Знахарка.
А зараз, гаспадынькі, спяшайцеся па хатах, хуценька упраўляйцеся, на свята збірайцеся. Усе паступова разыходзяцца па хатах. У 10 гадзін ад вогнішча каля клуба пачынае свой шлях валачобнае шэсце. Наперадзе ідуць пacтyxi з пyгaмi, дудачкамі, свістулькамі, ражкамі. За iмi дзяўчына з караваем, потым валачобнікі, Знахарка i Стары Пастух, фальклорныя гурты i госці свята. Валачобнікі i фальклорныя гурты спяваюць. Шэсце спыняецца ла двароў, віншуе гаспадынь са святам, просіць напоуніць кайстры пастухам, кажа святочныя пажаданні, запрашае пайсці з iмi: —Хай жывёла — гавяда пасецца. —Хай курачка нясецца. —Хай свіння сыцее, —Хай кароўкі тлусцеюць, малачка даюць дзеткам. —Хай расце жыта коранем караністае, Коласам каласістае, На ніве кaпaмi, У полі снапамі, У дзежы падходам, У печы прыпёкам, У хаце спорам, На стале сыццю. Гаспадыні частуюць валачобшкау i далучаюцца да шэсця. Прайшоўшы па вёсцы, натоўп з песнямі i музыкай накіроўваецца на Борачанец. Пастухі першымі падыходзяць да вогнішча № 1 i сустракаюць астатніх. Хлопец. Пастухі, кажуць, нас ужо заждаліся! Стары Пастух. То йдзем, людзі добрыя, Пастухоў нашых частаваць, Юр'я святкаваць. Музыкі граюць, фальклоныя гурты спяваюць. Натоўп накіроўваецца да пастухоў. Наперадзе ідуць Хлопец i Дзяўчына з кайстрамі.
|