Tpaxiм.
Таму мы вам жадаем: Каб Юр'я светлы ключык Адамкнуў зямлю... Рыгор. Пусціў расу На ўсю зямлю — I густую, i частую... Tpaxiм. І цёплую, i мокрую Рыгор. I на ўвесь свет! Разам. І на кожны цвет! Да пабачэння, сябры! "Юр'я на парог вясну прывалок" На пляцоўку выходзяць Хлопец i Дзяўчына. Хлопец раскладае вогнішча, ставіць ваду на гарбату. Дзяўчына запявае песню "Ой, валы мае палявыя..." Да вогнішча падыходзіць фальклорны гурт i падцягвае песню. Дзяўчына: Што, дзеванькі, цi не пaйcцi нам, вясну гукаючы, Людзей да вогнішча сазываючы. Фальклорны гурт ідзе карагодам па вёсцы з веснавымі песнямі i запрашае ўcix на вечарыну. Праз некаторы час натоўп падыходзіць да вогнішча. Хлопец: Добры вечар! Хутка гарбатка паспее, будзем частаваць. Дзяўчына: Траўную cілy спажываць. (Kiдae ў вaдy збор з cyxix траў) Падыходзьце бліжэй, калі ласка, паспрабуйце нашай гарбаты. Можа спадабаецца. Трымайце кубачкі. Да кола падыходзіць Стары Пастух. Стары Пастух: Добры вечар, добрым людзям! Ці дазволіце каля вашага агню пагрэць старыя косці? Дзяўчына: Добры вечар! Хлопец: Вядома, сядай, Дзед Юрый, што дарма пытаеш, мы табе заўсёды рады. Дзяўчына: Вось гарбаты вазьміце. Стары Пастух: Дзякуй, дзетачкі. Але ж многа вас тут сабралася, шмат каго я й не ведаю... Мо нічога, з часам даведаюся. Ці дазволіце, спадарства, вам што-небудзь зайграю? Дзяўчына: Вельмі пpociм. Хлопец: Калі ласка, дзеда! Стары Пастух: То добра. (Вымае з сумы дуду, грае мелодыю "Вол бушуе... ") Да вогнішча падыходзіць Знахарка з кошыкам у руках. Знахарка: Вечар добры, шаноўныя бяседы! I табе, Юрый! Стары Пастух: Добры, добры, Люля. Даўно цябе не бачыў, як завітала? Знахарка: Йшла вуліцаю, чую хтосьці так ладна грае, як было не ўвязацца за гукамі. Так i завітала... Бачу недарма... Вялікае кола ты вакол сябе назбіраў. Скуль, людцы, будзеце? Хлопец: А хто скуль. Стары Пастух: То ўжо даўно час знаёміцца. Вось трымай, сынок, дуду. (Падае дуду хлопцу злева) Толькі беражліва, ласкава трымай. Пажадай ей добры год й вясёлых юр'еўскіх святаў. Тады імя свае скажы ды яшчэ што-небудзь пра сябе. Тады дунь — яна адгукнецца. I свае табе скажа. Пасля наступнаму перадай. Так усе праз дуду i пасябруем. Калі дуда зноў апыняецца ў руках Старога Пастуха, Знахарка кажа: Во цікавасць, колькі людзей каля вогнішча, амаль столькі ж імен у дуды. А якія прыгожыя ўсе гукі. Відаць, i людзі вы ўсе прыгожыя, добрыя. Частуйцеся, калі ласка, вясновым печывам, каб добра вам пелася ў гэты год, ды шчасліва жылося! Можа i зараз што-небудзь заспяваеце, прыгожае да веснавое. (Частуе ўcix "жаваронкамі") Фальклорны гурт спявае "Вол бушуе вясну чуе..." Стары Пастух: Да, Юр'я на парог весну прывалок. Хлопец: Ты, Дзед, прывалок? Стары Пастух: Не, не валок. Сама навязалася. Пайду, кажа, за табою, i ўсё тут. Што хоча рабі! Дзяўчына: Прайду кажаце, дзеда? Стары Пастух: Вядома ж, не. То пра Святога Юр'я кажуць. Прыгожага маладога хлопца ў белай вопратцы ды на белым кані. Якраз па табе. Знахарка: Ён надзелены паўнамоцтвамі адамкнуць зямліцу пасля зімняе спячкі, выпусціць расу, якая вельмі карысна для ўрадлівасці глебы i для здароўя. Нездарма жанкі нашы спяваюць: "Святы Юрэй па полі ходзіць..." (Запявае, гурт ей дапамагае.) Стары Пастух: Эх, файнае на Юр'ю свята! Дзяўчына: А што рабіць у гэты дзень? Знахарка: Раней так было: зранку дзяўчаты пойдуць на першую расу. Рассцілаюць на жытнёвыя pyнi посцілку, калі яна намакае, збіраюць i нясуць дадому. Дома выкручваюць i расою апырскваюць жывёлу, прамываюць вочы i цела. Добра яшчэ пакачацца па гэтай расе. Тым часам гаспадыня ўсцілала стол настольнікам, клала хлеб з соллю, адразала краюху, пасыпала соллю, закручвала ў ручнік i выходзіла ў двор. Там з гаспадаром i пастухом тройчы абыходзіла жывёлу, запальвала ў гаршчочку зёлкі i выганяла з двору праз дым, шэпчучы замову: Выганяю я сваю кароўку На шырокую вуліцу, На шоўкавую травіцу, На глыбокую крыніцу Па светлую вадзіцу, Шоўкавай травіцай наядайся, У глыбокай крыніцы напівайся, Карысці набірайся, У роўнай не