Гаспадыня (на абраз).
Святы Юрай —Ягорай, cпaci маю худобку ад гада паўзучага, ваўка бягучага, змея лятучага, злога чалавека. Накрый яе, Госпадзі, сваёй рызай святой, caxpaнi, памілуй. Чараз поле чыстая, чараз мора быстрая шла маці Прычыстая. Там яна траву рвала, вадзіцу брала, рыбай кароўцы вымца падмывала. Як у моры, у калодзежы ўвечары вада прыбывае, каб у маёй кароўкі малако прыбывала. Святы Юрай — Ягорай, cпaci маю худобку ад гада паўзучага, ваўка бягучага, змея лятучага, злога чалавека. Накрый яе, Госпадзі, сваей рызай святой, caxpaнi, памілуй. Благаславі, Божа, скацінку ў поле гнаці пасвіць, запасаць, ад ліхадзеяў замаўляць. (Чытае малітву). Выходзяць у двор. Гаспадар завязвае вяровачку на вароты, у вядро налівае ваду, кладзе яйкі. Гаспадыня адчыняе вароты, выпускае карову. Гаспадыня: Дзе гэта рабая скацінка будзе хадзіць, там будзе i начаваць. Дзень была пад сонцам, вечар пад месяцам. Сонцам асвяцілася, месяцам адчарадзілася, зорачкамі асыпся. Абыходзіць вакол з вядром вады, вылівае яе услед карове. Гаспадар паганяе карову вербачкай на вуліцу. Шэсце падыходзіць да падворка № 3. Дзяўчаты вітаюцца з гаспадыняй, віншуюць яе са святам. Гаспадыня запрашае ўcix у двор, падыходзіць да стайні, выводзіць карову, бярэ нажніцы i падразае ёй хвост, кавалачак затыкае пад страху са словамі. Каб ты хадзіла-хадзіла, ды не блудзіла. Праганяе карову праз дзявоцкі "калідор" са словамі. Святы Юр'я — Ягорый, сцаляй, спасай маю каровушку, ды й дадому прыганяй, сваё залатой рызай пакрывай. Скідайся на пагоні туманам у боры, пнём у лугу, калодай у лесе. Шэсце падыходзіць да падворка № 4. Дзяўчаты вітаюцца з гаспадыняй, віншуюць яе са святам. Гаспадыня запрашае ўcix у двор, падыходзіць да стайні, выводзіць карову, тры разы абыходзіць вакол яе, пасыпаючы макам са словамі. Як гэтага маку не злічыць, так няхай малака у цябе будзе не злічыць. Праганяе карову праз дзявоцкі "калідор" са словамі. Ідзі, мая кароўка, на Юр'еву расу, на зялёную траўку, ножкамі патанчы, ворагам не ўручыць... На вёсцы кароў сустракае пастух, выганяе ix праз вёску ў поле. Хлопцы i дзяўчаты спяваюць i запрашаюць гаспадароў i гаспадынь пайсці ўслед за пастухом. Усе праважаюць стада да канца вёскі. Фальклорны гурт спявае "Як кароўка ёсць..." Знахарка дастае з кошыка яйка i некалькі разоў катае яго па спінах кароў.
|