Хлопец. Кажуць, што ён смокча лапу,
Ён вялікі i касматы, Кажуць, што ён смокча лапу, Моцна можа ён равець, Хто гэта такі? (Мядзведзь) — Правільна, мядзведзь! Калі ласка, заходзьце да нас у хатку. Дзяўчына. З вусамі, а не стары, Зайздросныя вочы, За што-небудзь на двары Учапіцца хоча. Хопіць хітрасці на трох, Ну, на тое ж ён... (гарох) - Правільна, гарох. Калі ласка, заходзьце да нас у хатку. Хлопец. Смачная, духмяная, Лістамі прыхаваная, Як убачыш — цячэ слюна. Што ж гэта расце? (Маліна) — Правільна, маліна. Kaлi ласка, заходзьце да нас у хатку. Дзяўчына. Ляціць гудзіць, Нектар збipae, Мёд стварае. Хто гэта такі? (Пчала) — Правільна, гэта пчала. Kaлi ласка, запрашаем i вас у нашу хатку. Дзе пчала, там i мёд, а мядзведзь вялікі ахвотнік да мёду. Само імя, якое дало яму славяна-літоўскае племя, азначае "жывёла, якая есць мёд". Хлопец. Дзякуй yciм, загадкі добра адгадваеце. Спадзяюся, вы не забылі як наша свята называецца? Разам. Правільна, Камаедзіца! Хлопец. Дык вось, у гэты дзень сяляне рыхтавалі асаблівую ежу. (Гучыць беларуская народная мелодыя. Хлопец i дзяўчына падыходзяць да стала, бяруць абрадавыя стравы Камаедзіцы i паказваюць гледачам.) Дзяўчына. Па-першае, сушаны рэпнік, таму што мядзведзь ужывае пераважна раслінную ежу.
|