пужайся, Ведзьме не паддавайся. Хлопец: А што ў вас i ведзьмы вадзіліся? Знахарка: Maцi мая распавядала, што калісьці жыла ў нашых мясцінах адна маскоўка. Яе гаспадара як забрылі, дык-з тых часоў неведамо, куды ён дзеўся. Маскоўка перш наймалася на работу падзенна, а потым пачала та шаптаць, та даваць зелля, да з таго i жыла. Але вось пашла па сялу пачутка, што тая маскоўка стала ведзьмаю. Та той, та сёй пачалі расказваць, што бачьлі, як маскоўка на Вешняга Юр'я прасцілала па расе ручнік да збірала росу ў дайніцу, каб цягнуць к сабе малако з тых кароў, якія пройдуць па тым месцы. Другія казалі, што маскоўка скажацца жабаю цi еляком, да i cce кароў, казалі, што caмi бачьлі, як яна круцілася каля кароў i што з тых часоў у кароў не было малака, цi яно было змешана з кроўю. Многа чаго гаварылі людзі пра тую маскоўку i пачалі яе лічыць ведзьмаю. Дзяўчына: А як выгануць кароў з двароў, што адбывалася? Стары Пастух: А тады ўсёй вёскай статак да поля прыводзяць, пастухоў адораць. Хлеба, яек, сала дадуць, а то й пляшку гарэлкі. Пасля ідуць па хатах. А пacтyxi тым часам раскладаюць агонь, рыхтуюць яечню, з якой тры разы абыходзяць увесь статак. Вось тут ужо ўсе жыхары на поле выходзяць з караваем, варажыць на ўраджай. Знахарка: Пасля частуюцца яечняй. Спяваюць, у гульні розныя гуляюць, карагоды водзяць. Стары Пастух: Можа i нам трэба ўжо патанчыць. Нешта засядзеліся, здаецца. Знахарка: Згода. Знахарка заводзщь карагод "Мядуніца". Дзяўчына: О, як хораша! Знахарка: То можна яшчэ адзін. Дзяучына заводзщь карагод "А па возеры...". Стары Пастух: Паколькі галоўным ворагам нашых каровак пасля ведзьмаў, лічыцца люты звер, то я прапаную згуляць у "Ваўка". Каб у жыцці з ім ніколі не сустрэцца. Ставайце ўсе ў рад. Першым разам я буду вашым пастухом, а Знахарка — "воўкам", яна будзе вас лавіць, а я абараняць, глядзіце, не паддавайцеся, бо "воўк" вас зварыць. —Воўк, воўк, што ты робіш? —Ямачку капаю. —На што табе ямка? —Агонь паліць. —На што табе агонь? —Мяса варыць. —На што табе мяса? —Дзяцей карміць. —А дзе мяса возьмеш? —У цябе. —А я не дам. —А я вазьму! Гуляюць некалькі разоў. "Воўк" становіцца "пастухом" цi адна з каровак. I наадварот. Дзяўчына: А я таксама адну гульню ведаю. "Малако" завецца. Пагуляем? Стары Пастух: Я не супраць. Дзяўчына: Тады сядайце ўсе ў кола, каб вольна было ўciм i ахоплівайце калені рукамі, прыцюкайце ix да грудзей. Гэта — "гладышыкі з малаком". Зараз трэба абраць "ката" i "гаспадыню". Хлопец: Я буду катом. Дзяўчына: Добра, тады я — "гаспадыня". "Гаспадыня" кліча "ката". —Мяў, мяў, — адгукаецца "кот". —Ты дзе гуляў? —На двары. —А мышку злавіў? —Не. —Чаму? —Малака хачу! —Выбірай "гладышак". "Кот" абыходзіць "гладышыкі", дакранаецца да кожнага i аблізваецца. "Гаспадыня" пытаецца: —Ну што, выбраў? —Так. —Калі здолееш, бяры! — i адварочваецца. "Кот" зноў абыходзіць гульцоў, бярэ кожнага за плечы i, легка штурхаючы ўлева, гаворыць: — Не хачу. Дайшоўшы да выбранага, "кот" кажа: "Хачу!" — i нечакана штурхае гладышак управа. Калі ён паваліцца, то выбывае з гульні, а "кот" зноў пачынае перамовы з "гаспадыняй". Калі ж не, то "кот" мяняецца з ім ролямі i гульня працягваецца. Гуляюць некалькі разоў. Знахарка: А ў мяне таксама есць для вас гульня — "Чарадзей". Уставайце ўсе падалей адзін ад аднаго. Няхай Міколка будзе першым разам "чарадзеем". Падыміце ўсе правую ногу i не апускайце нi ў якім выпадку. Kaлi да вас падыходзіць "чарадзей" i будзе рабіць якія-небудзь pyxi, то вы павінны ўсе за iм паўтарыць, але стоячы на адной назе. Kaлi саступіце — будзеце "чарадзеем". То пачынаем. Гульня паўтараецца некалькі разоў. Стары Пастух: Вось я вам зараз прапаную гульню сапраўдную, Юр'еўскую. "Цяцерку". Хлопцы, ставайце ў адзін рад, а дзяўчаты ў другі тварам да мяне. Хлопец, што наперадзе, бяры дзяўчыну насупраць за руку i скачыце па розныя бaкi радоў. Як вернецеся на месца... Знахарка: То дзяўчына цікай хутчэй вакол бяседы. Паспееш стаць на месца — будзеш бегчы з наступным хлопцам, не — пойдзеш у канец рада. Стары