Вястун Вясны. Маладыя пад'язджаюць да веснавой эстрады, выходзяць з саней
Едуць! Едуць! Маладыя пад'язджаюць да веснавой эстрады, выходзяць з саней. На пляцоўку Вясны яны праходзяць скрозь алею вяснянак, якія асыпаюць ix першымі веснавымі кветкамі — пралескамі, залацістым зернем. (Працяг песні). Вясна (да молодых). Вітаю. Віншую. І веру: Для вас Шчаслівую эру Пачне гэты час. Вясною, зімою i летам — Зяўжды Каханнем сагрэтыя Будуць гады. Раптам з натоўпу да мікрафона выскаквае скамарох. Скамарох. Маладых спяшыў глядзець — Паваліўся з горкі. Узяў чаю ў раток — Чай без цукру гopкi! Горка, го-орка! Гледачы скандуюць "горка!". Маладыя цалуюцца. Вясна (выносячы шкатулку з беларускім орнаментам). На вяселлі так вядзецца: Маладым пасаг даецца. Хай дабро ў хаце месціцца, Хай адзначыць вас народ, У шкатулцы ж будзе месца Для працоўных узнагарод. Вясна перадае маладым беларускую шкатулку. Вясна. Хай надзеі стануць явай, Збудуцца ўсе вашы сны. Маладым даецца права Запаліць касцёр Вясны! Гучаць фанфары. Вяснянкі перадаюць маладым факелы і яны запальваюць вогнішча. Вясна. Мае свята азорана, Ды агонь не ярчэй Заручальнага золата I шчаслівых вачэй... Маладым раю Спяшыць да караваю, А мы на ix вяселлі Тут пагуляем. Вяснянкі (некалькі разоў, як рэха). Шчасшвай дарогі-i! Добрай долі-1! Пад мелодыю "Дзяўчына-сардэнька" ўсе праводзяць маладых. Вясна. Танцы й карагоды Не выходзяць з моды. Хай лунаюць песні У небе напрадвесні. Гэй, народ! Станавіся ў карагод! Гучыць музыка. Удзельнікі фальклорных ансамбляў, вяснянкi, скамарохі i гледачы водзяць карагоды. 16 гадзін 40 хвілін.
Разносяцца вясёлыя найгрышы скрыта i дуды, заліхвацкія пераборы гармоніка, рытмічныя ўдары бубна. Пачынаецца шэсце фальклорных герояў. На чале грамады — Несцерка з кіем у руцэ i торбай за плячыма. Верхам на кані едуць волат, цмок, Баба-Яга, воўк, лісіца, авечка, журавель. За iмi — дэкаратыўна аформленая павозка цыркавых артыстаў, якія па ходу кідаюць рэплікі гледачам, жангліруюць, паказваюць нескладаныя фокусы. За павозкай ідуць артысты на хадулях, важак з мядзведзем — "студэнтам смаргонскай акадэміі". (пераапрануты), павозка з шырмай i тэатрам-батлейкай, за якой скамарохі робяць пантамімныя pyxi, а таксама "жывыя батлеі" — артысты, апранутыя ў касцюмы лялек. Шэсце заканчвае група "цыганоў", якая выконвае пад гттару танец, i фальклорная група, што спявае вясёлыя беларускія прыпеўкі. Вясна. Не Пярун грамы абрынуў З бурай-навальніцай — Гэта Несцерка з сябрынай Едзе весяліцца. З беларускага фальклору У паход к нам рушыў — Самы час у гэту пору Разгавецца душам. Артысты маляўніча размяшчаюцца на эстрадзе i вакол яе. Несцерка падыходзіць да мікрафона.
|