TpaxiM.
Ну, а зараз, Рыгорка, паглядзім, на што здатныя вашы пастухі. Ці ўмеюць яны валодаць пугай? Ляскаць — гэта яшчэ не майстэрства. Рыгор. А што ж ты лічыш майстэрствам? Tpaxiм. Ну, вось, напрыклад, ці змогуць яны збіць пугай бутэльку? Рыгор. Няма чаго i спрабаваць. Хлопцы, да мяне! Xi6a ж у Падлеснай спраўнейшыя за нас? (Ідзе гульня. Пераможцы атрымліваюць пачастункі.) Tpaxiм. Дзякуй, хлопцы, якія вы спрытныя. А цяпер, калі ласка, станьце паўкругам i скажыце, цi зможа хто з вас шапку з долу дастаць? Рыгор. Ox, i насмяшыў ты людзей, Tpaxiмкa. Шапку з долу - вось "цяжкая" задача! Tpaxiм. Я яшчэ не ўсё сказаў. Слухайце, хлопцы (паварочваецца да ўдзельнікаў гульні, якія стаяць паабапал вядучых), запрасіце кожны да сябе сябрука на дапамогу, бо без ix вам у наступнай гульні не абыйсціся. Аты, Рыгорка, i ўсе ўдзельнікі, слухайце ўважліва. Хай адзін з удзельжкаў сядзе на плечы свайму вернаму памочніку i, нaxіліўшыся, рукой дастане шапку з долу. Ну што, спалохаліся? Рыгор. А чаго нам палохацца? Пакажам, хлопцы, Tpaxiмкy, на што мы здатныя. (Ідзе гульня, пераможцам даюць пачастункі.) Tpaxiм. Дзякуй, малайцы, кожны з вас можа стаць пастухом. Зноў станьце, калі ласка, кругам. Рыгор. Ты ведаеш, Tpaxiмкa, у нашай вёсцы ёсць такі звычай. Перад тым, як вывесці статак на пашу, яго трэба правесці цераз кажух, у якім загорнута яйка. I калі яйка застанецца ў кажуху цэлым, то ўся скаціна ў статку на працягу года будзе здаровай, круглай i гладкай, як яйка. Сёння ж свята! Трэбы i нам свой статак правесці праз кажух. Так што — увага! Рыгор. Вам, сябры (звяртаецца да ўдзельнікаў, якія стаяць на пляцоўцы), неабходна як мага хутчэй сабраць сабе па "статку". Вось гэтыя хлопцы (паказвае па адну палову ўдзельнікаў) збяруць свой статак у вёсцы Падлесная, а гэтыя (паварочваецца да астатніх) — у вёсцы Залесная. I прывядуць гэты статак да нас. Зразумелі? Сігналам для пачатку гульні будзе музыка. (Гучыць песня "Вол бушуе ". Ідзе гульня.) Трахім. А зараз, паважаныя сябры, статкі патрэбна правесці праз кажухі, якія ляжаць на пляцоўцы. Вы павінны ланцужком прайсці праз кажух, імітуючы звычкі i галасы свойскіх жывёл. Хто хутчэй гэта зробіць, той i стане пераможцам. (Ідзе гульня. Пераможцаў частуюць.) Рыгор. Дзякуй yciм удзельнікам. Хлопцам я прапаную крыху адпачыць. А вы, дзяўчаткі, застаньцеся з намі.
|