Пастух: А вы, хлопцы, спяшайцеся. Схопіце — зацалуеце, не — месца вам на задворках. Знахарка: А мы тым часам спяваць будзем. Дзе наш музыка? Дапамажы. Я цяцерку пасу, Ды ух я! На зялё'ным лугу, Ды ух я! А цяцерка пад мост, Ды ух я! Я цяцерку за хвост, Ды ух я! Мела маці 3 сыны, Ды ух я! Ды ўсё яны Bacілi, Ды ух я! Адзін коней пасе, Ды ух я! Другі лапці пляце, Ды ух я! Трэці сядзе на камене, Ды ух я! Дзержыць дуду на рамені, Ды ух я! Ой, ты дудка мая, Ды ух я! Весялушка мая. Ды ух я! Весяліла ты мяне, Ды ух я! Да на чужой старане, Ды ух я! Гуляюць некалькі разоў. Знахарка: Во разышліся! А калі зараз у "Маўчанку"? Разам кажам: Пярвенчыкі, чарвенчыкі, Зазвінелі бубенчыкі, Па свежае расе, Па чужой паласе, Там кубкі, арэшкі, Цукеркі, мядок, маічок! Усе павінны замаўчаць. Калі хто-небудзь не вытрымае: засмяецца шці вымавіць хоць слова, то плаціць штраф: спявае, баіць казку ці танчыць. Маўчым? Гуляюць некалькі разоў. Тых, хто "выплаціў" штраф, Знахарка частуе вафлямі. Знахарка: Добра з вамі, але ж час мне ўжо ісці.Заўтра зноў да вас завітаю. Па песне пазнаю. Заспявайце мне, дзяўчаты, якую Юр'еўскую песню. Хоць "Выйду я на двор..." Фальклорны гурт спявае. То дабранычы, дзякуй вам за цудоўны вечар! Стары Пастух: І я за табою. Салодка вам спаць ды легка ўставаць! Знахарка i Стары Пастух уходзяць. Фальклорныя гурты працягваюць вечарыну спевамі. Прыйшла Юр'ева раса На пляцоўцы, дзе раскладзена вогнішча, з'яўляецца Стары Пастух. Стары пастух: Добры вечар, добрым людзям! Не сядзіце склаўшы pyкi. Трэба карагоды ля вогнішча павадзіць, Таначкі станцаваць, У гульнейкі пагуляць! Што сядзіце моўчкі, песню якую-небудзь завядзіце. Усе вітаюцца з Дзедам Юрыям. Фальклорны гурт спявае "Выйду я на двор...". Хто ведае песню, падхоплівае. Стары Пастух iм акампануе на дудачцы. Здалёк чуваць голас Знахаркі. Знахарка падыходзіць да вонішча, трымаючы ў руках кошык з яйкамі. Знахарка: Вечар добры! Як гэтыя яйкі цэленькія, кругленькія, так i ваша скацінка каб была поўная, цэлая i сытная. Вечар добры! (Бярэ з кошыка яйкі i раздае ўсім прысутным) Стары Пастух: Дзякуй табе, Люля. Знахарка: Я чула ў цябе, дзед Юрэй, ужо некалькі год коннага прыбытку не было. Стары Пастух: Ёсць такая напасць. Знахарка: Прыйшла параіць табе, каб у ноч на Юр'я ты на яйку паспрабаваў заваражыць. Стары Пастух: Хм. То можа й твая праўда. Хлопец: А што гэта азначае: заваражыць на яйке? Стары Пастух: У нас гэта так робяць: напярэдадні першага выгану коней нанач у поле, гаспадар бярэ яйкі па колькасці коней i накіроўваецца да стайні, у якой знаходзяцца яго коні. Абыходзіць яе кругам тры разы, а затым кладзе яйкі пад парог. Тры разы перахрысціўшыся, адчыняе ўваходныя дзверы i ўваходзячы кажа: Прыйшла Юр'ева раса, Не дам вам аўса! Падходзіць па чарзе да кожнага каня, гладзіць па ўсей спіне, надзявае вяровачную аброць, выводзіць з канюшні, стараючыся правай нагой ступіць на парог стайні, дзе раней iм былі пакладзены яйкі, У гэтым месцы i знаходзіцца "нячыстая сіла", якая шкодзіць росту, здароўю i прыбытку коней, але на гэта ей дадзена права толькі ў ноч на Юр'я. Калі гаспадар ступіць на парог пры вывадзе коней правай нагой, то д'ябальская cіла абясшкоджана на працягу ўсяго года. Знахарка: Але ж яшчэ трэба абавязкова адарыць чым-небудзь пастуха, які будзе ў гэту ноч пасвіць коней. Калбас даць, сала, яек. Вось вы, дзяўчаты, зараз адарыце нас песняй. Стары Пастух наігрывае. Фальклорны гурт спявае "Як пушчу стралу...". Знахарка: Настаў чарод нам на яйках паваражыць. Стукайцеся адзін з адным носкам яйка, i ў каго ён застанецца цэлым, у таго i год будзе найлепшым дзеля ўсякіх спраў. А ў каго паб'ецца — не сумуйце, таму хутчэй пашанцуе ў каханні. Стары Пастух: Амы зараз дапаможам. Ставайце-ка ўсе ў кола. Хачу, Люля, "Падушачку" завесці. Знахарка: Добрая справа. То я распачну. (Здымае хустку, складае яе на руцэўу выглядзе падушачкi i ўстае ў сярэдзіне кола.) Стары Пастух: Мы зараз пойдзем з вамі ў адзін бок, а Люля — у другі, спяваючы: Падушачка, падушачка, Мая