Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Хлопец. Хай будзе так. Вось ваш блін.




Доверь свою работу кандидату наук!
Поможем с курсовой, контрольной, дипломной, рефератом, отчетом по практике, научно-исследовательской и любой другой работой

Хай будзе так. Вось ваш блін.

(Памочніца кладзе блін у кошык каманды, якая перамагла.)

Хлопец.

Ну вось, у гульні пагулялі, а зараз трэба падлічыць колькасць атрыманых бліноў i вызначыць, якая ж веска перамагла ў нашых маслешчных спаборніцтвах. (Вядучыя падлічваюць колькасць атрыманых командамі бліноў.) Аб'яўляю пераможцам вёску Залессе (Заполле)! Трымайце вашы блінцы. (Памочніцы раздаюць бліны зкошыкаў.) І, канечне, смачныя масленічныя падарункі для нашых пераможцаў.

(Памочніцы частуюць пераможцаў варэнікамі з сырам.)

Дзяўчына.

Ну, усё, даражэнькія. Бывайце,

Варэнікі, блінцы спажывайце,

Ды Масленку ўспамінайце.

Хлопец.

Мы на свяце пабывалі,

Масленку сустракалі,

Наша Масленка гадавая,

Яна госцейка дарагая.

Дзяўчына.

Трэба нам далей icці.

Трэба ўсю Зямлю прайсці.

Людзям песенькі пяяць,

Людзей з Масленкай вітаць.

Хлопец.

А вы здаровы бывайце,

Ды праз год нас...

Разам.... чакайце!

(Пад інструментальную кампазіцыю "А сёння ў нас Масленка, Масленка... "вядучыя пакідаюць сцэну.)

Маслетчныя забавы

(Алеся разгадвае крыжаванку, Дзед побач з ей чытае газету.)

Алеся.

Па гарызанталі "Вясёлае народнае свята". Першая літара "М", што за свята? Дзядуля, ты не ведаеш?

Дзед.

A ці падыходзіць "Масленка"? Алеся.

Зараз... Вельмі добра! Адгадала! А што гэта за свята з такою смачнай назвай?

Дзед.

Гэта не толькі смачнае свята, але i вясёлае! Эх, калі быў я маладым, як мы добра яго святкавалі ў вёсцы. Гэта цудоўнае свята напярэдадні вясны. У нас гаварылі:

"Зіма з вясною сустракаецца,

Пра здаровейка пытаецца". Алеся.

А чаму назва такая? Дзед.

А таму, што вельмі смачныя бліны былі i з маслам, i з мёдам, i са смятанаю. Нават саму Масленіцу запрашалі такімі словамі:

Мы на горцы пабывалі, пабывалі

Ай, люлі, пабывалі.

Масленіцу сустракалі, сустракалі

Ай, люлі, сустракалі.

Сырам гору набівалі, набівалі.

Маслам гору палівалі, палівалі.

(Гучыць музыка, з’яўляецца Масленіца з кошыкам у руках.)

Масленіца.

Ого-го-го! Хто тут мяне кліча? Дзед.

А вось i Масленіца дарагая, госцейка залатая. Павтаем яе, сябры.

Масленіца.

Даўненька ніхто не клікаў мяне.

Алеся.

Вось дзіва, дык дзіва. Дык твае словы, Дзеда, чароўныя, гукальныя.

Дзед.

Так... Не думаў, не гадаў, нечакана трапіў. Масленіца.

Ну, маленькая гаспадынька, дзе ж масленічныя бліны? Пачастуй мяне.

(Дзед з Алесяй пераглядаюцца.)

Дзед.

Забаў нашу госцю, а я хуценька збегаю да суседак — у ix кожны дзень бываюць бліны.

(Выходзіць Дзед.) Масленіца.

А мяне не трэба забаўляць. Я сама каго хочаш забаўлю.

У нас сёння — Масленіца.

Прыляцела ластавіца.

Села, пала на жэрдачку,

Шчабятала вестачку.

(Паказвае кошык.)

Гэта не проста кошык. Гэта скарбонка вясёлых загадак. ix тут хопіць да самага рання. А той, хто адгадае мае загадкі, атрымае сімвал сённяшняга свята — вось такую маленькую масленіцу.

(Аастэнты готовы раздаваць "масленіцы ".)

Загадкі:

1)Якую краіну носяць на галаве? (Панама)

2) Без рук, без ног, а ўгару лезе? (Цеста)

3) На якое пытанне нельга даць сцвярджальны адказ? (Ты спіш?)

4) Хто вылазіць са скуры? (Змяя)

5) Хто гаворыць на ўcix мовах? (Рэха)

6) У якой рэчцы прысутнічаюць тры ноты? (Micicini)

7) У жываце лазня, у носе рэшата, адна рука, ды i тая на плячах? (Чайнік)

8) Які востраў скардзіцца на сваю велічыню? (Ямал)

9) Якая птушка носіць назву танца? (Чачотка)

10)Нашу ix шмат гадоў, а колькасць iм не ведаю? (Валасы)

11)Адной рукой усіх сустракае, другой – прапскае? (Дзверы)

12) Новая пасудзіна, а ўся ў дзірках? (Рэшата)

13) Пад якім дрэвам заяц стаіць у час дажджу? (Пад мокрым)

14) У якіх грыбоў шапачкі рознага колеру, але ўсе яны носяць адно імя? (Сыраежкі)

15) Хто два разы нараджаецца, адзі раз — гладкі, a другі раз — мяккі? (Яечка, а потым качаня)

16) Якая рака ў нас у роце? (Дзясна)

17) Што ідзе, не рухаючыся, з месца? (Час)

18) Па мору ідзе, ідзе, а да берага дойдзе, тут i прападзе? (Хваля)

19) Белы, як снег, у гонары ва ўcix? (Цукар)

20) Калі хлопчыка называюць жаночым імем? (Соня)

21) Мяне б'юць, калоцяць, варочаюць, рэжуць — я усё цярплю, yciм дабром плачу...(Зямля)

22) Наведзена шкляное вока, пстрыкне раз i помніць вас. (Фотаапарат)

23) У залаты клубочак схаваўся дубочак? (Жолуд)

24) Не мора, а хвалюецца? (Ніва)

25) З віду — клін, развернеш — блін? (Парасон)

(Вяртаецца Дзед з 3-мя суседкамі. Яны трымаюць у руках талеркі з блінамі, на кожнай талерцы па 5 бліноў.)

Масленіца.

Ну, зараз можна i пачынаць. І тых, хто атрымаў "масленіцу-дзяўчынку", я ў першую чаргу пачастую блінамі. Калі ласка. Падыходзьце на сцэну.

Алеся.

А як жа святкавалі Масленіцу?

(У час дыялогу 3-х суседак фарі1руюцца команды.)

(Cyceдкi перабіваюцъ адна адну.)







Дата добавления: 2015-09-07; просмотров: 630. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2022 год . (0.014 сек.) русская версия | украинская версия