Студопедия — Гуканне вясны
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Гуканне вясны






У дзень свята з раніцы ўпрыгожваецца месца правядзення мерапрыемства згодна з эскізамі мастака. Апошняя падрыхтоўка да свята ідзе на вачах удзельнікаў i гледачоў для таго, каб больш людзей прыцягнуць да ўдзелу ў свяце i стварыць святочную атмасферу. На галоўным мізансцэнічным пункце — цэнтральнай пляцоўцы - устанаўліваецца вялікая канструкцыя з эмблемай свята, на якой уверсе знаходзіцца зробленая рукамі дзяцей драўляная круцелка, упрыгожаная чатырма рознакаляровымі птушкамі. Пляцоўка абнесена чырвонай стужкай, якая прымацавана да шастоў, размешчаных на адлегласці 2—3 метры. Папяровыя птушачкі аздабляюць гэтыя шасты. З правага боку размяшчаецца пляцоўка для вогнішча i месца для правядзення гульнёвых праграм. Канструкцыя вогнішча мае форму трохкутніка i нагадвае птушыны клін у небе. Злева ад галоўнай пляцоўкізнаходзіцца зона для выстаўкі шпакоўняў пад назвай "Птушкаград". Насупраць "Птушкаграда" размяшчаецца выстава жывых птушак "Карлуша". Уваход на свята аформлены эмблемай i канструкцыяй, якая аздоблена дзіцячымі падзелкамі — на белай тканіне зроблены рознакаляровыя аплікацыі на веснавую тэму. На алеі паміж дрэвамі размясціліся выставы папяровых птушак i фантастычных птушыных будынкаў. Збоку, каля ўваходу на свята, працуюць гандлёвыя рады з веснавой прадукцыяй: пepнiкaмi, печывам, булачкамі ў выглядзе птушак, лапак буслікаў, гаспадарчых прылад — caxi i бараны.

Да пачатку свята ўдзельнікі i гледачы, фальклорныя гурты збіраюцца каля галоўнай пляцоўкі, а потым накіроўваюцца у розныя бакi: частка гледачоў i некалькі гуртоў — на ўзбярэжжа воднага канала, а астатнія — у супрацьлеглы бок, на пагорак. Гучыць музыка М.Коншына “Беларускі танец”, і на яе фоне ідзе дыктарскі тэкст:

Гэй, народ!

Збірайся ў карагод!

К нам вясна ідзе,

Сонейка нясе!

Спяшайцеся, людзі добрыя!

Спяшайцеся, людзі званыя!

Міласці npociм

Завітаць да нас у госці!

З намі разам пойдзем

I вяселле знойдзем,

Будзем пecнi спяваць

Весяліцца, гуляць

Ды вясну гукаць!

Гучыць народная песня "Прыйдзі, вясна"(муз. М. Сіраты), i праз некалькі хвілін па радыё дыктар запрашае:

Хутчэй спяшайцеся, хутчэй!

Чакаем мы ўcix гасцей.

Прыходзьце ўсе з адкрытаю душою,

Каб сустрэцца нам з вясною.

Будзем карагодзіць, усміхацца

Ды ў гульні забаўляцца!

Гучыць музыка Н.Купрыяненкі "Беларускія найгрышы ", потым на фоне музыкі дыктарскі тэкст:

Дазвольце, людзі добрыя,

Вясну-красну заклікаці!

Благаславіце, людзі добрыя,

Вясну-красну загукаці!

Гэй, народ!

Збірайся ў карагод!

Гэй, народ!

Вясна ля варот!

Дзяўчаты-маладзіцы,

Прыгажуні-чараўніцы,

Прачынайцеся, падымайцеся,

У святочныя адзенні апранайцеся!

Будзем усе разам спяваці,

Вясну-красну гукаці!

Прыйдзі, вясна!

Прыйдзі, красна! Гу-у!

У запісу гучаць вяснянкі-заклічкі ў выкананні розных гуртоў. У гэты момант з узвышша (пагорка) i з узбярэжжа канала адначасова ў 11.00 пачынаецца шэсце ўдзельнікаў свята, якія ідуць і спяваюць вяснянкі. Дзеці ў руках трымаюць зяленыя галінкі, да якіх прымацаваны маленькія папяровыя птушачкі. Шэсце набліжаецца да галоўнай пляцоўкі i становіцца паўкругам ля яе. Гучаць пазыўныя свята —беларуская народная песня "Жавароначкі, прыляціце ".