пухавая, Падружачка, падружачка, Мая дарагая. Каго люблю, каго люблю, Таго пацалую. Тут усе спыняюцца, i той хлопец, які апыняецца насупраць Люлі, ідзе з ею ў кола. Таму сваю падушачку — i тыя, што ў цэнтры, прыцюкаюцца адзін да аднаго то леваю, то праваю шчочкамі. Навек падарую — мы пляскаем у ладоні, Люля перадае падушачку хлопцу, а сама стае ў круг, а хлопец працягвае дзеянне. Знахарка: Ці зразумела? Калі што не ўяўляеце, то зараз пабачыце. Пачалі. Гульня працягваецца на наступныя куплеты: ... А на той падушачцы Добра ляжыцца, Прыйдзе міленькі Ды будзе сварыцца. Падушачка, падушачка, Мая пухавая, Малодачка, малодачка, Мая маладая. Ці ж я табе не казала, На парозе стаўшы: — Не едзь, не едзь у дарожку, Няхай едзе старшы. Падушачка, падушачка, Мая пухавая, Малодачка, малодачка, Мая маладая. Татка стары, татка стары, На свеце нажыўся, А ты ж, мае лубянятка, Нядаўна жаніўся. Падушачка, падушачка, Мая пухавая, Малодачка, малодачка, Мая маладая. Як паехаў мой міленькі, Як паехаў позна, Параскідваў падушачкі, Параскідваў розны. Падушачка, падушачка, Мая пухавая, Малодачка, малодачка, Мая маладая.
Як прыехаў мой міленькі, Як прыехаў з месца, Параскладваў падушачкі, Параскладваў у месца. Падушачка, падушачка, Мая пухавая, Малодачка, малодачка, Мая маладая. Гульня працягваецца, пакуль амаль усе не пабудуць у коле. Хлопец: А можа ў "Вуціцу"? Ставайце карагодам, бярыцеся за pyкi, бяжыце i спявайце: Ой, ідзі, вутачка, Ой, ідзі шэрая, Па крутой... У цябе сямёра дзяцей, Восьмы селязень, Дзевятая вутачка — цяцера... У любы момант кожны з вас можа разарваць карагод, увесці за сабой i завярнуць клубком. Перамагае самы вялікі клубок. Гуляюць некалькі разоў. Знахарка: То йдзіце ўжо гарбату піць, можа, стаміліся! Усе сядаюць каля вогнішча i бяруць кубачкі з гарбатай! Дзяўчына: Можа, спяём? Фальклорны гурт спявас "А ў лесе ды на верасе..." Знахарка: У мяне тут у кошыку яшчэ некалькі печываў ды цукерак засталося. Але на ўcix не хопіць. Як гэта падзяліць? Можа, хто ведае, якія выразы, прыкметы, звязаныя з Юр'ем, — тых пачастую. Стары Пастух: Трэба, каб да Юр'я было сена i дурня. Хлопцы i дзяўчаты: —Юр'е — наесца вол травіцы. —Юр'я з ярмом, Мікола з цярлом. —Юр'я без снега i дажджу — будзе неўрадлівы год. —Юр'я густы дождж — урадзіцца жыта. —На Юр'я дождж — скаціне лёгкі год, а на грэчку нярод. —Kaлi ж на Юр'я мароз, то добрыя проса i авёс. Знахарка частуе пераможца. Знахарка: А якія, жанкі, вы пecнi пра Юр'ю ведаеце? Заспявайце, я вас таксама пачастую. Фальклорны гурт спявае: "Выйду я на двор..." "Святы Юрэй..." "О, ты сонца..." Дзяўчына: Давайце ў "Проса". Дзед Юрый, будзь "гаспадаром". Стары Пастух: "Гаспадаром" я заўсёды рады. Дзяўчына: Тады ўставайце ўсе ў шарэнгу i бярыцеся за рукі. "Гаспадар " праходзіць уздоўж шарэнгі i спыняецца каля Дзяўчыны: —Прыходзь да мяне проса палоць. —Не хачу. —А калі ecцi? —Хоць зараз! —Ах ты гультайка! Пасля гэтых слоў "Гаспадар" бяжыць у любы канец шарэнгі. Адначасова з ім i "гультай" бяжыць, але за спінамі гуляючых, Хто першы схошць за руку апошняга у шарэнзе, той становщца з iM побач, а друп займае месца "Гаспадара". Так гуляюць некалькі разоў. Знахарка: Прапаную карагодам пахадзіць. Вось апошняя "гаспадыня" i "гайдак" — хадзіце ў кола. Так. Пакуль мы будзем хадзіць, вы павінны пасля адпаведных слоў пecнi рабіць тое, пра што пяецца: разыходзіцца, кланяцца, танцаваць. Але на словы: "Каго любіш, пацалуй!" цалавацца не адзін з адным, а выбіраць сабе хлапца i дзяўчыну з кола, i тады тыя ідуць у сярэдзіну. Музыка, паграй нам. Стары Пастух грае мелодыю, а астатнія спяваюць карагод: У карагодзе мы былі — 2 разы, Ой, люлі мы былі — 2 разы. Каго мы там відзелі? Ой, люлі мы былі — 2 разы. Відзелі там парачку, Ой, люлі мы былі — 2 разы. Ты, парачка, разыдзіся, Ой, люлі мы былі — 2 разы, Уciм нізенька пакланіся, Ой, люлі мы былі — 2 разы, Панямножку патанцуй, Ой, люлі мы былі — 2 разы, Каго любіш, пацалуй! Ой, люлі мы былі — 2 разы. Так гуляюць пакуль усе амаль не пабудуць у сярэдзіне