Вядучая. Вось i надышоў чацвёрты дзень Масленіцы
Вось i надышоў чацвёрты дзень Масленіцы. Гэты дзень называйся "Дзень святого Уласа". Лічылася, што ў гэты дзень павінен праспяваць першы раз жаваранак. У гэты дзень ушаноўвалі маладых, якія пажаніліся ў гэтым годзе. А яшчэ ў гэты дзень хадзілі ў лазню. А пакольі ў лазню больш любяць мужчыны хадзіць, то мае загадкі менавіта для мужчын. 1) Повен падпечак чырвоных яечак. (Жар, вуголле) 2) Зелена зялёнка, звязана галоўка. (Венік) Вядучая. Як я ўжо казала, у чацвер на Масленіцу хадзлі ў лазню. Аякая ж лазня без веніка! Ці так? Вось i зараз вы павінны будзеце венік звязаць. Хто хутчэй звяжа венік, той i будзе лічыцца пераможцам. (Гучыць мелодыя пecнi "А я бачыў, бачыў ". Ідзе гульня.) Вядучая. Пераможца ў нас вось гэты ўдзельнік, вось табе за гэта пачастунак (уручаецца пачастунак, ён садзіцца ў зал.) Вядучая. А ты пакуль што, хлопец, застанься. На Масленіцу быў такі звычай "Калодкі вешаць". Вешалі звычайна калодкі тым хлопцам, якія яшчэ не ажаніліся. А мы табе калодку вешаем за тое, што ў нашай гульні прайграў. (На ўдзельніка вешаюць калодку.) Вядучая. А калі ты ад яе пазбавіцца хочаш, то адкупляйся ці грашыма, ці пачастункамі, а калі няма, тады няхай нашы гледачы скажуць што табе рабіць, якое задание выканаць (удзельнік выконвае прапанаванае жаданне гледачоў).
|