Вядучы-Жаваронак набліжаецца да мікрафона:

Добры дзень вам, даражэнькія!

Дзякуем, што на свята прыйшлі ў госці!

Гучыць музыка М. Сіраты "Сустрэча вясны ", на яе фоне вядучы - Жаваронак працягвае:

Вясна... Якое пяшчотнае i духмянае слова. Яно звініць вясеннім капяжом, дыхае свежасцю першых пралесак. Ушануем вясну,ушануем вялікае сонца, траву росную, неба чыстае, песню шчырую! Няхай свята пяе, няхай галасы звіняць, няхай птушкі ў неба ляцяць!

Гучыць урачыстая веснавая песня, i над пляцоўкай з двух бакоў узлятаюць галубы, якія робяць у небе кругаабароты. Адначасова дзеці падымаюць галінкі ўгору i пагойдваюць iмi. Пад канец песні Жаваронак кажа:

Гаманкі ручаёк,

Ты — вясны пачатак.

Карагод, карагод —

Спадарожнік свята.

Гаспадыняй Вясна

Стане ў нашым кpai,

У дарозе яна, хутка завітае.

Станем мы ў карагод

З добрай весялосцю

I сустрэнем прыход

Маладзенькай гocцi.

Фальклорныя гурты i харэаграфічны гурт заводзяць карагод, у якi запрашаюцца гледачы, гocцi свята. Ідзе вялікі карагод, у канцы якога гучыць музычны фон — шум ветру, нібы ляціць Халодная Завея. У сярэдзіну галоўнай пляцоўкі выбягае дзяўчына, якая выконвае сольны танец Зaвei. На фоне танца ідзе дыктарскі тэкст:

Гэта я — Халодная Завея,

Што, не чакалі?

Вясну сустракалі!

Ха-ха-ха!

Не дам вам свята гуляць.

I не будзеце песні спяваць.

Напушчу непагадзь, холад ды вецер,

Каб зіма была ва ўciм свеце!

Пасля гэтых слоў дзяўчаты з харэаграфічнага гурта бяруць Халодную Завею ў маленькае кола, каб агарадзіць ўcix людзей ад Завеі. На фоне шуму ветру Завея з пагрозамі звяртаецца да дзяўчат:

А вас у лядзяшкі ператвару

I нi за што вясну на парог не пушчу!

Дакранаецца дa ix, і яны прысядаюць на кукішкі, як бы "замярзаюць ", а Завея кажа:

Вось будзе пацеха!

Вось дзе я разыйдуся!

Вядучы-Жаваронак звяртаецца да людзей (у мікрафон):

Людзі добрый, дапамажыце!

Зaвipyxy праганще!

Каб сонца паднялося вышэй

I засвяціла ярчэй.

Тады яно прыгрэе землю

I прагоніць Халодную Завею,

Абудзіцца зямля.

Прыйдзі, прыйдзі хутчэй да нас, Вясна!

Гучыць у запісу беларуская народная песня "Прыйдзі, прыйдзі, вясна", i дзяўчаты, якія застылі ў маленькім коле вакол Халоднай Зaвei, на фоне гэтай песні пачынаюць падымацца, адначасова падымаючы ўгору сашчэпленыя pyкi, "адчыняючы акенцы" для прыходу Вясны i вяснянак. У гэты момант Халодная Завея пачынае "таяць" (прысядае на кукошкі i адыходзіць назад з кола). Яе месца займае Вясна з вяснянкамі. Зноў гучыць музыка М.Сіраты "Сустрэча вясны", I на яе фоне ідзе дыктарскі тэкст:

Ідзе вясна ў шумлівых водах,

У звонкім срэбры ручаёў

І разлівае мяккі подых,

Як песню нейкую без слоў.

Звініць паветра i гамоніць,

А даль так свежа, так ясна.

Дзень добры вам, лясы i гоні!

Дзень добры, юная Вясна!

Дзяучаты з маленькага кола адыходзяць назад, на свае месца, а вяснянкі з Вясной, знаходзячыся ў цэнтры кола, выконваюць маленькую харэаграфічную кампазіцыю. На фоне той жа музыкі і nepaлiвaў птушак гучыць дыктарскі тэкст:

Ляціце, птушкі веснавыя,

Нясіце ключы залатыя,

Адмыкаць зямліцу,

Выпускаць paciцy,

I густую, i частую,

І пёплую, i мокрую,

На ўвесь свет

І на кожны цвет.

