Суседка 1. Ага, забылася. Нясі, боўдзіла.
Ага, забылася. Нясі, боўдзіла. (Выходзіць суседка з 2-ма збанкамі малака.) Суседка 3. Малачко ў мяне, што мядок. Так i льецца ў раток. Праўда, суседачка, масленічныя бліны добра i малачком запіць. Згoдны? Суседка 2. Каманда-пераможца атрымае нечаканую ўзнагароду. Вось вам саломінкі, праз якія вы павінны напераганкі выпіць малако. Гатовы да гульні? (Гучыць музыка, ідзе конкурс.) Суседка 3. А цяпер таму, хто перамог у гэтай гульні, уручаюцца медалі "Лепшы малакасос". (Камандзе вешаюцца на шыю вялікія соскі, уручаецца медаль.) Павіншуем пераможцаў! А вам дзякуй за ўдзел у конкурсе. Прыміце на памяць падарункі i праходзьце ў залу. Суседка 1. Паважаныя малакасосы, а зараз вы будзеце гуляць кожны сам за сябе i змагацца за галоўны прыз i тытул. Масленіца. А хто з вас ведае, якія птушкі да нас вясну-красну прыносяць? (Называюць.) Дык вось, кожны з вас павінен адправіць сваю птушку як мага далей. Чыя птушка даляціць далей, той i пераможа. (Гучыць музыка, удзельнікі па чарзе пускаюць размаляваныя самалёцікі. Асістэнты ў зале адзначаюць пераможцаў, праіграўшы атрымлівае прыз і ідзе ў залу.) (У гэты час рыхтуецца рэквізіт— тры кеглi.) Алеся. Як толькі сціхне музыка, вы павінны схапіць кеглі, хто застанецца без кеглі, той i прайграе. (Гучыць музыка, ідзе гульня.) (Прайграўшаму ўручаецца прыз, i ён праходзіць у залу.)
|