Хлопец. Гэй, браты-пacтyxi! Прымайце дары!
Гэй, браты-пacтyxi! Прымайце дары! Дзяўчына. Два мяхі сала, кiўбac, поўны кошык яек ад нас! Сем караваеў хлеба для сытнага абеду. Пастухі дзякуюць i прымаюць дары. Пастух 1. Чым аддзячым, хлопцы? Можа "Юрачку" пойдзем? Музыкі граюць "Юрачку", пacтyxi танчаць. Стары Пастух. Сонца ўжо высока, няхай вогнішча заззяе далека! Пастух 1. Няхай заззяе! Пастухі ідуць, раскладаюць вогнішча i гатуюць яечню, Стары Пастух i Знахарка ім дапамагаюць. Стары Пастух. Давай, Ліоля, гаршчок, куды яечню класці. Ліоля падае гаршчок. Стары Пастух кладзе туды кавалачак яечні. Пастух 1 бярэ яго i ставіць сабе на галаву, падтрымліваючы абедзвюма рукамі. Пастух 2 бярэ ў руку галаву, Пастух 3 кладзе ў правую руку жменьку солі. Стары Пастух: Ідзіце, хлопцы, каровак сцеражыце. Фальклорны гурт спявае "Святы Юрэй". Усе ідуць да выгану, пacтyxi ўтвараюць невялічкае шэсце: наперадзе Пастух 4 з пугаю, за iм — Пастух 2 з галаўнёю, Пастух 3 — з соллю, замыкае Пастух 1 з яечняй. Пастухі тры разы абыходзяць статак i спыняюцца ля месца, з якога пачалі шэсце, паварочваюцца да статка спінай, тварам у чыстае поле. Пастух 1. А—ту яго! Астатнія Пастухі: А—ту я го! Пастух 4 зычна ляскае пугаю. Пастух 1. Соль жну ў вочы! Пастух 3 кідае ў чыстае поле жменьку солі.
|