Вядучая. Адспявалі дажынкі. Сабраўшы з палёў ураджай, мы вас запрашаем на свята Багач
Адспявалі дажынкі. Сабраўшы з палёў ураджай, мы вас запрашаем на свята Багач. Багачом народ называе гэта свята таму, што яно супадае з заканчэннем уборкі хлеба — нашага галоўнага багацця. Ураджай сабраны i абмалочаны. Хлеб трэба звесці з току ў свіран. Чым мы зараз і зоймемся. Станьце ў дзве лініі ад "току" да "свірана" тварамі да каманды вёскі-саперніцы. Вы павінны хутка перадаць зерне ў жменях па ланцугу адзін аднаму да нашага "свірана". Але ўвага! Hi адно зярнятка не павінна апынуцца на доле! Гатовы? Пачалі! (Гучыць вясёлая беларуская музыка, дзе гульня.) Вядучая. Як мы бачым, прадстаунікі вескі… (называе) больш пільныя i хукія. Павіншуем ix апладысментамі. А зараз адпачніце i парайцеся, якія вы ведаеце пecнi пра хлеб, жыта, жніво, каб падрыхтавацца да наступнага конкурсу. Як казала раней, на Багачовы фэст збіраецца люд з розных вёсак. Сваякі едуць да сваякоў, родныя да родных, знаёмыя да знаёмых. Пачынаюцца вясёлыя гульні з песнямі, жартамі, танцамі i загадкамі. Я таксама хачу вам загадаць загадкі: Было жоўтым, вырасла зялёным, сонца пацалавала — зноў жоўтым стала. (Жыта) На коліку сем саколікаў, кожны ў капотачцы. (Авёс) Задраўшы чупрыну, ляцеў у адрыну. (Ячмень) Тысячу браткоў адным поясам падперазаны. (Сноп) У каго вусы даўжэй, чым у пана? (Ячмень) Пад ліпавым кустом мяцеліца мяце. (Муку сеюць на cima) (Тым, хто адгадвае, вядучая дае прыз.)
|