Знахарка. Вось вам, дзяўчаты, гаршчочкі павыжыгаць ліхія вочкіВось вам, дзяўчаты, гаршчочкі павыжыгаць ліхія вочкі. Ідзіце, дзевачкі да двароў, акрапіце расою нашых кароў. Ідзіце за каровамі сцежкамі, акурыце ix варажбіцкімі зёлкамі. Знахарка раздае гаршкі, Стары Пастух кладзе ў ix вуголле. Утвараецца шэсце: дзяўчаты з ручнікамі, за iмi дзяўчаты з гаршкамі, хлопцы, госці свята, замыкаюць шэсце Стары Пастух i Знахарка. Падыходзяць да падворка № 2. Дзяўчаты вітаюцца з гаспадыняй, віншуюць яе СА святам. Гаспадыня запрашае ўcix у двор, выносіць з дому "хрэсцы", ламае ix i раздае прысутным са словамі. — Ешце, любыя дзеткі, каб жа ж i кароўка мая ела, прыбывала, малачка давала. Потым ідзе да стайні, выймае са cтpaxi пук саломы, адчыняе дзверы, выводзіць карову ўдвор, абводзіць вакол яе 3 разы па сонцу, пагладжвае пукам саломы i прыгаворвае: Ідзі, мая каровачка, на Юр'еву расу, на Юр'еву расу, на Мікалаеву траву з вялікімі малакамі, з тоўстымі сырами з глыбокімі смятанамі. Затыкае салому ў дзверы стайні. Дзяўчаты ўтвараюць калдор: з правага боку стаяць дзяўчаты з ручнікам, з левага — з гаршкамі. Гаспадыня выганяе праз яго кароўку на вуліцу. Тым часам на падворку № 1 адбываецца наступнае. Гаспадыня з даёнкай ідзе праз двор i звяртаецца да Гаспадара: — І ты ўжо падняўся, то добра. Зараз паснедаем ды i ў поле скацінку пагонім. Гаспадар: Я не толькі падняўся, але i сабраўся, сёння ж хто будзе спаць. На Юр'еву расу кароўку трэба гнаць. Ідуць у хату i снедаюць. Наеушыся, Гаспадар хрэсціцца на абраз. Гаспадар: Дзякуй Богу за хлеб на стале. Гаспадыня бярэ святую ваду, дастае з абраза галінку вярбы, бярэ яйка.
|