Tpaxiм. У вашай вёсцы ўжо пачалі да свята рыхтавацца?
І цябе таксама! Рыгор. У вашай вёсцы ўжо пачалі да свята рыхтавацца? Tpaxiм. А як жа ж! (Паказвае на залу.) Рыгор. І сапраўды, а я i не заўважыў. Дзень добры вам, даражэнькія. Акалі вы тут сабраліся, то, мо, адкажаце, што гэта за свята — "Юр'я "? (Адказ— свята пастухоў.) Tpaxiм. Так, а мо, хто ведае, у я кую пару года яно адзначаецца? (Адказ.) Tpaxiм. Вось бачыш, Рыгорка, ведаюць людзі пра наша свята. А што ў вашай вёсцы кажуць пра "Юр'я"? Рыгор. У нашай вёсцы кажуць: "Як на Юр'я пагода, то на грэчку няўрода". Tpaxiм. А ў нас вось кажуць: "Kaлi на Юр'я мароз, дык сей на балоце авёс". Рыгор. Хм! Тэта што! А вось у нас лічаць: "Як дождж на Юр'я, то будзе хлеб i ў дурня". Tpaxiм. Дождж дажджом, а вось калi Юрый сказаў: "Жыта ўраджу ", дык Мікола адказаў: "Пачакай — пагляджу". Рыгор. Ды нічога ў вас не ведаюць! Tpaxiм. Гэта ў каго — у нас? Ды ў нас у вёсцы самыя разумныя людзі. Рыгор. А вось мы зараз паглядзім. Tpaxiм. Добра, тады, Рыгорка, давай дамовімся. Вось гэта палова (паказвае направа) — мая веска Залесная, а вось гэта (налева) - твая Падлесная. Дамовіліся? Рыгор. Дамовіліся. Зараз паглядзім, у чыёй вёсцы самыя разумныя. (Па чарзе загадваюць загадкi, за кожную адгадку частуюцьпачастункамі.) Рыгор. "Яе нагамі топчуць, а яна ўcix корміь". (Зямля).
|