кола. Стары Пастух: Ай, як прыгожа, ажно сэрца скача, гледзячы на вас... Ну, парачкі, хадзіце сюды. Ёсць у мяне для вас незвычайны пачастунак. Усе сядаюць каля вогнішча. Стары Пастух вымае з торбы з дзесятак рыб краснапёрак. Стары Пастух: Трымайце, шукайце сабе ражны ды як засмажым на вуголлях! Смачная рыба. Дарэчы, вы ведаеце чаму яна краснапёрая? Хлопец: Янешта чуў пра Чырвонае возера, у якім яна водзіцца... Стары Пастух: Так, так. Вось пакуль будзеце частавацца, я вам гэтую байку i распавяду. Яно двойчы мяняла свае найменне. З Жыцкага на Князь-возера, з Князь-возера на Чырвонае. Спытайцеся ў тамтэйшага люду, якой рыбай адорвае ix спакон веку возера? Адкажуць: краснапёрай. А пачырванела пер'е рыбінае нібыта ад вялікай крыві, што неяк пралілася ў ваду ды насыціла зямлю вакол возера. А была ж тут калісьці жорсткая бітва, бой неміласэрны ўсё зтымі ж татарамі-душагубцамі... Пры княжацкім двары ў дружыне храбрай служыў мужны вой, сівавусы Пуцята. А ў таго Пуцяты раслі-выхоўваліся два сыны-волаты. Светлавокія, віхрастыя, смяшлівыя. Радасна было бацьку, калі ў час пацешных боек з сынамі ўпэўніваўся ён, што з цяжкасцю ўжо даюцца яму перамогі над юнакамі, што ў хуткім часе мацнейшыя, дужэйшыя за яго будуць хлопцы. За гонар мець такіх сыноў. I ганарыўся будучымі ратнікамі Пуцята, i дзякаваў Богу за шчасце, дараванае яму. Сыны ж Пуцятавы, шаснаццацігадовыя дзецюкі, не думалі пакуль аб ратнай славе. З равеснікамі палявалі, спаборнічалі ў трапнасці, прывязваючы да пояса за хвасты збітых страдой вавёрак альбо балотных качак, з дзеўкамі карагоды вадзілі ў вяночках з дзьмухаўцоў, ды абодва, таемна адзін ад аднаго, спрабавалі падабацца румянай дзяўчыне з пяшчотным імем Каліна. Але аднойчы сівавусы Пуцята рашуча загадаў маладым волатам: — Хопіць юнацкіх забаў! Час вам стаць сапраўднымі мужчынамі. Да князя пойдзеце разам са мною. Не адмовіцца, думаю, слаўны ўладар ад такіх вояў. А там, як паход прыспее, пакажаце сябе так, каб бацьку не было сорамна. Можа, i узвысіць вас за добрую службу князь. Светлай раніцай перад вочы княжацкія прывёў святочна апранутых сыноў свaix Пуцята. Але, мабыць, не ў час прыйшло сямейства волатаў у грыдніцу, бо толькі трывожны шэпт чаляднікаў, спалоханыя твары слуг ды сумны пагляд князя, якім ён аккіуў гасцей свaix, сустрэлі ix. —Mo бяда нечаканая надышла? Чума, мор чорны абрынуўся за гpaxi нашы на нас? — спытаўся сівавусы воін. —Не мор, але не меншае зло, верны мой Пуцята, — адказаў князь. — Злое семя ўзрасло цяпер замест хлеба на нашай няшчаснай зямлі. Дайшлі, урэшце, i да нас лютыя татары. Выпрабаванне дасылае нам Гасподзь. Учора бачылі за возерам Жыцкім паганых батыраў. І няма iм ліку, ад капытоў ixнix коней уся трава на шляху татарскага воінства вытаптана, ад смуроду нячыстых целаў лістота на дрэвах згортваецца, вяне, па пятах жа за касавокімі ліхадзеямі ляцяць крумкачы, бягуць ненажэрныя ваўкі. Адчуваюць пах смерці, каркаюць, па нашых душах выюць... Заклапочаны стаў Пуцятаў твар: будзе бойка крывавая! —Ці сам павядзеш, княжа, дружыну на ворагаў? — спытаўся. —Нягожа перакладаць мне свой крыж на плечы іншага, — з уздыхам адказаў князь. — Але ж табе, мой верны слуга, таксама будзе шмат клопату. Збярэш апалчэнне па навакольных вёсках. Бяры кожнага юнака, што дасягнуў шаснаццаці гадоў, кожнага старога, што трымаецца ў сядле. Іншага выратавання я не бачу. —Няхай будзе так, — цвёрда адказаў Пуцята. — Kaлi цяжка будзе нашай дружыне, прыкрые яе апалчэнне. Тых жа, хто мацнейшы будзе, і пастаўлю з левага боку ад асноўнага войска. Сам павяду ix на ворага, і кaлi iншaгa наказу ад цябе, княжа, не будзе. Мяне ж у дружыне няхай заменяць мае сыны. Не адмаўляйся ад ix, мой гаспадар. Шэрай раніцай на беразе возера сабраліся княжацкія воіны. І доўга стаялі яны ў цішы i ўглядаліся праз туман у той бок, адкуль павінны былi з'явіцца ix супраціўнікі. Але праз туман даносіліся толькі няясныя шолахі ды далёкае іржанне коней. Вось паступова пачаў разыходзіцца, таяць туман. I ўбачылі тады paтнікі варожае