы патрэбную форму лічэбнікаў. Лічбы запішыце словамі. 1. На двары, каля паветкі, стаяла (два, двое, абодва) саней, а пад паветкай — амаль (адзін, адна, адно) пры адным — (чатыры, чацвёра) коней: (два, дзве, двое, абодва, абедзве) з іх, відаць, грузавыя, а (два, дзве, двое, абодва) верхавыя. 2. З (трох, траіх) дзяцей старэйшаму хлопчыку 10-ты год. 3. Усе (чатыры, чацвёра) хлопцаў скончылі школу сёлета. 4. (Абодва, два, двое) рабочыя зноў сталі на рыштаванні. 5. З 9-га класа пайшло на фронт (шаснаццаць, шаснаццацера), прыйшло толькі (чатыры, чацвёра). 6. Дзяўчаты — іх было (тры, трое) — сядзелі за столікам. 7. Падводы ехалі па (двух, дзвюх, абодвух, абедзвюх) баках рэчкі. Сёння (першае, першага) верасня. 9. Да вёскі трэба пайсці кіламетры з (паўтара, паўтары).
Заданне 2. Запішыце лічбы словамі. Дробавыя лічэбнікі праскланяйце. 4, 6. 8, 12, 17. 44, 79, 414, 800, 1997, 100 001, 2/3, 8/9, 3/5. 3-ці, 7-мы, 18-ты, 79-га, 411-му, 800-м, у 2001-м, 32-тысячны, 214-мільённы.
Заданне 3. Праскланяць лічэбнікі. Двое, пяцёра, семдзесят, дзвесце, чатырыста трыццаць чацвёрты.
Заданне 4. Падкрэсліце няпэўна-колькасныя словы, адзначце, што яны выражаюць. 1. Дарог у свеце многа, а ты між іх сваю знайдзі. 2. Колькі дзён і гадоў чарадою шмыганула, прайшло ў небыццё, я ж бягу і бягу за табою, і цябе не здагнаць мне, жыццё. 3. Заўсёды ў родным краі ў зімні час нямала выпадае снягоў у нас. 4. Як многа гаворым і нудна аб рэчы такой, як паэзія, — ці быць ёй святочнай ці буднай, ідыліяй ці марсельезаю. 5. Шмат бацькоў на нядаўняй вайне ў жвір лягло…6. Шмат слоў, якія не астылі ні ад дажджоў, ні ад снягоў і не згубілі даўняй сілы і першага агню свайго. 7. Снег пацерушыў трохі і перастаў. 8.Калісьці і я, хлапчук з малой прыбалотнай вёсачкі, ішоў за некалькі вёрст у воласць, дзе была бібліятэка. 9. Усё ж, думаў я, пакідаць родных, усіх, з кім гэтулькі галоў жыў, нядобра. 10. У вялікім садзе мноства вулляў. 11. Шмат новых літаратурных імён заззяла на небасхіле нашай прыгожай пісьменнасці.
Тэма 10.5 Займеннік Пытанні: 1. Скланенне займеннікаў. 2. Пераход слоў іншых часцін мовы ў займеннікі. 3. Марфалагчіны аналіз займенніка.
|