Рэшатуха. Але гэта яшчэ не ўсё, зараз я прапаную yciм астатнім такую цудоўную гульню "Падушачка"
Але гэта яшчэ не ўсё, зараз я прапаную yciм астатнім такую цудоўную гульню "Падушачка". Хто не атрымаў пацалункаў, неўзабаве хутка атрымае. Станьце, калі ласка, у кола. Зараз мы з вамі пойдзем па ходу сонца, а Бахурка — супраць яго з падушачкай. Як толькі скончацца словы пеcнi: Падушачка, падушачка, мая пухавая. Малодачка, малодачка, мая маладая. Рэшатуха. Каго люблю, каго люблю, таго пацалую. Падушачку, падушачку маю падарую. Насупраць каго спыніцца Бахур, той з iм павінен будзе пацалавацца ў коле, стоячы на падушачцы на каленях. Пасля той, з кім пацалуецца Бахур, такім жа чынам павінен выбраць сабе пару, i гэтак далей. Зразумела? Пачынаем! (Выконваецца песня "Падушачка”.) Рэшатуха. Ну вось, пацалункі атрымалі. Стравы назвалалі... Б ахур. Але такую страву як "пячоны кот" ніхто не назваў. Можа вы не ведаеце такой стравы? (Гледачы адказваюць.) Бахур. Kaлi не ведаеце, дык зараз даведаецеся. Станавіцеся у дыяганаль усе. (У гэты час хлопец выносіць на шасце пячонага ката, у якога замест хваста— кавалачак каўбасы.) Бахур. Зараз пад словы: Еду з кута па ката — Цап-лап за ката! Вы павінны да яго падбегчы i паспрабаваць адкусіць кавалачак хваста. Той, у каго гэта атрымаецца, атрымае ў падарунак увесь каўбасны хвосцік. Зразумела? Пачалі! (Гучыць музыка.)
|