Суседка 2.
Параска, што табе нагадвае гэты абруч? Суседка 3. Ой, абруч, ён круглы, як сонейка. А на Масленіцу вялікая пашана была тым рэчам i дзеянням, якія нагадваюць сонца. І бліны круглыя, ды жоўтыя, i колы, якія часта запальвалі, таксама круглыя. Суседка 1. Нават на конях ездзілі вакол вёскі, каб адзначыць кола. Алеся. А мы зараз усё гэта забыл i. Але гуляць з абручамі таксама любім. Масленіца. О, гэта вельмі масленічная гульня, давайце i мы з вамі згуляем. Хто даўжэй пракруціць абруч. (Гучыць музыка, круцяць абруч. У каго першага зваліўся, яму ўручаецца прыз i адпускаюць у залу.) Алеся. Слухай, Дзядуля, я паглядзела сёння на цябе, які ты добры i цікавы чалавек. Я іншым часам крыўдзіла цябе, даруй мне, Дзядуля. Дзед. Добра, унучка, што ты ўспомніла пра гэта ў сённяшні дзень. Раней у aпoшi дзень Масленіцы людзі заўжды праслі прабачэння адзін у аднаго за нанесеныя крыўды. Суседка 2. А ў маёй вёсцы пасля Масленіцы будзілі мядзведзя. Безумоўна, не па-сапраўднаму, лічылася, што як толькі мядзведзь прачнецца, дык i вясна пачнецца. Алеся. Гэта цудоўна, давайце i мы разбудзім мядзведзя, ён у нас яшчэ моцна спіць у бярлозе пад снегам. (Пасярэдзіне сцэны ляжыць мядзведзь, схаваны пад газетами, як пад снегам) (Удзельнікі па чарзе павінны дабегчы да мядзведзя, зняць з яго па 1 газеце i прынесці на сваё месца. Пераможа той, хто зніме больш газет.) Мядзведзь. Ой, вясёлае сёння свята, I гасцей тут вельмі багата. Каб праз год зноў Масленіцу спаткаці, Дазвольце вам пажадаці: Мець торбу грошай. Бяды не знаць нiколi I смерці нідаволі, Каб багатыя былі, I сто год жылі.
|