войска, якое на супраціўным баку возера таксама, як i яны, чакала, калі развіднее. I тады раздаўся вoiнскi кліч з аднаго боку ды дзікі віск — з іншага. Па беразе возера насустрач адзін аднаму кінуліся воіны — нашы ды татарскія. І сышліся, i зазвінелі клінкі, i зacвiсталi стрэлы. Гарачай стала зямля для конскіх капытоў, i пачырванеў небасхіл не ад узыходзячага сонца, але ад чалавечай крыві. Гэта быў час, кaлi знікае ў чалавеку ўсё людское. I, як дзікі драпежнік, толькі крыві прагне ён, ап'янёны бойкай. Пуцята не бачыў у злой сечы свaix сыноў, ён нават не думаў пра ix, адбіваючы ўдары, што сыпаліся на яго з ycix бакоў. Неўзабаве яго конь стаў спатыкацца ў меciвe чалавечых целаў. Тады Пуцята кінуў пагляд далека над галовамі ратнікаў, што біліся побач з iм. I з жахам убачыў, як сцягваюць з каня бясільнага, параненага князя татары. Застагнаў Пуцята, упэўніўшыся, што нічым не можа дапамагчы яму, акружаны з ycix бакоў ворагамі. Але нехта спяшаўся, прабіваючы сабе шлях мячом, да князя, і гэта быў адзін з Пуцятавых сыноў. І паляцелі варожыя галовы з плеч пад ударамі волатавай рукі. Але што гэта? Ззаду да асілка пад'язджае багата апрануты татарскі мурза, падае-валіцца юнак, як падсечаны малады дубок. А вакол стаяць немагчымы шум, ляск, крык, стогн. Бязлітасна б'е Пуцята ворагаў. І больш ужо не глядзіць у той бок, дзе запнуў яго сын, бо баіцца ўбачыць другога, які таксама павінен быць побач. Але ўжо ляціць у сусвет шчырае бацькоўскае маленне: няхай хаця б аднаго з дваіх пакіне яму Гасподзь у гэтай сечы! Гарачымі сталі нават дзяржанні для мячоў у руках воінаў. Не вытрымалі татары жорсткага націску княжацкай дружыны, пачалі адступаць, а потым кінуліся бегчы. I гналі іх ратнікі некалькі вёрст па лясах i балотах. Не было нікому з ворагаў выратавання. Толькі пасля таго, як быў забіты апошні татарын, даведаўся Пуцята пра смерць i другога свайго сына. Яму ўдалося вынесці князя з поля бою, але сам юнак быў моцна паранены, ад ран гэтых i сканаў. Глыбокія маршчыны праляглі на лбе ў ciвoгa Пуцяты, кaлi даведаўся ён пра гэта. У вялікім горы пакінуў стары воін свaix баявых паплечнікаў. Пайшоў да глыбокага возера сваю тугу хвалям азёрным давяраць. І застыў раптам у непаразуменні на высокім беразе. Чырвонай ад хрысціянскай крыві стала вада ў возеры. I было такое ўражанне, што возера змагалася таксама, i зараз, параненае, сыходзіць крывёю... Знахарка: Напужай, Стары, дзяцей. Яшчэ спаць не будуць... Стары Пастух: Яны-та будуць. Дабранач вам, а мы ўжо пойдзем. Так, Люля? Знахарка: Бывайце здаровы i да сустрэчы. Стары Пастух i Знахарка сыходзяць.
Юр'ева матка ў свет пайшла... На пляцоўку, дзе раскладзена вогнішча, прыходзщь Знахарка з вяночкам у руцэ. Дзяўчына: Добры вечар, цёця Леля. Мы якраз думалі песню заспяваць. То вы нам дапамажыце. Знахарка: Бог у помач. Усім добрага вечара. Запявае "А ў лесе, ды на верасе..." Фальклорны гурт ей дапамагае. Здалёк чуваць гук дуды, якая працягвае мелодыю пecнi. Знахарка: Здаецца, Дзед Юрэй ідзе. Стары Пастух: Якая ціхая сёння ноч. Нібы зачараваная. Вітаю ўcix. Знахарка: Здаровы будзь, Юрэй. А ноч дзіўная выдалася, бо напярэдадні свята — заўтра Лялю шанаваць будзем. Стары Пастух: Ага. А хто ж у гэтых вот Лялею назавецца? Знахарка: То ж ведаеш, найпрывабнейшая мусіць быць. Стары Пастух: Так. Але як дазнаешся, каторая з прыгожых найлепшая. Знахарка: Будзем вечар карагодамі хадзщь, пecнi пець, гулнейкі ладзщь. Якая з дзяўчат дробненька ступае ды ладненька пяе — тую адразу бачна. Ей i чэсць. Стары Пастух: То збірай дзяўчат. Знахарка: Ды амаль што ўсе тут. Дзевачкі дачушкі мае, Падыходзьце да мяне, Час ужо таночкі шукаць, Час ужо пeceнкi пеяць. Хлопец: А хто такая Ляля? Знахарка: Ляля — багіня вясны, маці Ярылы — Юр'я. Хлопец: А што будзеце з ею рабіць, калі абярэце? Стары Пастух: За мяне замуж аддаваць. Знахарка (смяецца): Ай, жартаўнік. Шанаваць будзем, благаслаўлення пpaciць. Дзяўчына: А як тое просяць? Знахарка: Апранаюць дзяўчыну ў доўгі белы саван, перавязваюць шыю, pyкi i стан рознай