Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Камплекты мясцовых газет абласныя, гарадскiя i раённыя бiблiятэкi захоўваюць пастаянна.





Iншыя бiблiятэкi, зыходзячы з канкрэтных умоў, самастойна вызначаюць тэрмiны захоўвання часопiсаў, газет, а таксама дакументаў, якiя не былi ўзяты на баланс.

Выключэнне дакументаў па прычыне пераводу ў фонд iншага структурнага падраздзялення здзяйсняецца толькi ўнутры адзiнага фонду. У ЦБС гэта правiла прымяняецца, калi закрываецца бiблiятэка-фiлiял, а яе фонд размяркоўваецца па тых фiлiялах, якiя працягваюць сваю дзейнасць.

Кожны раздзел бiблiятэчнага фонду вывучаецца шляхам суцэльнага прагляду, падчас якога вызначаецца фiзiчны стан кожнага дакумента, яго асноўныя характарыстыкi (час i месца выдання, тэматыка, наяўнасць краязнаўчага матэрыялу i гэтак далей), iнтэнсiўнасць яго выкарыстання чытачамi. Адабраныя дакументы сiстэматызуюцца камiсiяй па прычынах выбыцця i афармляюцца актамi. Да кожнага акта прыкладаецца дадатак, якi можа ўяўляць сабой спiс дакументаў, тытульныя лiсты, кнiжныя фармуляры i гэтак далей. У адзiн акт дазваляецца ўключаць дакументы, якiя спiсваюцца толькi па адной прычыне. Выключэнне (спiсанне) здзяйсняецца ў бiблiятэцы па той цане, па якой дакумент быў набыты бiблiятэкай. Выключаныя з бiблiятэчнага фонду дакументы здымаюцца з балансу бухгалтэрыяй у адпаведнасцi з iснуючым заканадаўствам. Бiблiятэчныя фонды пераацэнцы не падлягаюць.

Выключэнне дакументаў, згубленых або пашкоджаных чытачамi, праводзiцца штогод на падставе запiсаў у фармулярах або iншых формах улiку чытачоў, якiя пацвярджаюць страту, а таксама звестак журнала ўлiку дакументаў, якiя прыняты ад чытачоў замест страчаных. Акт на выключэнне афармляецца адначасова з актам на прыём дакументаў, якiя паступiлi замест згубленых. У дадатках да актаў неабходна ўказваць першапачатковую цану дакументаў i цану, устаноўленую фондавай камiсiяй на момант iх замены.

Выключэнне дакументаў, якiя не вернуты чытачамi (у выпадку смерцi чытача або адсутнасцi звестак аб новым месцы жыхарства, работы, вучобы), праводзiцца па акту на падставе дакументаў, якiя пацвярджаюць немагчымасць спагнання запазычанасцi (даведкi ЗАГСа, даведачнага бюро, сельсавета, а таксама зафiксаваныя ў фармуляры чытача напамiны аб звароце дакументаў, якiя былi накiраваны бiблiятэкай на адрас чытача ў выглядзе заказнога лiста або паштоўкi з уведамленнем). Адпаведныя дакументы прыкладаюцца да акта.

Выключэнне дакументаў, якiя пашкоджаны ў вынiку аварыi або стыхiйнага бедства, праводзiцца на падставе дакумента, складзенага прадстаўнiкамi адпаведных органаў, якiя прыбылi на месца здарэння.

Пры выключэннi аўдыёвiзуальных i электронных дакументаў неабходна ўлiчваць тэрмiн прыгоднасцi пры нармальных умовах захоўвання.

Дакументы, якiя выбываюць з фонду, выключаюцца з улiковых форм толькi пасля атрымання зацверджанага акта аб выключэннi. Акт састаўляецца ў двух экзэмплярах. Першы экзэмпляр яго разам з дадаткам павiнен захоўвацца ў аддзеле камплектавання, другi, без дадатка, перадаецца ў бухгалтэрыю для спiсання з балансу бiблiятэкi. Да акта аб выключэннi зношаных дакументаў, якiя здадзены ў макулатуру, прыкладаецца квiтанцыя нарыхтоўчай канторы.

У другой частцы кнiгi сумарнага ўлiку бiблiятэчнага фонду, якая вядзецца ў друкаванай форме, выбыццё дакументаў фiксуецца подпiсам бухгалтара.

Зацверджаныя акты з дадаткамi з'яўляюцца падставай для выключэння дакументаў з кнiгi сумарнага ўлiку бiблiятэчнага фонду, iнвентарных кнiг, каталогаў i картатэк або аналагiчных электронных форм у залежнасцi ад таго, па якой тэхналогii працуе бiблiятэка. Выключэнне павiнна пачынацца адразу пасля падпiсання акта i здзяйсняцца ў самы кароткi тэрмiн (не пазней аднаго месяца). Выключаныя з фондаў бiблiятэк празмерна дублетныя i няпрофiльныя дакументы перадаюцца ў абменныя фонды для пераразмеркавання, а пры адсутнасцi попыту на iх з боку бiблiятэк - для продажу. Незапатрабаваныя дакументы рэалiзуюцца як другасная сыравiна. Грошы, атрыманыя за продаж дакументаў, якiя набыты за кошт бюджэту, а таксама за макулатуру, пералiчваюцца ў даход адпаведнага бюджэту.

 

 







Дата добавления: 2015-09-04; просмотров: 507. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...


Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...


Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...


Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Общая и профессиональная культура педагога: сущность, специфика, взаимосвязь Педагогическая культура- часть общечеловеческих культуры, в которой запечатлил духовные и материальные ценности образования и воспитания, осуществляя образовательно-воспитательный процесс...

Устройство рабочих органов мясорубки Независимо от марки мясорубки и её технических характеристик, все они имеют принципиально одинаковые устройства...

Ведение учета результатов боевой подготовки в роте и во взводе Содержание журнала учета боевой подготовки во взводе. Учет результатов боевой подготовки - есть отражение количественных и качественных показателей выполнения планов подготовки соединений...

Различие эмпиризма и рационализма Родоначальником эмпиризма стал английский философ Ф. Бэкон. Основной тезис эмпиризма гласит: в разуме нет ничего такого...

Индекс гингивита (PMA) (Schour, Massler, 1948) Для оценки тяжести гингивита (а в последующем и ре­гистрации динамики процесса) используют папиллярно-маргинально-альвеолярный индекс (РМА)...

Методика исследования периферических лимфатических узлов. Исследование периферических лимфатических узлов производится с помощью осмотра и пальпации...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия