Вучэбна-практычныя матэрыялы. Заданне 1. Выпішыце сказы з безасабовымі дзеясловамі.
Заданне 1. Выпішыце сказы з безасабовымі дзеясловамі. Каторы дзень ідуць дажджы. Не такія дажджы, калі ўдар кожнай кроплі адчуваецца, а дробныя і ўедлівыя, быццам у небе, пад самымі хмарамі, нехта нябачны прасейвае ўсю гэтую безліч вады праз вельмі густое і далікатнае сіта. Стынуць вербалозы па калені ў вадзе, губляючы апошні зжухлы ліст. Стаяць голыя лісты, і ў лугах і ў палях пустэча, адно толькі на стагах, пад дажджом, застылі ў нерухомасці буслы — сёлетнія, яшчэ не выпрабаваныя жыццем вывадкі. Ночы золкія, пранозлівыя, халодныя. Часам, калі не бывае дажджу, выбліскваюць зоры. Яны буйнейшыя, чымся ўлетку, як факелы, палыхаюць і мігцяць сіняватым і загадкавым святлом у загадкавым бясконцым небе. Яны як бы пракладваюць людзям шлях, і хочацца глядзець і глядзець у таямнічую, поўную цудоўнага хараства глыбіню неба, у якой само сабой адгадваецца яшчэ адно невядомае жыццё. І хоць неба чыстае і не ідзе дождж, а вада ўсё роўна адчуваецца; яна ўсюды — у каляінах дарог, у нізінах і па ямінах, пад капытом у каня і ва ўласнай кішэні пінжака. Восень усе роўна спявае сваю нудную песню, цемень не хавае маўклівасці бору і навакольнай пустэчы, а вецер прыносіць вільгаць і пах завялага бульбоўніку.
Заданне 2. Знайдзіце ў сказах безасабовыя дзеясловы, дайце ім граматычную і лексічную характарыстыку. Адзначце, у якіх сказах асабовыя формы дзеясловаў ужываюцца з безасабовым значэннем.
1. На золку ўсё заціхла за акном. Світала і развіднела нясмела, дыхнула з саду маладым віном, і ўсё наўкол было да болю бела (С. Грахоўскі). 2. Шэранню завалакло сцены Брэсцкай крэпасці (А. Вялюгін). 3. Надыходзіў вечар. Змяркалася (Я. Колас). 4. Цямнела, было суха ад лёгкага марозу і холадна (К. Чорны). 5. Зноўку павеяла холадам, сцюжай, грозна навіслі крывавыя хмары (Я. Брыль). 6. Раніцай яму[Коласу] нядужылася; «у вачах з’явіліся плямы», але ўдзень усё ж «прысеў за работу» (М. Лужанін). 7. Наступным вечарам неспадзеўкі прынесла Дубадзела (І. Мележ). 8. Цямнела ў вачах, а сэрца вугаллем пяклося ў грудзях (З. Бядуля). 9. Цягнула да цёплай печы. 10. Пахне свежым сенам на Пцічы, месяц за дубраваю знікае (С. Грахоўскі). 11. І раптам заснежыла, замільгацела — віхура лістовак зляцела на нас (П. Панчанка). 12. З балот патыхае вільгаццю, халадком (Б. Сачанка).13. Раптам наперадзе па ўсім прасторы, відным воку і схаваным за ўзгоркамі і лясамі, забухала, загрукатала (І. Мележ).
Заданне 3. Замяніце безасабовыя дзеясловы ў сказах асабовымі. 1. Засмужсу не хацелая падымацца з мяккай снежнай пярыны. Хацелася спаць. 2. Тут пахне рыбай і морам, салёным ветрам і водарам тайгі. 3. Мне ніяк не ўдавалася звязацца з кім-небудзь. 4. Але ёй (Ядвісі) не страшна. Ёй проста чагось шкада. Ёй хочацца заплакаць. 5. Не ведаю, як каму, а мне асабліва хораша думаецца ў асеннім лесе. 6. Шкада мне вас, шэрыя хвалі. 7. На сухой траве не было ні расінкі. 8. Пахне маладой зелянінай, мокрай травой.
Заданне 4. Складзіце сказы, каб прапанаваныя дзеясловы выступалі: у адным сказе — у функцыі асабовых, а ў другім — безасабовых. Цягне, звініць, пякло, пацямнела, пацыпала, носіць.
5. Адзначце дзеяслоў, які можна лічыць неасабовым: 1) чырванеюць; 2) маеш; 3) разрастуцца; 4) гуляў; 5) знайду; 6) усміхаюцца; 7) забялее; 8) адчуваеш; 9) сплюшчымся; 10) адстаў. Заданне 6. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя дзеясловы безасабовыя: 1) Няма ж нічога благога ў тым, калі чалавек ступае на адну і тую ж сцежку двойчы і калі на яго ад гэтага находзяць успаміны. (М. Стральцоў); 2) Дыхалася лёгка: скрозь ляжала прывялая трава, чаруючы рознымі пахамі. (І. Чыгрынаў); 3) Толькі што развіднела. Па небе плылі нізкія хмары; зямля дыхала восеньскай вільгаццю. (І. Навуменка); 4) За роўняддзю вялікай, зіхоткай ад усходу вады – далёкая града ці грыва лазняку. Адтуль чуваць салавей, як быццам тут ён недзе, зусім блізка. (Я. Брыль); 5) Змянілася, багата чаго змянілася з гэтых дзён, як прыйшоў сюды, паставіў першую хату чалавек. (Б. Сачанка); 6) Хораша пахла з каляін вільготным сасновым карэннем, а з дробных хмызоў – свежым лісцем, а потым неяк нечакана і саладкавата-густа патыхнула водарам ад зламанага пры дарозе куста крушыны. (М. Стральцоў); 7) За горадам яшчэ ляжаў снег і былі праталіны, што пахнулі зямлёю... (У. Караткевіч); 8) Праўда, ехаць па вуліцы давялося нядоўга, усяго напачатку, пасля дарога забірала направа і зноў знікала ў лесе. (І. Чыгрынаў); 9) У першай частцы тэксту, выбітага на срэбных з пазалотаю пластках, паведамляецца пра кошт дарагіх металаў і камянёў, якія пайшлі на аздабленне крыжа, і плату, якую атрымаў сам Лазар Богша. (У. Арлоў); 10) І ўсё раптам у адзін момант памаладзела, змянілася, ажыло. (М. Капыловіч).
|