зелянню, а на галаву кладуць вянок з розных веснавых кветак. У такім уборы саджаюць дзяўчынку Лялю на дзярновую лаўку, на якой з аднаго боку пастаўлены гладышакі з малаком, сыр, масла, яйцы, смятана, а з другога — хлеб; каля ног кладуць вяночкі, адпаведна ліку дзяўчат з карагода. Затым скачуць вакол яе, пасля снедаюць каля яе ног. Ляля пачастуя ycix прыгатаванай ежай. Тады зноў танчаць, а Ляля кідае пад гэты час іm на голаву вянки. Праз гэта Ляля надзяляе ix прыгажосцю, здароўем i добрай доляй. А каму я сёння надзену вяночак, тая ў нас гэтым годам Лялею называецца. То уставайце ў карагод, усе дзяўчаты напярод. Усе ўстаюць карагодам, Стары Пастух грае, фальклорны гурт спявас. Стары пастух: Вялікі карагод! Трэба паменшыць. Хадзіце, дзяўчаты, па левы бок ад мяне, а хлопцы — па правы. Патанчым "Проса". Кладзіце рукі адзін адному на плечы. Спачатку дзяўчаты набліжайцеся да хлопцаў: —А мы проса сеялі, сеялі, Возьмем, Лада, сеялі, сеялі — Зараз хлопцы, набліжаючыся: —А мы проса вытапчам, вытапчам. Возьмем, Лада, вытапчам, вытапчам — адыходзячы. І гэтак далей, музыка нам дапаможа. —А мы коней выпусцім, выпусцім. Возьмем, Лада, вытапчам, вытапчам. —А мы коней застанем, застанем. Возьмем, Лада, застанем, застанем. —А мы коней выкупім, выкупім. Возьмем, Лада, выкупіm, выкупім. —А чым жа вам выкупіць, выкупіць? Возьмем, Лада, выкупім, выкупім. —А мы дадзім сто рублёў, сто рублёў. Возьмем, Лада, сто рублёў, сто рублёў. —Нам не надо тысячы, тысячы. Возьмем, Лада, тысячы, тысячы. —А нам надо дзевачка, дзевачка. Возьмем, Лада, тысячы, тысячы. —А нам надо дзевачка Волечка, Волечка... То хадзі, Воля, зараз да хлопцаў. Пайшлі зноў. Так гуляюць, пакуль усе дзяўчаты не пярэйдуць у шарэнгу хлопцаў. Знахарка: О, як раз усе дзяўчаты стаяць зараз паміж хлопцаў. Зайграй нам, Музыка, якую карагодную. А вы, мае каханыя, павінны перадаваць адзін аднаму з зубоў у зубы гэтую галінку. Хто выпусціць — будзе што-небудзь спяваць, танчыць цi цалаваць суседа. Трымайце галінку. Гуляюць некалькі разоў. Адна з дзяўчын, калі да яе прыходзщь галінка, кладзе яе сабе ў кішэню i запявае, заводзячы за сабою карагод! Хлопец: У карагодзе мы былі цi можна? Стары Пастух: Чаму б не. Музыка наігрывае мелодыю. Дзяўчына заводзіць карагод. Гульня паўтараецца некалькі разоў. Знахарка: А зараз, апошняя парачка, хадзіце да мяне. Я прапаную вам яшчэ адну гульню — "Змейка". Ставайце ўсе прысутныя ў рад i трымайце адзін аднаго за пояс. Ты, хлопчык, станавіся наперад — будзеш галавою, а ты, дзяўчынка, станавіся назад — будзеш хвастом. Галаве трэба паймаць хвост, паймаеш — быць хвасту галавою. Раз, два, тры пачалі. Гульня паўтараецца некалькі разоў. Стары Пастух: Зараз яшчэ крыху пабегаем. Ставайце пapaмi, адзін за адным па колу. Каму не дасталося пары — будзе калачом. Вось ты, Знахарка, у нас сёння адная. Будзеш калачом. Знахарка: Ну добра. Стары Пастух: Kaлi яна падыдзе да пары i пастучыць каму-небудзь па cпiнe, то вы пытайце: - Хто там? —Сем ком i калач, — кажа яна. А вы: —Цябе, Божа, на дарозе раскарач. — І бяжыце ад калача па колу, да свайго месца, калі стоміцеся, то можаце змяніцца з кім-небудзь у пары. Але калі "калач" вас зловіць — вам i вадзіць. Гульня паўтараецца некалькі разоў па жаданню ўдзельнікаў. Знaxapкa: Гарбата ўжо паспела, падыходзьце. Усе збіраюцца ля вогнішча. А покуль вы будзеце адпачываць, я папрашу нашых старэйшых жанчын паказаць некалькі старадаўніх танцаў. Хто захоча пераняць — далучайцеся. Памятайце, дзяўчаты, я за вамі сёння пільна назіраю. Гучаць танцы: "На рэчаньку" "Курапят" "Месяц" "Цёмная ночка" "Кракавяк" "Падыспань" Кожны паўтараецца 2 разы. Першым разам жанкі танчаць caмi, а другі — з моладдзю. Стары Пастух: А ну рэзні, музыка, польку! Знахарка: Але гэта будзе не звычайная полька, па чарзе я буду падыходзіць да кожнай з пар i надзяваць дзяўчатам на галаву вяночак, кожная павінна станьчыць для мяне асабіста, а я вас за гэта пачастую. Хто падабаецца больш за ўcix — будзе нам Ляляю. Гучыць полька. Знахарка: Ходзіць паміж пapaмi