Хлопец. Малайцы, паказалі добрае веданне харчовых запасаў лесу
Малайцы, паказалі добрае веданне харчовых запасаў лесу. A ці ўмееце вы ix збіраць. Зараз паглядзім! Дзяўчына. Мы разам з Мішай прапануем вам пагуляць у гульню "У мядзведзя на бару грыбы-ягады бяру". Прашу вас, станьце ў круг, вазьміцеся за pyкi i паўтарайце за мной словы: "У мядзведзя на бару Грыбы, ягады бяру, А мядзведзь на нас глядзіць і вурчыць". (У гэты час, пакуль развучваюць песню, мядзведзь прыносіць імітавапыя грыбы i ягады і раскладвае вакол сябе.) Дзяўчына. Вось бачыце — паляна. На ей растуць грыбы i ягады. Але не надта ix проста ўзяць, бо гэтае дабро мядзведзь вартуе. Давайце будзем icцi па крузе i спяваць песеньку, якую ўжо вывучылі... Як толькі песенька скончыцца, кожны стараецца ухапіць сабе што-небудзь з палянкі. Каго мядзведзь запятнае, той з гульні выбывае, а хто спрытны ды ўдалы, атрымае прыз нямалы. Як музыка зайграе, гуляць усе пачынаем. (Гульня працягваецца да таго часу, пакуль скончацца ўсе грыбы i ягады.) Хлопец. А зараз вернемся на наша свята Камаедзіца. Прашу ўcix, пакажыце, хто што пабраў у лесе. Дзяўчына. Ну вось бачыце — найбольш за ycix грыбоў i ягад у Мядзведжы бары назбірала (вось гэтая дзяўчына або хлопец). Яе завуць__________. Мядзведзь ей дарыць гарохавы стручок, бо гэта — дар Камаедзіцы. Пaвiтaeм пераможцу.
|