Масленща.
Ну калі i мядзведзь прачнуўся, час мне развітвацца з вамі да паступнага года. Алеся. Пачакай, Масленіца, зараз мы яшчэ пераможцу ўзнагародзім, а потым i цябе праводзім. Масленіца. А вы як мяне праводзіць будзеце? Раней мяне спальвалі на вогнішчы, сплаўлялі па рэчцы, наладжвалі пахаванні. Алеся. Не бойся, Масленіца, не спалім цябе i не патопім. (Узнагароджваецца пераможца. Даецца тытул "Mic Масленаца " ці "Містэр Масленіца ".) (Гучыць музыка.) Дзед. Ідзi, зіма, да Кракава, Зноў ты прыйдзеш аднакава, Ідзі, зіма, да Кіева, Ты там лета пакінула, Ідзі, зіма, да крынічкі, Ды забірай рукавічкі. (Масленіца выходзіць, а за ей i ўсе.) А мы Масленку чакалі Рэжысёрскі аналіз гульнёвай праграмы "Масленіца". Абгрунтаванне выбару: Масленіца прыцягнула маю ўвагу таму, што гэта, на мой погляд, адно з самых вяселых і цікавых святаў Беларусі, крыху забытае, і таму мне хацелася ўзнавіць яго самабытнасць хараство. Тэма:"Масленіца". Ідэя: № 1. Адраджэнне i ўзнаўленне старадаўніх звычаяў святкавання Масленіцы на Беларусі. № 2. Далучыць найбольшую частку насельніцтва да святкавання гэтага свята. Сцэнарна-рэжысёрскі ход: апавяданне пра свята, аб звычаях святкавання гэтага свята. Носьбіты сцэнарна-рэжысёрскага ходу:вядучая. У дэкаратыўным вырашэнні:эмблема "Масленіца", стол, накрыты абрусам з масленічнымі стравамі, жэтоны "Сонейка". У музычным: мелодыя-лейтматыў "А я бачу, бачу", беларуская народная песня "А ў нас сёння Масленіца", беларуская полька. У пластычным:гульні, танцы. Кампазщыйная пабудова: 1. Экспазіцыя: мелодыя-лейтматыў, выхад вядучай. 2. Завязка:знаёмства са святам, прыказкі. 3. Развщцё падзей: спаборннітва ў гульнях, конкурсах. 4. Кульмінацыя: полька ycix удзельшкау. 5. Развязка: "прабачэнне" вядучай, раздача пачастункаў. 6. Фінал: пажаданне вядучай, развітанне з гледачамі. Развщцё падзей: - музычны ўступ - прывітанне вядучай - прыказкі - гульня "Запляці касу" - аўкцыён - загадкі - гульня "Звяжы венік" - вешанне калодкі - загадкі - гульня "Спячы блін" - гульня "Збяры сямейку" - прабачэнне ўдзельшкау гульні i вядучай - пажаданні i развтанне вядучай. Рэквізіт: - два венікі - дзве скавароды - дзве хусткі - два стула - вянок Пызы:бліны. Каштарыс:мука — 140 т., яйкі — 50 т., малако —40 т., венікі - 170т. р. Сцэна па-святочнаму ўпрыгожана: на сцэне стаіць стол, засцелены абрусам. На стале абрадавыя стравы "Масленіцы" (бліны, сыр, масла, тварог, варэнікі). Заднік сцэны ўпрыгожаны эмблемай "Масленіцы". Гучыць матыў беларускай народнай пecнi "А я бачу, бачу". На сцэну, прытанцоўваючы, выходзіць вядучая.
|