i частуе выканаўцаў цукеркамі. Апошняй надзявае вяночак Кацярыне. Знахарка: Быць табе, Кацярынка, гэтым годам Ляляю. Квітней, мае сонейка, Хай будзе з табою вясна заўсёды! Кацярынка (кланяючыся ўсім): Дзякуй вам. Стары Пастух: Віншую цябе, Кацярынка. Гэта добры знак на добрую справу. А зараз, хлопцы, хадзем прынясем яшчэ вады для гарбаты. Хлопцы ідуць усе да калодзежа. Дзяўчаты заводзяць каля Кацярынкі карагод "А па возеру...". Хлопцы вяртаюцца з вадою. Знахарка: Хто хоча гарачанькай гарбаты — сядайце бліжэй. (Налівае ўciм гарбату.) Фальклорны гурт, а разам з iм i ўсе прысутныя спяваюць пакуль не стомяцца i не разыдуцца. Стары Пастух i Знахарка адыходзяць ад вогнішча, не развітваючыся. Абрад "Ляльнік" Пасля абеду ўсе ўдзельнікі i госці свята збіраюцца ля вогнішча спяваюць юр'еўскія песні. На пляцоўцы з'яўляецца Знахарка з кошыкам i вядзе за руку Алёну: — Дзевачкі, прыгажуні мае, час ужо вам вяночкі звіваць, Лялю прыбіраць. Знахарка: Ідзіце, дачушкі мае, Вяночкі павіце, Лялю прыбярыце, На посад пасадзіце, Карагоды вакол яе павадзіце. А ты, Лялечка, на дзяўчат не крыўдуй, Уcix пачастуй. (Збipae дзяўчатам кошык, дзе ляжаць хлеб, сыр, яйкі, гладышак з малаком.) Дзяўчаты разам з Ляляю ідуць па вёсцы, несучы з сабою маленькую драўляную лаўку i кошык, пяюць карагодную: "Завівалася пчолка над варотамі...". Зазываючы ўcix вясковых дзяўчат пайсці з iмi: — Пойдзем, дзевачкі, карагоды вадзіць, Дзяўчына 1: Зараз, дзевачкі, Вяночкі віце, Прыгажэйшыя кветкі Ў ix кладзіце. Дзяўчына 2: Як сонейка зямельку пpыбіpae, Так i мы нашу Лялю Прыбярэм, убярэм, На зайздрасць yciм. Дзяўчаты з фальклорнага гурта спяваюць карагодныя пecнi i апранаюць Лялю ў белы саван, упрыгожваюць рознай зелянінай, надзяваюць самы прыгожы вянок. Кветкамі прыбіраюць таксама i драўляную лаўку. Дзяўчына 1: Ляля, Ляля, Наша Ляля! Дзяўчына 2: Дай нам жытцу Ды пшаніцы. Дзяўчына 3: Ляля, Ляля, Наша Ляля! Дзяўчына 1: У агародзе — сенажаці. Дзяўчына 2: Ляля, Ляля, Наша Ляля! Дзяўчына 3: Поўны гряды, Роўны з ряда! Дзяўчыны разам: Ляля, Ляля, Наша Ляля! Дзяўчына 1: Розачкі на шчочкі Дзяўчына 2: Ляля, Ляля, Наша Ляля! Дзяўчына 3: Baсілечкі ў вочкі. Дзяўчына 1: Ляля, Ляля, Наша Ляля! Дзяўчына 2: Вясны на доўгія гады! Дзяучына 3: Ляля, Ляля, Наша Ляля! Саджаюць Лялю на лодку, кладуць побач хлеб, сыр, яйкі ставяць гладышак малака. Каля ног яе ўсе дзяўчаты з словамі: Ляля, Ляля, Наша Ляля! Складаюць свае вяночкі Дзяўчыны з фальклорнага гурта заводзяць ycix дзяўчат у карагод вакол Лялі i спяваюць. Наспяваўшыся, сядаюць ля ног Лялі. Дзяўчына 1: Наша Ляля, Ляля нас накорміць гусам: Усе разам: Ляля, Ляля, Ой, наша Ляля! Ляля частуе дзяўчат усім, што ляжыць на лаўцы з рознымі пажаданнямі. — Частую вас хлебам з солю на шчасце з доллю. — Як у вячэры ў пароўні малако прыбывае, няхай у вас прыгажосці прыбывае! Няхай адыдуць ад вас злыя напасці, халады й маўклівыя гады! — Весялосці вам ды маладосці! Хопіць, дзевачкі, частавацца, Час ужо нам у вяночкі прыбрацца. Дзяўчаты стаюць у дзве шарэнгі насупраць i танчаць "Проса”, толькі замест слоў: "Возьмешь, Лада..." кажуць: "Наша Ляля..." Кожнай дзяўчыне, якая пераходзіць з адной шарэнгі ў другую Ляля надзявае на галаву вяночак. Гуляюць 2 разы. Пасля танчаць карагод. Ляля: Ставайце, дзевачкі, юрыцца. Дзяўчаты стаюць "ручаём". Спяваюць веснавы карагод. Ляля праходзіць праз "ручаёк" i забipae сабе адну з дзяўчынак, выходзіць з ей наперад i цалуюцца. Тая дзяўчына, што засталася адна, pобіць тое ж самае. Гэтак пакуль усе дзяўчыны не "паюрацца". Дзяўчына 2: Добра, дзевачкі, так гуляцца, Толькі трэба дамоў вяртацца. Дзяўчына 1 i 3 бяруць Лялю пад pyкi i ўсе праважаюць яе праз вёску да хаты: Дзякуй табе, Лялечка, Ясная прыгажуня нашая, Не крыудуй калі што, Бывай І яшчэ раз да нас завітай. Усе дзяўчаты кланяюцца Ляле. Юр'еўскія забавы Пляцоўка дзеяння святочна прыбрана. На задніку намалявана сонца з праменнямі, на сонцы — пастуховая пуга i дудачка, вакол сонца прымацаваны галінкі вярбы. (Пад гукі пастуховай дудачкі на пляцоў
|