Ляцщь Шэрая Галачка, аблятае ўсю прастору пляцоўкі і накіроўваецца да Вясны. Пад гукі i пералівы званочкаў Шэрая Галачка перадае веснавыя ключы Вясне i кажа:

Вясна, вясна, вясняначка,

Прымі залатыя ключы

Ад роднай нашай зямлі!

Вясна адказвае:

Гэты дар прымаю,

Усім людзям мipy жадаю.

Каб yciм вам сонейка свяціла,

I здароўе ўciм вам была.

Вясна прымае ключы i разам з вяснянкамі і Шэрай Галачкай накіроўваецца да вядучага – Жаваронка. Адначасова з гэтымі дзеяннямі ідзе дыктарскі тэкст:

Усё Вясна старанна падлічыла

I сонцам абагрэла кожны кут.

Ідзі хутчэй, мы шчыра запрашаем,

Бушуй, квітней ты з намі тут!

Вядучы-Жаваронак сустракае Вясну, вяснянак, Шэрую Галачку, трымаючы ў руках ручнік са збаночкам зерня.

Бяры зярно i засявай

Палёў шырокія абшары,

Хай новы дзень здабыткам будзе,

Нясе ён радасць, шчасце людзям.

На фоне той жа музыкі Вясна прымае ад вядучага-Жаваронка збаночак з зернем i ў адказ гаворыць:

О, зямля!

Ты ўся ў абновах!

Ты ў мильён званочкаў звоніш.

Ты на ста пявучых мовах

Песняй-радасцю гамоніш.

Ты ўздыхнеш на поўны грудзі —

У полі будуць скібы ўзняты,

Засявайце ж нівы, людзі,

Прымай, зямля, зярняты!

Вясна з паклонам ставіць збаночак з зернем на падстаўку. У канцы музыкі да мікрафона набліжаецца Шэрая Галачка i кажа:

Вясна-вясняначка,

Мы так цябе чакалі,

Вясна-галубушка,

Мы так цябе гукалі!

Адзін з фальклорных гуртоў падхоплівае:

Ой, вясна-маці,

Хадзі да нас гуляці!

2-гі гурт:

Хадзі гуляці

У карагодзе скакаці!

3-ці гурт:

У карагодзе скакаці,

Песні спяваці!

4-ты гурт:

Песні спяваці,

Уcix частаваці!

Усе гурты разам пачынаюць спяваць:

Ой, вясна, ой, вясна,

Ды што ты нам вынесла, вынесла,

I з кораба вытрасла, вытрасла.

Вясна (спявае):

Ды ўсе жыта, пшаніцу, пшаніцу,

Ды цёплую вадзіцу, вадзіцу,

Ды з лукошак гарошак, гарошак.

Гэты дыялог пераходзіць у веснавую карагодную песню, якую заводзіць Вясна з вяснянкамі, вядучы-Жаваронак i Шэрая Галачка. Гучыць песня "Вясна-красна наставала":

Вясна-красна наставала,

Ой, наставала,

Снягі з поля саганяла,

Ой, саганяла.

Вясна-красна вясёлая,

Ой, вясёлая,

Кругом трава зялёная,

Ой, зялёная.

Весяліла зямлю, воду

І мяне, мяне малоду.

Ой, зямлю, воду

I мяне, мяне малоду.

А дзе горы-даліначкі,

Там дзевачкі, парабочкі,

Ой, гуляючы, ой, спяваючы,

Ой, вясну-красну праслаўляючы! Ой!

У канцы карагода Вясна i вядучы-Жаваронак iдyць на месца галоўнай пляцоўкі (да мікрафона) i Вясна гаворыць:

Хай вяселле звініць у наваколлі,

Шануючы спадчыну матчыну.

Са святам вас, людзі, вітаю

І ўсіх на гульні запрашаю.

Ідзе гульнёвая праграма "Птушыныя гульні", пасля якой гучаць пазыўныя свята. Да мікрафона набліжаецца Вясна, трымаючы палаючую паходню, i гаворыць:

— Спрадвеку вясной палыхаў агонь, які паслаў нам бог Ярыла. Іхай сёння мы запалім агонь, які дае нам надзею на цяпло, радасць і веру ў светлыя дні. Запрашаем вас да вогнішча.

