Вядучая.
Якія красуні сабраліся тут! A ці ведаеце, што раней дзяўчаты на Масленічнай нядзельцы, як сустрэнуць хлопца маладога на вуліцы, дык начэпяць яму на шыю калодку ў пакаранне за тое, што не ажаніўся у мінулы мясаед? Вунь, бачыце, дзяўчаты: хлопцы маладыя паселі. Вядзіце ix хутчэй да мяне! (Дзяўчаты вядуць хлопцаў.) Вядучая. Вось вам, дзевачкі цурачкі: пачапіце ix на хлопцаў. А вы, хлопцы, зараз павінны адкупіцца — гульнямі, песнямі, танцамі, загадкамі. Я вам буду загадваць пра каханне, сямейнае жыццё. А хто не адгадае, той да веку жаніцца не будзе. 1. Што люблю — не куплю, чаго не люблю — не прадам. (Маладосць i старасць.) 2. Чатыры чатыркі, пятая лубяначка, а шостая каханачка. (Калыска i дзіця.) 3. Усе кузні абхадзіў, а не кованы застаўся. (Халасцяк.) Вядучая. Як вы хутка мае загадкі адгадалі. Малайцы, кемлівыя. А ці падабаюцца вам нашы дзяўчаты? Пэўна ж, вы, хлопцы, ведаеце шмат песень пра дзяўчат? Вось зараз мне і праспяваеце тыя, дзе сустракаюцца слова "дзяўчына", альбо жаночае імя. А дзяўчаты будуць спяваць песні, дзе сустракаюцца слова "хлопец" альбо мужчынскае імя. А гледачоў мы падзелім на дзве каманды, два хоры: злева хорам кіруюць хлопцы, а справа — дзяўчаты. (Першым спявае хор пад кіраўніцтвам дзяўчат. Затым — пад кіраўніцтвам хлопцаў.)
|