Усе разам.
Шчасце-радасць не звядзецца! Падхватнік. Kaлісьцi ў гэты дзень адзначалі надыход новага працоўнага года. Пачынальнік. Адным з галоўных прадметаў на свяце было што? (Дастае з кішэні яйка.) Правільна — яйка! Па iм нашы далёкія продкі меркавалі аб будове свету. А хто з вас, паважаныя, ведае, дзе ў яйка "верх" i дзе "ніз"? Пакажыце, калi ласка. (Падыходзіць да таго, хто хацеў адказаць.) Правільна..Лічылі, што вось гэтая частка яйка (паказвае на "тупую" вяршыню) нагадвае круглы купал неба, а ніжняя замыкае свет падземны. Вось якое вялікае гэта наша звычайнае яйка. Падхватнік. Яле яно яшчэ вельмі смачнае. А колькі разнастайных i цікавых страў можна прыгатаваць з яго i пры дапамозе яго. Пачынальнік. Цікава, сябры, хто з вас больш ycix ведае страў, у якіх яйка з'яуляецца незаменнай часткай? Але пачакайце, я пачну. Першая страва — яечня. Яечня, раз, яечня два... (Гульня па тыпу аукцыёна праводзіцца да лічбы "3".) Пачынальнік. ...тры. Усё, прададзена! Самаму дасведчанаму кулінару — велікоднае валачобнае i прыз. Механоша. Дарэчы, сябры. Дзесьці тут схаваўся вялікі велікодны прыз — для самага шчаслівага — i шмат маленькіх. Шкада будзе, калі яны "пойдуць" разам з намі, у суседнюю вёску. Пачынальнік. Так, так. Але ж стравы яны добра ведаюць.
|