У запісе гучыць беларуская народная полька, i пачынаецца шэсце да вогнішча. Вясна ідзе ўперадзе, за ей вяснянкі, птушкі, фальклорныя гурты, удзельнікі свята. Усе размяшчаюцца вакол вогнішча. На фоне беларускага народнага танца ідзе дыктарскі тэкст:

Гары, агонь, ты ясна,

Каб сонца не пагасла,

Каб трава зелянела,

I хутка жыта спела!

Вясна ўрачыста абходзіць вакол вогнішча, а потым падпальвае яго. Усе ўдзельнікі i госці свята назіраюць за палаючым полымем, а дыктарскі тэкст працягваецца:

Хай адыходзяць халады

У маўклівыя гады!

Хай будзе з вамі заўсёды вясна,

Каб былі здаровымі, моцнымі

I дужымі; як наша зямля!

Праз некалькі хвілін, калі вогнішча разгарэлася, Вясна ўсіх запрашае на гульнёва-танцавальную праграму "Падарожжа па веснавых святах":

Настала зараз часіна

Весяліцца, танцаваць,

Веснавыя святы ўспомніць

I ў гульні пагуляць.

Праводзяцца гульнёвыя праграмы "Вялікдзень" i "Юр’я ", адначасова на галоўнай пляцоўцы ідзе канцэрт фальклорных гуртоў, а таксама конкурсы-выставы на лепшыя папяровыя птушкі, шпакоўні, фантастычныя птушыныя будынкі, выбіраецца ганаровае журы зпрадстаўнікоў раённага аддзела адукацыі. Пасля канцэрта фальклорных гуртоў, конкурсаў-выстаў народнай творчасці на сцэне з'яўляецца вядучая, якая запрашае на галоўную пляцоўку падняцца журы і падвесці вынікi ўcix конкурсаў (ідзе ўзнагароджанне пераможцаў).

Гучаць пазыўныя свята, на фоне святочной музыкі Вясна i вядучы- Жаваронак кажуць:

Хай вам, людзі, будзе даспадобы

Веснавы i цёплы гэты дзень,

Каб заўсёды былі ў згодзе

Кожны час і кожны дзень,

Каб заўсёды дзеці ўсміхаліся,

I свяціла сонца над зямлёй,

Каб жылі ў згодзе, працавалі Моцнаю i дужаю сям'ёй.

Яснага блакітнага вам неба,

Светлых зорак yciм вам уначы,

Каб на стале заўсёды была краюха хлеба

I каб святло вы неслі ў сваей душы.

Вось i закончылася наша веснавое свята. Вялікі дзякуй yciм, хто прыйшоў, хто браў удзел у танцах, карагодах, гульнях.

Вясна:

Няхай звіняць радасным напевам, весела гамоняць i спяваюць нашы крылатыя меншыя сябры, якія нясуць на сваіх крылах вясну, мip i шчасце.

На апошнія словы вядучай пад фінальную песню В. Купрыяненкі "Разгуляйся, народ" дзеці запускаюць у неба вялікую птушку з рознакаляровых паветраных шароў.

Юр'я

Афармленне: на задніку гульнёвай пляцоўкі вісяць маскі свойскіх жывёл, пастуховы ражок, дзве пyгi. Гучыць пастуховы найгрыш. (На пляцоўку з двух бакоў выходзяць два nacmyxi.)

Трахім.

Здароў, братка Рыгор!

Рыгор.

Здароў, Tpaxiмкa! Ca святам цябе, з Юр'ем!







Дата добавления: 2015-09-07; просмотров: 2203. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Методы анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия   Содержанием анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия является глубокое и всестороннее изучение экономической информации о функционировании анализируемого субъекта хозяйствования с целью принятия оптимальных управленческих...

Образование соседних чисел Фрагмент: Программная задача: показать образование числа 4 и числа 3 друг из друга...

Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

БИОХИМИЯ ТКАНЕЙ ЗУБА В составе зуба выделяют минерализованные и неминерализованные ткани...

Типология суицида. Феномен суицида (самоубийство или попытка самоубийства) чаще всего связывается с представлением о психологическом кризисе личности...

ОСНОВНЫЕ ТИПЫ МОЗГА ПОЗВОНОЧНЫХ Ихтиопсидный тип мозга характерен для низших позвоночных - рыб и амфибий...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.031 сек.) русская версия | украинская версия