Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Механоша.





Ты маеш на ўвазе пеўня з яго курыцай?

Пачынальнік.

Так. Ну дык слухайце, шаноўныя. I, калі ведаеце, дапаўняйце мяне:

—Яйка курыцу не... (вучыць).

—Не чакай, каб певень яйка... (знёс).

—Ад дрэннага гругана дрэнныя... (яйкі).

—На ліц0 яйцо, а ў сярэдзіне... (баўтун).

—Скажы адной курыцы, а яна ўсей... (вуліцы).

—Бывае, што i курыца пеўнем... (спявае).

—Хто куры краў, у таго i pyкi... (трасуцца).

Пачынальнік.

Паглядзіце, сябры (да валачобнікаў), у якую прыгожую вёску мы зайшлі. I прымавак, здаецца, тут шмат ведаюць.

Падхватнік.

Відаць, дома яны аднымі прыказкамі ды прымаукамі i размаўляюць.

Пачынальнік.

Тым не менш, ycix, хто мяне дапаўняў, запрашаю падысці да нас за велікодным прызам i невялікім сюрпрызам. Смялей.

(Адорваючы выходзячых, валачобнікі ставяць ix збоку. На сярэдзіну пляцоукі выносіцца накрытая ручніком скрыня з яйкамі, адно з ix — чароўнае.)

Пачынальнік.

А вось, паважаныя, i сюрпрыз. У гэтай скрыні, разам са звычайнымі, ляжыць "чароўнае яйка". Хто яго выцягне, той будзе самы шчаслівы на працягу усяго года. Kaлi ласка, цягніце па чарзе.

(Гуляючыя цягнуць яйка. Далей гульня ідзе ў залежнасці ад абставін. Прапануем прыкладны працяг.)

Пачынальнік.

У вас аказалася звычайнае яйка. Не хвалюйцеся, яшчэ будзе магчымасць выправіць справу. Яйка пакіньце сабе i пачакайце хвіліначку

тут, калі ласка.

(Праводзіць на другі бок пляцоўкі, дзе будуць збірацца ўсе, каму не пашанцуе.)

Пачынальнік.

Наступны хто? Цягніце смялей... У вас таксама звычайнае. Не пашанцавала... Праходзьце сюды, яйка цяпер вашае. Наступны. О, у вас "чароўнае". Вось самы вязучы чалавек года. Чароўнае яйка вашае. Прыз. Віншуем. Адпачніце, кaлi ласка, чакаем вас у наступных гульнях.

(У гэты час валачобнікі замест скрыні ставяць "горку" для качання яек.)

Пачынальнік.

Сябры, да каго цягнуць чароўнае яйка чарга не дайшла, — вам на шчасце па велікоднаму валачобнаму. Трымайце. (Валачобнікі дораць яйкі. Пачынальнік працягвае.) У старажытныя часы, каб зямелька хутчэй абудзілася ад зімовага сну, па ей качалі яйкі... А яшчэ, качаючы ix з горкі, людзі маглі даведацца аб працягласці свайго жыцця. Давайце i мы выявім сярод вас доўгажыхара. Шаноўныя, я запрашаю сюды ўcix, хто мае валачобнае i жадае палічыць свае гады. Адна ўмова — яйка з гopкi трэба каціць, лёгка пускаючы, i не кідаць нi ў якім выпадку. Ну а цяпер па чарзе пачынаем.

(Усе ўдзельнікі коцяць яйкі)

Пачынальнік.

Ваша яйка закацілася найдалей. Вы — будучы доугажыхар. Вам прыз, i не забудзьце з цягам часу запрасіць на 100-гадовы юбілей. Чакаем

вас у наступных гульнях.

(На пляцоўку, крыху з боку, ставіцца стол, на якім стаяць талерачкі. Укожнай з іх ляжаць: сырое яйка, крыху солі, хлеб i нож.)

Пачынальнік.

Сябры, хто з вас любіць сырыя яйкі?

(Адказваюць.)

Вельмі добра. Падыдзіце, калі ласка, да стала. А вы (да тых, хто не любіць сырыя яйкі) тут хвіліначку пачакайце. Добра? Дзякуй. Так, зараз мы выявім самага дужага чалавека гэтага года, бо ён больш за ўcix вып'е сырых яек i рабіць гэта будзе хутчэй за ўcix. Старыя людзі нездарма кажуць: хочаш быць здаровым — пi сырыя яйкі. Умовы простыя — хто хутчэй вып'е яйка. Вам тут i соль, i хлеб. Падрыхтаваліся? Пачынаем. (Удзельнікі выпіваюць яйкі.)

Пачынальнік.

Вось самы дужы i здаровы, а значыць, i самы працавіты чалавек. Атрымайце велікодны прыз. Дзякуй, чакаем вас у наступных спаборніцтвах.

(У гэты час на стол замест талерачак кладуць драўляныя лыжкі.)

Пачынальнік.

А вам, сябры, не пашанцавала? (Да тых, хто прыйшоў з залы.) Дык атрымайце валачобнае. I ўсе мы зараз пагуляем у цікавую велікодную гульню, у якой вы прадэманструеце свой паляўнічы спрыт. Слухайце ўмовы: вы па чарзе, з завязанымі вачыма, павінны з трох разоў лыжкай пацэліць па яйку, якое будзе ляжаць дзесьці тут (паказавае на стол). Усё зразумела? Тады, калі ласка, па тры чалавекі падыходзьце да стала, бярыце лыжи. Вось з вас пачнём, i далей — па сонейку па чарзе. Б'ём усяго тры разы.

(Валачобнікі завязваюць удзельнікам вочы.)

Пачынальнік.

Увага, яйка на месцы. Пачынаем.

Удзельнікі па чарзе б'юць тры разы лыжкай па паверхні стала. Тым, хто пацэліць па яйку, Пачынальнік дае прыз i кажа: "Дакладнасць будзе адметнай рысай ва ўcix справах"; тым, хто не пацэліў — "У вас усё наперадзе. Не хвалюйцеся". (першых, i другіх ён пакідае на пляцоўцы, пераводзячы на дpyгi бок адносна тых, хто яшчэ не згуляў. Прапануе згуляць жадаючым з залы. Дорыць ім прыз ці яйка.) Пачынальнік.

Ну, а зараз, даражэнькія, i вас (да тых, хто на пляцоўцы), i ўcix, хто атрымаў наша валачобнае, я запрашаю сюды да нас. Калі ласка! Старажытная велікодная гульня ў біткi i галоўны велікодны прыз чакае вас.

(Удзельнікі свята збіраюцца на пляцоўцы.)

Пачынальнік.

Сябры, сутнасць гульні, думаю, вам вядома? Хтосьці адзін з вас у выніку яйкавых баёў павінен застацца з цэлым яйкам. Усё зразумела? Тады пачынайце. А мы (да гледачоў) паспяваем крышку. Добра? (Валачобнікі спяваюць беларускую народную песню "А я бачыў, бачыў ", уцягваючы ў яе тых удзельнікаў свята, якія з 'яўляюцца гледачамі на гэты момант. Песня i гульня скончыліся.)

Пачынальнік.

Дык у каго з вас самае моцнае валачобнае? У вас? Вось "мацак". Віншуем. У вас у гэтым годзе будзе самая моцная гаспадарка. Трымайце прыз. Сябры, давайце ўшануем гэта яйка i яго гаспадара, каб i для нас год быў багатым. Калі ласка, зрабіце вакол нас карагод — сонейка з велікодных яек. А пры канцы карагода наш мацак выбера самага шчаслівага з вас. Хто жадае стаць шчаслівым? (У зал.) Хутчэй у карагод!

(Карагод на мелодыю беларускай народной necнi "У карагодзе мы былі.)

Пачынальнік.

Што ж, "мацак", пакажы нам самага шчаслівага. (Гаспадар "мацака " круціць яго на талерачцы. Пасля таго, як яйка прыпыніцца, умоўна правёўшы рыску ад "нізу"да "верху", знаходзяць "самага шчаслівага чалавека".) Пачыналь нік.

Вось каго "выбрала" яйка! Самы шчаслівы чалавек. Вам вялікі веліклодны прыз. Віншуем.

(Усіх удзельнікаў у гэты момант валачобнікі выстройваюць у паўкруг.)

Пачынальнік.

Сябры, цяпло так i льецца з вашых вачэй i ўсмешак. Цяпло, якое разам з Сонейкам адагрэе зямельку i абудзіць у ей жыццё i надзею. Дзякуй вам за гэта свята, а нам пара icцi далей.

(У гэты момант усе валачобнікі сабраліся каля Пачынальніка.)

Пачынальнік.

Хай тут сонца ярка свеціць,

Каб усё ў вас расло. Падхватнік.

Каб вяліся ў вас дзеці

I каб гора не было.

Механоша.

Каб зімой было што есці,

Што надзець i ў чым пайсці. Падхватнік.

Сеяць што каб засталося,

І вясною хлеб пячы. Усе разам.

Бывайце здаровы,

Дабро нажывайце,

А год прабяжыць —

Вы нас зноў тут чакайце.

Да пабачэння, сябры!

(З валачобнай песняй валачобнікі адыходзяць.)

Сёмуха

Сцэна ўвасабляе сабой паляну, пасярэдзіне якой стаіць бярозка. Усё навокал упрыгожана галінкамі i зелянжай.

Выходзяць дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах, спяваюць песню "Ой, Троіца, Троіца". Потым выходзіць вядучая ў нацыянальным касцюме i з вянком на галаве:

Ой, Троіца, Троіца, багародзіца,

Пасеем жыта, ды няхай зародзіцца.







Дата добавления: 2015-09-07; просмотров: 696. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...


Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...


Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...


Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Примеры задач для самостоятельного решения. 1.Спрос и предложение на обеды в студенческой столовой описываются уравнениями: QD = 2400 – 100P; QS = 1000 + 250P   1.Спрос и предложение на обеды в студенческой столовой описываются уравнениями: QD = 2400 – 100P; QS = 1000 + 250P...

Дизартрии у детей Выделение клинических форм дизартрии у детей является в большой степени условным, так как у них крайне редко бывают локальные поражения мозга, с которыми связаны четко определенные синдромы двигательных нарушений...

Педагогическая структура процесса социализации Характеризуя социализацию как педагогический процессе, следует рассмотреть ее основные компоненты: цель, содержание, средства, функции субъекта и объекта...

Основные симптомы при заболеваниях органов кровообращения При болезнях органов кровообращения больные могут предъявлять различные жалобы: боли в области сердца и за грудиной, одышка, сердцебиение, перебои в сердце, удушье, отеки, цианоз головная боль, увеличение печени, слабость...

Вопрос 1. Коллективные средства защиты: вентиляция, освещение, защита от шума и вибрации Коллективные средства защиты: вентиляция, освещение, защита от шума и вибрации К коллективным средствам защиты относятся: вентиляция, отопление, освещение, защита от шума и вибрации...

Задержки и неисправности пистолета Макарова 1.Что может произойти при стрельбе из пистолета, если загрязнятся пазы на рамке...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия